Ціханоўская ў Бруселі заклікала падтрымаць беларускі бізнес за мяжой, заступіцца за беларускую незалежнасць і ўключыць дэмакратычную Беларусь ва Усходняе партнёрства
22 лютага Святлана Ціханоўская выступіла ў Бруселі ў Еўрапейскім камітэце па сацыяльных і эканамічных пытаннях. Яна:
– распавяла пра крымінальныя справы Бяляцкага і вясноўцаў, Ігара і Дарʼі Лосікаў, Ціханоўскага, адваката Брагінца, прафсаюзных лідараў;
– заклікала падтрымаць беларускія бізнесы за мяжой;
– заявіла пра тое, што Беларусь не прызнае рашэнне аб выхадзе краіны з Усходняга партнёрства, і папрасіла ўключаць дэмакратычную Беларусь у праекты УП;
– прывітала прыняцце камітэтам рэкамендацыяў пра падтрымку незалежных медыяў;
– звярнулася з просьбай падтрымаць дзеянні супраць рэжыму Лукашэнкі паводле 33 артыкулу Статуту Міжнароднай арганізацыі працы;
– ініцыявала стварэнне кантактнай групы паміж Камітэтам і дэмакратычнай Беларуссю;
– папрасіла не адкладаць пытанне Беларусі на потым, а заступіцца за беларускую незалежнасць ужо сёння.