«Увага да нас не прапала, проста яна зараз ідзе праз прызму падзеяў ва Украіне». Франак Вячорка сустрэўся з валанцёрамі і расказаў пра абарону незалежнасці краіны, дапамогу Офіса беларусам і вынікі працы дэмсілаў.
Па выніках сустрэчы мы падрыхтавалі вялікае інтэрв’ю. Пра што ў ім?
📍 Вынікі ІІ Канферэнцыі беларусаў свету.
📍 Узаемадзеянне Офіса і Кабінета з замежнымі партнёрамі.
📍 Дапамога Офіса беларусам унутры краіны.
📍 Стратэгія дэмсілаў па абароне незалежнасці Беларусі і шмат іншага.
Сачыце за нашым каналам, каб не прапусціць новыя сустрэчы. Таксама вы можаце падтрымаць валанцёрскую праграму Офіса: рабіце данаты праз BYSOL або станавіцеся валанцёрам: @@AskOffice_bot.