Обложка канала

Светлана Тихановская. Страница 8

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

  • Светлана Тихановская

    Крысціна Рыхтэр: «Рада Еўропы прызнала факт незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Беларусь. Гэта стала магчымым дзякуючы сумесным намаганням і прадуктыўнай працы дэмакратычных сілаў Беларусі. Перадача ўкраінскіх дзяцей з тэрыторыі, акупаванай Расіяй, у Беларусь без індывідуальных медыцынскіх паказанняў і пісьмовай згоды кампетэнтных органаў зʼяўляецца незаконнай. Беларусь ратыфікавала Чацвёртую Жэнеўскую канвенцыю. Гэтая канвенцыя забараняе індывідуальнае або масавае гвалтоўнае перамяшчэнне або дэпартацыю абароненых асобаў, з акупаванай тэрыторыі на тэрыторыю дзяржавы, якая акупуецца, або ў любую іншую краіну, незалежна ад таго, акупаваная яна ці не, незалежна ад іх матываў. Нягледзячы на гэта, больш за тысячу ўкраінскіх дзяцей-сіротаў, у якіх няма сваякоў, здольных падтрымаць іх у цяжкі час вайны, былі вывезеныя ў Беларусь для так званага аднаўлення з акупаваных тэрыторый Украіны. Доказы гэтых злачынстваў НАУ прадставіла ў дакладзе «Роля рэжыму Лукашэнкі і Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ў незаконным перамяшчэнні і перавыхаванні ўкраінскіх дзяцей». Спадзяемся, што гэты крок Рады Еўропы ў будучыні стане падставай для прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці за ваенныя злачынствы супраць Украіны».
  • Светлана Тихановская

    Тихановская: «Режим лишает политзаключённых связи с внешним миром, полагая, что про них забудут во всём мире. Но мы с вами не дадим этому случится» Светлана Тихановская: «Последние недели все активно обсуждали пропажу Лукашенко, его здоровье и отсутствие любой информации о нём. Но вспомните, сколько времени нет никакой информации о многих политзаключённых. Вот уже 23 дня мы не знаем, где и в каком состоянии находится Виктор Бабарико. Последние 100 дней нет информации про Максима Знака, 89 дней – про Игоря Лосика. Мария Колесникова перенесла операцию в больнице – и вот уже 94 дня мы ничего не слышали про неё. Я ничего не знаю о состоянии своего мужа – связи с ним нет 72 дня. Спустя 95 дней полной неизвестности администрация тюрьмы соизволила ответить Марине Адамович, жене Николая Статкевича – последние полгода он содержится в одиночной камере размером 1х3 метра. Откуда его периодически переводят в ШИЗО. Но связи с ним по-прежнему нет. Пропагандисты водят школьников на «экскурсии» в тюрьмы, стараясь показать, что никаких репрессий, ужаса и смертей там нет. Но ведь все это наглая ложь. Я хочу сказать всем этим «экскурсоводам»: покажите Виктора Бабарико. Покажите Сергея Тихановского, Максима Знака, Игоря Лосика и всех, кого вы удерживаете в тюрьмах. Покажите политзаключённых их родным, адвокатам и международному сообществу. Режим лишает политзаключённых любой связи с внешним миром. Наивно полагая, что мы все про них забудем, что про них забудут во всем мире. Но мы с вами не дадим этому случится. 21 мая мы громко напомним всему миру о наших героях».
  • Светлана Тихановская

    Как помочь беларусским политзаключенным? Родные политзаключенных ежемесячно несут огромные расходы, чтобы хоть как-то помочь своим близким за решеткой. Это и оплата услуг адвоката, и сборы передач, и помощь в реабилитации. У семей часто не хватает средств на все это, ведь зарплат в стране едва хватает на базовые нужды. И поэтому все они нуждаются в нашей помощи. К нам в чат-бот @AskOffice_Bot часто поступают запросы: где найти контакты фондов, куда пойдут деньги, как именно проекты помогают политзаключенным и их семьям. Команда Офиса подготовила карточки, где ответила на все эти вопросы. Если вы живёте за границей, то можете принять участие 21 мая в акциях ко Дню солидарности с беларусскими политзаключенными. Так вы можете стать голосами политзаключённых и всех беларусов в стране, и привлечь внимание к их проблемам. Важно, чтобы наш голос был услышан и в Беларуси, и во всем мире. Подробности на сайте https://standwithbelarus.org/by.
  • Реклама

  • Светлана Тихановская

    «Мы пачынаем наш шлях да ўступу Беларусі у Раду Еўропы» – Ціханоўская з саміту ПАРЕ «Упершыню Беларусь мае свой голас у Радзе Еўропы. Тут і цяпер мы пачынаем наш шлях да ўступу Беларусі у Раду Еўропы. Гэта зойме шмат часу. Каб атрымаць паўнацэннае сяброўства, нам трэба вярнуць у Беларусь дэмакратыю, адмяніць смяротнае пакаранне, правесці рэформу заканадаўства. Сяброўства ў Радзе Еўропы дасць беларусам доступ да міжнародных прававых механізмаў. Беларусы змогуць абараніць свае правы ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека, карыстацца ведамі еўрапейскіх экспертаў і досведам Венецыянскай Камісіі. У выніку гэтага Саміту быў прыняты дакумент, які вызначыць стратэгію Рады Еўропы на наступныя гады. Там згаданая і Беларусь, і нашая супраца ў межах Кантактнай групы». https://youtu.be/6Iz-vcZrfO4
    «Мы пачынаем наш шлях да ўступу Беларусі ў Раду Еўропы» – Ціханоўская з саміту ПАРЕ

    «Упершыню Беларусь мае свой голас у Радзе Еўропы. Тут і цяпер мы пачынаем наш шлях да ўступу Беларусі ў Раду Еўропы. Гэта зойме шмат часу. Каб атрымаць паўнавартаснае сяброўства, нам трэба вярнуць у Беларусь дэмакратыю, адмяніць смяротнае пакаранне, правесці рэформу заканадаўства. Сяброўства ў Радзе Еўропы дасць беларусам доступ да міжнародных прававых механізмаў. Беларусы змогуць абараніць свае правы ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека, карыстацца ведамі еўрапейскіх экспертаў і досведам Венецыянскай Камісіі. У выніку гэтага саміту быў прыняты дакумент, які вызначыць стратэгію Рады Еўропы на наступныя гады. Там згаданая Беларусь і нашая супраца ў межах Кантактнай групы».

    YouTube
  • Светлана Тихановская

    Дапамога бізнесу і ІТ, экспарт калійных угнаенняў. Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ерам Партугаліі Антоніу Коштам Яны абмеркавалі ўмовы працы для беларускага бізнесу і прадстаўнікоў IT-сектару, які рэлакаваўся ў Партугалію. Дамовіліся восенню правесці сустрэчу з прадстаўнікамі гэтых кампаніяў, каб абмеркаваць і палепшыць умовы іх працы. Асноўнай тэмай размовы былі калійныя ўгнаенні і іх экспарт у трэція краіны. Ціханоўская падкрэсліла, што нельга змякчаць санкцыі ў дачыненні да калійных угнаенняў з Беларусі, бо гэта не вырашыць праблемы харчовага крызісу, але прывядзе да яшчэ большай беспакаранасці рэжыму. Беларуская лідарка прапанавала шукаць іншае вырашэнне, у тым ліку праз далучэнне вытворцаў калійных угнаенняў з іншых краінаў.
  • Светлана Тихановская

    Дапамога беларускім уцекачам, трыбунал для Лукашэнкі, абарона ад паглынання Расіяй. Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком ПАРЕ Падчас саміту ў Рэйк’явіку Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы Тайні Коксам. Ён запрасіў Ціханоўскую выступіць на пленарнай сесіі ПАРЕ ў чэрвені, дзе будзе прэзентавацца даклад па сітуацыі з беларускімі ўцекачамі. Мэта прэзентацыі – змяніць стаўленне да беларусаў у выгнанні. Абмеркавалі крокі, якія трэба рабіць для ўступлення Беларусі ў Раду Еўропы. Дамовіліся, што прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці і партыяў будуць удзельнічаць у паседжаннях ПАРЕ. Каб там гучаў голас беларусаў, а не рэжыму. Таксама ўздымалася праблема масавага прымусовага вывазу ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый у Беларусь і датычнасць да гэтага Лукашэнкі. Дамовіліся, каб гэтае пытанне было ўключанае ў даклад па Украіне, што можа дазволіць прыцягнуць рэжым Лукашэнкі да адказнасці ў міжнародных судах.
  • Светлана Тихановская

    К каким сценариям готовятся демократические силы? «Захватят ли власть силовики? Возможно. Может быть, там российские придут и захватят власть. Но только от беларусов будет зависеть, как мы на это отреагируем. Тихановская одна не сможет все сделать. Каждый для себя должен будет принять решение: несет он ответственность за свою страну, за будущее или нет. Готов он защищать свои интересы, а не просто склонить голову перед такой вот оккупацией российской или оккупацией милитарной лукашенковской? В этот момент я готова поднимать трубку и говорить со всеми, кто готов брать ответственность. Я свяжусь с международными партнерами и организациями, чтобы найти варианты, как не допустить вмешательства России. Мы создадим единый штаб демократических сил, чтобы действовать вместе». Отношения с Украиной «Сейчас Украина все равно руководствуется национальными интересами. Мы делаем то, что мы можем. Но Украина, поверьте мне, хочет, чтобы Беларусь была демократической. Когда они одержат победу, я уверена, что никто с Лукашенко разговаривать не будет. Потому что он показал себя как предатель не только беларусов, но и украинцев». Санкции «Моя задача, чтобы санкции били по режиму, а не по людям. Поэтому я везде лоббирую помощь беларусам, выдачу виз. Наша цель – изолировать режим, с одной стороны, и помогать беларусам, с другой». Светлана Тихановская в большом интервью @zerkalo_io рассказала про это, а также про проект паспорта новой Беларуси, политзаключённых, отношения с полком Калиновского, Украиной, европейскими политиками и беларусскими демсилами.
  • Светлана Тихановская

    Ціханоўская выступіла ў ПАРЕ: «Я хацела б, каб Беларусь стала часткай Рады Еўропы» Святлана Ціханоўская ўдзельнічае ў саміце Рады Еўропы, які зараз праходзіць у сталіцы Ісландыі Рэйк’явіку. Учора яна выступіла на пасяджэнні Пастаяннага камітэта Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы. Яна заклікала еўрапейскіх палітыкаў стаць «голасам тых, хто цяпер не можа гаварыць» і працягваць трымаць тэму палітвязняў у Беларусі на міжнародным парадку дня: «Нашая агульная задача – зрабіць так, каб ніхто з гэтых людзей не страціў надзею. Палітычныя зняволеныя – закладнікі. І нам трэба казаць пра іх кожны божы дзень, нам трэба падтрымліваць іх сем'і. Ім трэба ведаць, што іх не кінулі. Я ўдзячная ўсёй ПАРЕ, што вы надаяце столькі ўвагі сітуацыі з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі. Паверце мне: кожная заява, кожная рэзалюцыя, кожнае слова – маюць значэнне». Беларуская лідарка таксама закранула тэму большай еўрапейскай інтэграцыі Беларусі: «Беларусь больш не павінна быць чорнай плямай на мапе Рады Еўропы. Я хацела б, каб Беларусь стала часткай Рады Еўропы, таму што так мы зможам пабудаваць будучыню, у якой кожны беларус зможа жыць свабодна, прамаўляць адкрыта і актыўна ўдзельнічаць у палітычным жыцці нашай дзяржавы. Гаворка ідзе не толькі пра міжнароднае прызнанне. Гаворка ідзе пра пераўтварэнне нашага грамадства і пабудову сапраўднай дэмакратыі, дзе пануе вяршэнства закона і выконваюцца правы чалавека». Увесь выступ – па спасылцы.
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская прыбыла ў Рэйк’явік для ўдзелу ў саміце Рады Еўропы 16-17 траўня Беларусь не з’яўляецца чальцом гэтай арганізацыі, але кіраўніцтва Рады Еўропы вырашыла зрабіць выключэнне і запрасіць Ціханоўскую як адмысловую госцю. Многія называюць гэта галоўнай сустрэчай Рады Еўропы дзесяцігоддзя. Апошні саміт адбываўся ў 2005 годзе ў Варшаве. Плануецца ўдзел кіраўнікоў ці прадстаўнікоў 46 дзяржаваў, у тым ліку Эмануэля Макрона, Олафа Шольца, Рышы Сунака, Уладзіміра Зяленскага, кіраўнікоў Еўрасаюза Шарля Мішэля і Урсулы фон дэр Ляен. Святлана Ціханоўская будзе ўдзельнічаць у асноўных мерапрыемствах саміта. Саміт працягнецца два дні, падчас яго запланаваны шэраг сустрэчаў. Ціханоўская будзе ўздымаць пытанні ўступу Беларусі ў Раду Еўропу, як толькі з'явіцца такая магчымасць, пашырэння працы Кантактнай групы паміж Радай Еўропы і дэмакратычнай Беларуссю, падтрымкі рэпрэсаваных і беларускіх уцекачоў, шляхоў стрымлівання Расіі ад паглынання Беларусі, і ролі Рады Еўропы ў гэтым. На фота: Святлана Ціханоўская і кіраўніцтва Рады Еўропы, лідары нацыянальных дэлегацыяў у ПАРЕ, генсек Рады Еўропы Марыя Пейчынавіч-Бурыч, прэзыдэнт ПАРЕ Тайні Кокс, прэм’ерка Ісландыі Катрын Якабсдаўцір.
  • Светлана Тихановская

    Ціханоўская ў Капенгагене выступіла на тэму ядзернай зброі ў Беларусі Сёння Святлана Ціханоўская наведала Капенгагенскі Саміт дэмакратыі, дзе выступіла на галоўнай пляцоўцы на тэму сітуацыі ў Беларусі і геапалітычных рызыкаў размяшчэння ядзернай зброі, а таксама сітуацыі з палітвязнямі. Яна заклікала свет да рашучасці ў супрацьстаянні размяшчэнню ядзернай зброі і выпрацоўцы стратэгіі вырашэння беларускага крызісу. Святлана Ціханоўская абазначыла, што лёс Беларусі і Украіны цесна звязаны, бо абедзве краіны змагаюцца за свабоду і незалежнасць, таму патрабуюць падтрымкі свету. На палях cаміта Святлана Ціханоўская сустрэлася з арганізатарам Саміта Андэрсам Расмусанам, былой прэм’ер-міністаркай Ліз Трас, спікерам дацкага Парламента Сёрэнам Гадэ. Абмеркавалі сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі і магчымасць стажыровак для беларусаў. Ціханоўская заклікала далучыцца да Дня салідарнасці з палітвязнямі 21 траўня.
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская: «Сёння роўна год як загінуў камандзір роты палка Каліноўскага Павел «Волат» Суслаў. Адзначаць такія даты вельмі балюча – але гэта дата памяці. Мы павінны памятаць і шанаваць нашых герояў. І Павел Суслаў, безумоўна, герой. Я паглядзела відэа, якое зрабілі пабрацімы Паўла і ведаю людзей, якія ваявалі побач з ім. Усе яны расказвалі, што Павел «Волат» сапраўдны лідар, ваяр і патрыёт Беларусі, які заўсёды прыйдзе па дапамогу. Менавіта прыклад такіх людзей, як Павел, дае ўсім нам сілы змагацца. Мне цяжка ўявіць увесь боль страты, які адчувае Наталля – маці Паўла. Гераічная жанчына, якая пасля смерці сына далучылася да палка Каліноўскага і працягвае яго справу. Мы не можам вярнуць ёй сына, але мы можам дапамагчы Украіне скончыць гэтую вайну перамогай, а потым вызваліць нашую Беларусь. Кожны і кожная з нас можа рабіць свой уласны ўнёсак у нашую агульную справу. Полк Каліноўскага ўжо назваў батальён у гонар Паўла. Але такія героі, як ён, павінны быць ушанаваныя і ў свабоднай Беларусі, як яны таго заслугоўваюць».
  • Светлана Тихановская

    Что делать беларусам и беларускам зарубежья в День солидарности с политзаключёнными 21 мая? Мы должны показать, что нам не все равно. 21 мая, в День солидарности с политзаключенными, все беларусы и беларуски должны громко напомнить о политзаключенных в Беларуси всему миру. Так, чтобы информация об этом дошла до самих политзаключенных, беларусов в стране и всего мирового сообщества. Команда Офиса подготовила несколько вариантов того, как каждый беларус и беларуска могут принять участие и внести свой вклад в День солидарности.
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у цырымоніі ўручэння прэміі Карла Вялікага Учора Святлана Ціханоўская разам з Таццянай Хоміч (якая прадстаўляла палітзняволеную сястру Марыю Калеснікаву) і Веранікай Цапкалай узяла ўдзел у цырымоніі ўручэння прэміі Карла Вялікага. Летась яны атрымалі гэту прэмію, а сёлета – Уладзімір Зяленскі і народ Украіны. Гэта адна з самых прэстыжных палітычных узнагародаў у свеце. Напярэдадні Святлана Ціханоўская паўдзельнічала ў Форуме Карла Вялікага. Яна распавяла пра сітуацыю з палітвязнямі, Віктарам Бабарыкам, Ігарам Лосікам, расказала пра смерць палітвязня Мікалая Клімовіча, прысуды партызанам і журналістам. Таксама Ціханоўская заклікала раздзяляць рэжым і народ, паказаць беларусам еўрапейскую перспектыву, прыцягнуць рэжым Лукашэнкі да адказнасці, у тым ліку за датычнасць да прымусовай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей. Святлана Ціханоўская таксама выступіла на мітынгу, прысвечанаму Украіне, дзе ўдзел бралі Прэзідэнт Зяленскі і іншыя госці. У Аахене ў кулуарах Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнткай Еўрапарламента Рабертай Мецолай, спікеркай Бундэстага Барбель Бас, прэм'ерам Польшчы Матэвушам Маравецкім, прэзідэнткай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен, былой прэзідэнткай Літвы Даляй Грыбаўскайтэ і прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Падрабязней – на сайце Святланы Ціханоўскай.
  • Светлана Тихановская

    Валер Кавалеўскі: «Заклікаю кожнага з вас дбаць пра палітзняволеных не толькі 21 траўня, але і кожны дзень» Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі звярнуўся да беларусаў з нагоды Дня салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі: «Адна з маіх галоўных задач у Вашынгтоне – расказаць пра сітуацыю ў Беларусі, мабілізаваць намаганні міжнароднай супольнасці, дзеля таго, каб не дазволіць Лукашэнку «перагарнуць старонку» і нармалізаваць тое, што адбываецца сёння ў нашай краіне. Нам трэба працягваць працу з міжнароднымі структурамі, нацыянальнымі ўрадамі і грамадзянскай супольнасцю, каб дамагчыся большай падтрымкі для палітзняволеных, узмацніць ціск на рэжым і паскорыць вызвалення нашых родных. Але самае галоўнае залежыць ад саміх беларусаў. Трэба пісаць лісты, дамагацца прыняцця ацэнак і рэзалюцый, рабіць так, каб міжнародная супольнасць ведала пра сітуацыю ў Беларусі. Нашая задача – стаць голасам палітзняволеных і ў Беларусі, і ў міжнароднай супольнасці».
  • Светлана Тихановская

    Только одну касту не затронули массовые увольнения. Вы легко угадаете какую Светлана Тихановская: «Недавно мне написал беларус из Минска: «У меня на заводе людям вписывают большие выходные, заставляют брать отпуска за свой счет и переводят на «частичную экономию энергии и ресурсов». Все из-за нехватки денег». Знаете, эта история не единичная. Чуть ли не на каждом предприятии плачевная ситуация. Ведь сейчас в Беларуси нет независимых профсоюзов – есть только источник сладких подарков на Новый год и распределитель путевок. А в это время нарушают права рабочих. Их вынуждают брать отгулы или отпуска за свой счёт, чтобы не платить деньги и сократить производство. На предприятиях по всей стране почти каждую неделю проходят проверки и массовые увольнения. В это же время появляются «новые рабочие места». На заводах и предприятиях, в школах и университетах вводят должности идеологов. Все они заняты тем, что проверяют телефоны работников и рассказывают про страшный «коллективный Запад». По их доносам увольняют высококлассных специалистов, которых и так не хватает. Только одну касту не затронули массовые увольнения – тех, кто служит режиму и принуждает к лояльности. Силовики и пропагандисты сейчас своеобразная «элита», чьи права и привилегии сейчас в приоритете. И именно они на пенсии становятся теми самыми идеологами. Мы с вами понимаем, что не хотим жить и работать в таких условиях. Мы не хотим таких условий для наших детей и внуков. Мы хотим жить в цивилизованном государстве – где нормальные условия труда, где переработки оплачивают, где не нужно жить от зарплаты от зарплаты, где на пенсию можно не выживать, а путешествовать по всему миру. И нашим желаниям точно не по пути с режимом, который работает только на благо лояльных себе, а не на благо всего народа».
  • Реклама

  • Светлана Тихановская

    Поддержите сборы для политзаключённых, которые организовали беларусские активистки и активисты Светлана Тихановская: «Только по данным «Весны» количество политзаключенных в Беларуси составляет почти 1500 человек. С событий 2020 года уже как минимум 728 человек вышли на свободу после своего политического приговора. До сих пор тысячи беларусов отбывают «химию». Многие отказываются от статуса политзаключённого, обоснованно опасаясь давления в тюрьмах. Беларусов, прошедших через политические приговоры столько, сколько живёт людей в небольшом городе – скажем, Миорах, Наровле или Островце. 28 марта 2023 года задержали Артема, сына Анатолия Лебедько. Дома Артёма ждет маленькая дочка, которая каждый день спрашивает: «А когда вернется папа?». Просто представьте, сколько в Беларуси таких семей, где родители не видят своих детей, а дети – родителей. Это тысячи человеческих судеб – сломанных или покалеченных. И все они рассчитывают на нашу помощь и солидарность. Верят в то, что они не одни. А мы с вами не можем их подвести. Мы должны показать им и всему миру – нам не все равно. Присоединяйтесь ко дню солидарности с политзаключенными 21 мая. Организовывайте акции и марши в своих городах. Пишите письма и собирайте передачи. Отправьте донат в инициативы или поддержите сборы, которые организовали беларусские активисты в поддержку политзаключённых». 📍 Евгения Долгая, журналистка и создательница проекта «Палітвязынка» собирает средства для женщин, сидящих в СИЗО и на «химии». 📍 Сергей Долгушев, основатель и руководитель «ЭтноТрадиции», занимается краудфандингом и собирает средства на помощь бывшим политзаключённым, издание книг и альбомов. 📍 Валерина Кустова – беларусская поэтесса, ведущая программы «Беларус беларусу», собирает средства для героев передачи и рассказывает про уже существующие кампании по сбору.
  • Светлана Тихановская

    «Гэта прысуд усім беларусам, якія мараць пра сапраўдную беларускую Беларусь» Святлана Ціханоўская: «Сёння Паўлу Белавусу вынеслі прысуд – 13 гадоў зняволення. Людзі, якія ахвотна прымуць страту незалежнасці і далучэнне Беларусі да Расіі, вынеслі прысуд чалавеку, для якога Беларусь перадусім. Павел Белавус больш за 10 гадоў развіваў праекты ў сферы беларускай культуры і нацыянальнай ідэнтычнасці. Гэта прысуд не толькі Паўлу – гэта прысуд усім беларусам, якія мараць пра сапраўдную беларускую Беларусь. Краіну, дзе ведаюць сваю гісторыю, шануюць свае традыцыі, маюць нацыянальную годнасць, карыстаюцца роднай мовай. Усё гэта цяпер з’яўляецца для рэжыма «экстрэмізмам». У Паўла Белавуса на волі засталася жонка Кацярына і двое маленькіх дзяцей. У іх сям’і канфіскавалі машыны і нават частку бытавой тэхнікі. Пасля прысуду могуць апісаць і канфіскаваць абсалютна ўсё ў доме – ад кававаркі да мікрахвалёўкі. Я прашу вас падтрымаць Паўла і ягоную сям’ю. Гэтыя сродкі пойдуць на аплату працы адвакатаў і набыццё неабходных рэчаў для жыцця сям’і Паўла Белавуса». Дапамагчы сям'і Паўла Белавуса можна тут.
  • Светлана Тихановская

    «Увага да нас не прапала, проста яна зараз ідзе праз прызму падзеяў ва Украіне». Франак Вячорка сустрэўся з валанцёрамі і расказаў пра абарону незалежнасці краіны, дапамогу Офіса беларусам і вынікі працы дэмсілаў. Па выніках сустрэчы мы падрыхтавалі вялікае інтэрв’ю. Пра што ў ім? 📍 Вынікі ІІ Канферэнцыі беларусаў свету. 📍 Узаемадзеянне Офіса і Кабінета з замежнымі партнёрамі. 📍 Дапамога Офіса беларусам унутры краіны. 📍 Стратэгія дэмсілаў па абароне незалежнасці Беларусі і шмат іншага. Сачыце за нашым каналам, каб не прапусціць новыя сустрэчы. Таксама вы можаце падтрымаць валанцёрскую праграму Офіса: рабіце данаты праз BYSOL або станавіцеся валанцёрам: @@AskOffice_bot.