Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

4 года назад
Открыть в
Прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па транзіце ўлады Павел Латушка ў інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат» выказаў пазіцыю Кабінета па пытанні магчымага ўвядзення ўкраінскім урадам візавага рэжыму з Беларуссю Ён заклікаў украінскі бок вырашаць гэтае пытанне комплексна, у супрацоўніцтве з Аб'яднаным Пераходным Кабінетам Беларусі і звярнуць увагу на тое, што: 🔘 большасць беларусаў не падтрымлівае расійскую агрэсію супраць Украіны; 🔘 беларускія добраахвотнікі ахвяруюць сваім жыццём дзеля Украіны, а беларускія валанцёры дапамагаюць украінскім уцекачам; 🔘 беларусам, якія вымушана з’ехалі з Беларусі пасля падзей 2020 г., патрэбна легалізацыя ва Украіне; 🔘 беларускія добраахвотнікі ў складзе УСУ чакаюць атрымання ўкраінскага грамадзянства.