Обложка канала

Светлана Тихановская. Страница 27

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

  • Светлана Тихановская

    Міністр замежных справаў Эстоніі Урмас Рэйнсалу ўручыў Святлане Ціханоўскай копію знойдзенага ў архівах дакумента аб прызнанні Радай БНР незалежнасці Эстоніі. Урачыстая перадача адбылася ў будынку эстонскага МЗС. Сёння зранку Святлана Цiханоўская прыбыла ў Эстонію, дзе правядзе сустрэчы з прэзідэнтам, спікерам парламента, рэктарамі ўніверсітэтаў, а таксама выступіць перад дэпутатамі. Міністр замежных справаў Эстоніі заявіў, што Эстонія накіруе ў Вільню дыпламатычнага пасланніка, які будзе працаваць з дэмакратычнымі сіламі. Таксама ён пацвердзіў, што Эстонія не прызнае рэжым Лукашэнкі, раздзяляе беларусаў і рэжым, а таксама беларусаў і расійскі народ.
  • Светлана Тихановская

    Как продолжать поддерживать политзаключенных несмотря ни на что? Об этом рассказала глава фонда «Страна для жизни» Ольга Зазулинская на встрече с волонтерами. Ольга ответила волонтерам на следующие вопросы: — Как можно помогать политзаключенным — финансово и другими способами? — Какую помощь оказывает беларусам фонд «Страна для жизни» и как сотрудничает с другими инициативами? — Какие специализированные программы реализует фонд и как можно к ним присоединиться? — Как на работе фонда и поддержке политзаключённых сказалось смещение фокуса на войну в Украине? — Что можно продолжать делать внутри Беларуси? Спойлер: вы все ещё можете безопасно донатить, собирать передачи, посещать суды и поддерживать политзаключенных другими способами. Также очень важно продолжать писать политзаключённым письма. Онлайн это можно cделать с помощью сервисов: 📌 Майстэрня паштовак салідарнасці 📌 Письмо.бел 🔗 Если вы пропустили звонок с Ольгой, читайте текстовую расшифровку.
  • Светлана Тихановская

    Спіс ініцыятываў, якія аказваюць псіхалагічную дапамогу беларусам Святлана Ціханоўская: «Беражыце сябе. Кожны дзень мы чытаем навіны і рэдка знаходзім нешта абнадзейвальнае. Мы чытаем пра тое, як ва Украіне гінуць тысячы людзей, а расійскія ракеты знішчаюць гарады. Мы бачым спісы затрыманых у Беларусі, якія кожны дзень папаўняюцца новымі імёнамі. Мы назіраем, як нашая краіна правальваецца ў яшчэ большы крызіс. Дарагія беларусы, я захапляюся тым, што нават у такі цяжкі і нестабільны час вы знаходзіце ў сабе сілы зрабіць нешта добрае – дапамагаеце палітвязням і іх сем'ям, уцекачам і добраахвотнікам, проста сябру ці суседу, якому патрэбная падтрымка. Але я хачу папрасіць вас: не забывайцеся падтрымаць і сябе. Разумею, што ва ўмовах штодзённага стрэсу вельмі складана жыць нармальным жыццём. І памятайце – вы патрэбныя сваім дзецям, блізкім, сябрам, а галоўнае – вы патрэбныя новай Беларусі. Старайцеся клапаціцца пра сваё здароўе і абавязкова знаходзьце час на адпачынак. Не саромейцеся звяртацца па дапамогу, калі адчуваеце, што не можаце справіцца самастойна. Ніжэй – спіс ініцыятываў, якія аказваюць псіхалагічную дапамогу беларусам. Напішыце ім. Падзяліцеся інфармацыяй з роднымі, сябрамі і калегамі, калі бачыце, што ім патрэбная падтрымка. Калі вы ведаеце, якія ініцыятывы могуць дапоўніць гэты спіс, – дасылайце іх у чат-бот Офіса @@AskOffice_Bot». 📍Праект Е-здароўеokdoc.me 📍Фонд «Краіна для жыцця» 📍Беларускі дом у Варшаве 📍Free Belarus Center 📍Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» 📍WEMAYHELP 2:0 hmuworld.com/wemayhelp2 📍Сайт псіхалагічнай дапамогі і самадапамогіsamopomo.ch/pomoshch
  • Реклама

  • Светлана Тихановская

    Светлана Тихановская: «Если наступит такой день, когда беларусские солдаты перейдут украинскую границу – дороги назад не будет. В ответ на атаку по беларусским городам могут начать стрелять ракеты. Беларусь может оказаться за железным занавесом, в стране станут пропадать товары, а граница может полностью закрыться. Кризис станет еще сильнее, ведь цена войны – это и жизни людей, и страшный урон экономике. Поэтому мы требуем вывода российских войск с территории Беларуси. Мы требуем введения моратория на любые совместные учения России и Беларуси до окончания войны. И мы поддерживаем предложение по созданию международной мониторинговой миссии на границе Украины с Беларусью. Я обращаюсь к офицерам и военным Беларуси. Ваша присяга народу, честь ваших погон действует, пока вы действуете в интересах народа. Если вы перейдете государственную границу – вы станете военными преступниками. Саботируйте преступные приказы, складывайте оружие. Обращайтесь в проект «Хочу жить» – это единый центр приема обращений для тех, кто не готов умирать и убивать ради амбиций двух диктаторов. Сегодня так называемый День отца. И если Беларусь вступит войну — следующий год тысячи беларусских детей встретят без своих пап». Инструкция от представителя BYPOL Александра Азарова о том, как избежать мобилизации: https://youtu.be/pp7pAAFpiDk https://youtu.be/6_Ixk9m-RdA
    Давайте честно: вот что будет, если Беларусь вступит в войну

    Светлана Тихановская: «Если наступит такой день, когда беларусские солдаты перейдут украинскую границу – дороги назад не будет. В ответ на атаку по беларусским городам могут начать стрелять ракеты. Беларусь может оказаться за железным занавесом, в стране станут пропадать товары, а граница может полностью закрыться. Кризис станет еще сильнее, ведь цена войны – это и жизни людей, и страшный урон экономике. Поэтому мы требуем вывода российских войск с территории Беларуси. Мы требуем введения моратория на любые совместные учения России и Беларуси до окончания войны. И мы поддерживаем предложение по созданию международной мониторинговой миссии на границе Украины с Беларусью. Я обращаюсь к офицерам и военным Беларуси. Ваша присяга народу, честь ваших погон действует, пока вы действуете в интересах народа. Если вы перейдете государственную границу – вы станете военными преступниками. Саботируйте преступные приказы, складывайте оружие. Обращайтесь в проект «Хочу жить» (https://hochuzhit.com/) – это единый центр приема обращений для тех, кто не готов умирать и убивать ради амбиций двух диктаторов. Сегодня так называемый День отца. И если Беларусь вступит войну — следующий год тысячи беларусских детей встретят без своих пап».

    YouTube
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская: «Мы сталі прывыкаць да пастаянных абвінавачванняў, крымінальных справаў, статусаў «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў». Сёння з'явіліся новыя «спецыяльныя вытворчасці» – так рэжым рыхтуецца да «завочных судоў» і крымінальных справаў. У мяне іх набралася ўжо 10, у Паўла Латушкі – 8, Вольгі Кавальковай – 5, Марыі Мароз – 4. Што я магу сказаць пра гэта? Я толькі хачу падтрымаць усіх людзей, якія апынуліся ў гэтых спісах. Дзякуй вам усім за вашую працу. Дзякуй за тое, што мы разам. Дзякуй за тое, што вас не зламаць. Кожны, каго пераследаваў ці пераследуе рэжым, – памятайце: вы сапраўдныя героі Беларусі. Я ведаю, што ў гэтага вялізны кошт. Але аднойчы ўсе гэтыя прыдуманыя крымінальныя справы будуць адмененыя. А гонар і сумленне – гэта тое, што застаецца назаўжды».
  • Светлана Тихановская

    20 октября Парламент Молдовы принял решение о создании депутатской группы «За демократическую Беларусь» Представитель Светланы Тихановской по конституционной реформе и парламентскому сотрудничеству в этот момент присутствовал на заседании. Решение сопровождалось полуторачасовыми дебатами, а после того, как решение было утверждено, депутаты от коммунистов и социалистов покинули зал в знак протеста. Анатолий Лебедько: «Группа создана, в ней 20 человек, включая вице-спикера Парламента Михая Попсоя и Дойну Герман. Возглавила группу Марина Морозова. Молдова долгое время поддерживала Лукашенко, но после сегодняшнего голосования это в прошлом. Теперь Молдова вместе с демократической Беларусью. Это окончательная делегитимизация Лукашенко и юридическое признание Светланы Тихановской как национального лидера Беларуси». Анатолий Лебедько отмечает, что создание группы «За демократическую Беларусь» вызвало резкую реакцию у дипмиссии режима в Кишинёве: «Посол нервно топал ногами и даже грозился разорвать дипломатические отношения, если депутатская группа «За демократическую Беларусь» будет легитимизирована». Сегодня Анатолий Лебедько проведёт встречи с парламентариями, которые вошли в группу. На фото: Анатолий Лебедько с председателем Комитета по международным делам Парламента Молдовы Дойнай Герман и её коллегами.
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская – пра гонар беларусаў «Марына Золатава і Людміла Чэкіна стварылі медыя, якое чыталі мільёны беларусаў – ледзьве не кожны другі жыхар Беларусі пачынаў свой дзень з чытання навінаў TUT.by. Сёння Марыну і Людмілу дадалі ў спіс «тэрарыстаў». Хто яшчэ ў гэтым спісе? Марыя Калеснікава, Максім Знак, Павел Латушка, Аляксандр Азараў, Антаніна Канавалава і яшчэ дзясяткі таленавітых, яркіх і смелых беларусаў. Сёння разам з імі ў спіс дадалі былога выкладчыка Цімафея Шкуратовіча, арганізатара турпаходаў Ігара Галушку, былога студэнта Канстанціна Рудніцкага, рэйкавага партызана Віталя Мельніка – гэта яму пасля затрымання прастрэлілі калені. Лукашэнка даўно падмяняе паняцці і хлусіць усяму свету. Ён кажа пра «мірнае неба», але сам штурхае Беларусь у вайну. Ён расказвае пра дабрабыт беларусаў, але сам стаў прычынай таго, як страшна растуць цэны, падаюць заробкі, зачыняюцца прыватныя школы і з'язджаюць з краіны кваліфікаваныя лекары. І ўся краіна ведае: калі такі рэжым аб'яўляе людзей «тэрарыстамі» – значыць, гэтыя людзі і ёсць гонар усяго беларускага народа».
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў гэтую пятніцу Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і яе камандай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZ0tcO-sqTgjHtUYFjexyZSiQlv-RUIAUTz8. Размова пройдзе ў пятніцу, 21 кастрычніка, з 12:30 да 14:00 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць часу на званок, таму колькасць рэгістрацый абмежаваная. Калі вы не паспееце зарэгістравацца на гэтым тыдні, зможаце зрабіць гэта на наступным. Адзначым, што такія размовы праходзяць кожны тыдзень. У першую чаргу прымаюцца людзі, якія раней не ўдзельнічалі ў размовах.
  • Светлана Тихановская

    Кожны год на штогадовую сустрэчу МВФ і Сусветнага банка прыязджаюць міністры фінансаў, кіраўнікі цэнтральных банкаў, іншыя прадстаўнікі афіцыйных уладаў з усяго свету. У гэтым годзе прыехаў Алесь Аляхновіч – прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах. На сустрэчы абмяркоўвалі ў т.л. падтрымку Украіны. Міжнародныя партнёры ўжо сабралі $35 млрд і гатовыя падтрымліваць Украіну столькі, колькі гэта неабходна. Гэта важна і для Беларусі, бо паказвае, што беларусы не застануцца сам-насам са сваімі эканамічнымі праблемамі пасля перамогі. Аляхновіч: «МВФ прадставіў эканамічны прагноз для амаль 200 краінаў свету. Беларусь мае адзін з найгоршых прагнозаў падзення ВУП у 2022 г. у свеце – нават горшы, чым для Расіі. Агулам за 2022-2027 беларуская эканоміка скароціцца на 4%. Гэта другі самы нізкі прагназаваны паказчык дынамікі ВУП у свеце. Пры сённяшнім рэжыме ў Беларусі няма будучыні. Для выхаду з крызісу неабходна адстаяць незалежнасць краіны і абраць уладу на свабодных выбарах». Падрабязней – у відэа.
  • Светлана Тихановская

    Светлана Тихановская: «Так школа или армия? Очередным указом все частные школы и детские сады Беларуси обязали получать лицензию. Но большинство из них были закрыты еще до принятия закона. То, что новые правила не затрагивают работу государственных школ, но устанавливают невыполнимые условия для частных инициатив, говорит лишь об одном: режим пытается зачистить каждую неподконтрольную область в системе образования. Мы всё чаще видим, как в школы приходят представители силовых структур со своими армейскими уроками, вместо учебников дают детям в руки боевое оружие, учат их маршировать и держать строй, словно военных. Создается впечатление, что целью школы стала подготовка детей к войне, а не к жизни в мирной стране и работе в процветающей экономике. Уроки идеологического воспитания все больше вытесняют из школы науку, а в выходные ученикам предлагают собирать урожай в полях вместо того, чтобы посетить кружок английского или сходить в музей. Из дома знаний школа превратилась в армию. Но наши дети – не солдаты. Дорогие родители, мы с вами знаем, что такое «образование» не поможет детям в выборе своего будущего. Не поможет им добиться успеха в выбранной сфере. И тем более не принесет им счастья. Поэтому сегодня нам, родителям, нужно самостоятельно позаботиться о том, чтобы наши дети открыли для себя мир возможностей, а не мир подчинения. Я вижу, что вопреки пропаганде, наши дети растут умными, самостоятельными и свободными людьми. Благодаря вам, дорогие мамы и папы. Благодаря вам, уважаемые честные учителя. Я восхищаюсь каждым, кто ответственно относится к работе с детьми. И в ближайшее время нам с вами предстоит работать еще усерднее».
  • Светлана Тихановская

    Светлана Тихановская – о задержании Дарьи Лосик «Сегодня в полвосьмого утра силовики пришли в квартиру, где спали жена политзаключённого Игоря Лосика Дарья и их дочь Паулина. Теперь у трёхлетней девочки в тюрьме и папа, и мама. Дарья – человек с невероятной выдержкой и силой воли. Каждый день она показывала Игорю и всем нам, как выглядит настоящая любовь. Каждый день она демонстрировала такое мужество, какое и не снилось тем, кто сегодня задерживал её. Я знакома с Дашей и восхищаюсь ею. В каких бы условиях она ни находилась – уверена, сейчас конвоирам и надзирателям приходится отводить глаза перед взглядом этой гордой, заботливой и удивительно смелой беларуски. Настанет день, когда Дарья и Игорь оба выйдут из тюрем и снова окажутся дома вместе со своей дочкой. А сейчас в наших силах помогать – Даше, Игорю, их близким – как и близким тысяч заключённых по политическим мотивам. Все эти два года поддержка не становится менее необходимой! Помогайте лично и через фонды солидарности. Обязательно помните про людей, которые сегодня не вернутся домой к своим мамам, супругам и детям – ведь они сейчас проходят это испытание за всех нас».
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская – пра прысуды па справе Мікалая Аўтоховіча «Мікалай Аўтуховіч – 25 гадоў. Галіна Дзербыш – 20 гадоў. Вольга Маёрава – 20 гадоў. Павел Сава – 20 гадоў. Павел Рэзановіч – 19 гадоў. Віктар Снегур – 19 гадоў. Уладзімір Гундар – 18 гадоў. Ірына Мельхер – 17 гадоў. Сяргей Рэзановіч – 16 гадоў. Любоў Рэзановіч – 15 гадоў. Ірына Гарачкіна – 6 гадоў, 1 месяц. Антон Мельхер – 2,5 гады. Гэта не ўзрост. Гэта вар'яцкія тэрміны, якія людзі атрымалі пасля «суда» па «справе Аўтуховіча» – амаль 200 гадоў на 12 чалавек. Некаторыя з іх нават не знаёмыя адно з адным, але для рэжыма, які стварае ілюзію «тэрарыстычнай пагрозы», гэта няважна. Дык хто гэтыя «тэрарысты»? Хто нясе такую пагрозу дзяржаве, што рэжым ацаніў яе ў дзесяцігоддзі? Хворая на анкалогію пенсіянерка Галіна Дзербыш. Інвалід без нагі Уладзімір Гундар – з якога здзекаваліся сілавікі і адбіралі пратэз ды мыліцы. Святар Сяргей Рэзановіч, пенсіянерка Ірына Мельхер, грамадзянскія актывісты і актывісткі. Але справа ў тым, што не пенсіянеркі і актывісткі здрадзілі Беларусі. Гэта не яны давялі краіну да прорвы: да знішчэння іншадумства, да катаванняў у турмах, да росту цэнаў і падзення заробкаў, да размяшчэння войскаў акупантаў і дапамогі ў нападзе на іншую краіну. Кожны з нас павінен працаваць і рабіць тое, што можа – каб як мага хутчэй прыйшоў момант, калі Мікалай Аўтуховіч і ўсе зняволеныя па палітычных прычынах будуць на волі. Каб беларусы маглі спакойна жыць у сапраўды сваёй краіне, дзе кожнага чалавека паважаюць і цэняць. Каб Беларусь адстаяла незалежнасць, больш не ўдзельнічала ў войнах і назаўсёды пазбавілася ад дыктатуры. Каб Беларусь стала сапраўднай краінай для жыцця, як марыў Сяргей Ціханоўскі і мільёны беларусаў».
  • Светлана Тихановская

    Прадстаўніцтва ў Бруселі, дапамога рэпрэсаваным, магчымы візіт на Кіпр: вынікі візіта Святланы Ціханоўскай у Брусель Падчас візіта Святлана Ціханоўская правяла сустрэчы з кіраўніцтвам Еўрапарламента і Еўракамісіі, прэзідэнтам Фландрыі, міністрам замежных справаў Бельгіі, спікеркамі чэшскага, літоўскага, кіпрскага Парламентаў і дэпутатамі Еўрапарламента. Яна таксама сустрэлася з беларусамі Бруселя. Галоўныя вынікі візіту – коратка: – У Бруселі створаная Місія дэмакратычнай Беларусі, кіраваць якой прызначаны Уладзімір Астапенка. – З прэзідэнткай Еўрапарламента Рабертай Мецолай дамовіліся знайсці спецыяльны фармат адносінаў паміж Еўрапарламентам і Аб’яднаным Пераходным Кабінетам, правесці кампанію напісання лістоў палітвязням. Абмеркавалі магчымую кампанію па падтрымцы палітвязняў. – На сустрэчы з еўракамісара Оліверам Варгеліем абмеркавалі павелічэнне падтрымкі Еўрасаюза для беларускіх праваабаронцаў, незалежных медыяў, бізнесу і культуры на 2023 год. – Міністры Еўрасаюза запрасілі Святлану Ціханоўскую выступіць на Радзе міністраў ЕС 14 лістапада бягучага года. Таксама яны разглядзяць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі (у пакеце асобна ад Расіі). – З дэпутатамі Еўрапарламента дамовіліся, што на паседжанні Еўранэста, якое адбудзецца ў Малдове, прадстаўляць Беларусь будзе дэлегацыя дэмакратычных сілаў, а не рэжыма. Таксама дамовіліся правесці мерапрыемства ў падтрымку рэпрэсаваных прафсаюзаў і рабочых у межах Еўрапарламента. – Беларусь, прадстаўленая дэмакратычнымі сіламі, застанецца ў праграмах Усходняга партнёрства. Беларускія НДА будуць мець доступ да праграмаў падтрымкі. – Міністарка замежных справаў Бельгіі заявіла, што Бельгія працягне падтрымку незалежных медыяў у Беларусі. Абмеркавалі статус Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі, а таксама супрацу бельгійскага ўрада з беларусамі на месцы. – Спікерка парламента Кіпра запрасіла Ціханоўскую на Кіпр з афіцыйным візітам. Таксама яна разглядзіць магчымасць прыняць дзяцей з рэпрэсаваных сем'яў (як было зроблена ў Італіі і Нарвегіі) і закліча дэпутатаў кіпрскага Парламента браць палітвязняў пад апеку.
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская і Аліна Коўшык віншуюць беларусак з Днём маці Дарагія беларускія жанчыны, паважаныя маці і бабулі! Святлана Ціханоўская і Аліна Коўшык віншуюць вас са святам – Днём маці. Любоў да дзіцяці – не толькі пачуццё, гэта вялікая адказнасць. Быць маці – гэта знаходзіць сілы ўсміхнуцца дзецям нават калі хочацца крычаць ад няўцешнасці і стомы. Толькі мы, жанчыны, ведаем, якую вялікую працу робім штодня – і якую вялікую адказнасць нясем. Адказнасць перад дзецьмі за будучыню, якую мы для іх пабудуем, і перад будучыняй – за тых людзей, якіх мы прывядзем у свет. Нават у змрочныя часы вы здольныя выхоўваць годных, сумленных дзяцей. Дзякуй вам за гэтую працу. З Днём маці! https://youtu.be/xiARbhTb8wg
    Святлана Ціханоўская і Аліна Коўшык віншуюць беларусак з Днём маці

    Дарагія беларускія жанчыны, паважаныя маці і бабулі! Нацыянальная лідарка і кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская і прадстаўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык віншуюць вас са святам – Днём маці. Любоў да дзіцяці – не толькі пачуццё, гэта вялікая адказнасць. Быць маці – гэта знаходзіць сілы ўсміхнуцца дзецям нават калі хочацца крычаць ад неўцешнасці і стомы. Толькі мы, жанчыны, ведаем, якую вялікую працу робім штодня – і якую вялікую адказнасць нясем. Адказнасць перад дзяцьмі за будучыню, якую мы для іх пабудуем, і перад будучыняй – за тых людзей, якіх мы правядзем у свет. Нават у змрочныя часы вы здольваеце выхоўваць годных, сумленных дзяцей. Дзякуй вам за гэтую працу. З Днём маці!

    YouTube
  • Светлана Тихановская

    ❗️УВАГА Інфармацыя аб запуску плана «Перамога» з’яўляецца НЕСАПРАЎДНАЙ заяўляе прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў. Азараў просіць беларусаў праяўляць пільнасць і давяраць толькі арыгінальнаму каналу BYPOL (https://t.me/By_Pol) і чат-боту плана «Перамога» (t.me/plan_peramoga_bot), паколькі злачынны рэжым усяляк спрабуе справакаваць і выявіць удзельнікаў плана, баючыся яго патэнцыялу.
  • Реклама

  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская адкрывае ў Бруселі Місію дэмакратычнай Беларусі, якую ўзначаліць Уладзімір Астапенка Сёння нацыянальная лідарка і кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская падпісала неабходныя паперы з кіраўніцтвам Фландрыі і атрымала ключы ад памяшкання, дзе будзе працаваць Місія. Урад Фландрыі перадаў будынак у карыстанне дэмакратычных сілаў цалкам бескаштоўна. Сёння ўжо адбылося першае мерапрыемства – сустрэча з дыяспарай. Кіраўніком Місіі Святлана Ціханоўская прызначыла Уладзіміра Астапенку, намесніка прадстаўніка па замежных справах Абʼяднанага Пераходнага Кабінета і аднаго з кіраўнікоў НАУ. Місія дэмакратычнай Беларусі будзе даваць прастору беларускім арганізацыям і прадстаўнікам дыяспары, а таксама выконваць ролю амбасады свабоднай Беларусі. Сёння Святлана Ціханоўская правяла перамовы з міністаркай замежных справаў Бельгіі пра магчымы юрыдычны і дыпламатычны статус Місіі. Пакуль памяшканне закрытае для наведванняў, але адкрыццё адбудзецца ў наступныя месяц-два.
  • Светлана Тихановская

    Прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па транзіце ўлады Павел Латушка ў інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат» выказаў пазіцыю Кабінета па пытанні магчымага ўвядзення ўкраінскім урадам візавага рэжыму з Беларуссю Ён заклікаў украінскі бок вырашаць гэтае пытанне комплексна, у супрацоўніцтве з Аб'яднаным Пераходным Кабінетам Беларусі і звярнуць увагу на тое, што: 🔘 большасць беларусаў не падтрымлівае расійскую агрэсію супраць Украіны; 🔘 беларускія добраахвотнікі ахвяруюць сваім жыццём дзеля Украіны, а беларускія валанцёры дапамагаюць украінскім уцекачам; 🔘 беларусам, якія вымушана з’ехалі з Беларусі пасля падзей 2020 г., патрэбна легалізацыя ва Украіне; 🔘 беларускія добраахвотнікі ў складзе УСУ чакаюць атрымання ўкраінскага грамадзянства.
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская падчас выступу ў Камітэце па знешніх справах Еўрапарламента заклікала прызнаць Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі «Мы гатовыя супрацоўнічаць і рэалізоўваць сумесныя праекты у рамках «Усходняга партнёрства» і іншых праграм. Мы ўжо наладзілі падобнае супрацоўніцтва з Радай Еўропы. Цяпер упершыню ў гісторыі Рада Еўропы будзе ўзаемадзейнічаць не з афіцыйным урадам, а з нашым дэмакратычным рухам. Мы заклікаем Еўрапарламент зрабіць тое ж». Таксама Ціханоўская адзначыла, што лепшай дапамогай Украіне ў вайне з Расіяй будзе «тысячакіламетровая мяжа з Беларуссю, якая не з’яўляецца калоніяй Крамля».