Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

4 года назад
Открыть в
Прадстаўніцтва ў Бруселі, дапамога рэпрэсаваным, магчымы візіт на Кіпр: вынікі візіта Святланы Ціханоўскай у Брусель Падчас візіта Святлана Ціханоўская правяла сустрэчы з кіраўніцтвам Еўрапарламента і Еўракамісіі, прэзідэнтам Фландрыі, міністрам замежных справаў Бельгіі, спікеркамі чэшскага, літоўскага, кіпрскага Парламентаў і дэпутатамі Еўрапарламента. Яна таксама сустрэлася з беларусамі Бруселя. Галоўныя вынікі візіту – коратка: – У Бруселі створаная Місія дэмакратычнай Беларусі, кіраваць якой прызначаны Уладзімір Астапенка. – З прэзідэнткай Еўрапарламента Рабертай Мецолай дамовіліся знайсці спецыяльны фармат адносінаў паміж Еўрапарламентам і Аб’яднаным Пераходным Кабінетам, правесці кампанію напісання лістоў палітвязням. Абмеркавалі магчымую кампанію па падтрымцы палітвязняў. – На сустрэчы з еўракамісара Оліверам Варгеліем абмеркавалі павелічэнне падтрымкі Еўрасаюза для беларускіх праваабаронцаў, незалежных медыяў, бізнесу і культуры на 2023 год. – Міністры Еўрасаюза запрасілі Святлану Ціханоўскую выступіць на Радзе міністраў ЕС 14 лістапада бягучага года. Таксама яны разглядзяць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі (у пакеце асобна ад Расіі). – З дэпутатамі Еўрапарламента дамовіліся, што на паседжанні Еўранэста, якое адбудзецца ў Малдове, прадстаўляць Беларусь будзе дэлегацыя дэмакратычных сілаў, а не рэжыма. Таксама дамовіліся правесці мерапрыемства ў падтрымку рэпрэсаваных прафсаюзаў і рабочых у межах Еўрапарламента. – Беларусь, прадстаўленая дэмакратычнымі сіламі, застанецца ў праграмах Усходняга партнёрства. Беларускія НДА будуць мець доступ да праграмаў падтрымкі. – Міністарка замежных справаў Бельгіі заявіла, што Бельгія працягне падтрымку незалежных медыяў у Беларусі. Абмеркавалі статус Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі, а таксама супрацу бельгійскага ўрада з беларусамі на месцы. – Спікерка парламента Кіпра запрасіла Ціханоўскую на Кіпр з афіцыйным візітам. Таксама яна разглядзіць магчымасць прыняць дзяцей з рэпрэсаваных сем'яў (як было зроблена ў Італіі і Нарвегіі) і закліча дэпутатаў кіпрскага Парламента браць палітвязняў пад апеку.