ADD IMAGES Светлана Тихановская(@tsikhanouskaya). ВНЖ для беларусаў, дапамога беларускім добраахвотнікам, група сяброў Беларусі: як прайшоў візіт Свят
Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

3 года назад
Открыть в
ВНЖ для беларусаў, дапамога беларускім добраахвотнікам, група сяброў Беларусі: як прайшоў візіт Святланы Ціханоўскай у Эстонію Учора Ціханоўская знаходзілася з працоўным візітам у Таліне, дзе правяла сустрэчы з міністрам замежных справаў Эстоніі Маргусам Цахна, спікерам Парламента Лауры Хусарам, дэпутатам Урмасам Рэйнсалу, беларусамі Эстоніі, а таксама выступіла на ГА Канферэнцыі еўрапейскіх цэркваў. Галоўным вынікам візіту стала стварэнне групы сяброў дэмакратычнай Беларусі ў Парламенце Эстоніі. Група плануе правесці слуханні па Беларусі, распрацаваць рэзалюцыю на тэму размяшчэння расійскай ядзернай зброі ў Беларусі. Якія яшчэ пытанні абмяркоўваліся падчас сустрэчаў: – супольныя мерапрыемствы падчас саміту НАТА і Генасамблеі ААН; – дапамога для беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, у тым ліку для Палка Каліноўскага; – падтрымка беларусаў у Эстоніі, спрашчэнне міграцыйных і візавых працэдураў для іх; – правядзенне эстонска-беларускай канферэнцыі высокага ўзроўню восенню гэтага года.