Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

3 года назад
Открыть в
Ціханоўская выступіла ў ПАРЕ: «Я хацела б, каб Беларусь стала часткай Рады Еўропы» Святлана Ціханоўская ўдзельнічае ў саміце Рады Еўропы, які зараз праходзіць у сталіцы Ісландыі Рэйк’явіку. Учора яна выступіла на пасяджэнні Пастаяннага камітэта Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы. Яна заклікала еўрапейскіх палітыкаў стаць «голасам тых, хто цяпер не можа гаварыць» і працягваць трымаць тэму палітвязняў у Беларусі на міжнародным парадку дня: «Нашая агульная задача – зрабіць так, каб ніхто з гэтых людзей не страціў надзею. Палітычныя зняволеныя – закладнікі. І нам трэба казаць пра іх кожны божы дзень, нам трэба падтрымліваць іх сем'і. Ім трэба ведаць, што іх не кінулі. Я ўдзячная ўсёй ПАРЕ, што вы надаяце столькі ўвагі сітуацыі з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі. Паверце мне: кожная заява, кожная рэзалюцыя, кожнае слова – маюць значэнне». Беларуская лідарка таксама закранула тэму большай еўрапейскай інтэграцыі Беларусі: «Беларусь больш не павінна быць чорнай плямай на мапе Рады Еўропы. Я хацела б, каб Беларусь стала часткай Рады Еўропы, таму што так мы зможам пабудаваць будучыню, у якой кожны беларус зможа жыць свабодна, прамаўляць адкрыта і актыўна ўдзельнічаць у палітычным жыцці нашай дзяржавы. Гаворка ідзе не толькі пра міжнароднае прызнанне. Гаворка ідзе пра пераўтварэнне нашага грамадства і пабудову сапраўднай дэмакратыі, дзе пануе вяршэнства закона і выконваюцца правы чалавека». Увесь выступ – па спасылцы.