Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

3 года назад
Открыть в
Дапамога бізнесу і ІТ, экспарт калійных угнаенняў. Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ерам Партугаліі Антоніу Коштам Яны абмеркавалі ўмовы працы для беларускага бізнесу і прадстаўнікоў IT-сектару, які рэлакаваўся ў Партугалію. Дамовіліся восенню правесці сустрэчу з прадстаўнікамі гэтых кампаніяў, каб абмеркаваць і палепшыць умовы іх працы. Асноўнай тэмай размовы былі калійныя ўгнаенні і іх экспарт у трэція краіны. Ціханоўская падкрэсліла, што нельга змякчаць санкцыі ў дачыненні да калійных угнаенняў з Беларусі, бо гэта не вырашыць праблемы харчовага крызісу, але прывядзе да яшчэ большай беспакаранасці рэжыму. Беларуская лідарка прапанавала шукаць іншае вырашэнне, у тым ліку праз далучэнне вытворцаў калійных угнаенняў з іншых краінаў.