Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

3 года назад
Открыть в
Праект пашпарта новай Беларусі, спрашчэнне візавых працэдураў: мюнхенскія сустрэчы па міграцыйных пытаннях На сустрэчы з міністаркай замежных справаў Ісландыі Тордыс Колбрун Рэйкф’ёрд Гільфадоцір, якая зараз старшынюе ў Радзе Еўропы, каманда прадставіла канцэпт пашпарта новай Беларусі, каб з новымі дакументамі беларусы маглі падарожнічаць і легальна знаходзіцца на тэрыторыі ЕС. Тэму пашпарта падымалі і на сустрэчы з Еўракамісаркай па ўнутраных справах Ільвай Ёхансан. У сакавіку-красавіку адбудуцца кансультацыі з міністрамі замежных справаў па пытаннях выдачы такіх часовых дакументаў. Акрамя таго, з Ільвай Ёхансан абмеркавалі спрашчэнне візавых працэдураў і выдачы міграцыйных дакументаў. Дэмакратычныя сілы гатовыя дапамагаць з верыфікацыяй беларусаў. Яшчэ адна тэма – магчымасць адкрыцця гуманітарных калідораў у выпадку эскалацыі і на выпадак закрыцця межаў.