Обложка канала

Светлана Тихановская. Страница 15

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

  • Светлана Тихановская

    Як падтрымліваць палітвязняў і іх сем’і? Святлана Ціханоўская: «Нядаўна да мяне на асабістыя размовы запісаўся мужчына з Магілёва. Ён прыйшоў не з ідэяй ці праблемай з жыцця, якую трэба вырашыць, а толькі з адным пытаннем: якія зараз ёсць рэальныя спосабы дапамагаць палітвязням і іх сем'ям? Бачыць вашыя палымяныя вочы і шчырае жаданне дапамагаць – асабіста для мяне самая галоўная крыніца сілаў і натхнення. Нават нягледзячы на ўласныя праблемы, перажыванні і цяжкасці, вы працягваеце дзяліцца сваёй сілай і энергіяй з тымі, хто несправядліва знаходзіцца ў турме, знаходзіце спосабы падтрымліваць сем'і палітвязняў. Вы працягваеце дзейнічаць: пішаце лісты, дасылаеце мне фота вашых сустрэчаў, дзе разам збіраеце перадачы і падпісваеце паштоўкі ў турмы. Кожны раз, калі я гляджу на тое, што вы зрабілі і працягваеце рабіць, я адчуваю неверагодны гонар за ўсіх нас. Бо мы ніколі не пакінем сваіх людзей у бядзе. Сёння я яшчэ раз хачу нагадаць, што беларусы стварылі шмат карысных ініцыятываў, з дапамогай якіх кожны ахвотны можа падтрымаць нашых палітвязняў і іх сем'і. Вы можаце адправіць данат на любую суму ў фонды «Краіна для жыцця», Politzek.me, BYSOL і Dissidentby. Калі ў вас толькі картка беларускага банка, адпраўляць грошы фондам небяспечна, але вы можаце падтрымаць рэпрэсаваных беларусаў адрасна праз ініцыятыву Hutka.help. І, вядома, не забывайцеся пісаць і дасылаць лісты і паштоўкі, бо за сценамі турмаў кожны радок з волі вельмі каштоўны. Тут вам могуць дапамагчы ініцыятывы «Майстэрня паштовак салідарнасці» і письмо.бел. Дарагія беларусы, я ганаруся кожным з вас. Падтрымлівайце адно аднаго і не забывайцеся берагчы сябе. Усе вы – велізарная каштоўнасць для нашай Беларусі».
  • Светлана Тихановская

    «Чарговы здзек з права». Крысціна Рыхтэр – пра прысуд Святлане Ціханоўскай і іншым фігурантам справы У гэтым відэа дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр пракаментавала прысуд, які сёння вынес «суд» па справе Каардынацыйнай рады: «Вельмі шкада, што існуюць такія суддзі і пракуроры, якія замест таго, каб займацца рэальнай юрыдычнай працай на карысць грамадства, зараз выдумляюць нейкія справы ў дачыненні да людзей, якія змагаюцца за дэмакратычныя перамены ў Беларусі. Але дзякуй вам за вашыя подпісы ў працэсуальных дакументах, бо яны стануць вельмі добрай падставай для прыцягнення вас да адказнасці за здзейсненыя злачынствы супраць чалавечнасці».
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская: «Сёння завочны «суд» вынес мне так званы прысуд у 15 гадоў турмы. Я не думаю пра тое, што яны хацелі сказаць мне сваім «прысудам». З ім ці без яго – я і дэмакратычныя сілы рабілі і працягнем рабіць усё магчымае, каб вызваліць нашых палітычных зняволеных і прывесці нашую краіну да дэмакратычных пераменаў. Сёння я думаю пра тых, каму рэжым даў рэальныя, а не завочныя тэрміны. 5, 16, ці 22 гады… І я не хачу думаць пра рэжымных чыноўнікаў, суддзяў, пракурораў. Тых, хто выконвае гэтыя злачынствы. Няхай яны лепш падумаюць пра сябе самі: бо Лукашэнка не стане абараняць іх у сапраўдным, незалежным судзе, для якога беларускія юрысты ўжо сабралі дастатковую колькасць сведчанняў. Ён будзе ратаваць толькі сябе і сваё блізкае кола. Дык ці варта падстаўляць саміх сябе дзеля абароны таго, хто і так асуджаны на правал?»
  • Реклама

  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская: «Тыдзень таму на мітынгу, прысвечаным Мікалаю Статкевічу і майму мужу Сяргею, якія ўжо больш за 1000 дзён несправядліва знаходзяцца за кратамі, я прачытала верш, які даслаў мне Сяргей. Яго вершы з-за кратаў заўсёды надаюць мне моцы, і мне захацелася падзяліцца імі, каб і вы адчулі гэтую сілу і моц. Бо многія з тых, хто вядзе перапіску з нашымі героямі, расказваюць: гэта не мы іх падбадзёрваем, а яны – нас! Не толькі Сяргей, а шмат беларускіх вязняў пішуць вершы пра свой досвед, пра нашую любімую краіну, пакідаюць для нас свае запаветы. І такіх вершаў становіцца ўсё больш. А нядаўна я даведалася пра тое, што ініцыятыва «Вольныя паштоўкі» разам з Народнай амбасадай Беларусі ў Бразіліі запусцілі новую ініцыятыву – «Вершы з-за кратаў». Дзякуючы ёй беларусы змогуць дзяліцца адно з адным вершамі нашых герояў. Чытаць, натхняцца, і разам з імі ісці да перамогі. Я хачу сказаць камандзе «Вольных паштовак», актыўным беларусам Бразіліі і новай ініцыятыве «Вершы з-за кратаў» – дзякуй. За тое, што не дазваляеце забыцца пра нашых герояў. Я спадзяюся, што хутка ў вольнай Беларусі выйдзе цэлы зборнік гэтых вершаў. І яны будуць натхняць беларусаў ужо на тое, каб не дазволіць паўтарэння гэтай жахлівай старонкі нашай гісторыі. Чытайце вершы на сайце viersy.online. Падтрымлівайце праект і нашых палітвязняў. Дзяліцеся вершамі, якія вас кранулі. А калі вы самі ведзяце перапіску з нашымі вязнямі і атрымліваеце вершы – абавязкова дасылайце іх на пошту праекта [email protected], ці ў тэлеграм-бот @viersybot».
  • Светлана Тихановская

    Падпісвайцеся на канал Вольгі Гарбуновай – клопат.бай  Прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльных пытаннях Воля Гарбунова запусціла канал свайго прадстаўніцтва клопат.бай. Там будуць з’яўляцца навіны пра дзейнасць Кабінета па сацыяльных напрамках і ўздымацца тыя праблемы і сацыяльныя пытанні, з якімі штодзённа сутыкаюцца беларусы і беларускі. Прыярытэтным напрамкам гэтай дзейнасці ёсць і будзе падтрымка палітвязняў і іх сем'яў, а таксама абмеркаванне ў міжнародных арганізацыях механізмаў спынення рэпрэсіяў, вызвалення і рэабілітацыі ўсіх рэпрэсаваных.  У канале ёсць магчымасць зваротнай сувязі. Кожны і кожная змогуць задаць сваё пытанне, падзяліцца праблемай ці важнай інфармацыяй. Падпісвайцеся на клопат.бай, падтрымлівайце канал Волі, а што важней за ўсё – падтрымлівайце адно аднаго і тых, каму цяжка. Нянавісці павінна станавіцца менш, а дабра – больш, каб яно нарэшце перамагло.
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская – пра прысуд Алесю Бяляцкаму і яго калегам «Прысуд для вясноўцаў – бесчалавечны, жорсткі, але прадказальны. Гэта помста за нязломнасць. Помста за салідарнасць. Гэта і плявок у твар міжнароднай праваабарончай супольнасці – калі садзяць віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека. Я бачыла фотаздымкi з суда. Бачыла вочы Алеся і іншых. У іх няма адчаю – але ёсць энергія, гатовасць працягваць барацьбу. Яны ведаюць, што робяць правільную справу. Алесь нават з турмы здольны прыцягваць увагу да Беларусі. Мы бачым, што дзякуючы яму Беларусь вяртаецца ў парадак дня. Дзякуючы яму гавораць пра іншых палітвязняў. Гэта вялікая ахвяра, на якую ён пайшоў дзеля ўсіх нас. Я ад усяго сэрца зычу Алесю Бяляцкаму, Уладзіміру Лабковічу і Валянціну Стэфановічу прайсці гэтае выпрабаванне хутчэй і без моцнай шкоды для здароўя. Вы – нашыя героі. Мы, усе беларусы, будзем рабіць усё магчымае, каб гэты жах скончыўся як мага хутчэй, і ніколі не паўтарыўся зноў».
  • Светлана Тихановская

    Анатоль Лябедзька – пра альянс парламенцкіх групаў «United for Democratic Belarus» 1 сакавіка быў створаны альянс парламенцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь», куды ўвайшлі прадстаўнікі дэпутацкіх групаў з 17 розных нацыянальных парламентаў, а таксама дэлегацыя Еўрапейскага парламента па Беларусі. Гэты альянс будзе называцца «United for Democratic Belarus» і будзе працаваць на рэгулярнай аснове з мэтай каардынацыі і распрацоўкі стратэгіі дзеянняў па Беларусі. У гэтым відэа дарадца Святланы Ціханоўскай па міжпарламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька дае адказы на наступныя пытанні: – Як ствараўся альянс «United for Democratic Belarus»? – Чым ён будзе займацца? – Як гэта паўплывае на беларусаў? Падрабязней – у відэа: https://www.youtube.com/watch?v=ESFB0D2fqq4
    У беларусов есть настоящие депутаты!

    #тихановская #парламенты #солидарность #поддержка #люди У беларусов есть настоящие депутаты! ПРО НАС, а точнее о создании АЛЬЯНСА депутатских групп «За демократическую Беларусь»! Представители 17 национальных Парламентов и делегации по Беларуси Европейского Парламента объединяют свои усилия по беларуской повестке дня! Зачем такие группы нужны? Что решают? Что они могут? Вы можете поддержать наш канал: https://www.donationalerts.com/r/ucpb Станьте спонсором канала, и вы получите доступ к эксклюзивным бонусам. Подробнее: https://www.youtube.com/channel/UClC8mdNkDXYp_wHD8eH3LAQ/join

    YouTube
  • Светлана Тихановская

    «Загляне сонца і ў наша ваконца» Святлана Ціханоўская расказала «Белсату» пра прымаўкі, якім яе навучыў дзядуля ў дзяцінстве.
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў гэтую пятніцу Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і яе камандай па гэтай спасылцы: us06web.zoom.us/meeting…4xuEdnTv. Размова пройдзе ў пятніцу, 3 сакавіка, з 14:00 да 16:00 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць часу на званок, таму колькасць рэгістрацый абмежаваная. Калі вы не паспееце зарэгістравацца на гэтым тыдні, зможаце зрабіць гэта на наступным. Адзначым, што такія размовы праходзяць кожны тыдзень. У першую чаргу прымаюцца людзі, якія раней не ўдзельнічалі ў размовах. Прачытаць пра тое, што такое асабістыя размовы і як яны праходзяць можна тут.
  • Светлана Тихановская

    «Упершыню за 28 гадоў у беларусаў будзе сваё месца ў Бруселі». Ціханоўская ўзяла ўдзел у адкрыцці Місіі «За дэмакратычную Беларусь» Учора адбылося адкрыццё Місіі, удзел у ім прынялі прэзідэнт Фландрыі, міністр замежных справаў Бельгіі, еўрапейскія парламентарыі, а таксама беларусы Бельгіі. Узначальваць Місію будзе Уладзімір Астапенка. Святлана Ціханоўская зазначыла, што гэтая Місія дапаможа вярнуць Беларусь у Еўропу і наблізіць Еўропу да Беларусі: «Упэўненая, што гэта Місія стане месцам для кожнага беларуса, які бачыць нашую краіну дэмакратычнай і незалежнай. Яе дзверы будуць адчыненыя для любой незалежнай ініцыятывы ці арганізацыі, якая працуе для пераменаў». Падчас адкрыцця ў будынку Місіі ладзілася выстава беларускай мастачкі Вольгі Якубоўскай. Ціханоўская распавяла, што праца мастачкі, на якой намаляваны яе муж – натхняе яе і надае сілаў. І заклікала ўсіх беларусаў натхняцца адно адным і працягваць дзейнічаць для вызвалення кожнага, а еўрапейцаў – падтрымаць наш рух да дэмакратыі і справядлівасці.
  • Светлана Тихановская

    «Не дапускаць палітыкі «вольнага крэсла» ў дачыненні да беларусаў». Святлана Ціханоўская выступіла ў Еўрапарламенце Там яна сустрэлася з сябрамі дэлегацыі па сувязях з Беларуссю, а таксама сябрамі парламенцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь». У наступныя месяцы будзе створаны альянс такіх групаў United for Democratic Belarus, куды ўвойдуць прадстаўнікі з 17 розных нацыянальных парламентаў. Святлана Ціханоўская заклікала дэпутатаў падтрымліваць палітвязняў і далучыцца да Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю 25 сакавіка. Падтрымліваць беларускую мову, культурных дзеячаў і свабодных спартоўцаў, якія павінны мець магчымасць выступаць на Алімпійскіх гульнях замест афіцыйнай каманды рэжыму. А таксама не дапускаць палітыкі «вольнага крэсла», калі ў міжнародных арганізацыях там, дзе павінна быць Беларусь, няма беларусаў: «Добра, што там няма Лукашэнкі, але важна, каб там быў голас беларусаў».
  • Светлана Тихановская

    «Трымаць дзверы адчыненымі для беларусаў і ізаляваць усіх, хто на баку рэжыму». Ціханоўская выступіла ў Цэнтры еўрапейскіх палітычных даследаванняў 28 лютага Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у панэльнай дыскусіі Цэнтра еўрапейскіх палітычных даследаванняў у Бруселі. Удзел у дыскусіі таксама прынялі Еўракамісарка Маргрэт Вестагер і Генеральная сакратарка Рады Еўропы Марыя Бурыч. «Мы не павінны дазваляць дыктатарам, якія ўцягнулі нас у цёмнае мінулае, шантажаваць ці палохаць нас. Абавязанне Еўропы падтрымаць пераход Беларусі да дэмакратыі было б эфектыўным адказам. Нядаўна мы зрабілі важныя крокі ў Радзе Еўропы, і я хацела б падзякаваць спадарыні Генеральнай сакратарцы Марыі Бурыч за дапамогу. Мы стварылі кантактную групу паміж Беларуссю і Радай Еўропы. Гэта першы крок да паўнапраўнага сяброўства Беларусі ў Радзе Еўропы, а значыць, і да Еўропы».
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская – пра русіфікацыю беларусаў і пра тое, як вярнуць беларускую мову ў паўсядзённая жыццё. «Гэта адказнасць кожнага чалавека. Але я бачу, што зараз адносіны да беларускай мовы змяняюцца, і мяне гэта вельмі цешыць. Гэта годнасць і гонар, беларусы адчулі сябе беларусамі. Мы не частка «русского мира». Беларускамоўным быць патрэбна».
  • Светлана Тихановская

    Светлана Тихановская прокомментировала новый приговор Сергею Тихановскому «Ещё полтора года незаконный суд решил «довесить» моему мужу. Свою вину Сергей Тихановский не признал. Потому что он не должен сидеть не только эти полтора года, он не должен находиться в тюрьме в принципе. Работа судей и прокуроров, которые выносили это решение, заключается только в выдумывании новых способов репрессий над беларусами. Никакого отношения к правосудию она не имеет. Знаете, сейчас мы ведём его канал «Тюрьма для жизни». И я очень жду того времени, когда мы освободим Сергея и всех политзаключенных из этого ада. И этот канал превратится из описания жизни моего мужа в историю, которую Беларусь больше никогда не повторит».
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская – пра беларускую мову ў сям’і «Я думаю, што ў мяне сітуацыя крыху асабістая, бо старэйшы сын з асаблівасцямі. Я вельмі доўга вучыла яго размаўляць хаця б на рускай. Уводзіць яшчэ адну мову было б для яго нашмат цяжэй. Але калі мы пачалі сустракацца з беларусамі, упэўненымі ў тым, што нам трэба адраджаць беларускую мову, у дзетак прачнулася гэтае пытанне: «Чаму мы не гаворым на беларускай мове? Мы ж беларусы!» Задаюць пытанні «Як будзе гэтае слова па-беларуску?» Я бачу, як у іх прачынаецца гэты інтарэс».
  • Реклама

  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская выступіла на мітынгу, прысвечаным Мікалаю Статкевічу, які правёў ужо 1000 дзён за кратамі, і ўсім беларускім палітвязням Святлана Ціханоўская: «Мікалай Статкевіч і Сяргей Ціханоўскі правялі ўжо 1000 дзён за кратамі. Страшная лічба. І хоць нашыя мужчыны – яны мужныя, нязломныя, і вытрываюць. Але гэта таксама 1000 дзён скрадзеных і ў іх семʼяў. У нас у кватэры паўсюль фотаздымкі Сяргея, каб дзеці не забывалі, як ён выглядае. Мы кожны тыдзень разам глядзім яго відэа, каб малодшая дачка, якая яго не бачыла тры гады, памятала яго голас. Не было ніводнага дня, калі б я ні задавала пытання сабе: што яшчэ я магу зрабіць, каб хутчэй вызваліць і Сяргея і ўсіх палітвязняў. І гэтае пытанне прымушае мяне дзейнічаць далей, не здавацца. Я ператвараю свой боль у працу. І я хачу каб кожны з нас – таксама штодня задаваў сабе гэтае пытанне: што яшчэ кожны з нас можа зрабіць. Давайце не будзем казаць – мы чакаем іх вызвалення. Мы працуем на іх вызваленне. І не спынімся, пакуль кожны не вернецца дадому». Таксама Святлана Ціханоўская прачытала верш Сяргея Ціханоўскага, які ён пару дзён таму перадаў з-за кратаў: «Я недавно узнал, Что есть те, кто устал Мне представить легко, Как же вам тяжело! Если рядом сейчас Чужеземный пейзаж. Если вам нелегко, Когда вы далеко. Если кажется, что Лишены вы всего, Посмотрите в окно – Посмотрите в окно… Посмотрите на нас, Тех, кто в тюрьмах сейчас За решеткой окно – Не видать ничего. Сроки как возраста – На двоих по полста. Нет волос не седых И не видишь родных. На прогулках пейзаж – Лишь бетон каждый раз На руках кандалы, Смотришь только в полы. Эти ночи без сна, Лай собак, голоса. На железе лежим – Называется спим. Не хватает всего, Не купить ничего. И болят животы От тюремной еды. И нельзя написать То, что хочешь сказать. Многих держат в ШИЗО. Нам уже все равно. Делать вид, что ты рад, Когда сделал доклад. За что был осужден И свободы лишен. Называть им статьи, Профучеты свои. Как дурной видишь сон, Но не кончится он. Знаю, вам не легко Знаю вам тяжело. Но смотрите в окно, Посмотрите в окно».
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская ў АБСЕ: «Свабодная Беларусь будзе самай моцнай абаронай ад Пуціна» 24 лютага Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай на Парламенцкай Асамблеі АБСЕ: «Рэжым Лукашэнкі стаў саўдзельнікам Пуціна ў гэтай вайне. Ён павінен несці поўную адказнасць і павінен быць прыцягнуты да адказнасці за ваенныя злачынствы і за злачынствы супраць чалавечнасці». Святлана Ціханоўская прапанавала: – разглядзець прыняцце спецыяльнай рэзалюцыі па Беларусі на летняй сесіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ, – арганізаваць на летняй сэсіі дыскусію па беларускай павестцы дня, – адлучыць лукашэнкаўскіх дэпутатаў ад удзелу ва ўсіх мерапрыемствах, бо дэпутаты, якіх сюды пасылае Лукашэнка, не абіраюцца народам свабодна. – далучыць да працы ПА АБСЕ прадстаўнікоў беларускага дэмакратычнага руху. «Я разумею, што ёсць рэгламент і пэўныя межы. Але цяпер незвычайны час, і ён патрабуе нестандартных рашэнняў», – дадала Святлана Ціханоўская.
  • Светлана Тихановская

    Беларусы і беларускі, вы моц! Святлана Ціханоўская: «Учора, 24 лютага, беларусы і беларускі выйшлі на вуліцы прынамсі ў 24 краінах свету – ад Літвы і Польшчы да Канады і Аргентыны. Нашыя нацыянальныя сцягі ў гэты дзень луналі на чатырох кантынентах. І я хачу вам шчыра падзякаваць за гэта, дарагія! Вельмі важна тое, што дзякуючы вам усе бачаць: беларусы – супраць гэтай вайны, беларусы – супраць злачынных рэжымаў, якія вядуць гэтую вайну, беларусы – падтрымліваюць Украіну, пакуль Лукашэнка падтрымлівае Расію». Фота: @motolkohelp