ADD IMAGES Светлана Тихановская(@tsikhanouskaya). Святлана Ціханоўская ўручыла медалі «Гонар і годнасць» родным беларускіх ваяроў, якія загінулі ва Ук
Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

3 года назад
Открыть в
Святлана Ціханоўская ўручыла медалі «Гонар і годнасць» родным беларускіх ваяроў, якія загінулі ва Украіне Учора Святлана Ціханоўская наведала выставу ў Сейме Літвы, прысвечаную памяці беларусаў, якія змагаліся і загінулі ва Украіне. Там з хвіліны маўчання пачалася цырымонія ўручэння медалёў. Беларуская лідарка ўручыла ўзнагароды «Гонар і годнасць» ад імя Аб'яднанага Пераходнага Кабінета родным беларускіх герояў, якія загінулі ва Украіне, – Міраслава Лазоўскага (Мыш), Васіля Парфянкова (Сябро), Івана Марчука (Брэст), Змітра Рубашэўскага (Ганс) і Паўла Суслава (Волат). «За права народа вырашаць свой лёс змагаецца Украіна. І за гэтае права для Украіны і Беларусі змагаюцца беларусы, якія ваююць у складзе Палка Каліноўскага, Беларускага добраахвотніцкага корпуса і іншых падраздзяленняў украінскай арміі. Гэтыя мужныя людзі бароняць не толькі Украіну, не толькі Беларусь, яны бароняць гонар і годнасць нашай нацыі», – сказала Ціханоўская.