Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

4 года назад
Открыть в
Кіраўнікі Еўрапейскага інвестыцыйнага і Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця запэўнілі Ціханоўскую, што спынілі ўсе праекты з рэжымам Лукашэнкі, але будуць працягваць падтрымліваць рэпрэсаваныя бізнесы, якія пераехалі ў краіны ЕС На палях Давоскага форуму Ціханоўская правяла асобныя сустрэчы з прэзідэнтам Еўрапейскага Інвестыцыйнага банка Вернэрам Хоерам і прэзідэнткай Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Адыль Рэно-Басо. Раней кіраўніцтва банкаў устрымлівалася ад публічнай супрацы з дэмакратычнымі сіламі, але цяпер вырашыла наладзіць кантакт і супрацу. Бакі абмяркоўвалі актуальную эканамічную сітуацыю ў Беларусі і магчымасці выхаду краіны з рэцэсіі. Без сістэмных палітычных і эканамічных рэформаў гэта абсалютна немагчыма. Ціханоўская распавяла, што яе эканамічная каманда ўжо працуе над праектамі рэформаў, і запрасіла банкі падтрымаць экспертамі і экспертызай у падрыхтоўцы дакументаў. Кіраўнікі банкаў запэўнілі Ціханоўскую, што спынілі ўсе праекты з рэжымам Лукашэнкі, і што яны будуць працягваць падтрымліваць беларусаў, у прыватнасці малыя і сярэднія бізнесы, рэпрэсаваныя рэжымам, што пераехалі ў краіны Еўрасаюза. Ціханоўская адзначыла, што падтрымка беларускіх бізнесаў за мяжой крытычна важная для новай Беларусі, бо гэтыя кампаніі вернуцца ў Беларусь пасля пераменаў. Ціханоўская прапанавала распрацаваць па Беларусі асобную праграму дапамогі, паколькі магчымасцяў працы ўнутры краіны амаль не засталося. У прыватнасці абмяркоўвалі ўдзел ЕІБ і ЕБРР у запуску супольных з Еўракамісіяй праектаў па падтрымцы рэлакаванага беларускага бізнесу. Ціханоўская запрасіла ЕІБ і ЕБРР вярнуцца ў Беларусь пасля дэмакратычных пераменаў.