Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

3 года назад
Открыть в
Прапановы па падтрымцы грамадзянскай супольнасці і ініцыятываў у сферы беларускай культуры і адукацыі: сустрэча Ціханоўскай і Сораса ў Мюнхене Святлана Ціханоўская перадала Джорджу Сорасу прапановы ад беларускай грамадзянскай супольнасці, медыяў і праваабаронцаў, і прапанавала вярнуць беларускую праграму. Асобна Ціханоўская папрасіла звярнуць увагу на ініцыятывы ў сферы пашырэння беларускай культуры і адукацыі. Джордж Сорас згадаў, як у 1997 годзе яго фонд быў вымушаны выехаць з Беларусі. Паводле філантропа, гэта была першая краіна, з якой выгналі яго арганізацыю. Падчас працы ў Беларусі фонд падтрымліваў разнастайныя праекты ў сферы адукацыі, культуры, навукі, медыяў. Потым фонд падтрымліваў незалежныя медыі і стыпендыі для студэнтаў.