Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

4 года назад
Открыть в
Спіс ініцыятываў, якія аказваюць псіхалагічную дапамогу беларусам Святлана Ціханоўская: «Беражыце сябе. Кожны дзень мы чытаем навіны і рэдка знаходзім нешта абнадзейвальнае. Мы чытаем пра тое, як ва Украіне гінуць тысячы людзей, а расійскія ракеты знішчаюць гарады. Мы бачым спісы затрыманых у Беларусі, якія кожны дзень папаўняюцца новымі імёнамі. Мы назіраем, як нашая краіна правальваецца ў яшчэ большы крызіс. Дарагія беларусы, я захапляюся тым, што нават у такі цяжкі і нестабільны час вы знаходзіце ў сабе сілы зрабіць нешта добрае – дапамагаеце палітвязням і іх сем'ям, уцекачам і добраахвотнікам, проста сябру ці суседу, якому патрэбная падтрымка. Але я хачу папрасіць вас: не забывайцеся падтрымаць і сябе. Разумею, што ва ўмовах штодзённага стрэсу вельмі складана жыць нармальным жыццём. І памятайце – вы патрэбныя сваім дзецям, блізкім, сябрам, а галоўнае – вы патрэбныя новай Беларусі. Старайцеся клапаціцца пра сваё здароўе і абавязкова знаходзьце час на адпачынак. Не саромейцеся звяртацца па дапамогу, калі адчуваеце, што не можаце справіцца самастойна. Ніжэй – спіс ініцыятываў, якія аказваюць псіхалагічную дапамогу беларусам. Напішыце ім. Падзяліцеся інфармацыяй з роднымі, сябрамі і калегамі, калі бачыце, што ім патрэбная падтрымка. Калі вы ведаеце, якія ініцыятывы могуць дапоўніць гэты спіс, – дасылайце іх у чат-бот Офіса @@AskOffice_Bot». 📍Праект Е-здароўеokdoc.me 📍Фонд «Краіна для жыцця» 📍Беларускі дом у Варшаве 📍Free Belarus Center 📍Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» 📍WEMAYHELP 2:0 hmuworld.com/wemayhelp2 📍Сайт псіхалагічнай дапамогі і самадапамогіsamopomo.ch/pomoshch