Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

3 года назад
Открыть в
Вывад расійскіх войскаў з Беларусі, вырашэнне пытання беларускіх студэнтаў: пра што ў Мюнхене гаварылі Святлана Ціханоўская і новаабраны прэзідэнт Чэхіі. Падчас Мюнхенскай канферэнцыі Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з новаабраным прэзідэнтам Чэхіі Петрам Павелам. Павел – экс-генерал НАТА, які перамог на выбарах з найвялікшым вынікам у гісторыі прамых выбараў у Чэхіі. Ён запэўніў, што гатовы падтрымліваць дэмакратычную Беларусь. Святлана падзялілася стратэгіяй па палітзняволеных, дзе пажаданы першы крок да дыялогу – вызваленне рэжымам палітычных вязняў па гуманітарных спісах, і стратэгіяй па супрацьдзеянні расійскай прапагандзе. Яны абмеркавалі неабходнасць вываду расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі. Ціханоўская ўзняла пытанне беларускіх студэнтаў, многія з якіх не могуць працягваць вучобу ў Чэхіі праз візавыя абмежаванні. Таксама яна прапанавала прэзідэнту падтрымаць рэзалюцыю Сената аб прызнанні КДБ і ГУБАЗіКа арганізацыямі, якія падтрымліваюць тэрарызм.