Обложка канала

Светлана Тихановская. Страница 20

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

  • Светлана Тихановская

    Светлана Тихановская – о Сергее Тихановском и его новом обвинении «Беларусы не должны страдать из-за того, что кто-то хочет власти. Николаю Статкевичу, Анджею Почобуту, Дарье Лосик, Эдуарду Бабарико и тысячам других людей придумывают новые и новые несуществующие уголовные дела. Те же люди сделали Беларусь соагрессором в войне России против Украины. Из-за этих же людей на Беларусь продолжают накладывать санкции. Расплачиваются за всё это 9 миллионов беларусов. Расплачиваются ростом цен, пустыми кошельками, невозможностью спокойно жить. Расплачиваются своей безопасностью, своим настоящим и будущим своих детей. Кто-то расплачивается самым ценным – жизнью. Кто-то получает огромные сроки и проводит лучшие годы жизни в тюрьме. Недавно я узнала про новое дело в отношении моего мужа Сергея Тихановского. С появлением каждой новой такой новости и новых абсурдных обвинений меня спрашивают, как я к этому отношусь. Но моя позиция остаётся неизменной, как и позиция Сергея. Уже два с половиной года моего мужа пытаются выставить преступником. Как пытаются выставить преступниками беларусов за «завышенные» на несколько копеек цены на курицу, игру на виолончели на улице или комментарии в интернете. Но для своих детей Сергей – заботливый отец. Для своих последователей Сергей – лидер, которому важно слушать и слышать людей. А для народа Беларуси Сергей – по-прежнему воплощение гордости, силы и харизмы. И никакие обвинения никогда этого не изменят».
  • Светлана Тихановская

    Як русский язык знішчае беларускую мову? / Ці роўныя ў Беларусі дзве дзяржаўныя мовы? У гэтым відэа прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык і дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка абмяркоўваюць гэтак званае «двухмоўе» ў Беларусі, дзяржаўную палітыку па русіфікацыі і як заахвочваць людзей вяртацца да роднай мовы. – На практыцы ў Беларусі няма двухмоўя. Руская мова «раўнейшая» за беларускую і яна відавочна дамінуе. Гэта дзяржаўная палітыка. – Мы жывем у краіне, дзе па факце дыскрымінуецца беларуская мова. Гісторыю Беларусі выкладаюць па-расійску. Толькі 10% дзяцей маюць навучэнне па-беларуску – і толькі ў вёсках. Няма аніводнага ўніверсітэту, дзе выкладаюць па-беларуску. – Беларуская мова – не толькі наш гонар, але і нашае права. Але дзяржава адбірае гэтае права і спрабуе звесці яе да музейнага экспанату. – Можна пачынаць з беларускамоўных кніг і песен. Пераходзьце ў публічных месцах на беларускую мову. Патрабуйце ствараць беларускамоўныя класы ў школах. Калі ласка, не бойцеся рабіць памылкі, гэта нармальны працэс. Яны дакладна не нагода не пераходзіць на родную мову. Уся размова Франака Вячоркі і Аліны Коўшык – у відэа: https://youtu.be/xTsyQxC1_4Q
    Як русский язык знішчае беларускую мову? / Ці роўныя ў Беларусі дзве дзяржаўныя мовы?

    У гэтым відэа прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык і дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка абмяркоўваюць гэтак званае «двухмоўе» ў Беларусі, дзяржаўную палітыку па русіфікацыі і як заахвочваць людзей вяртацца да роднай мовы. – На практыцы ў Беларусі няма двухмоўя. Руская мова «раўнейшая» за беларускую і яна відавочна дамінуе. Гэта дзяржаўная палітыка. – Мы жывем у краіне, дзе па факце дыскрымінуецца беларуская мова. Гісторыю Беларусі выкладаюць па-расійску. Толькі 10% дзяцей маюць навучэнне па-беларуску – і толькі ў вёсках. Няма аніводнага ўніверсітэту, дзе выкладаюць па-беларуску. – Беларуская мова – не толькі наш гонар, але і нашае права. Але дзяржава адбірае гэтае права і спрабуе звесці яе да музейнага экспанату. – Можна пачынаць з беларускамоўных кніг і песен. Пераходзьце ў публічных месцах на беларускую мову. Патрабуйце ствараць беларускамоўныя класы ў школах. Калі ласка, не бойцеся рабіць памылкі, гэта нармальны працэс. Яны дакладна не нагода не пераходзіць на родную мову. Уся размова Франака Вячоркі і Аліны Коўшык – у відэа.

    YouTube
  • Светлана Тихановская

    Пытанні беларускага бізнесу ўпершыню за 30 гадоў абмяркуюць на форуме ў Давосе У найбуйнейшым сусветным эканамічным форуме ў Давосе возьме ўдзел дэлегацыя асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой ABBA ў партнёрстве з дэлегацыяй Святланы Ціханоўскай. Дэлегацыя плануе абмеркаваць існуючыя праблемы беларускага бізнесу, у тым ліку візавыя пытанні, дыскрымінацыю, банкаўскае абслугоўванне, доступ да фінансавання і праграмаў падтрымкі, легалізацыю i інш. 19 студзеня ў межах Давоскага форуму адбудзецца панэльная дыскусія на тэму беларускага бізнесу і эканамічнай перспектывы для беларусаў. Гэта першая ў гісторыі дыскусія на форуме, цалкам прысвечаная Беларусі. Прадстаўнікі дэлегацыі ABBA выступяць з дакладамі пра становішча беларускага бізнесу, акрэсляць галоўныя праблемы і прапануюць шляхі іх вырашэння. Асацыяцыя ABBA просіць бізнеcoўцаў, якія сутыкнуліся з дыскрымінацыяй пры вядзенні бізнесу, напісаць пра гэта на электронны адрас: [email protected]. Усе звароты будуць прааналізаваныя, абагульненыя, і найбольш частыя праблемы будуць вынесеныя на абмеркаванне з замежнымі партнёрамі, прадстаўнікамі дзяржаўных органаў і дзелавых установаў.
  • Реклама

  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская бярэ ўдзел у сусветным эканамічным форуме ў Давосе 16-19 студзеня, дзе прадставіць Аб'яднаны Пераходны Кабінет і дэмсілы Беларусі Акрамя Святланы Ціханоўскай, удзел у форуме возьмуць лідары 52 дзяржаваў і каля 600 гендырэктараў міжнародных кампаній і карпарацый. У асноўнай праграме форуму беларуская лідарка выступае двойчы: – 17 студзеня на тэму «У абарону Еўропы» разам з прэзідэнтамі Польшчы, Літвы, Паўночнай Македоніі і міністрам замежных справаў Іспаніі. – 19 студзеня на тэму жаночага лідарства з удзелам віцэ-прэм'еркі Канады Крысці Фрыланд і губернатаркі штату Мічыган Грэтчэн Уітмер. Святлана Ціханоўская распавядзе пра ролю жанчын у беларускім пратэсце і грамадзянскай супольнасці. У межах неасноўнай праграмы форуму 19 студзеня адбудзецца дыскусія на тэму беларускага бізнесу і эканамічнай перспектывы для беларусаў. Гэта, мабыць, упершыню ў гісторыі Давоса – дыскусія, якая цалкам прысвечаная Беларусі. Святлана Ціханоўская падзеліцца бачаннем дэмакратычных сілаў па развіцці і падтрымцы прыватнага сектару Беларусі і будучых эканамічных рэформаў. Таксама Святлана Ціханоўская правядзе шэраг двухбаковых сустрэчаў, у тым ліку з прэм'ерам Бельгіі, кіраўніцтвам Еўракамісіі, міністрамі замежных справаў Іспаніі і Нідэрландаў, спікерам швейцарскага Парламента, вядомым адвакатам Білам Браўдэрам, прэзідэнтам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця і іншых.
  • Светлана Тихановская

    Міжнародныя магчымасці для беларусаў у 2023 Каманда Офіса па адукацыі, якую ўзначальвае Таццяна Шчытцова, кожны месяц рыхтуе актуальны дайджэст «Асвета». Там сабраныя апошнія навіны, падзеі і актуальныя магчымасці для беларусаў і беларусак у сферы адукацыі і навукі. Новы выпуск атрымаўся асаблівым, бо каманда па адукацыі падрыхтавала дадатак да дайджэста з вялікім спісам самых розных магчымасцяў і прапановаў ад міжнародных універсітэтаў па ўсім свеце на 2023 год. Праграмы фінансавай падтрымкі, стажыровак і кансультацый, конкурсы грантаў на даследчыя праекты – усё гэта даступна як для студэнтаў і школьнікаў, якія зараз рыхтуюцца да паступлення ў ВНУ, так і для даследчыкаў і навуковых супрацоўнікаў у розных галінах. Спампаваць дайджэст і дадатак з аглядам магчымасцяў на 2023 год можна на сайце «Асветы»: https://asvetaby.org. Заходзьце па спасылцы і дзяліцеся ёй з сябрамі, калегамі, пакажыце сваім дзецям, якія зараз вучацца ва ўніверсітэтах, або выпускаюцца ў гэтым годзе са школы. Усё пра падтрымку тут.
  • Светлана Тихановская

    ⚡️ Прадстаўнік Кабінета Валер Кавалеўскі і дырэктар Дэпартамента міграцыі МУС Літвы Эвеліна Гудзінскайтэ абмеркавалі працэдуру выдачы неабходных дакументаў грамадзянам Беларусі, якія знаходзяцца ў Літве і не могуць аднавіць свой страчаны або памяняць пратэрмінаваны пашпарт Падчас сустрэчы Валер Кавалеўскі і Эвеліна Гудзінскайтэ разам з іншымі прадстаўніцамі Дэпартамента абмеркавалі працэдуру выдачы дакументаў грамадзянам Беларусі, якія цяпер знаходзяцца ў Літве і па аб'ектыўных прычынах не могуць памяняць пашпарты, што сталі несапраўднымі з-за сканчэння тэрміну дзеяння або страты. Пасля канчатковай дапрацоўкі працэдуры Аб'яднаны Пераходны Кабінет апублікуе інфармацыю аб умовах і спосабах атрымання такога дакумента. Таксама на сустрэчы былі абмеркаваны іншыя праблемныя пытанні, з якімі сутыкаюцца беларусы ў Літве, іншых краінах ЕС і ва Украіне. Для іх вырашэння бакі дамовіліся на шэраг рэгулярных сустрэч. @CabinetBelarus
  • Светлана Тихановская

    «ЗША будуць прынцыповымі ў пытанні абароны незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі» Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Валер Кавалеўскі распавёў аб выніках свайго візіту ў Вашынгтон, падчас якога ён сустрэўся з кіраўніцтвам Міністэрства абароны і Дзярждэпартамента ЗША, са старшынёй Офіса па каардынацыі санкцый Дзярждэпартамента Джымам О’Браянам, цяперашнім і былым дырэктарамі па пытаннях Усходняй Еўропы Рады нацыянальнай бяспекі ЗША Кейтам Бінам і Трэем Лаянзам, прадстаўнікамі Кангрэса ЗША і аналітычных цэнтраў: «Пасля праведзеных сустрэч я пераканаўся, што ЗША будуць прынцыповымі ў пытанні абароны незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі: яны працягнуць рознабаковую падтрымку намаганняў беларусаў у барацьбе за дэмакратыю. Больш за тое, Вашынгтон зацікаўлены ў пашырэнні супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі Беларусі ў галіне бяспекі — гэта будзе адказ на пагрозу незалежнасці Беларусі, якая сыходзіць ад Расіі і дзеянняў Лукашэнкі па падтрымцы яе ваеннай агрэсіі. Пытанне санкцый застаецца супярэчлівым у кантэксце апошніх дыскусій пра палітвязняў, але на цяперашні момант ЗША маюць намер толькі ўзмацняць санкцыі супраць рэжыму і рабіць іх больш эфектыўнымі. Разам з тым, працягнецца аказанне дапамогі грамадзянскай супольнасці Беларусі. Важным дасягненнем паездкі стала дамоўленасць аб каардынацыі некаторых дзеянняў на міжнароднай арэне з мэтай абароны інтарэсаў дэмакратычнай Беларусі. І наша палітычнае супрацоўніцтва з ЗША выходзіць на новы ўзровень: не разавых гучных сустрэч, а пастаянных афіцыйных кантактаў, планамернай працы дзеля дэмакратызацыі Беларусі. Для гэтага мы ўжо запланавалі шэраг мерапрыемстваў і сустрэч высокага ўзроўню, у тым ліку з удзелам Святланы Ціханоўскай» @CabinetBelarus
  • Светлана Тихановская

    Светлана Тихановская потребовала ознакомить ее с материалами дела по заочному суду Светлана Тихановская: «Недавно Верховный «суд» сообщил о том, что планирует в моё отсутствие рассматривать уголовное дело в отношении меня. Я уже говорила (https://t.me/tsikhanouskaya/2989) о том, что думаю про эти «заочные суды». Это нарушение базовых прав и свобод человека. Именно поэтому я не оставлю такой «суд» над собой без внимания. Я и юристы моей команды не собираемся закрывать глаза на беззаконие и наплевательское отношение режима к международным договорам. Как все обвиняемые, я имею право знать, в чём меня обвиняют, получать копии документов, принимать участие в процессе и иметь защитника. Поэтому 11 января я написала Минскому городскому суду о том, что собираюсь воспользоваться своим правом на адвоката. Я также сообщила Минской городской и Беларусской республиканской коллегиям адвокатов о том, что хочу связаться с назначенным мне защитником и выработать позицию. Я прекрасно понимаю, к чему всё идёт. Так называемый защитник ничем не поможет, а так называемый судья достанет спущенную ему бумажку с приговором, который совпадет с требованиями прокурора. Но я не стану ограничиваться публичными заявлениями о нарушении моих прав. Ведь доказательствами в будущем станут не политические заявления, а конкретные документы, которые будут свидетельствовать о том, как и кто в Беларуси нарушал права людей. Все незаконные действия я буду обжаловать вплоть до международных механизмов защиты прав человека. Эти документы впоследствии станут доказательствами политических преследований беларусов в честных судах над преступниками. Поэтому сейчас наша общая задача – сохранять любые доказательства. Это шаг, который мы можем сделать в настоящем – для своего общего будущего».
  • Светлана Тихановская

    Светлана Тихановская – об освобождении политзаключённых «Сегодня в Беларуси по подсчетам различных правозащитных организаций минимум 1439 политзаключённых (ПЦ «Вясна»)– и ещё тысячи человек, не признанных политзаключёнными, но осуждённых по политическим мотивам. Это число растёт каждый месяц примерно на сто человек. За решёткой унижают человеческое достоинство, создают невыносимые условия содержания, несколько беларусов уже были доведены в этих условиях до смерти. Есть гуманитарный список из имен тех, кто прямо сейчас находится в критическом состоянии и не получает лечения. Выход политзаключённых на свободу – один из важнейших приоритетов нашей работы. Мы поддерживаем все инициативы и сообщества, которые защищают права политзаключённых и объединяют голоса их родных. Мы готовы в любой момент вести диалог со всеми заинтересованными сторонами, в т.ч. начать переговоры с представителями режима, чтобы решать вопросы условий содержания и/или освобождения политических заложников. Мы поднимаем все возможные контакты и площадки для начала такого диалога. Мы готовы рассматривать любые формы переговоров, если это будет способствовать освобождению политических заключенных и решению других гуманитарных проблем, связанных с политическими заключенными. Это могут быть как неформальные контакты, так и переговоры на международных площадках при внешнем посредничестве. Гарантами соблюдения договоренностей могли бы стать государства-медиаторы или другие организации, которые имеют доверие и обладают авторитетом. В Объединенном Переходном Кабинете появилась представительница по социальным вопросам – Ольга Горбунова. Ольга будет координировать работу и занимать проактивную позицию по решению проблем политзаключенных, в том числе по вопросу переговоров об их освобождении. Мы открыты для обсуждения действий и условий, в результате которых прекратятся новые аресты и политически мотивированные уголовные преследования. Мы готовы работать на освобождение любого и каждого, кто пострадал за свою политическую позицию. Равно как и на создание условий для безопасной возможности вернуться в Беларусь для людей, вынужденных бежать от репрессий».
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская – пра паслядоўную пазіцыю ў дачыненні да рэжыму і яго саўдзелу ў вайне «Мы разумеем, што ўлады Украіны не хочуць правакаваць Лукашэнку. Але калі з’яўляюцца думкі пра тое, што гэта яго спыніць, – яны памылковыя. У пачатку 2022 ён абяцаў Украіне, што не будзе нападу. Мы ведаем, да чаго гэта прывяло. Лукашэнка ніколі не трымае слова і будзе рабіць тое, што скажа Расія. Ён не выпадкова апынуўся ў такой сітуацыі. Ён не закладнік і не ахвяра – ён абраў інтэграцыю з Расіяй яшчэ ў 90-х, калі пачаліся падпісанні дакументаў пра саюзную дзяржаву. Ягоная палітыка прывяла да пачатку вайны супраць Украіны, а таксама да пагрозы незалежнасці Беларусі. Яго саўдзел у вайне дазволіў адбыцца генацыду ў Бучы, Ірпені, Чарнігаўскай і Кіеўскай абласцях. Таму саступкі яму ў разгар вайны толькі ствараюць для яго пачуццё беспакаранасці. Так ён упэўніваецца, што можа і далей праводзіць рэпрэсіі, забіваць людзей і дазваляць нападаць на Украіну з тэрыторыі Беларусі. А задача цывілізаванага свету – пазбегнуць беспакаранасці. Вінаватыя павінны панесці адказнасць – і нашая агульная задача гэтага дабіцца. Беларусы, пра чые інтарэсы сапраўды трэба думаць – гэта беларускія актывісты, добраахвотнікі і валанцёры, якія дапамагаюць Украіне і змагаюцца супраць Расіі. Гэта людзі, якія сталі палітзняволенымі за свой пратэст супраць вайны ва Украіне і дыктатуры. Але дакладна гэта не Лукашэнка, які дае тэрыторыю Беларусі рускім салдатам і ракетам».
  • Светлана Тихановская

    Светлана Тихановская: «Я все чаще слышу о том, как в нашей стране работать становится некому. Эта проблема особенно чувствуется в регионах, где на весь поселок работает один магазин, аптека и поликлиника. Недавно в Микашевичах из-за нехватки медперсонала закрылось хирургическое отделение. В Жлобине из-за нехватки водителей общественного транспорта к работе привлекают работников БМЗ. Лоев остался без стоматолога. А в деревне Беличи заболела единственная на всю деревню продавец, и теперь жители ходят по 7 километров до ближайшего магазина просто для того, чтобы купить домой продуктов. Всего в декабре в Беларуси не хватало более 100 тысяч работников. И эти цифры продолжат увеличиваться, ведь зарплаты продолжают падать, цены – расти. А от увольнений несогласных страдают не только те, кого уволили, но и те, на чьи плечи ложатся дополнительные смены. И если эта недееспособная система в Беларуси не сменится, еще больше достойных людей выберут релокацию туда, где их труд ценится и хорошо вознаграждается. Сейчас в Беларуси дефицит не только товаров. В Беларуси дефицит людей. Режим летит в пропасть сам, и сейчас тянет за собой экономику нашей страны и всех нас. А чиновники вместо того, чтобы создавать условия для привлечения людей и бизнесов, – предпочитают вводить новые поборы, чтобы ненадолго заделать бреши в бюджете. Я уверена, что трудолюбие беларусов станет основой экономического роста. Инициативные работники, которых уволили по политическим мотивам – вернутся к работе. Те, кто уехал – смогут вернуться и вместе отстраивать экономику нашей страны. А те, кто сейчас вынужден работать за пятерых – смогут позволить себе заслуженный отпуск, о котором мечтают. Все это случится, когда народ избавится от режима, который только отравляет все вокруг и втягивает нас в бессмысленную войну. Когда мы вернем себе право самостоятельно определять наше будущее».
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская выступіць на вэбінары па стратэгіі дэмсілаў на 2023 год 10 студзеня ў 16:15 па мінскім часе пройдзе вэбінар, на якім абмяркуюць стратэгічныя прыярытэты дэмакратычных сілаў Беларусі на 2023 год і спосабы падтрымкі Беларусі на міжнародным узроўні. На вэбінары выступіць Святлана Ціханоўская, а таксама кіраўнік МЗС Эстоніі Урмас Рэйнсалу і іншыя замежныя дакладчыкі. Дыскусія адбудзецца ў aнлайн-фармаце ў Zoom. Каб прыняць удзел, трэба зарэгістравацца па спасылцы: https://zoom.us/webinar/register/WN_we1Lw2EsSgCGVMQ7TNebgQ Вэбінар будзе транслявацца праз YouTube Даследчага цэнтра і Twitter Святланы Ціханоўскай. Сінхронны пераклад на беларускую мову будзе даступны ў Zoom.
  • Светлана Тихановская

    Светлана Тихановская: «Марина Золотова, Людмила Чекина и все сотрудники TUT.by – гордость беларусской журналистики. Они сделали для Беларуси больше, чем все присутствующие в зале суда пропагандисты, прокуроры, охранники и прочие прислужники. В любом нормальном государстве они получали бы премии за профессионализм, а не сидели бы за решеткой. Но Беларусь сегодня – это не нормальное государство. Независимые и честные журналисты нужны каждому государству, чтобы привлекать внимание к проблемам и решать их. Взамен режим нанимает пропагандистов для создания якобы красивой картинки в государстве. А тех, кто осмелился говорить правду – репрессируют, пытают, запугивают. Именно за это сейчас «судят» Марину Золотову и Людмилу Чекину. За несогласие прислуживать интересам режима в обход принципам профессиональной журналистики, за отличную работу, за правду и совесть. Я уверена, что правда всё равно победит. Но, как мы уже знаем, правда должна уметь себя защищать – особенно во времена, когда противостоит диктатуре и войне. Поэтому я очень хочу поддержать сотрудников TUT.by их коллег, родных и любимых. Я знаю, что глядя на сегодняшние фото Марины и Милы, никто не поверит, что они преступницы. Эти прекрасные, смелые, гордые женщины – лица беларусской журналистики. И всем нам беларусам очень повезло с ними. И пока они не на свободе, это наш с вами долг – помочь правде победить».
  • Светлана Тихановская

    Светлана Тихановская поздравляет беларусов, которые празднуют Рождество 7 января Светлана Тихановская: «Дорогие беларусы! Сегодня многие из вас будут встречать Рождество – пожалуй, самый семейный из всех христианских праздников. В этот сочельник я хочу пожелать не просто благополучия и счастья. Я желаю вам, чтобы война, в которую втягивают нашу страну, закончилась – и закончилась победой добра. Я желаю вам, чтобы закончился политический и экономический кризис, из-за которого больше двух лет растут цены и налоги, пустеют полки магазинов и кошельки беларусов. Рождество – это праздник, который принято встречать дома всей семьей. И я желаю, чтобы ваши семьи всегда были вместе – или воссоединились как можно скорее, если вы не рядом. Желаю, чтобы ваша вера не слабела, а крепчала. Желаю, чтобы то, о чём вы мечтаете и молитесь, поскорее произошло. И чтобы на нашей земле свет победил тьму. С праздником, дорогие беларусы!»
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская: «Алесь Бяляцкі – герой і гонар Беларусі. Гэта — назаўсёды. Гэтага ніхто не зможа ў яго адабраць. Ні рэжым, ні суддзі ці пракуроры, ні турэмнікі, якія ўтрымліваюць яго за кратамі з ліпеня 2021. Сёння пачаўся «суд» над Нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім і іншымі праваабаронцамі «Вясны» – Валянцінам Стэфановічам, Уладзімірам Лабковічам і Дзмітрыем Салаўёвым, якога судзяць завочна. Судзяць іх менавіта за праваабарончую дзейнасць, якая выратавала сотні беларусаў, дала надзею тысячам і зрабіла ўнёсак у будучыню мільёнаў. Алесь Бяляцкі – адзін з наймацнейшых людзей з усіх, з якімі я сустракалася. І тое, як ён сябе паводзіць на гэтым «судзе», яшчэ раз пацвярджае гэта. Ён настойвае на тым, каб «вясноўцам» знялі кайданкі, бо гэта зневажае чалавечую годнасць. Ён настойвае на тым, каб працэс праходзіў па-беларуску. А калі яму адмаўляюць, ён просіць даць перакладчыка з рускай мовы. Алесь Бяляцкі – гэта чалавек волі, чалавек прынцыпаў. Яго моц, яго вольны дух не знішчыць ніякімі кратамі і кайданкамі. Я ганаруся тым, што знаёмая з ім асабіста. Што была на цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі. І што яшчэ абавязкова сустрэнуся з ім – ужо ў вольнай Беларусі. Дзе, нарэшце, дзяржава будзе здольная ўшанаваць яго справу не гадамі турмы, а пажыццёвай павагай і заслужанай часткай у праўдзівым падручніку гісторыі Беларусі».
  • Реклама

  • Светлана Тихановская

    Крысціна Рыхтэр – пра новыя законапраекты, датычныя грамадзянскай супольнасці Беларусі Напрыканцы снежня Палата прадстаўнікоў Беларусі прыняла ў першым чытанні некалькі законапраектаў, датычных грамадзянскай супольнасці. Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр тлумачыць, што гэта значыць для беларусаў. 📍 На што варта звярнуць увагу? «Суб'ектамі грамадзянскай супольнасці ў законе названыя не ўсе НДА, а толькі аб'яднанні грамадзянаў або юрыдычных асобаў, чыя статутная дзейнасць накіраваная на вырашэнне асноўных задачаў узаемадзеяння дзяржаўных органаў і грамадзянскай супольнасці. Далей пералічваюцца тыя задачы, якія дзяржава лічыць адзіна слушнымі. І гэта адбываецца ў сітуацыі ліквідацыі больш за 1100 НДА». 📍 Навошта ўвогуле гэта рабіць? «Адказ знаходзіцца ў праекце Закону «Аб Усебеларускім народным сходзе». Згодна з артыкулам 89 змененай Канстытуцыі, дэлегатамі УНС з'яўляюцца ў тым ліку прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці. А гэта не меньш за 400 прадстаўнікоў, якіх варта дзесьці ўзяць, ды яшчэ каб яны былі ідэалагічна правільныя. Трэба разумець, што выключэнне з дыялогу прадстаўнікоў некамерцыйных арганізацый вядзе да даалейшага расколу паміж дзяржавай і грамадствам, сее недавер да дзяржаўных органаў, прыводзіць да немагчымасці апошніх рэагаваць на запыты людзей. Новы законапраект — чарговы доказ адсутнасці у рэжыму нават жадання слухаць людзей». 📍 Што можна зрабіць у сітуацыі, калі новае заканадаўства прымуць? «Агледзецца і зразумець, што мы разам, і грамадзянская супольнасць працягвае працаваць. Дапамагаць адно адному, гуртавацца і разам будаваць будучыню для Беларусі». Падрабязней з прававым аглядам праектаў законаў можна азнаёміцца на сайце Святланы Ціханоўскай: https://tsikhanouskaya.org/be/events/news/b8486eff00165ec.html
  • Светлана Тихановская

    С 2020 года Светлана Тихановская провела около 90 зарубежных визитов, во время которых встречалась с президентами, премьерами, королями. Дипломатический советник Тихановской Денис Кучинский рассказывает подробнее о том, что скрывается за публичной стороной этих визитов. 📍 Про перелёты во время визитов. «Мы всегда летаем эконом-классом, за редкими исключениями. Когда Светлану приглашают, бывает, принимающая сторона делает жест вежливости и говорит, что заплатит за отель и рейсы, мол, вы гостья нашей страны». 📍 Про звонок Байдена Тихановской. «Помощница Байдена набрала Франака. И в итоге они со Светланой созвонились, когда Байден был в самолете. Интересно, что он начал звонок со слов: «Привет! Это Джо Байден». Светлана сначала ответила: «Здравствуйте, Джо Байден». Потом перешла на «мистер президент», и дальше был разговор». 📍 Про то, на чем основываются дипломатические отношения «Согласен с Черчиллем, который говорил, что нет такого конфликта, который нельзя было бы решить за 20 минут. Я видел, как Тихановская договаривалась и за 5 минут. Дипломатические отношения часто основываются не только на твоем умении убедить, сказать, что важно, но и на личных отношениях. Вот министр иностранных дел, например, Эстонии или президент Польши Дуда. Надо еще посмотреть, встречался ли Дуда с кем-то чаще, чем с Тихановской, за последние два года. Ну, может, только с Зеленским. Он со Светланой виделся 8 раз и имел 2 звонка. Это показывает симпатию к народу, в том числе к Светлане Тихановской лично». Как долго длится подготовка к поездке, следят ли спецслужбы РБ за Тихановской, носят ли охранники оружие, кто оплачивает перелёты и отели, что сделали с печеньками Байдена – ответы на эти и другие вопросы по ссылке: https://news.zerkalo.io/economics/29412.html
    Сколько стоит один международный визит Тихановской и есть ли у нее райдер? Поговорили с ее дипломатическим советником

    За два года Светлана Тихановская съездила в международные поездки около 90 раз. Она встречалась с десятками президентов, премьеров, королями и другими топовыми политиками. Однако мало кто знает, что скрывается за публичной стороной этих визитов.

    Зеркало
  • Светлана Тихановская

    Ціханоўскую запрасілі выступіць на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе з 16 па 20 студзеня Святлана Ціханоўская плануе наведаць Давос і ўзяць удзел у Сусветным эканамічным форуме. Беларуская лідарка будзе выступаць на галоўнай сцэне разам з кіраўнікамі дзяржаваў. Ціханоўская плануе звярнуць увагу на ролю Беларусі ў новай архітэктуры бяспекі ў Еўропе, недапушчэнне выкарыстання беларускай тэрыторыі ў вайне супраць Украіны, сітуацыю з палітвязнямі і палітычныя рэпрэсіі. Афіцыйныя беларускія дэлегацыі не запрашаліся да ўдзелу ў давоскім Эканамічным форуме з 1992 года, калі Беларусь прадстаўляў Станіслаў Шушкевіч.