Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у цырымоніі ўручэння прэміі Карла Вялікага
Учора Святлана Ціханоўская разам з Таццянай Хоміч (якая прадстаўляла палітзняволеную сястру Марыю Калеснікаву) і Веранікай Цапкалай узяла ўдзел у цырымоніі ўручэння прэміі Карла Вялікага. Летась яны атрымалі гэту прэмію, а сёлета – Уладзімір Зяленскі і народ Украіны. Гэта адна з самых прэстыжных палітычных узнагародаў у свеце.
Напярэдадні Святлана Ціханоўская паўдзельнічала ў Форуме Карла Вялікага. Яна распавяла пра сітуацыю з палітвязнямі, Віктарам Бабарыкам, Ігарам Лосікам, расказала пра смерць палітвязня Мікалая Клімовіча, прысуды партызанам і журналістам. Таксама Ціханоўская заклікала раздзяляць рэжым і народ, паказаць беларусам еўрапейскую перспектыву, прыцягнуць рэжым Лукашэнкі да адказнасці, у тым ліку за датычнасць да прымусовай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей. Святлана Ціханоўская таксама выступіла на мітынгу, прысвечанаму Украіне, дзе ўдзел бралі Прэзідэнт Зяленскі і іншыя госці.
У Аахене ў кулуарах Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнткай Еўрапарламента Рабертай Мецолай, спікеркай Бундэстага Барбель Бас, прэм'ерам Польшчы Матэвушам Маравецкім, прэзідэнткай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен, былой прэзідэнткай Літвы Даляй Грыбаўскайтэ і прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
Падрабязней – на сайце Святланы Ціханоўскай.