Обложка канала

Светлана Тихановская. Страница 16

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская адрэагавала на словы Лукашэнкі пра тое, што вайна была непазбежная «Адзінае, што было непазбежна – гэта ўцягванне ў вайну Лукашэнкі, які не можа сказаць «не» свайму «старэйшаму брату». Гэтую вайну было вельмі проста пазбегнуць: не пачынаць яе. І ўжо сапраўды не станавіцца саўдзельнікамі. Не даваць тэрыторыю Беларусі для ракетных стрэлаў па мірных жыхарах ва Украіне. Не забяспечваць Расію матэрыяламі і лагістыкай. Не сяліць рускіх салдат у нас дома, дазваляючы ім прыносіць свае парадкі. Не станавіцца плячом да пляча з Пуціным, каб зрабіць краіну мішэнню для новых санкцыяў за саўдзел у вайне. Не саджаць у турму смелых беларусаў, якія спрабавалі перадухіліць гэтую катастрофу, і не страляць у іх. Усяго гэтага гэтага можна было не рабіць. І гэта і ёсць сапраўднае выратаванне краіны ад вайны».
  • Светлана Тихановская

    Светлана Тихановская о Сергее, который 1000 дней за решеткой Светлана Тихановская: «Сегодня тысяча дней со дня незаконного задержания Сергея. 1000 дней как я уверена, что мой любимый муж оказался намного сильнее, чем думал о себе сам. И каждый день из этой тысячи я по нему скучаю, как скучают тысячи беларусов и беларусок по своим близким. Освобождение политзаключённых – это вопрос, с которым мы засыпаем и просыпаемся. Сейчас вместе с Ольгой Горбуновой и Объединенным Переходным Кабинетом мы предлагаем всем партнёрам следующую стратегию: первым шагом к диалогу может быть освобождение режимом политзаключённых по гуманитарным спискам. Ведь для некоторых людей каждый новый день в тюрьме – это в прямом смысле вопрос жизни и смерти. Я знаю, что мой муж не будет среди тех, кто сможет выйти первым. Сергей тоже это знает. Но это не значит, что нужно отступать: наоборот, это значит, что путь к свободе наших близких и свободе нашей страны должен быть пройден до конца».
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская заклікае беларускую дыяспару выйсці на мітынгі 24 лютага «24 лютага 2022 года пачалася жудасная вайна, у якой рэжым Лукашэнкі прымае ўдзел. Праз яго суагрэсарам стала беларуская дзяржава, але не беларусы. Беларусы не падтрымліваюць гэтую вайну. Пакуль Лукашэнка даваў тэрыторыю Беларусі для расійскіх самалётаў і салдатаў, беларусы спынялі эшалоны з ваеннай тэхнікай і дасылалі звесткі ў «Беларускі Гаюн». Беларусы працягваюць валанцёрыць ва Украіне і ваяваць у шэрагах ЗСУ. Заўтра будзе год як ідзе вайна, якой не мусіць быць ні дня. І беларусы пра гэта не забываюцца. У нашай краіне, дзе за жоўта-блакітныя стужачкі даюць суткі, а за песню гурта «Океан Ельзи» заводзяць крыміналку, немагчыма выйсці на вуліцу з нацыянальнымі сцягамі Украіны і Беларусі. Але гэта можна зрабіць за мяжой. Таму заўтра беларусы выйдуць у Аўстрыі, Бразіліі, Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША, Ірландыі, Італіі, Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Польшчы, Фінляндыі, Францыі, Чарнагорыі, Швецыі, Эстоніі і іншых краінах свету. Далучайцеся і вы!» Адшукайце на dze.chat суполку вашай краіны ці вашага горада, знайдзіце там інфармацыю, куды беларусы пойдуць у гэты дзень, абмяркуйце з землякамі пікеты каля амбасадаў Беларусі – і далучайцеся да іх.
  • Реклама

  • Светлана Тихановская

    Ціханоўская ў Бруселі заклікала падтрымаць беларускі бізнес за мяжой, заступіцца за беларускую незалежнасць і ўключыць дэмакратычную Беларусь ва Усходняе партнёрства 22 лютага Святлана Ціханоўская выступіла ў Бруселі ў Еўрапейскім камітэце па сацыяльных і эканамічных пытаннях. Яна: – распавяла пра крымінальныя справы Бяляцкага і вясноўцаў, Ігара і Дарʼі Лосікаў, Ціханоўскага, адваката Брагінца, прафсаюзных лідараў; – заклікала падтрымаць беларускія бізнесы за мяжой; – заявіла пра тое, што Беларусь не прызнае рашэнне аб выхадзе краіны з Усходняга партнёрства, і папрасіла ўключаць дэмакратычную Беларусь у праекты УП; – прывітала прыняцце камітэтам рэкамендацыяў пра падтрымку незалежных медыяў; – звярнулася з просьбай падтрымаць дзеянні супраць рэжыму Лукашэнкі паводле 33 артыкулу Статуту Міжнароднай арганізацыі працы; – ініцыявала стварэнне кантактнай групы паміж Камітэтам і дэмакратычнай Беларуссю; – папрасіла не адкладаць пытанне Беларусі на потым, а заступіцца за беларускую незалежнасць ужо сёння.
  • Светлана Тихановская

    Новыя праграмы міжнароднай падтрымкі для беларускіх студэнтаў і даследчыкаў. Выйшаў лютаўскі дайджэст па адукацыі «Асвета» Каманда Святланы Ціханоўскай па адукацыі, якую ўзначальвае Таццяна Шчытцова, кожны месяц выпускае дайджэст «Асвета», дзе сабраныя актуальныя навіны і міжнародныя магчымасці для беларускіх студэнтаў і навуковых дзеячаў. У новым нумары вы можаце адшукаць мноства магчымасцяў атрымаць ці працягнуць адукацыю за мяжой, ці знайсці падтрымку на свой навуковы праект. Напрыклад, да 1 сакавіка яшчэ можна паспець падаць заяўку на конкурс фонду «Лідары перамен» і атрымаць даследчую стыпендыю на наступны год. Пра гэтую і іншыя магчымасці чытайце па спасылцы. Таксама нагадваем, што каманда па адукацыі выпусціла асобны дадатак аб падтрымцы беларусаў на ўвесь 2023 год. Дзяліцеся ім з сябрамі і калегамі, пакажыце сваім дзецям. Спадзяемся, гэтая інфармацыя дапаможа атрымаць стыпендыю на спецыяльнасць мары і прымяніць атрыманыя веды ў новай Беларусі.
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў сераду Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і яе камандай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZIkce2tqjspHdOVHasnolpG_-93lX4Ub-UI Размова пройдзе ў сераду, 22 лютага, з 19:15 да 20:15 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць часу на званок, таму колькасць рэгістрацый абмежаваная. Калі вы не паспееце зарэгістравацца на гэтым тыдні, зможаце зрабіць гэта на наступным. Адзначым, што такія размовы праходзяць кожны тыдзень. У першую чаргу прымаюцца людзі, якія раней не ўдзельнічалі ў размовах.
  • Светлана Тихановская

    Тартускі і Талінскі ўніверсітэты зноў прымаюць на вучобу студэнтаў з Беларусі Упаўнаважаны Офіса Святланы Ціханоўскай Віталь Малчанаў у Эстоніі правёў сустрэчу з прадстаўнікамі Тартускага ўніверсітэта. На сустрэчы прадстаўнікі ўніверсітэта пацвердзілі, што ўніверсітэт зноў пачынае прымаць студэнтаў з Беларусі. Таксама на сустрэчы абмяркоўвалі візавыя пытанні і магчымасці для беларускіх студэнтаў, якія хочуць працягваць навучанне. Акрамя таго, Талінскі ўніверсітэт пацвердзіў, што зняў абмежаванні з беларускіх студэнтаў і зноў прымае іх на навучанне. На фота: упаўнаважаны Офіса Ціханоўскай Віталь Малчанаў і прадстаўнікі Тартускага ўніверсітэта.
  • Светлана Тихановская

    «Глядзець Мелказёрава і Чалага, а не іх расійскіх калег». Што такое мець родную мову Святлана Ціханоўская ў Дзень роднай мовы звярнулася да беларусаў: «Якую мову вы лічыце роднай? А на якой размаўляеце? Думаю, большасць беларусаў у адказ на апошняе пытанне назаве рускую. Але руская мова – не наш выбар. Гэта не выбар нашых бацькоў, дзядуляў з бабулямі. Гэта не выбар беларускай нацыі, якую некалькі стагоддзяў сістэматычна русіфікуюць. Расія напала на Украіну, бо вырашыла, нібыта Украіна, яе народ і мова не павінны існаваць. У знішчаным учшэнт Марыупалі ў першую чаргу акупанты замянілі шыльды – з украінскіх на рускія. Бо мова мае значэнне». https://youtu.be/L7Qwc6bhrwE
    «Глядзець Мелказёрава і Чалага, а не іх расійскіх калег». Што такое мець родную мову

    Святлана Ціханоўская ў Дзень роднай мовы звярнулася да беларусаў: «Якую мову вы лічыце роднай? А на якой размаўляеце? Думаю, большасць беларусаў у адказ на апошняе пытанне назаве рускую. Але руская мова – не наш выбар. Гэта не выбар нашых бацькоў, дзядуляў з бабулямі. Гэта не выбар беларускай нацыі, якую некалькі стагоддзяў сістэматычна русіфікуюць. Расія напала на Украіну, бо вырашыла, нібыта Украіна, яе народ і мова не павінны існаваць. У знішчаным учшэнт Марыупалі ў першую чаргу акупанты замянілі шыльды – з украінскіх на рускія. Бо мова мае значэнне».

    YouTube
  • Светлана Тихановская

    Ціханоўская сустрэлася з прадстаўніцамі Google i Youtube і папрасіла іх дапамагчы з барацьбой супраць дыскрымінацыі беларускай мовы Удзел у сустрэчы бралі прадстаўнікі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, віцэ-прэзідэнтка па сувязях з урадамі Youtube Лэслі Мілер і віцэ-прэзідэнтка Google па публічнай палітыцы і па сувязях з урадамі Анэт Кробер-Рыель. Святлана Ціханоўская падзяліліся праблемамі, з якімі сутыкаюцца беларускія журналісты пры выкарыстанні сэрвісаў Google i Youtube. Падчас сустрэчы Святлана Ціханоўская падняла пытанні, якія дапамогуць вырашыць праблему беларускай мовы ў прадуктах Google і YouTube: – Дазволіць манетызацыю кантэнту на беларускай мове ў прадуктах Google i YouTube. – Дазволіць рэкламаваць беларускамоўныя відэаролікі на YouTube. – Спыніць злоўжыванні расійскімі і лукашэнкаўскімі прапагандыстамі інструментамі рэкламы. – Забяспечыць доступ да сайтаў і каналаў незалежных медыяў, прызнаных рэжымам экстрэмісцкімі, праз пошукавыя сістэмы і іншыя інструменты Google.
  • Светлана Тихановская

    Пра што дамовіліся Ціханоўская і Пелосі на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы Былая спікерка Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Нэнсі Пелосі прыняла запрашэнне выступіць на форуме Каліноўскага ў Вашынгтоне 23 сакавіка і пагадзілася спрыяць правядзенню слуханняў у Кангрэсе ЗША па ролі Лукашэнкі ў вайне і падтрымцы намаганняў беларусаў па абароне незалежнасці і пераходу да дэмакратыі. Ціханоўская і Пелосі таксама абмеркавалі палітыку гібрыднай акупацыі, якую праводзяць Расія і рэжым Лукашэнкі. «Мы не дапусцім паглынання Беларусі Расіяй, якое зараз адбываецца. Мы не павінны пакідаць пытанне Беларусі на пасля. Сёння беларусам патрэбная падтрымка, каб захаваць нашую дзяржаўнасць», – сказала Ціханоўская.
  • Светлана Тихановская

    Тихановская на Мюнхенской конференции: «Беларусь должна выйти из ОДКБ и Союзного государства» Светлана Тихановская: «Я считаю, что демократические перемены в Беларуси станут лучшим подспорьем для победы Украины. Сегодня я хочу поделиться нашим видением изменений в Беларуси: 1) Беларусь выйдет из Союзного государства с Россией. После 24 февраля мы не видим перспектив партнерства с Российской Федерацией. Все соглашения между режимом Лукашенко и Россией, подписанные после выборов 2020 года, должны быть признаны недействительными. Все экономические сделки с Россией должны быть пересмотрены с точки зрения их соответствия нашим национальным интересам. 2) Беларусь выйдет из ОДКБ и военного союза с Россией. Мы не должны быть в одном военном союзе с агрессором. В данный момент Россия проводит гибридную оккупацию Беларуси. 3) Беларусь нормализует отношения с другими своими соседями и начнет широкое региональное сотрудничество, особенно с Украиной, Польшей и странами Балтии. 4) Беларусь будет стремиться к расширению сотрудничества с европейскими институтами и странами-членами ЕС. Беларусь присоединится к Совету Европы. Мы разработаем долгосрочную стратегию сотрудничества с ЕС. 5) Беларусь примет новую конституцию, которая не позволит стране снова впасть в тиранию. Мы построим демократические институты, чтобы исключить злоупотребление властью. Чтобы достичь этого, нам нужна международная поддержка. Поэтому я призываю к созданию международной коалиции за демократическую и независимую Беларусь.
  • Светлана Тихановская

    Прапановы па падтрымцы грамадзянскай супольнасці і ініцыятываў у сферы беларускай культуры і адукацыі: сустрэча Ціханоўскай і Сораса ў Мюнхене Святлана Ціханоўская перадала Джорджу Сорасу прапановы ад беларускай грамадзянскай супольнасці, медыяў і праваабаронцаў, і прапанавала вярнуць беларускую праграму. Асобна Ціханоўская папрасіла звярнуць увагу на ініцыятывы ў сферы пашырэння беларускай культуры і адукацыі. Джордж Сорас згадаў, як у 1997 годзе яго фонд быў вымушаны выехаць з Беларусі. Паводле філантропа, гэта была першая краіна, з якой выгналі яго арганізацыю. Падчас працы ў Беларусі фонд падтрымліваў разнастайныя праекты ў сферы адукацыі, культуры, навукі, медыяў. Потым фонд падтрымліваў незалежныя медыі і стыпендыі для студэнтаў.
  • Светлана Тихановская

    Кааліцыя за дэмакратычную Беларусь, падтрымка рэпрэсаваных: Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнткай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен Падчас Мюнхенскай канферэнцыі Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з Урсулай фон дэр Ляен. У снежні 2021 пасля іх сустрэчы Еўракамісія ў два разы павялічыла падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці. Гэтым разам Ціханоўская і фон дэр Ляен абмеркавалі стварэнне міжнароднай кааліцыі ў падтрымку незалежнай Беларусі. Лукашэнка імкліва здае беларускі суверэнітэт, і неабходныя сумесныя дзеянні, каб спыніць паглынанне Беларусі Расіяй.
  • Светлана Тихановская

    Светлана Тихановская – про выставленную на торги квартиру Сергея: «Режим уже опустился до мародёрства и бандитизма» Светлана Тихановская: «В этой квартире мы с Сергеем и нашими детьми провели много хороших и радостных дней. Как бы эти люди ни старались лишить нас семьи, любви и памяти, у них не выйдет – каждый момент счастья остаётся с нами. Ну а режим уже опустился до мародёрства и бандитизма. Вот во что превращаются политики, потерявшие легитимность: ради выживания они идут на военные преступления, упекают невинных людей в тюрьмы, отправляют их детей в детдомы, воруют имущество, громят дома. Это не имеет ничего общего с тем, какой жизни заслуживают беларусы – и каким станет будущее нашего народа: мирным, безопасным и защищённым настоящим законом. К тому же мы, и соседи, и все вокруг знают, чей это дом. И если эта квартира достанется кому-то из режима – представляю, каково им будет жить в гостях у Сергея Тихановского».
  • Светлана Тихановская

    Вывад расійскіх войскаў з Беларусі, вырашэнне пытання беларускіх студэнтаў: пра што ў Мюнхене гаварылі Святлана Ціханоўская і новаабраны прэзідэнт Чэхіі. Падчас Мюнхенскай канферэнцыі Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з новаабраным прэзідэнтам Чэхіі Петрам Павелам. Павел – экс-генерал НАТА, які перамог на выбарах з найвялікшым вынікам у гісторыі прамых выбараў у Чэхіі. Ён запэўніў, што гатовы падтрымліваць дэмакратычную Беларусь. Святлана падзялілася стратэгіяй па палітзняволеных, дзе пажаданы першы крок да дыялогу – вызваленне рэжымам палітычных вязняў па гуманітарных спісах, і стратэгіяй па супрацьдзеянні расійскай прапагандзе. Яны абмеркавалі неабходнасць вываду расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі. Ціханоўская ўзняла пытанне беларускіх студэнтаў, многія з якіх не могуць працягваць вучобу ў Чэхіі праз візавыя абмежаванні. Таксама яна прапанавала прэзідэнту падтрымаць рэзалюцыю Сената аб прызнанні КДБ і ГУБАЗіКа арганізацыямі, якія падтрымліваюць тэрарызм.
  • Реклама

  • Светлана Тихановская

    Праект пашпарта новай Беларусі, спрашчэнне візавых працэдураў: мюнхенскія сустрэчы па міграцыйных пытаннях На сустрэчы з міністаркай замежных справаў Ісландыі Тордыс Колбрун Рэйкф’ёрд Гільфадоцір, якая зараз старшынюе ў Радзе Еўропы, каманда прадставіла канцэпт пашпарта новай Беларусі, каб з новымі дакументамі беларусы маглі падарожнічаць і легальна знаходзіцца на тэрыторыі ЕС. Тэму пашпарта падымалі і на сустрэчы з Еўракамісаркай па ўнутраных справах Ільвай Ёхансан. У сакавіку-красавіку адбудуцца кансультацыі з міністрамі замежных справаў па пытаннях выдачы такіх часовых дакументаў. Акрамя таго, з Ільвай Ёхансан абмеркавалі спрашчэнне візавых працэдураў і выдачы міграцыйных дакументаў. Дэмакратычныя сілы гатовыя дапамагаць з верыфікацыяй беларусаў. Яшчэ адна тэма – магчымасць адкрыцця гуманітарных калідораў у выпадку эскалацыі і на выпадак закрыцця межаў.
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская падчас выступу на Мюнхенскім форуме: «Ад Беларусі залежыць контур бяспекі ўсяго рэгіёна» Ціханоўская заклікала Еўропу да рашучасці і паслядоўнасці, абазначыла неабходнасць прыцягнення да адказнасці памагатых рэжыму Лукашэнкі, распавяла пра беларускіх партызанаў, кіберпартызанаў і беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, а таксама падкрэсліла неабходнасць клапаціцца пра будучую бяспеку рэгіёна ўжо зараз. «Беларусь не павінна заставацца праблемай, якую будзем вырашаць пасля. Ад Беларусі залежыць бяспека ў рэгіёне і ва ўсёй Еўропе. Таму мы зараз ствараем міжнародную кааліцыю за незалежную Беларусь. Неабходна спыніць паўзучую гібрыдную акупацыю Беларусі Расіяй», – заявіла Святлана Ціханоўская.
  • Светлана Тихановская

    Будучыня бяспекі і агульная стратэгія ў рэгіёне: перамовы ў Мюнхене з Олафам Шольцам і кіраўніком яго канцылярыі Святлана Ціханоўская сустрэлася з канцлерам Германіі Олафам Шольцам, падчас якой прапанавала выпрацаваць новую стратэгію ў абарону беларускай незалежнасці. Таксама Святлана Ціханоўская з прадстаўніком Аб’яднанага Пераходнага Кабінета правяла сустрэчу з кіраўніком канцылярыі Шольца Вольфгангам Шмідтам. Яны абмеркавалі будучыню бяспекі і агульную стратэгію ў рэгіёне, дзе Беларусь – адзін з ключавых элементаў бяспекі. На сустрэчы таксама гаварылі пра канцэпцыі кааліцыі ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі. Ціханоўская папрасіла Германію стаць адным з лідараў такой кааліцыі, каб выступіць гарантам мірнага пераходу ад дыктатуры да дэмакратыі, вываду расійскіх войскаў, распрацоўку плана адбудовы Беларусі і плана Маршала для нашай краіны. На відэа: Святлана Ціханоўская і канцлер Германіі Олаф Шольц.