Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

3 года назад
Открыть в
Пяць аўтамабіляў дастаўленыя ў Полк Каліноўскага Каманда Святланы Ціханоўскай дзякуе МЗС Германіі за падтрымку свайго запыта на дапамогу для беларускіх дабраахвотнікаў, якія змагаюцца супраць расійскіх агрэсараў ва Украіне. Пяць аўтамабіляў былі дастаўленыя ў Полк імя Кастуся Каліноўскага і, па інфармацыі камандавання ПКК, ужо выкарыстоўваюцца для выканання баявых задач. Агулам ад пачатку вайны, дзякуючы супрацы каманды Святланы Ціханоўскай з замежнымі ўрадамі і прыватнымі асобамі, беларускім дабраахвотнікам пастаўлена дапамогі больш чым на 200 тысяч еўра. Каманда Святланы Ціханоўскай працягне працу па мабілізацыі дапамогі для беларускіх ваяроў ва Украіне, каб яны маглі і надалей эфектыўна выконваць сваю місію па аднаўленню тэрытарыяльнай цэласнасці і абароне незалежнасці Украіны.