Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

3 года назад
Открыть в
Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі пракаментаваў сустрэчу з дарадцам Офіса прэзідэнта Украіны Міхаілам Падалякам «Гэта была нашая чацвёртая сустрэча. Раней мы працавалі ў закрытым фармаце, але цяпер пагадзіліся, што факт нашай размовы і яе агульны змест могуць быць публічнымі. Што можна адзначыць па выніках сустрэчы: Па-першае, ва ўкраінскага боку ёсць выразнае разуменне легітымнасці Святланы Ціханоўскай як вынік яе ўдзелу ў выбарах 2020 года і дэмакратычнай супольнасці, якая працуе на перамены ў Беларусі. І такое ж выразнае разуменне нелігітымнасці Лукашэнкі. Па-другое, дэмакратычная Беларусь цалкам адпавядае інтарэсам Украіны, асабліва ва ўмовах агрэсіі з боку рэжыму Лукашэнкі, якая абцяжарваецца пагрозай незаконнага размяшчэння ядзернай зброі і пастаяннай ваеннай прысутнасцю Расіі на тэрыторыі нашай краіны. Па-трэцяе, мы сышліся ў меркаванні, што міжнародная супольнасць мусіць займаць больш актыўную і практычную пазіцыю па пытанні пагрозы суверэнітэту Беларусі ў выніку ўмяшання Расіі ва ўнутраныя справы нашай краіны» Працоўны візіт Валера Кавалеўскага ў Кіеў працягваецца. Сёння ён прымае ўдзел у круглым стале «Пагрозы страты суверэнітэту Беларусі з боку РФ: міжнародны аспект», які арганізуецца Радай знешняй палітыкі «Украінская прызма». @CabinetBelarus