Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

3 года назад
Открыть в
Святлана Ціханоўская адрэагавала на словы Лукашэнкі пра тое, што вайна была непазбежная «Адзінае, што было непазбежна – гэта ўцягванне ў вайну Лукашэнкі, які не можа сказаць «не» свайму «старэйшаму брату». Гэтую вайну было вельмі проста пазбегнуць: не пачынаць яе. І ўжо сапраўды не станавіцца саўдзельнікамі. Не даваць тэрыторыю Беларусі для ракетных стрэлаў па мірных жыхарах ва Украіне. Не забяспечваць Расію матэрыяламі і лагістыкай. Не сяліць рускіх салдат у нас дома, дазваляючы ім прыносіць свае парадкі. Не станавіцца плячом да пляча з Пуціным, каб зрабіць краіну мішэнню для новых санкцыяў за саўдзел у вайне. Не саджаць у турму смелых беларусаў, якія спрабавалі перадухіліць гэтую катастрофу, і не страляць у іх. Усяго гэтага гэтага можна было не рабіць. І гэта і ёсць сапраўднае выратаванне краіны ад вайны».