Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

4 года назад
Открыть в
У Давосе Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком Міжнароднай арганізацыі працы Жыльберам Унгбо Ціханоўская распавяла пра апошнюю хвалю рэпрэсій супраць беларускіх працоўных, адзначыла пастаянныя парушэнні іх правоў. Яны абмеркавалі апошнія прысуды лідарам незалежных прафсаюзаў, у тым ліку справу Аляксандра Ярашука, які таксама з'яўляецца чальцом кіроўнай рады МАП. Кіраўнік МАП запэўніў Ціханоўскую, што арганізацыя пад яго кіраўніцтвам будзе трымаць Беларусь у фокусе і настойваць на спыненні рэпрэсій супраць працоўных і вызваленні ўсіх зняволеных прадстаўнікоў рабочага руху. Ціханоўская выказала спадзяванне, што гэта хоць прымяненне артыкулу 33 Статуту МАП у дачыненні да Беларусі і крайняя мера, але яна дапаможа вызваліць працоўных і прафсаюзных лідараў з турмаў. Ціханоўская запэўніла, што ў найбліжэйшы час дэмакратычныя сілы прадставяць у МАП прапановы па рэалізацыі 33-га артыкулу, які ўжываецца ў дачыненні да краінаў, якія сістэматычна не выконваюць патрабаванні і рэкамендацыі МАП.