ADD IMAGES Светлана Тихановская(@tsikhanouskaya). Святлана Ціханоўская адкрывае ў Бруселі Місію дэмакратычнай Беларусі, якую ўзначаліць Уладзімір Аста
Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

4 года назад
Открыть в
Святлана Ціханоўская адкрывае ў Бруселі Місію дэмакратычнай Беларусі, якую ўзначаліць Уладзімір Астапенка Сёння нацыянальная лідарка і кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская падпісала неабходныя паперы з кіраўніцтвам Фландрыі і атрымала ключы ад памяшкання, дзе будзе працаваць Місія. Урад Фландрыі перадаў будынак у карыстанне дэмакратычных сілаў цалкам бескаштоўна. Сёння ўжо адбылося першае мерапрыемства – сустрэча з дыяспарай. Кіраўніком Місіі Святлана Ціханоўская прызначыла Уладзіміра Астапенку, намесніка прадстаўніка па замежных справах Абʼяднанага Пераходнага Кабінета і аднаго з кіраўнікоў НАУ. Місія дэмакратычнай Беларусі будзе даваць прастору беларускім арганізацыям і прадстаўнікам дыяспары, а таксама выконваць ролю амбасады свабоднай Беларусі. Сёння Святлана Ціханоўская правяла перамовы з міністаркай замежных справаў Бельгіі пра магчымы юрыдычны і дыпламатычны статус Місіі. Пакуль памяшканне закрытае для наведванняў, але адкрыццё адбудзецца ў наступныя месяц-два.