Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

3 года назад
Открыть в
Кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета ўручыла дзевяць медалёў «Гонар і годнасць» блізкім загінулых ва Украіне беларускіх ваяроў Некалькі медалёў перададзеныя ў Полк Каліноўскага паплечнікам загінулых. «Сёння я маю гонар уручыць ад імя Аб’яднанага Пераходнага Кабінета медалí «Гонар і годнасць» тым, хто выключным чынам праявіў сябе ў служэнні Беларусі. Гэта людзі, якія ў найцяжэйшы за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі час сваёй самаахвярнасцю ўратавалі гонар і годнасць нашага народа. Рашуча стаўшы на бок дабра, яны на ўвесь свет заявілі: беларусы ёсць, заўжды будуць, і хутка настане дзень, калі яны будуць свабодныя. Ушаноўваючы герояў, мы абавязаныя памятаць пра іхнія сем’і. Давайце зробім усё магчымае, каб ахвяры, прынесеныя нашымі героямі, былі не дарэмныя, і каб наша будучая Перамога стала для іх найвышэйшай узнагародай», – адзначыла ў прамове Святлана Ціханоўская. У цырымоніі, якая адбылася ў Бальнай залі Палаца Патоцкіх Варшаўскага ўніверсітэта, прынялі ўдзел намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка і прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык. @CabinetBelarus