Обложка канала

Светлана Тихановская. Страница 5

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў чацвер Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай Ціханоўскай па гэтай спасылцы: us06web.zoom.us/meeting…9P8A5Wij Размова пройдзе ў чацвер, 22 чэрвеня, з 13:00 да 15:00 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць часу на званок, таму колькасць рэгістрацый абмежаваная. Калі вы не паспееце зарэгістравацца на гэтым тыдні, зможаце зрабіць гэта на наступным. Адзначым, што такія размовы праходзяць кожны тыдзень. У першую чаргу прымаюцца людзі, якія раней не ўдзельнічалі ў размовах. Прачытаць пра тое, што такое асабістыя размовы і як яны праходзяць можна тут.
  • Светлана Тихановская

    З 19 па 26 чэрвеня пройдзе тыдзень супраць катаванняў, які правядуць беларускія ініцыятывы Толькі пачынаючы з 2020 года тысячы беларусаў і беларусак асабіста сутыкнуліся з катаваннямі. Мы нічога не забыліся і не павінны пра гэта маўчаць. Таму Прававая ініцыятыва разам з Міжнародным камітэтам па расследавані катаванняў у Беларусі правядзе тэматычныя мерапрыемствы ў Варшаве, Вільні, Познані, накіраваныя на тое, каб паказаць непрымальнасць катаванняў. Таксама будуць і анлайн актыўнасці. Далучайцеся да мерапрыемстваў, якія будуць праходзіць увесь гэты тыдзень! Усе актыўнасці – глядзіце тут.
  • Светлана Тихановская

    Светлана Тихановская: «Сегодня в Беларуси отмечается день медицинского работника. И это те самые люди, которые три года назад, не имея практически никаких средств защиты, лечили беларусов от коронавируса. В то самое время, когда государство отрицало пандемию, они продолжали спасать человеческие жизни. Без сна. Без оборудования. Без награды. Государство постоянно говорит о том, как ценит медиков, но мы видим, как сильно слова отличаются от дела. В стране рекордно минимальное количество больниц и нехватка специалистов. При этом зарплаты у медицинских работников гораздо ниже зарплат силовиков. И вместо того, чтобы повысить зарплаты и восстановить престиж профессии, режим снимает пропагандистские фильмы о врачах. Будто бы такими фильмами можно решить все проблемы. Но даже в таких условиях в профессии остаются тысячи высококлассных специалистов, которые знают цену человеческой жизни. Ведь без них просто некому будет поставить правильный диагноз маленькому ребёнку, провести сложную операцию или вылечить пенсионерку. Поэтому сегодня я хочу ещё раз сказать спасибо всем медицинским работникам, которые не просто работают, а показывают самый настоящий героизм в таких условиях. Спасибо вам за ваш труд!»
  • Реклама

  • Светлана Тихановская

    Светлана Тихановская – в годовщину задержания Виктора и Эдуарда Бабарико «Сегодня ровно три года с того дня, когда режим похитил семью Бабарико. Отец и сын были задержаны в один день и до сих пор находятся за решеткой. На данный момент про Виктора Бабарико ничего не известно с 25 апреля, а Эдуард почти полтора года находился в СИЗО даже без обвинения. Они оказались за решеткой только за то, что хотели сделать Беларусь страной, которой можно гордиться. В которой люди могли бы спокойно жить и работать, не боясь силовиков, безработицы и дефицита. Меня всегда вдохновлял пример таких сильных беларусских семей, как Бабарико, сестры Колесниковы, семья Лосиков и другие. Именно благодаря таким историям веришь в настоящую любовь, веру друг в друга и взаимопомощь. Они верят и любят настолько, что готовы проходить любые испытания, чтобы поддержать своего близкого человека. Лукашенко любит говорить о ценности семьи, но сам разделяет семьи одну за другой. Но Беларусь – страна сильных семей, которые так просто не сломить диктатору».
  • Светлана Тихановская

    Дзе зараз можна паглядзець беларускае кіно? Святлана Ціханоўская: «Беларусы часта клічуць мяне на прэм'еры. Так я была на прэзентацыі карціны «Кураж» Аляксея Палуяна, гэтай вясной глядзела пастаноўку «Галасы Беларусі». Але я разумею, што ў большасці беларусаў няма такіх магчымасцяў – зараз у беларускіх кінатэатрах не паказваюць незалежнае кіно, а тэатральныя шэрагі парадзелі. У замежжы таксама не знойдзеш нічога нашага, беларускага. Але выхад ёсць. Беларускае кіно можна глядзець у анлайн-кінатэатры «Водбліск». Гэта малады праект, які стварыла каманда фестываля «Паўночнае ззянне». Зараз анлайн-кінатэатр «Водбліск» актыўна развіваецца, дык давайце разам падтрымаем яго. На «Водбліску» можна паглядзець беларускае сучаснае незалежнае кіно – як ігравыя, так і дакументальныя стужкі. Штомесяц на платформе з’яўляюцца новыя фільмы. Акрамя кіно на платформе і ў сацсетках выходзяць гутаркі з беларускімі кінадзеячамі. Калі вы цікавіцеся тэмай кіно, шукаеце беларускія фільмы ці хочаце падтрымаць праект суайчыннікаў – захоўвайце сабе спасылку гэтага праекта».
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская – пра словы Пуціна наконт дастаўкі першай партыі ядзернай зброі ў Беларусь «Давайце пачнем з таго, што ні ў нас, ні ў нашых міжнародных партнёраў пакуль няма пацверджанай інфармацыі. Вельмі магчыма, што два дыктатары свядома раскручваюць варонку хлусні вакол ядзернай зброі. Іх мэта – запалохаць беларусаў i прымусіць краіны Захаду спыніць падтрымку Украіны і дамаўляцца з Лукашэнкам і Пуціным. Яны кажуць «мір» – а развязваюць вайну. Яны кажуць «усё пад кантролем», а самі не могуць разабрацца, хто будзе кантраляваць ракеты. Яны кажуць «вы будзеце ў бяспецы» – і хочуць ставіць мішэні для зваротнага ўдару ў Беларусі. Нашая агульная адказнасць: і беларусаў, і ўкраінцаў, і краінаў Захаду – каб у Беларусі не было ядзернай зброі, расійскіх базаў і расійскіх войск. Каб Беларусь захавала свой суверэнітэт, а не стала пратэктаратам Расіі. Размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі закранае глабальныя інтарэсы і павінна абмяркоўвацца на Генеральнай Асамблеі ААН і ў Радзе Бяспекі ААН. Мы павінны разам спыніць тых, хто так шмат хлусіў, што гэтая хлусня стала масава забіваць людзей».
  • Светлана Тихановская

    ВНЖ для беларусаў, дапамога беларускім добраахвотнікам, група сяброў Беларусі: як прайшоў візіт Святланы Ціханоўскай у Эстонію Учора Ціханоўская знаходзілася з працоўным візітам у Таліне, дзе правяла сустрэчы з міністрам замежных справаў Эстоніі Маргусам Цахна, спікерам Парламента Лауры Хусарам, дэпутатам Урмасам Рэйнсалу, беларусамі Эстоніі, а таксама выступіла на ГА Канферэнцыі еўрапейскіх цэркваў. Галоўным вынікам візіту стала стварэнне групы сяброў дэмакратычнай Беларусі ў Парламенце Эстоніі. Група плануе правесці слуханні па Беларусі, распрацаваць рэзалюцыю на тэму размяшчэння расійскай ядзернай зброі ў Беларусі. Якія яшчэ пытанні абмяркоўваліся падчас сустрэчаў: – супольныя мерапрыемствы падчас саміту НАТА і Генасамблеі ААН; – дапамога для беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, у тым ліку для Палка Каліноўскага; – падтрымка беларусаў у Эстоніі, спрашчэнне міграцыйных і візавых працэдураў для іх; – правядзенне эстонска-беларускай канферэнцыі высокага ўзроўню восенню гэтага года.
  • Светлана Тихановская

    Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі пракаментаваў сустрэчу з дарадцам Офіса прэзідэнта Украіны Міхаілам Падалякам «Гэта была нашая чацвёртая сустрэча. Раней мы працавалі ў закрытым фармаце, але цяпер пагадзіліся, што факт нашай размовы і яе агульны змест могуць быць публічнымі. Што можна адзначыць па выніках сустрэчы: Па-першае, ва ўкраінскага боку ёсць выразнае разуменне легітымнасці Святланы Ціханоўскай як вынік яе ўдзелу ў выбарах 2020 года і дэмакратычнай супольнасці, якая працуе на перамены ў Беларусі. І такое ж выразнае разуменне нелігітымнасці Лукашэнкі. Па-другое, дэмакратычная Беларусь цалкам адпавядае інтарэсам Украіны, асабліва ва ўмовах агрэсіі з боку рэжыму Лукашэнкі, якая абцяжарваецца пагрозай незаконнага размяшчэння ядзернай зброі і пастаяннай ваеннай прысутнасцю Расіі на тэрыторыі нашай краіны. Па-трэцяе, мы сышліся ў меркаванні, што міжнародная супольнасць мусіць займаць больш актыўную і практычную пазіцыю па пытанні пагрозы суверэнітэту Беларусі ў выніку ўмяшання Расіі ва ўнутраныя справы нашай краіны» Працоўны візіт Валера Кавалеўскага ў Кіеў працягваецца. Сёння ён прымае ўдзел у круглым стале «Пагрозы страты суверэнітэту Беларусі з боку РФ: міжнародны аспект», які арганізуецца Радай знешняй палітыкі «Украінская прызма». @CabinetBelarus
  • Светлана Тихановская

    Там, дзе ёсць беларусы, заўсёды прысутнічае любоў і ўзаемадапамога Святлана Ціханоўская: «Учора ў Варшаве прайшла імпрэза «Яднайся!». Я лічу, што ўсім нам вельмі не хапае такіх сустрэчаў. Калі б мы ўсе маглі сустракацца кожны дзень, абдымацца і размаўляць – у нас было б больш энергіі, сілы і натхнення дзейнічаць далей. Падчас імпрэзы «Яднайся!», праходзячы праз стэнды беларускіх ініцыятываў, сустракаючы ўсмешкі знаёмых і незнаёмых раней людзей, я злавіла сябе на думцы: якія ж беларусы ўнікальныя. Нават у змрочныя часы мы не губляем аптымізму, знаходзім энергію дзейнічаць і натхняць іншых. Падчас дыскусіі пра салідарнасць мы гаварылі, мабыць, на самую балючую тэму – пра нашых палітвязняў. Я можа і палітык, але таксама я жонка палітвязня. І мне вельмі балюча, што столькі часу нашыя дарагія застаюцца за кратамі, а міжнародныя арганізацыі аказаліся настолькі нямоглымі, каб спыніць рэпрэсіі і вызваліць людзей з турмаў. І таму ўсе мы павінны зразумець – акрамя нас, іх не вызваліць ніхто. Я была радая пабачыць Ганну Канавалаву, унукі якой ужо амаль тры гады не бачылі сваіх бацькоў. Але я вельмі шкадую, што не паспела павітацца з кожным і кожнай і падзякаваць за працу і падтрымку. Але я магу сказаць цяпер: Вялікі дзякуй усім вам!».
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці імпрэзы «Яднайся»: «Мы мацнейшыя, калі любім» «Мы, беларусы, – нацыя супольнасцяў. На працягу дзесягоддзяў нас спрабавалі падзяліць, пасварыць, але мы зноў збіраліся разам. Нас спрабавалі загнаць у падполле, але мы зноў вярталіся. У Максіма Знака ёсць цудоўны верш «Бульба», дзе ён піша: «Яны думалі – нас пахавалі… А мы бульба! Як нас пахаваць?» Максім апісвае цудоўную здольнасць беларусаў да выжывання ў самых складаных умовах, дзякуючы нашай салідарнасці, і дзякуючы нашай любові. Любіце Беларусь у сабе. Гадуйце яе, узмацняйце. Менавіта гэта любоў да Беларусі, якую мы, кожны з нас, носім у сабе, дазволіць нам прайсці гэты змрочны час, перамагчы зло, і адбудаваць сваю краіну».
  • Светлана Тихановская

    Кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета ўручыла дзевяць медалёў «Гонар і годнасць» блізкім загінулых ва Украіне беларускіх ваяроў Некалькі медалёў перададзеныя ў Полк Каліноўскага паплечнікам загінулых. «Сёння я маю гонар уручыць ад імя Аб’яднанага Пераходнага Кабінета медалí «Гонар і годнасць» тым, хто выключным чынам праявіў сябе ў служэнні Беларусі. Гэта людзі, якія ў найцяжэйшы за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі час сваёй самаахвярнасцю ўратавалі гонар і годнасць нашага народа. Рашуча стаўшы на бок дабра, яны на ўвесь свет заявілі: беларусы ёсць, заўжды будуць, і хутка настане дзень, калі яны будуць свабодныя. Ушаноўваючы герояў, мы абавязаныя памятаць пра іхнія сем’і. Давайце зробім усё магчымае, каб ахвяры, прынесеныя нашымі героямі, былі не дарэмныя, і каб наша будучая Перамога стала для іх найвышэйшай узнагародай», – адзначыла ў прамове Святлана Ціханоўская. У цырымоніі, якая адбылася ў Бальнай залі Палаца Патоцкіх Варшаўскага ўніверсітэта, прынялі ўдзел намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка і прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык. @CabinetBelarus
  • Светлана Тихановская

    Пяць аўтамабіляў дастаўленыя ў Полк Каліноўскага Каманда Святланы Ціханоўскай дзякуе МЗС Германіі за падтрымку свайго запыта на дапамогу для беларускіх дабраахвотнікаў, якія змагаюцца супраць расійскіх агрэсараў ва Украіне. Пяць аўтамабіляў былі дастаўленыя ў Полк імя Кастуся Каліноўскага і, па інфармацыі камандавання ПКК, ужо выкарыстоўваюцца для выканання баявых задач. Агулам ад пачатку вайны, дзякуючы супрацы каманды Святланы Ціханоўскай з замежнымі ўрадамі і прыватнымі асобамі, беларускім дабраахвотнікам пастаўлена дапамогі больш чым на 200 тысяч еўра. Каманда Святланы Ціханоўскай працягне працу па мабілізацыі дапамогі для беларускіх ваяроў ва Украіне, каб яны маглі і надалей эфектыўна выконваць сваю місію па аднаўленню тэрытарыяльнай цэласнасці і абароне незалежнасці Украіны.
  • Светлана Тихановская

    Родители – это сторонники, если вы дали им понять проблему Светлана Тихановская: «В Новой Боровой люди снова стояли в очередях, но на этот раз для того, чтобы записать своих детей в первый класс местной школы. Таких мест всего 150, а желающих гораздо больше. И хотя по закону в школу должны взять всех, у кого есть местная прописка, по факту – мест попросту не хватит. Я не буду сейчас говорить о том, что деньги, на которые можно было бы построить больше школ и больниц, были потрачены на поддержку Путина в войне, репрессии и силовиков. Вы это и так знаете. Я не буду говорить о том, что чиновники не хотят решать проблемы и им не важны люди – вы и это много раз слышали. Я хочу поговорить о том, что нужно делать в такой ситуации. Самое важное – чиновники не должны бояться говорить с людьми открыто. На самом деле, для учителей, завучей и чиновников родители – это сторонники, если вы дали им понять проблему. Особенно в таком районе, как Новая Боровая, где столько инициативы и самоорганизации. Варианты решения таких проблем важно обсуждать вместе, чтобы выработать такой, на который все согласятся. Будет это перевод в школы поблизости, увеличенные классы или две смены – любое совместное решение будет лучше, чем попытка сбежать от ответа. А в будущем можно будет добиться не только решения этой проблемы, но и на местном уровне продвинуть построение еще одной школы в Новой Боровой. Нашей стране не нужно столько милиции и силовиков, и вы это прекрасно знаете. Нашей стране нужно больше школ, в которые хочется отдать своих детей. И влиять на это можно только совместными усилиями».
  • Светлана Тихановская

    Кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская пракаментавала рэзалюцыю Міжнароднай арганізацыі працы аб неабходнасці перагляду адносін з рэжымам Лукашэнкі «Учора Міжнародная арганізацыя працы прыняла рэзалюцыю па Беларусі, у якой заклікала краіны-ўдзельніцы перагледзець адносіны з рэжымам Лукашэнкі. Такое рашэнне МАП прымае толькі другі раз за сваю гісторыю. Абсалютная большасць сяброў арганізацыі з усяго свету, а менавіта 301, выступілі за прыняцце гэтай рэзалюцыі. На галасаванні была і дэлегацыя рэжыму Лукашэнкі, якая спрабавала пераканаць сусветную супольнасць, але гэтага зрабіць не атрымалася. На працягу многіх гадоў рэжым у Беларусі парушаў правы грамадзян на свабоду асацыяцыі і вядзенне калектыўных перамоў, свядома ігнаруючы любыя рэкамендацыі. А з 2020 года ліквідаваў усе незалежныя прафсаюзы і арыштаваў больш за 40 прафсаюзных лідараў і актывістаў. Гэта заканамерная рэакцыя на сістэматычнае парушэнне правоў працоўных і рэпрэсіі. Безумоўна, трэба, каб гэтая рэзалюцыя мела практычныя крокі. Каб на міжнародным узроўні аказвалася неабходная падтрымка беларускім незалежным прафсаюзам і рэпрэсіраваным працоўным. Каб дзяржавы і бізнесы сапраўды спынілі любыя адносіны са злачынным рэжымам і не аказвалі яму фінансавую і тэхнічную дапамогу. І, вядома, неабходныя рэальныя механізмы ўплыву на рэжым для спынення рэпрэсій супраць працоўных, допуску адвакатаў да асуджаных прафсаюзных лідараў і актывістаў і іх вызвалення». @CabinetBelarus
  • Светлана Тихановская

    Міжнародны суд справядлівасці ААН ці трыбунал? Сёння Святлана Ціханоўская і дарадца па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр узялі ўдзел у міжнароднай канферэнцыі «Адказнасць рэжыму Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасці і міграцыйны крызіс: перспектывы міжнароднага правасуддзя». У гэтым відэа Крысціна Рыхтэр распавядае пра тое, як прайшла канферэнцыя, хто ў ёй удзельнічаў і якія пытанні абмяркоўвалі: «Абмяркоўваліся пытанні за якія злачынствы і якім чынам магчыма прыцягнуць да адказнасці рэжым Лукашэнкі. Гэта крымінальныя кейсы па ўніверсальнай юрысдыкцыі, Міжнародны крымінальны суд, Міжнародны суд справядлівасці ААН, стварэнне спецыяльнага ці гібрыднага трыбунала. Падчас канферэнцыі мы дамовіліся пра практычныя крокі, якія будуць выконвацца далей. Падчас свайго выступу я казала, што адкладзенае правасуддзе – гэта правасуддзе, якое не адбылося. Таму зараз нам трэба рабіць не толькі збор доказаў і падрыхтоўку кейсаў, але і даводзіць да завядзення справаў і міжнародных механізмаў».
  • Реклама

  • Светлана Тихановская

    «Убачыць правасуддзе ў дзеянні» – Кіраўніца Кабінета і яе намеснік выступілі на канферэнцыі па міжнародным правасуддзі над рэжымам Лукашэнкі Міжнародная канферэнцыя «Адказнасць рэжыму Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасці і міграцыйны крызіс: перспектывы міжнароднага правасуддзя» праходзіць сёння ў Вільні Святлана Ціханоўская заклікала разгледзець усе магчымыя механізмы прыцягнення рэжыму да адказнасці: ад універсальнай юрысдыкцыі да рэгіянальных трыбуналаў – і выпрацаваць агульную стратэгію іх выкарыстання: «Рэжым бачыць, што існуючыя механізмы не працуюць. Гэта дае яму адчуванне беспакаранасці, і рэжым толькі ўзмацняе рэпрэсіі. Вось чаму нам усім трэба падумаць: як прыцягнуць да адказнасці тых, хто вінаваты ў злачынствах супраць чалавечнасці і іншых злачынствах, у тым ліку злачынствы агрэсіі і ваенныя злачынствы» Павел Латушка ў сваім выступленні заўважыў, што калі беларусы не ўбачаць правасуддзя ў дзеянні, то многія проста страцяць веру ў дэмакратыю і прыйдуць да высновы, што дэмакратычныя інстытуты не эфектыўныя. Таксама намеснік кіраўніцы Кабінета адзначыў: «Не ўсе ў рэжыме Лукашэнкі жадаюць быць злачынцамі. У чыноўніка павінен быць выбар: застацца ў сістэме і здзяйсняць злачынствы, сысці ў адстаўку і не здзяйсняць злачынствы ці трэці варыянт – проста не ісці ў сістэму. Гэта паступова разбурыць сістэму і прывядзе да расколу эліт. Гэта адна з нашых ключавых палітычных мэт. Крымінальны пераслед – адзін з ключавых элементаў расколу эліт» У межах канферэнцыі была прадстаўлена справаздача «Адказнасць за злачынствы супраць чалавечнасці ў Беларусі» цэнтра Права і дэмакратыі, партнёрам па падрыхтоўцы якой выступіла каманда Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. @CabinetBelarus
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская ўручыла медалі «Гонар і годнасць» родным беларускіх ваяроў, якія загінулі ва Украіне Учора Святлана Ціханоўская наведала выставу ў Сейме Літвы, прысвечаную памяці беларусаў, якія змагаліся і загінулі ва Украіне. Там з хвіліны маўчання пачалася цырымонія ўручэння медалёў. Беларуская лідарка ўручыла ўзнагароды «Гонар і годнасць» ад імя Аб'яднанага Пераходнага Кабінета родным беларускіх герояў, якія загінулі ва Украіне, – Міраслава Лазоўскага (Мыш), Васіля Парфянкова (Сябро), Івана Марчука (Брэст), Змітра Рубашэўскага (Ганс) і Паўла Суслава (Волат). «За права народа вырашаць свой лёс змагаецца Украіна. І за гэтае права для Украіны і Беларусі змагаюцца беларусы, якія ваююць у складзе Палка Каліноўскага, Беларускага добраахвотніцкага корпуса і іншых падраздзяленняў украінскай арміі. Гэтыя мужныя людзі бароняць не толькі Украіну, не толькі Беларусь, яны бароняць гонар і годнасць нашай нацыі», – сказала Ціханоўская.
  • Светлана Тихановская

    Вместо Гарварда и Кембриджа в Беларуси выбрали Зимбабве Светлана Тихановская: «Конец весны чиновникам удалось превратить в ад для выпускников. В многотысячном чате многие из них говорили о решении уехать из страны. Такие отъезды продолжаются много лет. И учеба за границей – это нормально. Ненормально, когда такой выбор – билет в один конец. Раньше молодые беларусы не возвращались на родину только из-за уровня жизни, из-за того, что уже обустроились на новом месте. Теперь же парни, например, не смогут вернуться из-за угрозы быть призванным – учеба за границей уже не повод для отсрочки. Независимо от пола, вас могут проверить на границе и арестовать, если найдут не те фото. Да и вообще, опасно возвращаться в диктатуру, где тренируют войска для войны и ожидают прибытия ядерных боеголовок. Беларусские вузы сейчас активно сотрудничают с российскими, собираются вместе готовить специалистов для Зимбабве – другой диктатуры, только в Африке. А ведь только недавно студенту можно было по обмену отправиться почти в любую страну, но Беларусь свернула с проевропейского пути развития образования. Чиновники режима отвергли Болонскую систему и вместо Гарварда, Кембриджа и Йеля выбрали Зимбабве. Пока чиновники продолжают создавать преграды для образования и искать несогласных, тысячи молодых людей планируют покинуть страну. Возможно, даже не подозревая, что уедут навсегда. Они не видят альтернатив, которые просто обязаны быть. Например, господдержка для учебы в престижных вузах мира для лучших выпускников страны, высокий уровень образования с возможностями международного обмена, студенческое самоуправление и отсутствие распределения. Нормальное высшее образование у себя дома на уровне лучших вузов мира – это не что-то заоблачное. Это элементарные здравые вещи, которые должны быть в наших беларусских вузах. Наши дети должны быть уверены в своем будущем и в том, что страна их поддерживает, а не использует. И тогда они будут планировать своё будущее дома, а не в гостях».