Пра што дамовіліся Ціханоўская і Пелосі на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы
Былая спікерка Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Нэнсі Пелосі прыняла запрашэнне выступіць на форуме Каліноўскага ў Вашынгтоне 23 сакавіка і пагадзілася спрыяць правядзенню слуханняў у Кангрэсе ЗША па ролі Лукашэнкі ў вайне і падтрымцы намаганняў беларусаў па абароне незалежнасці і пераходу да дэмакратыі.
Ціханоўская і Пелосі таксама абмеркавалі палітыку гібрыднай акупацыі, якую праводзяць Расія і рэжым Лукашэнкі. «Мы не дапусцім паглынання Беларусі Расіяй, якое зараз адбываецца. Мы не павінны пакідаць пытанне Беларусі на пасля. Сёння беларусам патрэбная падтрымка, каб захаваць нашую дзяржаўнасць», – сказала Ціханоўская.