Дапамога беларускім уцекачам, трыбунал для Лукашэнкі, абарона ад паглынання Расіяй. Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком ПАРЕ
Падчас саміту ў Рэйк’явіку Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы Тайні Коксам. Ён запрасіў Ціханоўскую выступіць на пленарнай сесіі ПАРЕ ў чэрвені, дзе будзе прэзентавацца даклад па сітуацыі з беларускімі ўцекачамі. Мэта прэзентацыі – змяніць стаўленне да беларусаў у выгнанні.
Абмеркавалі крокі, якія трэба рабіць для ўступлення Беларусі ў Раду Еўропы. Дамовіліся, што прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці і партыяў будуць удзельнічаць у паседжаннях ПАРЕ. Каб там гучаў голас беларусаў, а не рэжыму.
Таксама ўздымалася праблема масавага прымусовага вывазу ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый у Беларусь і датычнасць да гэтага Лукашэнкі. Дамовіліся, каб гэтае пытанне было ўключанае ў даклад па Украіне, што можа дазволіць прыцягнуць рэжым Лукашэнкі да адказнасці ў міжнародных судах.