Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

3 года назад
Открыть в
Валер Кавалеўскі: «Заклікаю кожнага з вас дбаць пра палітзняволеных не толькі 21 траўня, але і кожны дзень» Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі звярнуўся да беларусаў з нагоды Дня салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі: «Адна з маіх галоўных задач у Вашынгтоне – расказаць пра сітуацыю ў Беларусі, мабілізаваць намаганні міжнароднай супольнасці, дзеля таго, каб не дазволіць Лукашэнку «перагарнуць старонку» і нармалізаваць тое, што адбываецца сёння ў нашай краіне. Нам трэба працягваць працу з міжнароднымі структурамі, нацыянальнымі ўрадамі і грамадзянскай супольнасцю, каб дамагчыся большай падтрымкі для палітзняволеных, узмацніць ціск на рэжым і паскорыць вызвалення нашых родных. Але самае галоўнае залежыць ад саміх беларусаў. Трэба пісаць лісты, дамагацца прыняцця ацэнак і рэзалюцый, рабіць так, каб міжнародная супольнасць ведала пра сітуацыю ў Беларусі. Нашая задача – стаць голасам палітзняволеных і ў Беларусі, і ў міжнароднай супольнасці».