Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

3 года назад
Открыть в
Будучыня бяспекі і агульная стратэгія ў рэгіёне: перамовы ў Мюнхене з Олафам Шольцам і кіраўніком яго канцылярыі Святлана Ціханоўская сустрэлася з канцлерам Германіі Олафам Шольцам, падчас якой прапанавала выпрацаваць новую стратэгію ў абарону беларускай незалежнасці. Таксама Святлана Ціханоўская з прадстаўніком Аб’яднанага Пераходнага Кабінета правяла сустрэчу з кіраўніком канцылярыі Шольца Вольфгангам Шмідтам. Яны абмеркавалі будучыню бяспекі і агульную стратэгію ў рэгіёне, дзе Беларусь – адзін з ключавых элементаў бяспекі. На сустрэчы таксама гаварылі пра канцэпцыі кааліцыі ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі. Ціханоўская папрасіла Германію стаць адным з лідараў такой кааліцыі, каб выступіць гарантам мірнага пераходу ад дыктатуры да дэмакратыі, вываду расійскіх войскаў, распрацоўку плана адбудовы Беларусі і плана Маршала для нашай краіны. На відэа: Святлана Ціханоўская і канцлер Германіі Олаф Шольц.