Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

  • Светлана Тихановская

    Напярэдадні канферэнцыі «Новая Беларусь» у Варшаве адбыўся Круглы стол палітычных лідараў Удзел у сустрэчы ўзялі больш за 50 палітыкаў і актывістаў, у тым ліку Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай Рады, НАУ, палітычных партыяў, Кіберпартызан, Партыі БНФ, штаба Бабарыкі, «Нашай партыі», БХД, АГП, БСДП, «Народнай грамады», Руху за Свабоду, Рабочага руху, Рады, ByPOL i BelPOL, BYSOL, Народных пасольстваў і іншых. Сустрэча была закрытая для прэсы. Падчас яе абмяркоўвалі пазіцыі і планы дэмакратычных сілаў. Вынікі працы Круглага стала будуць прэзентаваныя на канферэнцыі 6 жніўня.
  • Светлана Тихановская

    Фінальны дзень слуханняў справаздач Кабінета ў Каардынацыйнай Радзе Каардынацыйная Рада правяла ўжо тры дні слуханняў справаздач прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. А зараз – пачаўся фінальны дзень. Пасля таго, як Каардынацыйная Рада заслухае справаздачы ўсіх прадстаўнікоў, яна агучыць свае рэкамендацыі адносна працягу іх дзейнасці. Сёння выступіць і адкажа на пытанні прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў. Напрыканцы слуханняў выступіць Святлана Ціханоўская. Паглядзець як прайшлі слуханні іншых прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета можна па спасылцы.
    Фінальны дзень слуханняў АПК у КР

    Справаздача прадстаўніка па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандра Азарава.

    YouTube
  • Светлана Тихановская

    Вынікі першага пасяджэння Назіральнай рады па пытанні размеркавання сродкаў, сабраных падчас анлайн-марафону салідарнасці ▪️Назіральная рада заслухала выступленні 13 фондаў, арганізацый, ініцыятыў, якія дапамагаюць палітзняволеным і іх сем'ям, пазнаёмілася з заяўленымі патрэбамі на дадзены момант. ▪️Падчас марафону было сабрана 574 617 еўра — і гэта перавысіла мэту, якая была вызначана арганізатарамі, таму было прынята рашэнне размеркаваць суму ў два этапы, каб уключаныя ў працэс рэалізацыі грошай фонды маглі бяспечна даставіць сродкі таму, хто ў гэтым мае патрэбу. ▪️У найбліжэйшы час будзе выдзелена палова сумы, якую фонды, арганізацыі, ініцыятывы рэалізуюць на працягу двух месяцаў, пасля чаго зробяць справаздачу Назіральнай радзе. ▪️Пасля ацэнкі першага этапа другая частка данатаў таксама будзе размеркавана паміж фондамі, арганізацыямі, ініцыятывамі. Прынята рашэнне выпрацаваць дакладныя кірункі і крытэрыі дапамогі. Падзел сумы на роўныя долі ў дадзены момант немагчымы з-за спецыфікі працы з падтрымкай палітычных зняволеных і іх сем'яў. Таму было прапанавана вызначыць кірункі дапамогі, якія закрые кожны фонд. Гэта могуць быць медыцына, штрафы, перадачы, дапамога сем'ям, рэлакацыя і г.д. На наступнай сустрэчы Назіральная рада на падставе гэтых даных зможа прыняць прамежкавае ці канчатковае рашэнне аб размеркаванні сродкаў і механіцы справаздачы. ▪️У гэты момант фонды, ініцыятывы, арганізацыі апісваюць патрэбнасці, якія павінны быць закрыты ў першую чаргу. У склад Назіральнай рады ўвайшлі прадстаўнікі 8 беларускіх медыя: «Белсат», «Еўрарадыё», «Радыё Ўнэт», «Зеркало», «KYKY», «Маланка», «Мая Краіна Беларусь», «Reform». @CabinetBelarus
  • Реклама

  • Светлана Тихановская

    Што рабіць беларусам Літвы, якіх прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы? Сёння літоўскія службы паведамілі, што прызналі 910 беларусаў асобамі, якія ўяўляюць пагрозу нацыянальнай бяспецы краіны. Дарадца Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр пракаментавала: «Інфармацыя, пададзеная Дэпартаментам міграцыі МУС Літвы, вельмі занепакоіла як беларусаў, якія жывуць у гэтай краіне, так і дэмакратычныя сілы агулам. Працэдуры прызнання людзей пагрозай нацыянальнай бяспецы існуюць практычна ва ўсіх краінах свету. Гэта значыць, па сутнасці дзяржава на падставе наяўных у яе звестак можа прыняць такое рашэнне. Яго наступствы могуць быць розныя, у тым ліку патрабаванне пакінуць Літоўскую Рэспубліку. Гэта не абавязкова азначае, што чалавек павінен назад вярнуцца ў Беларусь. Ён можа з'ехаць у любую іншую краіну. Безумоўна, па кожным канкрэтным выпадку неабходна разбірацца індывідуальна. І калі чалавек лічыць прынятае рашэнне неабгрунтаваным або незаконным, ён мае права яго абскардзіць у прадугледжаным парадку. У тым ліку судовым. Нам вядомыя выпадкі, калі суды Літвы адмянялі рашэнні аб прызнанні знаходжання ў краіне беларусаў пагрозай нацыянальнай бяспецы. Таму адзіная парада, якую ў гэтай сітуацыі можна даць – гэта звярнуцца па юрыдычную дапамогу да літоўскіх адвакатаў і абскардзіць рашэнне. Са свайго боку мы ўздымем гэтае пытанне ў межах працоўнай групы пры Міністэрстве ўнутраных справаў Літоўскай Рэспублікі. Спадзяемся, што сітуацыя па гэтым пытанні хутка высветліцца, і беларусам, якія знаходзяцца ў Літве, не давядзецца хвалявацца наконт сваёй будучыні».
  • Светлана Тихановская

    Працягваюцца слуханні справаздач Кабінета ў Каардынацыйнай Радзе Каардынацыйная Рада пачала ўжо трэці дзень слуханняў справаздач прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Сёння выступіць і адкажа на пытанні прадстаўнік па транзіце ўлады Павел Латушка. Далучайцеся! Паглядзець як прайшлі слуханні іншых прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета можна па спасылцы.
    Працяг слуханняў АПК у КР: дзень трэці

    Раней стала вядома, што Павел Латушка і Аляксандр Азараў не змогуць прысутнічаць на слуханнях Аб'яднанага пераходнага кабінета ў Каардынацыйнай радзе афлайн з прычыны сваёй паездкі ў Кіеў. З гэтай нагоды аргкамітэт слуханняў прагаласаваў за тое, каб падоўжыць слуханні на адзін дзень, каб у Паўла Латушкі і Аляксандра Азарава была магчымасць здаць справаздачы афлайн, як таго патрабуе рэгламент Кардынацыйнай рады. Сёння перад працоўнай групай КР выступіць прадстаўнік АПК па транзіце ўлады Павел Латушка. Трансляцыя пачнецца а 17:00 па Менску.

    YouTube
  • Светлана Тихановская

    «Пытанняў шмат і давайце шукаць адказы на іх разам». Адкрыты дыялог дэмакратычных сілаў Беларусі падчас Канферэнцыі Новая Беларусь 2023 6 жніўня а 12:00 па Мінску пачнецца анлайн-трансляцыя Канферэнцыі Новая Беларусь 2023. Канферэнцыю сумесна праводзяць Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб'яднаны Пераходны Кабінет і Каардынацыйная Рада. Анлайн трансляцыя мерапрыемства будзе па гэтай спасылцы: https://www.youtube.com/live/0ZD9iV-40Ks?feature=share. Далучайцеся, пішыце свае пытанні ў каментарах і дзяліцеся спасылкай на трансляцыю з сябрамі! Калі вы зараз у Беларусі, у мэтах бяспекі не рэпосціце, не лайкайце і не каментуйце эфір са сваіх персанальных акаўнтаў.
  • Светлана Тихановская

    Другі дзень слуханняў справаздач прадстаўнікоў Кабінета ў Каардынацыйнай Радзе Прама зараз Каардынацыйная Рада пачне другі дзень слуханняў справаздач прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Сёння заслухаюць выступы прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Вольгі Гарбуновай і прадстаўніка па замежных справах Валерыя Кавалеўскага. Таксама яны адкажуць на пытанні беларусаў, якія збіраліся праз адкрытую форму. Далучайцеся! Паглядзець як прайшлі слуханні Аліны Коўшык і Валерыя Сахашчыка можна тут.
    Слуханнi АПК у КР 2-3 жніўня: дзень другi

    13:00 - 14:20 (па Менску) Слуханні ппрадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Вольгі Гарбуновай.  15:30 - 16:50 (па Менску) Слуханні прадстаўніка па замежных справах Валера Кавалеўскага.

    YouTube
  • Светлана Тихановская

    Как собрать ребенка в школу, когда зарплаты хватает только на то, чтобы выжить? Светлана Тихановская: «Все родители прекрасно знают, что собрать ребёнка в школу – это не просто отвести его на линейку. Это затраты, которые под силу далеко не каждой семье. Только за последние три года затраты на сборы одного ребенка в школу выросли почти на 30%. А зарплаты родителей, к сожалению, таким ростом похвастаться не могут. Семьи вынуждены копить на новый костюм за несколько месяцев до того, как его наденет уже выросший за лето ребёнок. Ребёнок, которому хочется дать всё самое лучшее. Не только мы с вами этого хотим. Также сильно этого хотят и наши политзаключенные. Они не видят то, как радостно их дети приносят домой первую десятку, занимают призовое место в соревнованиях. Но они хотят быть уверены, что их дети не задумываются о том, что заканчивается ручка и нет запасной тетрадки. Прямо сейчас можно помочь политзаключенным собрать своих детей в школу. Так давайте поможем вместе!»
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская запрашае беларусаў і беларусак на асабістыя размовы ў гэтую пятніцу Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай Ціханоўскай і дарадцай па прававых пытаннях Крысцінай Рыхтэр па гэтай спасылцы: us06web.zoom.us/meeting…hjq5ZlL_ Размова пройдзе ў пятніцу, 4 жніўня, з 13:00 да 15:00 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім вы зможаце падзяліцца сваімі ідэямі ці задаць пытанні. У першую чаргу прымаюцца людзі, якія раней не ўдзельнічалі ў размовах. Калі вы не паспееце зарэгістравацца на гэтым тыдні, зможаце зрабіць гэта на наступным. Падкрэслім, што гэтыя размовы бяспечныя як для беларусаў замежжа, гэтак і для беларусаў у краіне. Прачытаць пра тое, што такое асабістыя размовы і як яны праходзяць можна тут.
  • Светлана Тихановская

    Сустрэча з Палком Каліноўскага: візіт прадстаўнікоў Офіса і Кабінета ў Кіеў Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і яе намеснік у Аб’яднаным Пераходным Кабінеце Павел Латушка зараз знаходзяцца ў Кіеве. Прама зараз скончылася чатырохгадзінная сустрэча з Палком Каліноўскага, на якую падключылася анлайн Святлана Ціханоўская.
  • Светлана Тихановская

    Ацаніце працу Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і задайце вашае пытанне яго прадстаўнікам 2-3 жніўня Каардынацыйная Рада правядзе слуханні для ўзгаднення кандыдатураў прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, якія ініцыявала Святлана Ціханоўская. Падчас слуханняў кожны з прадстаўнікоў Кабінета будзе справаздачыцца і адказваць на пытанні. Пасля слуханняў Каардынацыйная Рада агучыць свае рэкамендацыі адносна працягу дзейнасці кожнага з прадстаўнікоў. Амаль год таму быў створаны Аб’яднаны Пераходны Кабінет. За гэты час у вас напэўна ўзнікалі пытанні да працы прадстаўнікоў Кабінета і зараз найлепшы момант задаць іх. Каардынацыйная Рада зрабіла ананімную апытанку, дзе вы зможаце ацаніць працу Кабінета і спытаць яго прадстаўнікоў пра вынікі працы і пра тое, як іх дзейнасць дапамагае беларусам у краіне. Таксама ў кожнага з вас будзе магчымасць сачыць за тым, як пройдуць слуханні – яны будуць транслявацца анлайн на канале Каардынацыйнай Рады.
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская: «Сёння на вайне ва Украіне загінулі адразу пяць беларускіх герояў. Пяць мужных ваяроў, якія ахвяравалі сваім жыццём дзеля свабоды і міру.  У гэтыя моманты немагчыма знайсці словы, якія суцешаць родных і сяброў. Бо смерць блізкага чалавека – гэта заўсёды велізарны боль. Я выказваю шчырыя спачуванні родным, сябрам і пабрацімам загінулых. І жадаю вам сілы, каб перажыць гэтую цяжкую страту. У гэтай крывавай вайне ўжо загінуў 31 беларускі добраахвотнік. Змагаючыся за Украіну, усе яны абаранялі гонар беларускага народа і назаўжды застануцца ў нашай памяці».
  • Светлана Тихановская

    Беларусы, я намі ганаруся! Святлана Ціханоўская: «Да апошняй хвіліны я сачыла за тым, як пройдзе наш марафон. Мы разам сабралі 574 306 еўра для дапамогі палітзняволеным і іх сем’ям. Цягам тыдня ўсе сабраныя грошы Назіральная рада на чале з прадстаўніцай Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Воляй Гарбуновай размяркуе паміж 13 ініцыятывамі і фондамі. У арганізацыяў будзе 2 месяцы на тое, каб накіраваць дапамогу палітзняволеным і іх блізкім. А ўжо ў лістападзе мы ўбачым публічную справаздачу. Я дзякую кожнаму, хто ахвяраваў грошы. Дзякую актывістам, палітыкам, праваабаронцам і артыстам, якія прынялі ўдзел у марафоне. Вялікі дзякуй усім журналістам і незалежным беларускім медыя, якія аб’ядналіся вакол адной мэты. І, вядома, давайце разам падзякуем Волі Гарбуновай і яе камандзе за арганізацыю такой ініцыятывы – гэта так важна для ўсіх нас. Гэты марафон зноў даў веру ў тое, што мы, беларусы, здольныя аб’яднацца. Мы здольныя дапамагаць адно аднаму, дзе б мы ні знаходзіліся. Разам мы зноў паказалі ўсяму свету, што нам не ўсё адно на лёсы тых, хто зараз знаходзіцца ў закладніках рэжыму. Дарагія, памятайце галоўнае – для дапамогі адно аднаму не патрэбная нейкая нагода ці асаблівая дата. Салідарнасць і ўзаемны клопат заўсёды былі і будуць нашай сілай. А іх вынік – так радуе і зараджае натхненнем усіх нас. Я заўсёды кажу, што веру ў беларусаў. І вы, мае дарагія, таксама не забывайцеся верыць адно ў аднаго. Дабранач!» Фота @motolkohelp
  • Светлана Тихановская

    Разам мы ўжо сабралі больш за 500 000 еўра! Сіла нашай з вамі салідарнасці сапраўды ўражвае. Вялікі дзякуй кожнаму і кожнай, хто далучыўся да марафона і ахвяраваў грошы на падтрымку палітзняволеных і іх сем'яў. Нашая асноўная мэта – сабраць як мага больш для падтрымкі тых, каму гэта жыццёва неабходна. Таму хто яшчэ не паспеў паўдзельнічаць – абавязкова далучайцеся. Нам не ўсё адно – і няхай яны пра гэта даведаюцца. Беларусы ўнутры краіны, калі ласка, рабіце данаты праз карткі і рахункі блізкіх, якія жывуць за мяжой. Збор сродкаў працягваецца да 23:59 па беларускім часе. Падтрымаць збор і дапамагчы нашым героям можна на сайце https://salidarnasc.com/.
  • Светлана Тихановская

    Нам не ўсё адно 🤍❤️🤍 За сённяшні марафон мы разам сабралі больш за 350 тысяч еўра, каб дапамагчы нашым героям. Яшчэ заўтра да 23:59 у кожнага і кожнай будзе магчымасць далучыцца да марафону і падтрымаць палітзняволеных і іх сем’і. Гэта можна зрабіць на сайце https://salidarnasc.com/.
  • Реклама

  • Светлана Тихановская

    Далучайцеся да марафона салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі «Нам не ўсё адно!» Прама зараз на шматлікіх YouTube-каналах, а таксама на канале Святланы Ціханоўскай, пачаўся анлайн-марафон салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі «Нам не ўсё адно!». Мэта марафона – сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў.  У мэтах бяспекі просім гледачоў з Беларусі не рэпосціць, не лайкаць і не каментаваць эфір з персанальных акаўнтаў, а таксама пераводзіць ахвяраванні толькі праз рахункі сяброў і блізкіх, што жывуць за мяжой. Калі для вас гэта бяспечна, распавядайце пра марафон сваім блізкім і калегам, напішыце пра яго ў сацсетках. І абавязкова далучайцеся і дапамагайце нашым героям! Падтрымаць палітзняволеных і іх сем'і можна на сайце https://salidarnasc.com/.
    Далучайцеся да марафона салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі «Нам не ўсё адно!»

    29 ліпеня на шматлікіх YouTube-каналах пройдзе анлайн-марафон салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі «Нам не ўсё адно!». Падтрымаць палітзняволеных і іх сем'і можна на сайце https://salidarnasc.com/. Святлана Ціханоўская: «Гэты марафон выдатны прыклад таго, што калі прыходзіць час рабіць добрую справу, то мы ўсе аб’ядноўваемся і можам рабіць яе разам. Давайце падчас марафону пакажам, што вызваленне людзей з турмаў – патрэбнае ўсяму нашаму народу. Гэта будзе мэсаджам не толькі беларусам, а ўсяму свету – мы працягваем барацьбу, мы працягваем дапамагаць адно адному».

    YouTube
  • Светлана Тихановская

    Эфект ад нашай дзейнасці нашмат большы, калі мы нешта робім разам 29 ліпеня на шматлікіх YouTube-каналах, а таксама на канале Святланы Ціханоўскай, пройдзе анлайн-марафон салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі «Нам не ўсё адно!». Святлана Ціханоўская: «Гэты марафон выдатны прыклад таго, што калі прыходзіць час рабіць добрую справу, то мы ўсе аб’ядноўваемся і можам рабіць яе разам. Давайце падчас марафону пакажам, што вызваленне людзей з турмаў – патрэбнае ўсяму нашаму народу. Гэта будзе мэсаджам не толькі беларусам, а ўсяму свету – мы працягваем барацьбу, мы працягваем дапамагаць адно адному. Я асабіста зраблю ўсё магчымае, каб пра вынікі марафону даведаўся ўвесь свет. Эфект ад нашай дзейнасці нашмат большы, калі мы нешта робім разам. Таму я прашу кожнага, хто мае такую магчымасць, падтрымайце гэтую ініцыятыву». Далучыцца да марафону і падтрымаць палітзняволеных і іх сем'і можна на сайце https://salidarnasc.com/<b>.
  • Светлана Тихановская

    Гісторыя паказала, што мы – беларусы – умеем бараніць сваё Святлана Ціханоўская: «33 гады таму была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Шлях беларусаў да аднаўлення сваёй дзяржавы быў значна больш цяжкім, чым у многіх іншых народаў. Два стагоддзі мы знаходзіліся пад прэсам расійскай імперыі, і нават марыць пра незалежнасць было забаронена. Тыя, хто спрабавалі ператварыць мару ў дзеянне, былі пакараныя смерцю разам з Кастусём Каліноўскім, загінулі падчас Слуцкага паўстання ў абарону незалежнасці БНР, палеглі ў Курапатах ці былі закатаваныя ў ГУЛАГу. І ўсё ж мару беларусаў пра сваю дзяржаву знішчыць не ўдалося. Дэкларацыя аб суверэнітэце была прынятая ў часы, калі беларуская нацыя вызвалялася з-пад панавання ўлады, якую Васіль Быкаў называў «нялюдскай», калі беларусы жылі надзеямі і верылі, што наперадзе – толькі светлае. Але рэалізаваць сваё імкненне аб незалежнасці аказалася няпроста: сёння рэжым Лукашэнкі кавалак за кавалкам здае суверэнітэт нашай краіны. Ён купляе права на сваё існаванне коштам дабрабыту і здароўя людзей – робіць Беларусь ядзернай мішэнню і прытулкам для галаварэзаў. Мы ўсе даўно пераканаліся, што сапраўдная незалежнасць магчымая толькі тады, калі рэжым будзе адхілены ад улады. Я не аналітык і не эксперт, я не раблю прагнозаў. Але гісторыя паказала, што мы – беларусы – умеем бараніць сваё. І я веру, што беларусы атрымаюць сваю незалежнасць і сваю краіну, якую заслугоўваюць. І як бы зараз ні здавалася складана, пазней мы будзем узгадваць гэтыя моманты як гісторыю. Гісторыю барацьбы за волю і незалежнасць. І гэтыя складаныя дні стануць яе старонкамі. Жыве Беларусь!»