Обложка канала

Светлана Тихановская. Страница 28

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

  • Светлана Тихановская

    Прадстаўнік па транзіце ўлады Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Павел Латушка правёў у Берліне сустрэчы ў ведамстве Канцлера, МЗС і Бундэстагу Германіі, а таксама выступіў у Нямецкай радзе па знешняй палітыцы Галоўнай мэтай усіх сустрэч з'яўлялася вызначэнне магчымых канкрэтных крокаў з боку ўрада Германіі па захаванні незалежнасці Беларусі ва ўмовах расійскай агрэсіі і рэжыму Лукашэнкі. Былі абмеркаваныя: – канкрэтныя крокі па недапушчэнні размяшчэння групоўкі расійскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі; – магчымасць супрацоўніцтва нямецкіх органаў выканаўчай і заканадаўчай улады з Аб'яднаным Пераходным Кабінетам Беларусі; – стратэгія дзеянняў у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі; – прыярытэтныя інструменты ціску на рэжым Лукашэнкі з мэтай спыніць яго падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны; – падыходы да новых персанальных санкцый і крымінальнага пераследу Лукашэнкі і яго атачэння за злачынствы супраць беларускага народа і ваенныя злачынствы супраць украінскага народа; – супрацьдзеянне магчымым планам рэжыму па размяшчэнні расійскай ядзернай зброі ў Беларусі; – ініцыятыва Украіны па накіраванні місіі міжнародных назіральнікаў на беларуска-украінскую мяжу.
  • Светлана Тихановская

    Прадстаўнік па замежных справах Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Валер Кавалеўскі знаходзіцца ва Украіне з мэтай усталявання афіцыйных адносінаў Кабінета з уладамі Украіны Плануецца, што падчас паездкі Кавалеўскі праінфармуе ўкраінскі бок аб дзейнасці Кабінета, правядзе кансультацыі ў сувязі з эскалацыяй удзелу рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны. Будуць таксама разгледжаныя супольныя захады па абароне незалежнасці абедзвюх краін ва ўмовах расійскай агрэсіі і па вырашэнні ўнутрыпалітычнага крызісу ў Беларусі. Таксама Кавалеўскі мае намер абмеркаваць прапановы па фарматах супрацоўніцтва дэмакратычнай Беларусі і Украіны ў міжнароднай палітыцы дзеля дасягнення супольных мэтаў.
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў гэты чацвер Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і яе камандай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZwocuyupj4iH9a_AlU1uAqwVSihhSOdSFcE. Размова пройдзе ў чацвер, 13 кастрычніка, з 19:30 да 20:30 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць часу на званок, таму колькасць рэгістрацый абмежаваная. Калі вы не паспееце зарэгістравацца на гэтым тыдні, зможаце зрабіць гэта на наступным. Адзначым, што такія размовы праходзяць кожны тыдзень. У першую чаргу прымаюцца людзі, якія раней не ўдзельнічалі ў размовах.
  • Реклама

  • Светлана Тихановская

    Представитель Объединённого Переходного Кабинета Беларуси по обороне и национальной безопасности Валерий Сахащик обратился к военнослужащим и всем беларусам: «Что ждет нас? В течение первых нескольких суток будет уничтожен Мозырский НПЗ и вся критическая инфраструктура в приграничной полосе». https://youtu.be/uqz6Dxc5mcY
    Почему нельзя допустить, чтобы Беларусь воевала с Украиной. Обращение подполковника ВДВ Сахащика

    Представитель Объединённого Переходного Кабинета Беларуси по обороне и национальной безопасности Валерий Сахащик обратился к беларусским военнослужащим и всем беларусам: Руководство РФ пытается втянуть в свою войну Беларусь. Что ждет нас, если им это удастся? В этом вопросе я могу выступать в роли эксперта, так как провел в Украине немало времени с конца февраля. Украинцы очень хорошо подготовлены к нападению со стороны РБ. Жители Беларуси готовы принимать своих сыновей в черных полиэтиленовых пакетах? Для ВСУ уже не будет никаких сдерживающих факторов, мешающих применить всю мощь самых современных поражающих средств по любым объектам, используемым агрессорами на территории РБ. В течение первых нескольких суток будут уничтожены Мозырьский НПЗ, вся критическая инфраструктура приграничной полосы. Может погибнуть и пострадать большое количество людей. Количество наших добровольцев в Украине существенно вырастет. Военнослужащих ВС РБ будут встречать свои же беларусы, только значительно лучше подготовленные, оснащенные и мотивированные. Беларусь станет страной-изгоем в мире и разделит с Россией позор поражения и обязанность выплаты репараций. Все войны заканчиваются. Ложь пропаганды, манипулирование фактами перестанут работать. Кем вы будете в этом будущем? Уважаемыми членами общества или фигурантами международного трибунала? Люди в военно-политическом руководстве Беларуси, от вас зависит будущее нашей страны как никогда. Украина ни разу не ответила на летящие с территории РБ ракеты и беспилотники, хотя давно имеет боевой потенциал для такого ответа. Первые убитые и раненые белорусы поссорят наши народы на десятилетия. Призываю вас осознать всю серьезность происходящего и ужасные возможные последствия. Каждый из нас – пусть в разной степени – но может повлиять на будущее Беларуси. #Сахащик #Беларусь #война #лукашенко #военные #армия #нетвойне

    YouTube
  • Светлана Тихановская

    Сумесная заява прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Аліны Коўшык і прадстаўніцы Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяны Шчытцовай у сувязі з публікацыяй палажэння Міністэрства адукацыі «Аб установе вышэйшай адукацыі» 6 кастрычніка 2022 г. Новае палажэнне «Аб установе вышэйшай адукацыі» сведчыць аб небяспечнай змене прыярытэтаў у навуковай і адукацыйнай палітыцы дзейнай улады. На першы план ставяцца задачы ідэалагічнай і выхаваўчай працы, а навукова-даследчая дзейнасць адсоўваецца на другі план. Гэтым рашэннем Міністэрства адукацыі садзейнічае ўзмацненню таталітарных тэндэнцый у Беларусі. Абавязуючы вышэйшыя навучальныя установы засяродзіцца на ідэалагічнай працы, Міністэрства адукацыі ператвараецца ў міністэрства прапаганды. Укараненне ў практыку новага палажэння прывядзе да ператварэння ВНУ ў «партшколы». Іх галоўнай задачай стане падрыхтоўка кадраў, якія падтрымліваюць палітыку і падзяляюць каштоўнасці рэжыму Лукашэнкі, які ўзурпаваў дзяржаўную ўладу ў Беларусі. Немагчыма фармаваць грамадзянскасць, патрыятызм і нацыянальную самасвядомасць на аснове ідэалогіі, якую прасоўвае Лукашэнка і яго прапагандысты. Рэжым выключае магчымасць развіцця нацыянальнай беларускай культуры і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і пераследуе людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё гэтай працы. Мы заклікаем беларускіх навукоўцаў і выкладчыкаў, якія працягваюць працаваць у дзяржаўных ВНУ Беларусі, не ператварацца ў прапагандыстаў і знаходзіць магчымасць праз выкладанне і даследаванні абмяжоўваць уплыў лукашэнкаўскай ідэалогіі на беларускую моладзь, адраджаць нацыянальную свядомасць, разумець прыярытэтнасць захавання дзяржаўнасці, гісторыі, нацыянальнай культуры і мовы, на якіх павінна грунтавацца нацыянальная сістэма адукацыі і навукі.
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская наведае Брусель 11-14 кастрычніка па запрашэнні Еўрапарламента Падчас візіту Святлана Ціханоўская выступіць перад Камітэтам па замежных справах ЕС (AFET). У Бруселі нацыянальная лідарка і кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета раскажа еўрапейскім палітыкам пра заяву рэжыма аб разгортванні аб'яднаных расійска-беларускіх сілаў, пагрозу незалежнасці Беларусі з боку рэжыма і пра рэпрэсіі супраць беларусаў. Яна таксама прадставіць магчымыя выхады з палітычнага крызісу і вынікі працы беларускіх дэмакратычных сілаў. Ціханоўская правядзе працоўныя сустрэчы з афіцыйнымі асобамі ЕС і дзяржаў-чальцоў, у тым ліку з: – Рабертай Мецолай (прэзідэнтка Еўрапейскага парламента), – Аджай Лябіб (міністарка замежных спраў Бельгіі), – Анітай Дэметрыў (старшыня Палаты прадстаўнікоў Кіпра), – Адмарам Карасам (першы віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага парламента), – Манфрэдам Вэберам (старшыня Еўрапейскай народнай партыі, дэпутат Еўрапарламента), – Анджэем Галіцкім (дэпутат Еўрапарламента).
  • Светлана Тихановская

    «Мы прапануем збудаваць альянс з дэмакратычнай Беларуссю». Ціханоўская звярнулася да Зяленскага «Я веру, што Расія атрымае паразу, а Украіна адновіць сваю тэрытарыяльную цэласнасць і абароніць незалежнасць. Беларусы ўвесь гэты час будуць з народам Украіны. Беларусы – гэта не Лукашэнка. Лукашэнка – ганьба маёй краіны. Што Лукашэнка абвесціць заўтра ці паслязаўтра – невядома, бо ён ужо не прымае рашэнні, за яго гэта робіць Крэмль. Таму Беларусь павінна выйсці з ваенных, палітычных і эканамічных саюзаў з Расіяй, якія падрываюць нацыянальныя інтарэсы нашай краіны. Спадар Прэзідэнт Зяленскі, у адным са зваротаў вы сказалі: «Мы не просім свет змагацца замест нас, мы просім даць нам дапамогу». Беларусы таксама не просяць змагацца замест нас. Мы прапануем Украіне і ўкраінскаму народу збудаваць альянс з дэмакратычнай Беларуссю. Абʼяднаны Пераходны Кабінет гатовы да супрацы з Украінай і ўсталявання дыпламатычных і палітычных адносінаў. Мы гатовыя дзейнічаць разам з Украінай». https://youtu.be/D3X1i68-Fk0
    Мы прапануем збудаваць альянс з дэмакратычнай Беларуссю». Ціханоўская звярнулася да Зяленскага

    «Я веру, што Расія атрымае паразу, а Украіна адновіць сваю тэрытарыяльную цэласнасць і абароніць незалежнасць. Беларусы ўвесь гэты час будуць з народам Украіны. Беларусы – гэта не Лукашэнка. Лукашэнка – ганьба маёй краіны. Што Лукашэнка абвесціць заўтра ці паслязаўтра – невядома, бо ён ужо не прымае рашэнні, за яго гэта робіць Крэмль. Таму Беларусь павінна выйсці з ваенных, палітычных і эканамічных саюзаў з Расіяй, якія падрываюць нацыянальныя інтарэсы нашай краіны. Спадар Прэзідэнт Зяленскі, у адным са зваротаў вы сказалі: «Мы не просім свет змагацца замест нас, мы просім даць нам дапамогу». Беларусы таксама не просяць змагацца замест нас. Мы прапануем Украіне і ўкраінскаму народу збудаваць альянс з дэмакратычнай Беларуссю. Абʼяднаны Пераходны Кабінет гатовы да супрацы з Украінай і ўсталявання дыпламатычных і палітычных адносінаў. Мы гатовыя дзейнічаць разам з Украінай».

    YouTube
  • Светлана Тихановская

    У адпаведнасці з Пастановай №2 ад 22 верасня 2022 г. Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі паведамляе, што прадстаўнікі Кабінета выканалі пастаўленыя перад імі задачы ў перыяд з 22 верасня па 5 кастрычніка наступным чынам: ◽️Прадстаўнік па законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў праінфармаваў Кабінет аб ступені гатоўнасці мабілізацыйнага плана «Перамога» і вызначэнні яго галоўных прадпісанняў для ўдзельнікаў. Кабінет прыняў рашэнне аб узмоцненым інфармаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь аб асноўных палажэннях плана «Перамога» і ролі грамадзянаў у ім. ◽️ Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Валер Сахашчык прапанаваў меры па наладжванні сталага ўзаемадзеяння Кабінета са згуртаваннямі беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны, і аказанні ім рознабаковай дапамогі. Дакумент з прапанаванымі мерамі прызначаны для службовага карыстання і не падлягае распаўсюду ў поўным аб’ёме. ◽️Прадстаўнік па транзіце ўлады Павел Латушка распавёў пра вынікі працы з дзяржслужачымі Рэспублікі Беларусь, якія выявілі гатоўнасць падтрымаць дэмакратычныя змены, і прапанаваў да разгляду канцэпцыю «Кадравы рэзерв Новай Беларусі», якая прадугледжвае адбор і навучанне супрацоўнікаў дзяржапарата для пераходнага перыяду. Таксама былі прапанаваныя варыянты Палажэння, якое рэгламентуе прыняцце на службу, прысваенне воінскіх, спецыяльных званняў і класных чыноў. ◽️Прадстаўнік па замежных справах Валер Кавалеўскі прапанаваў меры па новай мабілізацыі міжнароднай дапамогі для дзейнасці Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі і беларускай грамадскасці ў справе абароны незалежнасці і суверэнітэту Беларусі. Былі вызначаны прыярытэтныя напрамкі міжнароднага супрацоўніцтва Беларусі: умацаванне адносінаў з Украінай; здабыццё падтрымкі дэмакратычных краін і міжнародных арганізацый на пераходны перыяд. ◽️Прадстаўнік па замежных справах Валер Кавалеўскі прадставіў Кабінету канцэпцыю перагляду дагаворна-прававой базы адносінаў Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй, што прадугледжвае скасаванне тых дагавароў, якія шкодзяць нацыянальнаму суверэнітэту і незалежнасці Беларусі. Найперш плануецца, што ў лік такіх дамоўленасцяў увойдуць дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, аб уваходжанні ў АДКБ і аб ваенным супрацоўніцтве з Расіяй, што стане першым этапам скасавання расійскай ваеннай прысутнасці на тэрыторыі Беларусі. Больш падрабязна аб выкананні Пастановы №2 - па спасылцы.
    Справаздача аб выкананні задачаў Пастановы №2 ад 22 верасня 2022 г. 

    22 верасня Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі апублікаваў Пастанову №2, у якой сцвярджалася, што Аляксандр Лукашэнка, які незаконна ўтрымлівае ўладу ў Рэспубліцы Беларусь, здрадзіў нацыянальным інтарэсам дзяржавы і паставіў пад пагрозу яе незалежнасць і суверэнітэт, даўшы магчымасць войскам Расійскай Федэрацыі атакаваць Украіну з тэрыторыі Беларусі. Прымаючы пад увагу, што незалежнасць і суверэнітэт з’яўляюцца базавымі каштоўнасцямі народа Беларусі, замацаванымі ў яго Канстытуцыі, Кабінет пастанавіў прыняць…

    Telegraph
  • Светлана Тихановская

    У гэтым відэа прадстаўнік Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч простымі словамі расказвае пра тое, як працуе эканоміка, як забарона росту цэнаў зробіць толькі горш і як можна на самай справе вырашыць праблему. «Замарозка цэнаў не вырашае праблему, а наадварот яе паглыбляе. Бо недахоп тавару нараджае чорны рынак з цэнамі ўжо значна вышэйшымі за афіцыйныя. І такім чынам, пакуль «улады» будуць трымаць замарозку цаны, будзе і дэфіцыт, і яшчэ большыя цэны на чорным рынку. У сённяшняй эканамічнай мадэлі дэфіцыт можа стаць сістэмным, як раней у СССР. Беларускія вытворцы тавараў будуць імкнуцца паставіць тавары не на ўнутраны рынак, а на экспарт, дзе будзе больш высокая цана і адпаведна, прыбытак. Напрыклад, мяса, малако, абутак, касметыку будуць пастаўляць у Расію. А імпартных тавараў будзе ўсё меней у крамах, бо імпарцёрам будзе банальна нявыгадна прадаваць у Беларусі». Падрабязней – у відэа.
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская віншуе Алеся Бяляцкага з атрыманнем Нобелеўскай прэміі міру «Гэта выдатная навіна! Алесь Бяляцкі – гонар беларусаў. Цяпер пра гэта ведаюць ва ўсім свеце. Цяпер у Беларусі ёсць яшчэ адзін Нобелеўскі лаўрэат – які супрацьстаіць дыктатуры і вайне. Я віншую Алеся і яго родных з гэтай узнагародай. Я ўпэўненая, што для іх сям’і гэта вельмі важны знак падтрымкі. Але гэтая ўзнагарода – яшчэ і прызнанне ўнёску ўсіх беларускіх праваабаронцаў у забяспечэнне міру і правоў чалавека. Таму я віншую кожнага, хто абраў гэта справай свайго жыцця. На жаль, пра ўручэнне Нобелеўскай прэміі Алесь не даведаўся імгненна разам з намі. Ён не прыедзе ў Осла з нобелеўскай прамовай, бо Алесь Бяляцкі, як і тысячы беларусаў, знаходзіцца за кратамі па палітычных прычынах. Ужо другі раз яго прызналі палітзняволеным. І гэта сведчыць пра тое, што рэжым з’яўляецца пагрозай міру і свабодзе беларускага народа. Гэта далёка не першы выпадак, калі прэмію міру атрымлівае чалавек, які знаходзіцца за кратамі па палітычных прычынах. Але гэта першы выпадак, калі ўся Беларусь ганарыцца Нобелеўскім лаўрэатам у турме. Я ўпэўненая, што тыя, хто ўчыніў рэпрэсіі супраць Алеся і тысяч невінаватых людзей, хутка застануцца ў невядомым мінулым. А ў гісторыю ўвойдуць менавіта такія героі, як Алесь Бяляцкі».
  • Светлана Тихановская

    Светлана Тихановская: «Режим пытается решить проблемы в экономике – на этот раз запрещая повышать цены. С таким же успехом можно запрещать дожди или температуру ниже нуля. Всё это не имеет никакого отношения к реальности и, к сожалению, проблему не решает. Удержание цен может привести, разве что, к дефициту товаров – что сделает жизнь беларусов еще хуже. Можно вводить какие угодно указы, регулировать какие угодно цены. Но действительность такова: эти отчаянные попытки контроля демонстрируют как раз отсутствие контроля и неспособность управлять ситуацией. Потому что главный и единственный источник кризиса в Беларуси – политического, экономического и гуманитарного – это сам режим. И для решения этих бед страна должна освободиться от их причины».
  • Светлана Тихановская

    Пашырыць кааліцыю і наладзіць супрацоўніцтва з Украінай: Святлана Ціханоўская выступіла на Варшаўскім форуме па бяспецы Прыводзім частку яе выступу. «Зараз у нас вакно магчымасцяў. Ужо стала зразумела, што без свабоднай Беларусі не будзе бяспечнай Украіны і бяспечнай Еўропы. Дзякуючы вашай паслядоўнай пазіцыі рэжым быў ізаляваны, а грамадзянская супольнасць і незалежныя СМІ аднавілі сваю працу. Але трэба рабіць болей. Па-першае, адрозніваць беларусаў ад рэжыму. Ціснуць на дыктатуру, але дапамагаць народу. Забарона на выдачу візаў беларусам – гэта не выйсце. Замест гэтага падумайце пра тое, каб закрыць шчыліны, каб Лукашэнка і Пуцін не змаглі пазбегнуць санкцый. Па-другое, мы мусім захаваць і пашырыць нашую кааліцыю. На жаль, у астатнім свеце вельмі мала разумення таго, што адбываецца ў Беларусі і ва Украіне. Па-трэцяе, нам таксама патрэбная ўкраінская падтрымка. Нічога не дапаможа Украіне так, як ліквідацыя 1000 км варожай беларуска-ўкраінскай мяжы. Мы павінны разам працаваць над стварэннем саюзу паміж Украінай і дэмакратычнай Беларуссю. Мы прапануем Украіне наладзіць супрацоўніцтва з Аб'яднаным Пераходным Кабінетам».
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністаркай Францыі Элізабэт Борн Яна распавяла пра сітуацыю з палітвязнямі, незалежнымі медыямі і пра дзейнасць беларускіх добраахвотнікаў. Беларуская лідарка падзякавала за рашэнне не ўручаць даверчыя граматы Лукашэнку і за прызначэнне спецпасланніцай Віален Дэ Вільмор. Таксама абмеркавалі: – Палітычную і дыпламатычную падтрымку Беларусі, каб Беларусь не сыходзіла з парадку дня ў Францыі і ў міжнароднай прасторы. – Ролю Францыі як медыятара ў магчымых перамовах аб выхадзе з крызісу. Ціханоўская адзначыла, што перамовы паміж Захадам і рэжымам без удзелу беларускай дэмакратычнай супольнасці – недапушчальныя. – Магчымасць выкарыстання тэрыторыі і войскаў Беларусі у расійскай вайне супраць Украіны. – Дапамогу незалежным СМІ, каб супрацьдзейнічаць расійскай прапагандзе. – Стыпендыі для беларускіх студэнтаў ва ўніверсітэце Science Po і іншых ВНУ Францыі. – Праграмы падтрымкі і абменаў для культурных дзеячаў з Беларусі.
  • Светлана Тихановская

    У межах Варшаўскага форума па бяспецы Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэушам Маравецкім. У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Аліна Коўшык, Таццяна Зарэцкая, Аляксандр Азараў, Павел Латушка, якія былі прадстаўленыя ў сваіх новых пасадах польскаму боку. Ціханоўская і прадстаўнікі Кабінета распавялі пра прыярытэтныя напрамкі сваёй дзейнасці. У прыватнасці, былі абмеркаваныя такія тэмы, як: 🔘 абарона незалежнасці Беларусі перад абліччам пагрозы з боку Расійскай Федэрацыі; 🔘 запуск міжнароднага трыбунала і следстваў у дачыненні да асобаў, адказных за палітычна матываваныя злачынствы супраць беларусаў; 🔘 узмацненне санкцый да моманту, пакуль не пачнуць адбывацца дэмакратычныя перамены, не будуць вызваленыя палітвязні і расійскія войскі не пакінуць тэрыторыю Беларусі; 🔘 умацаванне беларускай культурнай ідэнтычнасці, як спосаб супрацьстаяння агрэсіўнай палітыцы Расіі ў дачыненні да суседніх дзяржаў.
  • Светлана Тихановская

    Исполнительный директор Офиса Светланы Тихановской, Александра Логвинова рассказала волонтёрам об итогах визита в США. В понедельник во время zoom-встречи Александра и волонтёры обсудили следующие вопросы: — Чем важен визит Светланы Тихановской на Генассамблею ООН; — О какой поддержке для Беларуси удалось договориться; — Как технологические компании могут помочь беларусам в борьбе с пропагандой; — Как принимали в Нью-Йорке Макея; — Какие планы на будущие встречи и визиты у команды Офиса; — Чем ещё можно помочь Офису (спойлер: вы уже и так нам очень сильно помогаете); 🖇 Читайте текстовую расшифровку звонка по ссылке.
  • Реклама

  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам: абмеркавалі палітвязняў, дапамогу Польшчы ў АБСЕ і сумесныя мерапрыемствы з Украінай Прэзідэнт Дуда выказаў падтрымку Святлане Ціханоўскай і ўсяму дэмакратычнаму руху. У сваю чаргу Ціханоўская падзякавала прэзідэнту і ўсяму польскаму ўраду за апошнія змены ў заканадаўстве, накіраваныя на паляпшэнне ўмоваў для легалізацыі беларусаў у Польшчы. На сустрэчы Святлана Ціханоўская распавяла пра новаствораны Аб’яднаны Пераходны Кабінет. Яна нагадала пра першую пастанову, прынятую Кабінетам, у якой ёсць рашэнне падтрымліваць Украіну і беларускіх добраахвотнікаў. Ціханоўская таксама распавяла пра галоўныя напрамкі працы кожнага з прадстаўнікоў Кабінета. На сустрэчы абмеркавалі: – сітуацыю з палітычнымі вязнямі: тэрміны павялічваюцца, умовы ў турмах пагаршаюцца. Ціханоўская падкрэсліла, што сітуацыя крытычная і патрабуе міжнароднага рэагавання. – вынікі Генасамблеі ААН, а таксама наступныя дзеянні на міжнароднай арэне, у прыватнасці ў АБСЕ. Польшча старшынюе ў АБСЕ да канца года. – магчымы ўдзел беларускіх вайскоўцаў у вайне супраць Украіны. Ціханоўская заявіла, што гэта недапушчальна. – магчымыя мерапрыемствы і сустрэчы ў фармаце Люблінскага чатырохкутніка – Польшча, Літва, Украіна і Беларусь.
  • Светлана Тихановская

    Прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета сабраліся ў поўным абноўленым складзе ў Варшаве для правядзення шэрагу рабочых пасяджэнняў На першым пасяджэнні быў прапрацаваны абаронны блок стратэгіі, у тым ліку: ▪️ дапрацаваны план «Перамога», выяўлена ступень яго гатоўнасці да актывацыі, прынята рашэнне пра пачатак падрыхтоўкі грамадскасці да рэалізацыі плана; ▪️ да працы Кабінета далучаныя некалькі дзейных прадстаўнікоў сілавых ведамстваў з афіцэрскім званнем; ▪️ дапрацаваны план па адкрыцці цэнтраў падрыхтоўкі ўдзельнікаў мерапрыемстваў па аднаўленні законнасці і правапарадку ў Рэспубліцы Беларусь (харугваў) пад кіраўніцтвам прадстаўнікоў Кабінета Аляксандра Азарава і Валера Сахашчыка, з далучэннем да іх працы прадстаўніцы Кабінета Аліны Коўшык з мэтай знаёмства ўдзельнікаў харугваў з нацыянальнай культурай і гісторыяй; ▪️ абмеркаваны план матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Таксама былі абмеркаваныя: ▪️ кандыдатуры на пасаду прадстаўніка Кабінета па сацыяльных пытаннях; ▪️ наладжванне афіцыйных адносінаў з Украінай; ▪️ узмацненне міжнароднай кааліцыі для падтрымкі Беларусі ў пераходны перыяд: міжнароднае прызнанне Кабінета і здабыццё фінансавай падтрымкі для Беларусі.
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета сустрэліся з міністрам унутраных спраў Польшчы Марыюшам Каміньскім З боку Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ўдзел у сустрэчы бралі: кіраўніца Святлана Ціханоўская, прадстаўнік па транзіце ўлады Павел Латушка, прадстаўнік па замежных справах Валер Кавалеўскі, прадстаўнік па аднаўленню законнасці і правапарадку Аляксандар Азараў і прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Валер Сахашчык. Ціханоўская распавяла міністру пра планы дэмакратычных сілаў, пра сітуацыю з беларусамі ў Польшчы і пра дапамогу, якую беларусы аказваюць Украіне. Прадстаўнікі Кабінета распавялі пра працу ў сваіх напрамках. Міністр Марыюш Каміньскі запэўніў, што Польшча працягвае падтрымліваць беларускія дэмакратычныя сілы і Аб’яднаны Пераходны Кабінет пад кіраўніцтвам Святланы Ціханоўскай. Польскі бок таксама паведаміў аб зменах у польскім заканадаўстве, якія спрашчаюць побыт беларусаў у краіне, і працы рабочай групы па вырашэнні праблем беларусаў.