Обложка канала

Светлана Тихановская. Страница 19

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

  • Светлана Тихановская

    «Выпусціце гэтых людзей — і пакажыце, што вы на самой справе гатовыя «зрабіць крок насустрач» Прадстаўніца па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Вольга Гарбунова пракаментавала заяву рэжыму пра стварэнне камісіі для працы з грамадзянамі, якія хочуць вярнуцца з-за мяжы, і прапанавала вызваліць найбольш уразлівую групу палітвязняў: «Сёння мы бачым, што рэжым нібыта гатовы прабачаць «тых, хто памыліўся». Варта нагадаць, як сотні людзей напісалі лісты на памілаванне — а гэта няпросты маральны выбар — і вызваленыя былі толькі адзінкі, прычым праігнараваныя былі запыты нават ад людзей з інваліднасцю і людзей сталага веку. Мы бачым, як рэжым заяўляе пра гатоўнасць пусціць у краіну былых удзельнікаў пратэсту, якія «пакаяліся», але ў рэальнасці мы ведаем, што мноства людзей затрымліваюць на мяжы з РБ па надуманых абвінавачваннях. Пакуль мы бачым, што рэжым кажа роўна супрацьлеглае таму, што робіць у цёмным куце. І як заўжды, пры гэтым стараецца выглядаць дабрадзеем. Ну што ж, тады ў нас ёсць прапанова: праваабаронцамі падрыхтаваны «гуманітарны спіс палітвязняў», куды ўваходзяць людзі з інваліднасцю, цяжкімі захворваннямі, пенсіянеры, непаўнагадовыя, шматдзетныя бацькі, жанчыны, — якія не павінны знаходзіцца за кратамі па меркаваннях гуманнасці. Выпусціце гэтых людзей — і пакажыце, што вы на самой справе гатовыя «зрабіць крок насустрач» @CabinetBelarus
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета сустрэліся з міністрам унутраных справаў Польшчы Марыюшам Каміньскім Удзел у сустрэчы браў таксама віцэ-міністр Польшчы Барташ Градзецкі, а з беларускага боку – намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і прадстаўнік па транзіце ўлады Павел Латушка, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і прадстаўнік па міжнародных справах Валер Кавалеўскі і прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Валер Сахашчык. Абмяркоўвалі наступныя пытанні: 1. спрашчэнне легалізацыі і міграцыйных працэдураў для беларусаў. Беларускі бок папрасіў паспрыяць у тым, каб зрабіць працэдуры больш эластычнымі і хуткімі. Ужо створаная і дзейнічае працоўная група ў МУС Польшчы, якая займаецца вырашэннем міграцыйных пытанняў беларусаў у Польшчы; 2. выдача альтэрнатыўных дакументаў новай Беларусі – каб Польшча падтрымала ініцыятыву, над якой працуюць дэмакратычныя сілы. Гэта дапаможа тысячам беларусаў, якія апынуліся ў Еўропе, не могуць вярнуцца ў Беларусь і не маюць належных дакументаў; 3. падтрымка беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне; 4. пытанне прыцягнення да адказнасці вінаватых у рэпрэсіях і вайне ва Украіне; 5. унутраную сітуацыю ў Беларусі, верагоднасць уступу беларускіх войскаў у вайну і магчымасць падтрымкі рэпрэсаваных беларусаў.
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская: «Сябры, я ведаю, што змененыя словы Каліноўскага ў маім выступе выклікалі абурэнне. У арыгінале цытата гучыць так: «Бо я табе з-пад шeбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою маскаля ўжэ не будзе». Я прызнаю, што менавіта так павінны цытавацца яго словы. Гэтае пасланне Каліноўскага актуальнае і сёння: беларусы тады зажывуць шчасліва, калі над імі не будзе чужой акупацыйнай улады. А пад чужой уладай маецца на ўвазе і Лукашэнка, і Расія, якая спрабуе знішчыць нашу дзяржаўнасць. І я хачу паўтарыць тое, што паўтараю ўжо практычна год: Расія – агрэсар, Лукашэнка і Пуцін – ваенныя злачынцы».
  • Реклама

  • Светлана Тихановская

    «Мы не можам і не маем права не змагацца за свой дом». Ціханоўская выступіла з прамовай у гонар пачатку паўстання Каліноўскага Сёння ў гадавіну пачатку паўстання Кастуся Каліноўскага Святлана Ціханоўская наведала могілкі Росы, дзе пахаваныя героі паўстання Кастуся Каліноўскага, і выступіла з прамовай. «Каліноўскі, які кіраваў паўстаннем на тэрыторыі Беларусі, ёміста сфармуляваў нацыянальную ідэю Беларусі: толькі тады народзе зажывеш шчасліва, калі над табой не будзе чужой улады. Бо нам, беларусам, не трэба чужога. Проста дайце нам быць гаспадарамі ў сваёй краіне. Мы хочам будаваць Беларусь свабоднай і незалежнай дзяржавай, і імя Кастуся Каліноўскага працягвае натхняць нас у гэтай справе. У Мінску мы з сям'ёй жылі ў раёне вуліцы Каліноўскага і часта там гулялі. Тады мае дзеці былі яшчэ маленькія і не ведалі, чым знакаміты Каліноўскі. Але нядаўна я распавяла старэйшаму гэтую гісторыю – пра тое, як адзін маленькі, але вольны душой чалавек змог запаліць іскру народа, каб паўстаць супраць вялікага зла. Нават калі ён трапіў за краты – ён не здаўся і заставаўся вольным чалавекам. «Ён такі ж, як наш тата!» – сказаў мой сын. Я думаю, у кожнай беларускай сям'і ёсць свой Каліноўскі – той, хто дае вам сілы на барацьбу і не дае спыніцца, нават калі здаецца, што ўжо няма надзеі. І нягледзячы на тое, што трагічная гісторыя паўтараецца, і сёння нашыя народы зноў вымушаныя супрацьстаяць вялізнай імперыі, – я ведаю, што мы пераможам. Ведаю, што ўсе мы вернемся дадому. І ведаю, што Беларусь у хуткім часе вернецца ў Еўрапейскую сям'ю, якой належыць гістарычна. За нашу і вашу свабоду!»
  • Светлана Тихановская

    Светлана Тихановская: «Недавно я увидела статистику, что только за прошлый год с беларусов было собрано штрафов в размере 40 390 базовых величин. Это почти полтора миллиона рублей, или более полумиллиона долларов. Это деньги, которые люди могли бы потратить на необходимые вещи для своей семьи: новая куртка, школьные тетради, ремонт стиральной машины. Это деньги, которые можно было бы отложить на долгожданный отпуск или учебу в университете. В конце концов, этими деньгами можно было бы добровольно помочь людям со сложными заболеваниями, больницам и детским домам, политзаключенным и их семьям. Но они уходят, а точнее – присваиваются в пользу защитников Лукашенко, которые и без того неплохо зарабатывают и пользуются множеством привилегий. И это во время серьезного экономического кризиса, когда людям едва хватает зарплаты, чтобы закрыть свои базовые потребности. Мало того, что цены в магазине постоянно растут, – растут и налоги, и большая их часть снова уходит в карманы силовикам. Все это – налог на Лукашенко. Этими поборами и штрафами беларусы вынуждены спонсировать тех людей, которые и привели нашу страну к изоляции и кризису. Всем нам важно увидеть, что происходит. Задуматься, куда идут наши деньги. Почему базовая величина постоянно повышается. И почему налогов, как бы их ни повышали – снова не хватает на ремонт поврежденных зданий и дорог, обеспечение нормального водоснабжения и нормальной инфраструктуры. Почему деньги, которые беларусы зарабатывают и платят в бюджет, – уходят на содержание правительственного аппарата, а не на улучшение условий жизни граждан. Я знаю, что будущее Беларуси – за теми людьми, кто умеет работать и зарабатывать честным путем. В этом будущем нет места ни устаревшей «палочной» системе, ни жульничеству и коррупции среди чиновников и силовиков. В этом будущем государство будет выполнять свою прямую функцию, должно защищать и поддерживать граждан, а не наживаться на них».
  • Светлана Тихановская

    Кіраўнікі Еўрапейскага інвестыцыйнага і Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця запэўнілі Ціханоўскую, што спынілі ўсе праекты з рэжымам Лукашэнкі, але будуць працягваць падтрымліваць рэпрэсаваныя бізнесы, якія пераехалі ў краіны ЕС На палях Давоскага форуму Ціханоўская правяла асобныя сустрэчы з прэзідэнтам Еўрапейскага Інвестыцыйнага банка Вернэрам Хоерам і прэзідэнткай Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Адыль Рэно-Басо. Раней кіраўніцтва банкаў устрымлівалася ад публічнай супрацы з дэмакратычнымі сіламі, але цяпер вырашыла наладзіць кантакт і супрацу. Бакі абмяркоўвалі актуальную эканамічную сітуацыю ў Беларусі і магчымасці выхаду краіны з рэцэсіі. Без сістэмных палітычных і эканамічных рэформаў гэта абсалютна немагчыма. Ціханоўская распавяла, што яе эканамічная каманда ўжо працуе над праектамі рэформаў, і запрасіла банкі падтрымаць экспертамі і экспертызай у падрыхтоўцы дакументаў. Кіраўнікі банкаў запэўнілі Ціханоўскую, што спынілі ўсе праекты з рэжымам Лукашэнкі, і што яны будуць працягваць падтрымліваць беларусаў, у прыватнасці малыя і сярэднія бізнесы, рэпрэсаваныя рэжымам, што пераехалі ў краіны Еўрасаюза. Ціханоўская адзначыла, што падтрымка беларускіх бізнесаў за мяжой крытычна важная для новай Беларусі, бо гэтыя кампаніі вернуцца ў Беларусь пасля пераменаў. Ціханоўская прапанавала распрацаваць па Беларусі асобную праграму дапамогі, паколькі магчымасцяў працы ўнутры краіны амаль не засталося. У прыватнасці абмяркоўвалі ўдзел ЕІБ і ЕБРР у запуску супольных з Еўракамісіяй праектаў па падтрымцы рэлакаванага беларускага бізнесу. Ціханоўская запрасіла ЕІБ і ЕБРР вярнуцца ў Беларусь пасля дэмакратычных пераменаў.
  • Светлана Тихановская

    Польшча прапануе падарожны дакумент беларусам, якія страцілі пашпарт 18 студзеня адбылася чарговая сустрэча працоўнай групы ў МУС Польшчы з удзелам дарадцы Рыхтэр, прадстаўніцы ЦБС Дабравольскай і юрыста НАУ Праскаловіча. На сустрэчы ўздымалі пытанні пра змены ў заканадаўстве РБ па пазбаўленні грамадзянства. Намеснік міністра ўнутраных спраў Градзецкі запэўніў, што польскія ўлады не будуць прызнаваць рашэнне Лукашэнкі аб пазбаўленні грамадзянства. Для Польшчы яны застануцца грамадзянамі Беларусі. Гэтую пазіцыю МУС дашле Еўракамісіі і краінам ЕС. Каб вырашыць праблему пашпарта, МУС прапануе грамадзянам Беларусі карыстацца польскім падарожным дакументам. Узор дакумента прадстаўлены МУС на сустрэчы. Беларусы, якія атрымалі часовы ВНЖ на падставе гуманітарнай візы, з 1 студзеня могуць атрымаць такі дакумент. Абмеркавалі праблемы згубленых пашпартоў і са скончаным тэрмінам дзеяння – прапанавана пашырыць кола беларусаў, якія могуць атрымаць новы падарожны дакумент. Пра наступныя крокі – у ЦБС.
  • Светлана Тихановская

    Ці стануць беларусы ізгоямі ў 2023? Што зрабіць супраць гэтага? У гэтым відэа дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр і дарадца па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі разважаюць і спрабуюць знайсці адказы на наступныя пытанні: – Ці стануць беларусы ізгоямі ў 2023? – Што зменіцца, калі беларускія войскі пяройдуць мяжу з Украінай? – Як міжнародная супольнасць адрэагуе на ўваход войскаў ва Украіну? – Што кожны беларус ці беларуска могуць зрабіць для таго, каб Беларусь не стала ізгоем у 2023? https://youtu.be/teiLpuBByXQ
    Ці стануць беларусы ізгоямі ў 2023? Што зрабіць супраць гэтага?

    У гэтым відэа дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр і дарадца па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі разважаюць і спрабуюць знайсці адказы на наступныя пытанні: – Ці стануць беларусы ізгоямі ў 2023? – Што зменіцца, калі беларускія войскі пяройдуць мяжу з Украінай? – Як міжнародная супольнасць адрэагуе на ўваход войскаў ва Украіну? – Што кожны беларус ці беларуска могуць зрабіць для таго, каб Беларусь не стала ізгоем у 2023?

    YouTube
  • Светлана Тихановская

    Створаны прэцэдэнт: камітэт па правах чалавека ААН разглядае дзве скаргі па беларускіх забастоўках Першая справа – страйк на «Беларуськаліі» ў жніўні 2020 года. Але беларускі суд прызнаў гэтую забастоўку незаконнай, а яе ўдзельнікі былі рэпрэсаваныя. Чальцы страйкама ў сваёй скарзе распавядаюць пра іх звальненне па палітычных прычынах і катаванні ў турмах, куды яны патрапілі. Другая справа – агульнанацыянальны страйк у кастрычніку 2020 года, многія з удзельнікаў якога былі звольненыя і рэпрэсаваныя. Тры ўдзельнікі страйку падалі скаргу, у якой распавядаюць пра сваё звальненне і рэпрэсіі. Гэтыя скаргі падрыхтавалі і падалі беларускія праваабаронцы з арганізацыі Respect-Protect-Fulfill. Адзначым, што першы і апошні раз справу па забастоўках камітэт па правах чалавека разглядаў у 1986 годзе. Рэгістрацыя адразу дзвюх скаргаў – гэта важны прэцэдэнт, які паўплывае на будучыню не толькі Беларусі.
  • Светлана Тихановская

    🔥 «На працягу некалькіх месяцаў мы паслядоўна прасоўвалі дадзены тэзіс» Павел Латушка пракаментаваў рэзалюцыю Еўрапейскага Парламента, якая заклікае да спецыяльнага міжнароднага трыбунала над Лукашэнкам і ваенным і палітычным кіраўніцтвам Рэспублікі Беларусь за ўдзел у ваенных злачынствах супраць Украіны: «Мы вітаем прынятую сёння рэзалюцыю Еўрапарламента. На працягу апошніх месяцаў Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі, каманда Народнага Антыкрызіснага Упраўлення, прадстаўнікі дэмакратычных сіл паслядоўна прасоўвалі дадзены тэзіс. Зараз ідуць актыўныя кансультацыі на ўзроўні міністраў юстыцыі шэрагу еўрапейскіх краін аб крымінальнай адказнасці асобаў, вінаватых у агрэсіі супраць Украіны. Нашай наступнай задачай будзе дабіцца таго, каб у юрысдыкцыю гэтага міжнароднага трыбуналу было ўключана прозвішча Лукашэнкі і прадстаўнікоў яго хунты. Мы перакананы, што міжнародны трыбунал будзе створаны, а Лукашэнка і яго хаўруснікі будуць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці» @CabinetBelarus
  • Светлана Тихановская

    Светлана Тихановская с программным заявлением в Давосе: «Беларусь будет частью европейской экономики» 19 января национальный лидер и глава Объединенного Переходного Кабинета представила в Давосе видение развития беларусской экономики и бизнеса. Главное из ее выступления: — «Беларусь всегда будет частью европейской экономики. Когда в нашей стране произойдут демократические изменения, страны Европейской экономической зоны станут нашими основными партнерами в торговле и инвестициях». — «Мы не боимся экономических вызовов, с которыми столкнется новая Беларусь. Мы уже знаем, что делать, чтобы их преодолеть: • Нам придется много работать, чтобы снять санкции с Беларуси. • Мы начнем реформы для либерализации, стимулирования частного сектора и зеленой экономики, привлечения иностранных инвестиций. • Мы будем стремиться к либерализации внешней торговли, подписывая соглашения о зоне свободной торговли с ключевыми партнерами, в том числе с ЕС. • Многие государственные предприятия будут приватизированы, в некоторых произойдут серьезные изменения в руководстве. • Мы начнем глубокие институциональные реформы, включая судебную реформу, реформу образования и реформу государственного управления». — «Я призываю власти других стран принимать у себя беларусских предпринимателей. Международные компании — нанимать беларусов в качестве сотрудников. Я призываю помочь в решении ключевых проблем беларусского бизнеса. Их как минимум три: – проблемы с получением виз и ВНЖ как для беларусских предпринимателей, так и для сотрудников и их семьей; – сложности при открытии и ведении банковских счетов; – тяжелый доступ к финансам и инвестициям из-за отсутствия кредитной истории». — «Я призываю вас оборвать любые связи с бизнесами и людьми, лояльными Лукашенко, и создавать связи с честными бизнесами демократической Беларуси». Полный текст выступления Светланы Тихановской здесь: https://tsikhanouskaya.org/ru/events/news/ccd04cc93378a73.html
  • Светлана Тихановская

    Ціханоўская прапанавала Швейцарыі дапамагчы ў арганізацыі перамоваў па вызваленні палітвязняў У Давосе Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Швейцарскай Нацыянальнай Рады Марцінам Кандзінасам. Яна распавяла пра сітуацыю з беларускімі палітвязнямі, і папрасіла знайсці магчымасці для арганізацыі дыялогу па іх вызваленні пры пасярэдніцтве Швейцарыі. На сустрэчы таксама абмеркавалі магчымасць стварэння групы сяброў Беларусі ў швейцарскім парламенце. Прэзідэнт сказаў, што яны ліквідавалі групу па сувязях з рэжымным парламентам, і разгледзяць магчымасць стварэння групы сяброў свабоднай Беларусі. Таксама беларуская лідарка папрасіла прэзідэнта разглядзець магчымасць выдзялення Швейцарыяй дапамогі рэпрэсаваным, а таксама далучэння да санкцыяў супраць сілавікоў і суддзяў, якія бралі ўдзел у рэпрэсіях і падтрымліваюць вайну.
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў гэтую пятніцу Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і яе камандай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZElceiorjIjHtfZg0hR4YlTJz4nL6jNmNQz. Размова пройдзе ў пятніцу, 20 студзеня, з 14:40 да 15:40 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць часу на званок, таму колькасць рэгістрацый абмежаваная. Калі вы не паспееце зарэгістравацца на гэтым тыдні, зможаце зрабіць гэта на наступным. Адзначым, што такія размовы праходзяць кожны тыдзень. У першую чаргу прымаюцца людзі, якія раней не ўдзельнічалі ў размовах.
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з прэм’ерам і герцагам Люксембурга Сустрэча з Вялікім герцагам Люксембурга Гіёмам і прэм’ер-міністрам Ксаўе Бетэлем прайшла падчас форуму ў Давосе. Ціханоўская папрасіла кіраўніцтва Люксембурга звярнуць увагу на ўмовы ў турмах і новыя затрыманні, і прыкласці намаганні па вызваленні палітвязняў. Святлана Ціханоўская прапанавала кіраўніцтву Люксембурга разглядзець пытанне дапамогі рэпрэсаваным і іх сем’ям. Таксама падчас сустрэчы яны абмеркавалі супольныя дзеянні на ўзроўні ЕС. Прэм’ер Люксембурга смела і актыўна выказваўся па Беларусі з пачатку падзеяў 2020 года, і падтрымліваў беларусаў.
  • Светлана Тихановская

    У Давосе Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком Міжнароднай арганізацыі працы Жыльберам Унгбо Ціханоўская распавяла пра апошнюю хвалю рэпрэсій супраць беларускіх працоўных, адзначыла пастаянныя парушэнні іх правоў. Яны абмеркавалі апошнія прысуды лідарам незалежных прафсаюзаў, у тым ліку справу Аляксандра Ярашука, які таксама з'яўляецца чальцом кіроўнай рады МАП. Кіраўнік МАП запэўніў Ціханоўскую, што арганізацыя пад яго кіраўніцтвам будзе трымаць Беларусь у фокусе і настойваць на спыненні рэпрэсій супраць працоўных і вызваленні ўсіх зняволеных прадстаўнікоў рабочага руху. Ціханоўская выказала спадзяванне, што гэта хоць прымяненне артыкулу 33 Статуту МАП у дачыненні да Беларусі і крайняя мера, але яна дапаможа вызваліць працоўных і прафсаюзных лідараў з турмаў. Ціханоўская запэўніла, што ў найбліжэйшы час дэмакратычныя сілы прадставяць у МАП прапановы па рэалізацыі 33-га артыкулу, які ўжываецца ў дачыненні да краінаў, якія сістэматычна не выконваюць патрабаванні і рэкамендацыі МАП.
  • Реклама

  • Светлана Тихановская

    Сёння Святлана Ціханоўская знаходзіцца ў швейцарскім Давосе, дзе ўдзельнічае ў Сусветным эканамічным форуме. У гэтым відэа яна распавядае пра форум: што агучвае на сваіх выступах, што патрэбна Беларусі і беларусам, якой можа быць міжнародная кааліцыя ў падтрымку Беларусі, якой яна бачыць Беларусь пасля пераменаў.
  • Светлана Тихановская

    «Абвешчаная дэнансацыя ні ў якой меры не вызваляе Рэспубліку Беларусь ад існуючых абавязацельстваў па Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах» Святлана Ціханоўская звярнулася да Генеральнага сакратара ААН з нагоды дэнансацыі рэжымам пагаднення, якое дазваляла беларусам падаваць скаргі ў Камітэт па правах чалавека. Факультатыўны пратакол №1 да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах уступіў у сілу для Беларусі ў 1992 годзе. З таго часу ён забяспечваў грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія вычарпалі ўсе сродкі юрыдычнай абароны ўнутры краіны, магчымасць падаваць індывідуальныя скаргі аб парушэнні сваіх правоў у адпаведную ўстанову ААН. Рэжым Лукашэнкі ініцыяваў дэнансацыю гэтага пагаднення ў кастрычніку 2022 г. У сваім звароце Ціханоўская адзначыла: «Гэты крок рэжыму Лукашэнкі накіраваны на тое, каб пазбавіць грамадзян Рэспублікі Беларусь ці не апошняга механізму звароту па міжнародную абарону, як гэта прадугледжана артыкулам 61 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Гэта наўмысна і груба адрывае беларусаў ад міжнароднага права» Зварот нацыянальнага лідара накіраваны на тое, каб «праліць святло на сапраўдныя намеры гэтага кроку і зрабіць ролю Камітэта ААН па правах чалавека сёння больш актуальнай, чым калі-небудзь раней» Ціханоўская заклікае выкарыстаць «дадатковыя механізмы для публічнага асвятлення і расследавання парушэнняў правоў чалавека, аднаўлення правоў пацярпелых і прыцягнення вінаватых да адказнасці», а ў выпадку неабходнасці — увесці «новыя механізмы, якія б адэкватна вырашалі бягучы крызіс правоў чалавека ў Беларусі» Улічваючы вялікую колькасць скаргаў беларусаў, якія знаходзяцца на разглядзе ў Камітэце ААН па правах чалавека, Ціханоўская выказала падтрымку і гатоўнасць супрацоўнічаць са Спецыяльным дакладчыкам па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека. Ад імя беларускага народа Ціханоўская пацвердзіла гатоўнасць надалей прытрымлівацца палажэнняў Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах і выконваць адпаведныя міжнародныя абавязацельствы. @CabinetBelarus
  • Светлана Тихановская

    Светлана Тихановская во время участия в Давосском форуме прокомментировала заочный суд режима над собой «Сегодня начинается то самое «заочное судебное производство», которое режим начал против меня. Обвиняют во всех мыслимых преступлениях по 10 статьям. Всерьёз комментировать этот фарс сложно, но игнорировать это нарушение прав я не собираюсь. О процессе мне и моей команде удалось выяснить немного. О суде я узнала из СМИ, а не из официального уведомления. Мне отказали в праве участвовать в заседании, а также получить копии обвинения и протоколов. А имя и фамилию моего «защитника», назначенного судом, мне сообщили только в прошлую пятницу. С учетом выходных, мне просто не оставили возможности обсудить с адвокатом стратегию защиты. Вот такое «правосудие». Но и это – не всё. Назначенный адвокат, несмотря на мои попытки с ним связаться, на связь так и не вышел. Как он собирается меня защищать? Уверена, что это и не входило в его планы. Что я хочу сказать всем участвующим в этом процессе, от заказчиков дела, до судей, прокуроров, следователей и того самого защитника: я знаю, что своими действиями вы пытаетесь запугать и дискредитировать меня. Но вы только даёте прямые доказательства своих преступлений против народа Беларуси. За эти два года со мной, как и со всеми беларусами, произошли большие трансформации. Мы каждый день смотрим в глаза страху и усталости – и продолжаем работать ради Беларуси будущего. Три года назад я не думала, что когда-то меня будут преследовать в заочном суде. Но я и не думала, что мне выпадет честь впервые за 30 лет представлять нашу страну и будущее ее экономики на самом важном экономическом форуме в Давосе. Это будущее наступит, и его неизбежность вас пугает. Беларусь будет свободной, независимой, мирной и успешной страной. И то, как вы, соучастники этих судилищ, боитесь этого будущего - не заставит ни меня, ни беларусов остановиться на пути к своей мечте».