Обложка канала

Светлана Тихановская. Страница 26

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская скончыла візіт у Страсбург: стварылі Кантактную групу ў Радзе Еўропы, абмяркоўвалі трыбунал для Лукашэнкі Падчас візіту Святлана Ціханоўская выступіла на Сусветным Форуме за дэмакратыю, арганізаваным Радай Еўропы. У форуме прымалі ўдзел прадстаўнікі больш чым 100 краінаў свету. Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы Тайні Коксам і генеральнай сакратаркай Рады Еўропы Марыяй Пейчынавіч-Бурыч. Падчас візіту ў сваіх прамовах яна распавядала пра неабходнасць раздзяляць рэжым і народ, незаконнасць размяшчэння расійскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі і дапамогу палітвязням. Таксама ў Страсбургу Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у запуску Кантактнай групы Рады Еўропы па адносінах з Беларуссю. У групу ўвайшлі прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, незалежных журналістаў, моладзі, дзеячаў культуры, дыяспары, гендарных актывістаў, грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сілаў. – Рада Еўропы прынцыпова падтрымлівае беларускія дэмакратычныя сілы і грамадзянскую супольнасць. Я рада, што цяпер створаная Кантактная група. Гэта беспрэцэдэнтнае рашэнне: ні адна іншая міжнародная арганізацыя не стварала інстытуцыйных адносін такога роду, – сказала генсек Рады Еўропы Пейчынавіч-Бурыч. Падчас сустрэчы з прэзідэнтам ПАРЕ Святлана Ціханоўская абмеркавала магчымасць запрашэння прадстаўнікоў беларускіх палітычных партый і групаў на пасяджэнне ПАРЕ ў статусе назіральнікаў. Таксама гаворка ішла пра стварэнне трыбунала супраць Лукашэнкі і ягоных памагатых, аналіз Венецыянскай камісіяй праекту Канстытуцыі, распрацаванага дэмакратычнымі сіламі. На сустрэчы з мэрам Страсбурга Святлана Ціханоўская абмеркавала магчымасць правядзення ў горадзе беларускіх мерапрыемстваў ды запрашэння беларускіх выдаўцоў і аўтараў у Страсбург, якому ЮНЕСКА надала статус сусветнай сталіцы кнігі ў 2024 годзе.
  • Светлана Тихановская

    Пакуль рэжым перапісвае нашую гісторыю, мы самі павінны стаць яе ахоўнікамі Святлана Ціханоўская: «На асабістых размовах у мінулую пятніцу мне патэлефанаваў мужчына. Ён усё жыццё захапляецца гісторыяй Беларусі. Любоў да яе яму прывіў бацька. Мужчына быў абураны тым, як сёння рэжым спрабуе перапісаць нашую гісторыю, схаваць рэальныя факты, выкрасліць з падручнікаў нашых нацыянальных герояў, пакінуўшы ў іх толькі перыяд так званага «рускага брацтва». Каб прымусіць нас забыцца на свае карані, рэжым на працягу шматлікіх гадоў перапісвае гісторыю нашай краіны ў сваіх інтарэсах. Нядаўна ён зноў абвясціў пра «навядзенне парадку» ў навуцы. Гэта значыць, што яшчэ больш выкладчыкаў і навуковых супрацоўнікаў, якіх у Беларусі і так не хапае, трапяць пад скарачэнне. Яшчэ больш нязручных кніг папоўняць спісы «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Але сапраўдны парадак – гэта не стосік загадаў і метадычак. Сапраўдны парадак – гэта калі кожны заняты сваёй справай. Калі чыноўнікі не дыктуюць акадэмікам правілы працы. Калі ідэолагі не ўмешваюцца ў працу экскурсаводаў і музеязнаўцаў, спрабуючы навязаць ім сваё асаблівае бачанне гісторыі. Нашая гісторыя – гэта тое, што аб'ядноўвае пакаленні беларусаў, тое, што дазваляе нам ствараць агульную будучыню, улічваючы памылкі мінулага. У новай Беларусі адным з прыярытэтаў стане нацыянальнае адраджэнне і рэформа адукацыі. Падрыхтоўкай да нашай будучыні ўжо цяпер займаецца прадстаўніца Офіса па пытаннях адукацыі Таццяна Шчытцова і прадстаўніца Аб'яднанага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык. А пакуль рэжым перапісвае нашую гісторыю, мы самі павінны стаць яе ахоўнікамі. Давайце прывіваць нашым дзецям любоў да сваіх каранёў і гісторыі нашай краіны. На шчасце, зараз у сацсетках з'яўляецца ўсё больш беларускіх каналаў, а незалежныя ініцыятывы і блогеры выпускаюць шмат цікавага пра беларускую культуру і гісторыю. Чытайце разам з дзецьмі пра нашых нацыянальных герояў, глядзіце разам дакументальныя фільмы і відэаролікі, распавядзіце дзецям пра гісторыю ўласнай сям'і. Мы не павінны дазволіць адабраць у нас ідэнтычнасць. І разам мы зробім усё, каб нашыя дзеці маглі жыць у сябе дома, у свабоднай Беларусі, і ганарыцца гісторыяй і культурай сваёй краіны».
  • Светлана Тихановская

    Аб'яднаны Пераходны Кабінет перадаў палку Каліноўскага два сучасныя дроны Падчас аднаго з працоўных візітаў кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская папрасіла замежных партнёраў дапамагчы беларускім добраахвотнікам і ў выніку дамовілася пра падтрымку палка імя Кастуся Каліноўскага. Дзякуючы гэтаму былі выдзеленыя сродкі на набыццё двух сучасных дронаў, якія дапамогуць беларускім добраахвотнікам яшчэ больш эфектыўна выконваць свае задачы па абароне Украіны ад расійскіх захопнікаў. Фота: полк Каліноўскага.
  • Реклама

  • Светлана Тихановская

    У Кіеве прадстаўнік па замежных справах Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі і прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык правялі працоўную сустрэчу з лідарамі Міжфракцыйнага дэпутацкага аб’яднання Вярхоўнай Рады Украіны «За дэмакратычную Беларусь» Аляксеем Ганчарэнкам, Вадзімам Галайчуком і Багданам Ярэменкам На сустрэчы: 🔘 абмеркаваны пазіцыі па ўдзеле рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны; 🔘 вызначаны супольныя дзеянні ў палітычнай галіне; 🔘 акрэслены напрамкі супрацоўніцтва ў сферы нацыянальнага адраджэння; 🔘 вырашана пашыраць кантакты паміж грамадзянскімі супольнасцямі дэмакратычнай Беларусі і Украіны; 🔘 вырашана развіваць двухбаковыя адносіны і падтрымліваць працоўную камунікацыю дзеля дасягнення супольных мэтаўабароны незалежнасці і суверэнітэту Беларусі і Украіны.
  • Светлана Тихановская

    Светлана Тихановская: «На личных разговорах с беларусами я все чаще слышу рассказы о проблемах в сфере ЖКХ. В соцсетях люди делятся со мной фото своих домов, в которых, казалось бы, просто невозможно жить: плесень на стенах, заполненные мусором подъезды, падающая с потолка штукатурка. Только за прошедший год на сайте 115.бел люди по всей Беларуси подали почти два миллиона заявок с жалобами. Например, в агрогородке Трилесино полторы тысячи человек уже несколько месяцев живут без нормального водоснабжения – из крана течет ржавая вода, которую опасно пить. Жители вынуждены покупать воду в магазине или ездить за ней в соседнюю деревню. В некоторых районах Витебска из дворов перестали вывозить мусор. Коммунальные службы просят «придержать мусор» дома, ведь машин для вывоза отходов не хватает. А в одном из домов Бреста людям приходится подниматься к себе в квартиру по деревянной лестнице, сколоченной из найденных в подвале досок. Подобные проблемы охватывают всю Беларусь: от административных центров до маленьких деревень. И, как обычно, люди остаются один на один со своими проблемами – ведь в ЖЭСах не хватает мастеров, а государственное финансирование быстро растворяется в коррупционных лабиринтах. Но это не значит, что беларусы согласны жить в разрушающихся домах рядом с растущими свалками. Это не значит, что стоит забыть о своих правах и методах их защиты. Никто не должен жить в таких условиях, потому важно добиваться решения жилищных вопросов и улучшения условий жизни каждого гражданина. Обращайтесь в независимые медиа, чтобы проблема, с который вы столкнулись, стала видимой. Пишите письма и записывайтесь на прием в местные исполкомы, если видите, что проблема не решается на уровне ЖЭСа. У Беларуси есть все, чтобы мы и наши дети жили в счастливой, благополучной стране. Единственное, что мешает этому – система, которая построена на коррупции и угрозах, и растрачивает деньги налогоплательщиков не в интересах граждан, а в интересах лишь одного гражданина».
  • Светлана Тихановская

    Что волнует каждого из нас? Дефицит врачей и учителей, падение зарплат, новые запреты В этом видео Светлана Тихановская говорит о том, что волнует каждого из нас. Сейчас в Беларуси острый дефицит врачей – не хватает до 3,5 тысяч медиков. Это значит, что однажды у дежурного врача может не хватить времени для спасения жизни кого-то из наших близких. В Беларуси не хватает учителей в школах, преподавателей в университетах, воспитателей и нянь в детских садах. Это значит, что люди, которые заботятся о наших детях, массово увольняются из-за низких зарплат, тонны бюрократии и постоянной замены идеологических методичек. А что в сфере торговли? По утрам в магазинах переклеивают ценники, а соотношение цен и зарплат становится издевательским. Как государство предлагает решать проблему на этот раз? Запретом на повышение цен, который только усугубляет экономический кризис. Все эти истории – не о политике. Они о людях, которые хотят достойно жить, работать, приносить пользу обществу и заботиться о близких. Но на каждом шагу они сталкиваются с запретами, угрозами, унижением и хамством. Беларусь – это достойные люди и востребованные профессионалы, а не обслуживающий персонал для силовиков. И процветающая Беларусь начинается не с приказа, а с базового уважения к каждому человеку. https://youtu.be/xKktJRMsHjU
    Что волнует каждого из нас? Дефицит врачей и учителей, падение зарплат, новые запреты

    В этом видео Светлана Тихановская говорит о том, что волнует каждого из нас. Сейчас в Беларуси острый дефицит врачей – не хватает до 3,5 тысяч медиков. Это значит, что однажды у дежурного врача может не хватить времени для спасения жизни кого-то из наших близких. В Беларуси не хватает учителей в школах, преподавателей в университетах, воспитателей и нянь в детских садах. Это значит, что люди, которые заботятся о наших детях, массово увольняются из-за низких зарплат, тонны бюрократии и постоянной замены идеологических методичек. А что в сфере торговли? По утрам в магазинах переклеивают ценники, а соотношение цен и зарплат становится издевательским. Как государство предлагает решать проблему на этот раз? Запретом на повышение цен, который только усугубляет экономический кризис. Все эти истории – не о политике. Они о людях, которые хотят достойно жить, работать, приносить пользу обществу и заботиться о близких. Но на каждом шагу они сталкиваются с запретами, угрозами, унижением и хамством. Беларусь – это достойные люди и востребованные профессионалы, а не обслуживающий персонал для силовиков. И процветающая Беларусь начинается не с приказа, а с базового уважения к каждому человеку.

    YouTube
  • Светлана Тихановская

    Сергей Тихановский поделился своими мыслями после выхода из ШИЗО и призвал не забывать о том, что режим продолжает мстить многим беларусам «Не знаю, на сколько меня выпустили. Может быть только, чтобы купить туалетные принадлежности и привести себя в порядок. Кроме меня в ужасных условиях в разных учреждениях содержатся и другие беларусы. Здесь в Жодино уже более четырех месяцев сидит в ШИЗО Владимир Книга. Он бывший ОМОНовец из Гродно, который заступился за меня во время задержания в 2020. Он герой!», – пишет Сергей. Помните, для заключенных в тюрьме самое важное и дорогое – это ваше внимание. Поддержите Сергея, написав ему теплое письмо. *** Отправляйте письма Сергею Тихановскому по адресу: Следственная тюрьма № 8, 222163, г. Жодино, ул. Советская, 22А, Сергей Леонидович Тихановский. Если ваши письма не доходят до Сергея, вы можете отправить их на абонентский ящик: 246012 Гомель, а/я 125 Речицкий проспект, 91. Присылайте нам в чат-бот @strana_turma_bot письма Сергея, которые вы получили от него.
  • Светлана Тихановская

    Каманда Таццяны Шчытцовай, прадстаўніцы Святланы Ціханоўскай па адукацыі, кожны месяц рыхтуе дайджэст «Асвета», у якім збірае актуальныя магчымасці для студэнтаў і навукоўцаў з Беларусі. Кожны месяц каманда публікуе актуальны дайджэст «Асвета», дзе сабраныя новыя магчымасці, міжнародныя праграмы і значныя незалежныя праекты, падзеі ды ініцыятывы ў сферы адукацыі і навукі. Па спасылцы вы можаце знайсці кастрычніцкі дайджэст. Калі ласка, паглядзіце ды падзяліцеся з сябрамі – магчыма менавіта там вы знойдзеце адукацыйную праграму ці стажыроўку для сябе.
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў гэтую пятніцу Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і яе камандай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZcrdumhpzwpE9SsWhspzBQfGu-R9N-98C0Z Размова пройдзе ў пятніцу, 4 лістапада, з 14:00 да 16:00 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць часу на званок, таму колькасць рэгістрацый абмежаваная. Калі вы не паспееце зарэгістравацца на гэтым тыдні, зможаце зрабіць гэта на наступным. Адзначым, што такія размовы праходзяць кожны тыдзень. У першую чаргу прымаюцца людзі, якія раней не ўдзельнічалі ў размовах.
  • Светлана Тихановская

    Таццяна Зарэцкая пакідае пасаду прадстаўніцы Кабінета па фінансах і эканоміцы ў сувязі з ціскам, аказаным на яе асабіста, яе блізкіх і бізнэс-партнёраў. Кіраўніцтва і прадстаўнікі Кабінета выказваюць ёй поўную падтрымку, салідарнасць і разуменне яе рашэння. Кабінет будзе аказваць усебаковую дапамогу ў расследаванні гэтай справы і прыцягненні вінаватых да адказнасці. Святлана Ціханоўская, кіраўніца Кабінета: «Нашая праца ўжо два гады ажыццяўляецца пад пастаяннымі атакамі з боку рэжыму. Я дзякую Таццяне за тое, што яна вырашыла дапамагчы беларусам сваёй экспертызай і вопытам. Я лічу вялікай стратай сыход Таццяны. Аднак, я хачу, каб тыя, хто аказваў на яе ціск, ведалі: мы працягнем нашую працу нягледзячы ні на што. Мы і не чакалі, што будзе лёгка. Але беларусам, якія штодзень жывуць пад пагрозай рэпрэсій - яшчэ цяжэй».
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская: «На гэтым тыдні Беларусь адзначае Дзяды. Беларусы едуць на могілкі, каб ушанаваць памяць сваіх любімых, якія памерлі. Дзяды – гэта дзень, які аб'ядноўвае пакаленні беларусаў – мёртвых і жывых. Гэта дзень, калі мы збіраемся ўсёй сям'ёй, і разам узгадваем тых, каго больш з намі няма. Для мяне гэта вельмi важны дзень. Але як і тысячы беларусаў, я не магу правесці яго са сваёй сям'ёй. Як і тысячы беларусак, у гэты дзень я не змагу паехаць разам з мужам на ягоную малую Радзіму. Як і тысячы беларусаў, тых, хто вымушаны быў пакінуць Радзіму, і тых, каго рэжым схаваў за кратамі – сёння я не змагу наведаць магілу сваіх дарагіх бабулі і дзядулі. Дзяды – гэта дзень памяці. І сёння мы ўзгадваем не толькі сваіх родных, але і сваіх братоў і сясцёр, якія загінулі за наш дом, за свабоду і шчасце на нашай зямлі. Мы памятаем Рому Бандарэнку. Мы памятаем Вітольда Ашурка. Мы памятаем Віталя Шышова і кожнага, хто быў закатаваны і забіты рукамі рэжыму. Мы памятаем Паўла «Волата», Івана Марчука з пазыўным «Брэст» і кожнага, хто загінуў, абараняючы Украіну ад расійскіх акупантаў. У гэтым годзе Дзяды – не толькі памяць пра тых, хто загінуў, але і нагадванне: дзве найвялікшыя ў свеце каштоўнасці – чалавечае жыццё і чалавечая свабода – не могуць існаваць адно без іншага. Мы бачым, як проста рэжым можа скрасці тое адзінае, што ў нас ёсць – права быць жывым. І ў гэты дзень мы захоўваем надзею ў сэрцы на тое, што беларускім маці больш не давядзецца плакаць над магіламі сваіх замучаных дзяцей. Што беларускім жанчынам не давядзецца адпраўляць сваіх блізкіх мужчынаў на смерць, калі рэжым вырашыць яшчэ больш уцягнуць Беларусь у гэтую злачынную вайну. Што вайна скончыцца, а святло абавязкова пераможа. У гэты дзень я асабліва веру, што нашыя героі, якія загінулі, знойдуць супакой. Беларусь стане вольнай. Беларусы абароняць сваё права на свабоду і жыццё. Мы зробім усё, што магчыма, каб на беларускіх могілках не з’явілася свежых магілаў ахвяраў тыраніі і вайны. Мы зробім усё, каб нашыя героі ведалі – яны ахвяравалі сваё жыццё не дарма. Яны здабылі для нас тую будучыню, за якую змагаліся, за якую мы штодня змагаемся разам».
  • Светлана Тихановская

    Каардынацыйная Рада будзе рэструктурызавана, каб у супрацоўніцтве з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам максімальна шырока і дакладна прадстаўляць меркаванне грамадзянскай супольнасці Беларусі 🔘Колькасць сябраў КР будзе павялічана, больш не будзе падзелу на асноўны і пашыраны склад, больш якаснай стане працэдура прыняцця новых сябраў у склад КР. 🔘Запланаваныя змены забяспечаць прысутнасць у КР галасоў розных грамадскіх груп і дазволяць выпрацоўваць новыя рашэнні актуальных грамадска-палітычных праблем. 🔘Рада пачне выконваць новыя функцыі, сярод якіх — зацвярджэнне стратэгічных дакументаў дэмакратычных сіл і арганізацыя адкрытых публічных дыскусій. 🔘Першае пасяджэнне адноўленага складу КР плануецца 16 снежня, і ўжо зараз адбываецца працэс вылучэння новых сябраў Рады, у якім вы можаце прыняць удзел! Падрабязней пра магчымасць вылучэння новых дэлегатаў і рэструктурызацыю — па спасылцы.
  • Светлана Тихановская

    Ноч расстраляных паэтаў. Святлана Ціханоўская чытае верш Міхася Чарота «Жывыя акорды» У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года былі расстраляныя 108 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі: паэты, пісьменнікі, навукоўцы, дзеячы культуры. Кожны год беларусы праводзяць імпрэзы, прысвечаныя гэтай трагічнай даце. У відэа Святлана Ціханоўская чытае верш Міхася Чарота «Жывыя акорды». Ягонае жыццё, як і іншых беларускіх дзеячаў культуры, абарвалася ў тую трагічную ноч 85 гадоў назад, але мы іх памятаем – і ніколі не забудземся. #ночпаэтаў https://youtu.be/pMswEjIBLv8
    Ноч расстраляных паэтаў. Святлана Ціханоўская чытае верш Міхася Чарота «Жывыя акорды»

    У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года былі расстраляныя 108 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі: паэты, пісьменнікі, навукоўцы, дзеячы культуры. Кожны год беларусы праводзяць імпрэзы, прысвечаныя гэтай трагічнай даце. У відэа Святлана Ціханоўская чытае верш Міхася Чарота «Жывыя акорды». Ягонае жыццё, як і іншых беларускіх дзеячаў культуры, абарвалася ў тую трагічную ноч 85 гадоў назад, але мы іх памятаем – і ніколі не забудземся. #ночпаэтаў

    YouTube
  • Светлана Тихановская

    Светлана Тихановская: «Сегодня малоизвестный, но такой теплый праздник – день бабушек и дедушек. Я все чаще убеждаюсь: наши бабушки и дедушки – настоящие супергерои. Даже со слабым здоровьем они находят силы улыбнуться любимым внукам и накормить нас самыми вкусными блинами. Даже с несправедливо низкой беларусской пенсией в руках они умудряются баловать своих внуков приятными подарками, как конфеты или теплая шапка. Хорошо ли мы питаемся, тепло ли одеты, довольны ли своей работой – все это заботит наших супергероев больше, чем собственное благополучие. И потому так важно проявить заботу в ответ. Например, в рабочий перерыв позвонить любимым бабушке и дедушке. Заехать к ним в гости на чай с тортом, просто так, без повода. Обсудить с бабушкой новости, помочь дедушке по хозяйству. Привезти им продуктов из магазина. Позаботиться, чтобы они проверили здоровье. Пусть тепло, которое они дарят нам – возвращается к ним втройне. В моей семье бабушки и дедушки всегда повторяли: лучший подарок для нас – видеть, что дети и внуки счастливы. Думаю, так говорят и ваши любимые родственники. И сегодня я хочу поблагодарить беларусских бабушек и дедушек за ту любовь, которую они подарили всем нам, и за тех замечательных людей, которых они воспитали. Давайте расскажем им, как сильно мы их любим. Давайте отблагодарим их за заботу, проявив заботу о них. Давайте подарим им самый желанный подарок: каждый день будем делать что-то, чтобы жизнь в Беларуси стала счастливой как для бабушек с дедушками, так и для всех внуков и внучек».
  • Светлана Тихановская

    Сергея Тихановского выпустили из ШИЗО Стало известно, что после двух месяцев нахождения в ШИЗО условия содержания Сергея в тюрьме г. Жодино изменились: «После долгих лишений осознаешь, какое это благо – комнатная температура. А чашка кофе «Старбакс» – это что-то невероятное! Тонкий тюремный матрас из тряпок, разложенный на железных нарах, кажется пуховой периной, а тюремная камера – футбольным полем. На улице во время прогулки даже закружилась голова… Спасибо всем беларусам, моей супруге, иностранным политикам, Amnesty International и всем другим, кто поддерживал!» Сейчас у Сергея снова появилась возможность получать и отправлять письма, поэтому он будет рад каждому, кто ему напишет. Поддержите Сергея, пускай он чувствует внимание беларусов и знает, что мы очень ждем его возвращения. *** Отправляйте письма Сергею Тихановскому по адресу: Следственная тюрьма № 8, 222163, г. Жодино, ул. Советская, 22А, Сергей Леонидович Тихановский. Присылайте нам в чат-бот @strana_turma_bot письма Сергея, которые вы получили от него.
  • Реклама

  • Светлана Тихановская

    Пытанні легалізацыі беларусаў і працягу адукацыі для беларускіх студэнтаў, падтрымка палітвязняў: вынікі візіту Святланы Ціханоўскай у Эстонію За два дні яна сустрэлася з прэзідэнтам Эстоніі, міністрам замежных спраў, спікерам парламента, іншымі палітыкамі. Таксама Ціханоўская наведала нацыянальны архіў, ўсклала кветкі да мемарыяла ахвярам савецкай акупацыі, сустрэлася з беларусамі Эстоніі. Вынікі – сцісла: – Пасля сустрэчы рэктараў з Ціханоўскай эстонскія ўніверсітэты разглядзяць пытанне іх прыёму беларускіх студэнтаў. – Ціханоўская на пленарным паседжанні парламента заклікала падтрымаць палітвязняў, спрасціць візавую і міграцыйную палітыку ў дачыненні да беларусаў, але ўзмацніць санкцыі супраць памагатых рэжыму. – На сустрэчы з міністрам замежных спраў Ціханоўская прадставіла ўпаўнаважанага Віталя Малчанава, які будзе прадстаўляць інтарэсы Беларусі ў Эстоніі. – Эстонія не будзе накіроўваць амбасадара ў Мінск, але прызначыць спецпрадстаўніка па асаблівых даручэннях у Вільні, каб працаваць з дэмсіламі.
  • Светлана Тихановская

    Светлана Тихановская: «Сегодня десятки рынков и торговых центров по всей Беларуси в один день опустели. Покупатели увидели закрытые павильоны, а продавцы отказались выходить на работу. Причина этому – даже не низкий доход на фоне кризиса или постоянное повышение налогов. Режим давно начал борьбу с предпринимательством: его не так волнует вклад предпринимателей в экономику, как пугает невозможность контролировать тысячи свободных людей. Именно поэтому в Беларуси уже год не регистрируют новых ИП, а с нового года налог станет неподъемным для множества ремесленников и торговцев. Государство снова действует с набором знакомых инструментов: унижение и запугивание. За последние недели на предпринимателей обрушились абсурдные законы о сдерживании цен, волна проверок и необоснованных штрафов. Беларусские ИП за годы работы много раз приспосабливались к новым, каждый раз все более тяжелым условиям труда, работали еще больше, чтобы обеспечить свои семьи. Но теперь они просто не знают, что делать, чтобы как минимум – не обанкротиться, как максимум – не оказаться в тюрьме. Беларусы давно привыкли работать без всякой помощи или поддержки со стороны государства, вопреки новым и новым ограничениям. Все, чего люди требуют взамен – базового уважения, прозрачных правил и работающих законов. Но получают лишь новую порцию хамства и унижения. Чиновники, которые плодят запреты и собирают штрафы, кажется, забывают, кто на самом деле платит им зарплату. Это налогоплательщики – работодатели для госаппарата. Не наоборот. И каждый налогоплательщик вправе требовать не только уважения к своей работе, но и адекватной поддержки от государства, которое он содержит». Фото: @belarus_economy
  • Светлана Тихановская

    Беларусам обещали «по 500», высокие пенсии и мирное небо над головой. Снова не вышло? Светлана Тихановская: «Цены летят вверх, как бы режим ни пытался их заморозить. Цены не слушаются приказов, не боятся дубинок. Мы видим, как чиновники обещают, что беларусам не грозит ни голод, ни холод, хотя раньше обещали минимальную зарплату в 500 долларов, высокие пенсии и стипендии, наконец, «мирное небо над головой». Эти обещания рушатся, а уровень жизни в Беларуси падает с каждым днем. Так может не стоит доверять решение наших проблем людям, которые создали эти проблемы?» https://youtu.be/GtRx7Joz5TM
    Беларусам обещали «по 500», высокие пенсии и мирное небо над головой. Снова не вышло.

    «На днях я разговаривала с пожилой женщиной из Гомеля. Пенсия – 360 рублей, большая часть этих денег уходит на лекарства. Как это часто бывает, женщина грустно улыбалась мне и говорила: «Нам, старикам, много не надо». Таких историй становится всё больше. Цены летят вверх, как бы режим ни пытался их заморозить. Цены не слушаются приказов, не боятся дубинок. Мы видим, как чиновники обещают, что беларусам не грозит ни голод, ни холод, хотя раньше обещали высокий доход и процветающую экономику. Мы слышали достаточно обещаний. Минимальная зарплата в 500 долларов. Высокие пенсии и стипендии для студентов. Привлечение бизнесов и инвесторов в экономику. Наконец, «мирное небо над головой». Эти обещания рушатся, а уровень жизни в Беларуси падает с каждым днем. Так может не стоит доверять решение наших проблем людям, которые создали эти проблемы? Сегодня беларусы вынуждены платить огромный налог на Лукашенко. Чем больше он втягивает Беларусь в военные преступления Кремля, тем хуже, дороже и опаснее становится жизнь беларусов».

    YouTube