Обложка канала

Светлана Тихановская. Страница 18

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

  • Светлана Тихановская

    Рада Еўропы запускае план дзеянняў па падтрымцы беларускіх дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці на 2023 год Кантактная група ў Радзе Еўропы па Беларусі была створаная рашэннем Камітэта Міністраў РЕ 7 верасня 2022 года. У склад групы ўваходзяць прадстаўнікі дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці Беларусі, а таксама прадстаўнікі Рады Еўропы. Першая сустрэча кантактнай групы адбылася 7 лістапада, а другая – 25 студзеня ў Страсбургу. 1 лютага на пасяджэнні Камітэта Міністраў РЕ Святлана Ціханоўская і Генеральная Сакратарка РЕ Марыя Пейчыновіч-Бурыч прэзентавалі план з 15 канкрэтных мерапрыемстваў па падтрымцы прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сілаў, які быў распрацаваны з прадстаўнікамі кантактнай групы. Усе гэтыя мерапрыемствы накіраваныя на будаўніцтва дэмакратычных інстытутаў і падтрымку грамадскага развіцця Беларусі: – падтрымку незалежных журналістаў, – дапамога пацярпелым ад рэпрэсій, – садзейнічанне ўцягванню моладзі ў дэмакратычныя працэсы, – праца над пытаннямі недыскрымінацыі і гендарнай роўнасці. З поўным спісам можна азнаёміцца тут. Трэцяе пасяджэнне Кантактнай групы адбудзецца ў чэрвені 2023 года.
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў гэтую пятніцу Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і яе камандай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZAqcuGrrzMqHtJYMwcmdcOXMhH7-LojJsp7. Размова пачнецца ў пятніцу, 3 лютага, ў 18:00 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць часу на званок, таму колькасць рэгістрацый абмежаваная. Калі вы не паспееце зарэгістравацца на гэтым тыдні, зможаце зрабіць гэта на наступным. Адзначым, што такія размовы праходзяць кожны тыдзень. У першую чаргу прымаюцца людзі, якія раней не ўдзельнічалі ў размовах.
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская: «Сёння дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага. Ён аддаў сваё жыццё за тое, каб беларусы маглі мець самастойную дзяржаву, самі вырашаць свой лёс, з кім сябраваць і як жыць. Але не Каліноўскі пачынаў гэтую барацьбу – ён працягваў тое, што рабілі да яго іншыя выбітныя беларусы. І хоць Беларусь у 1991 годзе атрымала незалежнасць, гэтая барацьба, як мы бачым, не скончылася. Беларусь пад пагрозай – бо Лукашэнка, які атрымаў уладу, лічыць Беларусь сваёй персанальнай тэрыторыяй. Гэтую барацьбу вёў Тадэвуш Касцюшка і Кастусь Каліноўскі, дзеячы БНР і дэпутаты незалежнасці, Алесь Бяляцкі і Марыя Калеснікава. Гэтая барацьба нібыта перадаецца ад аднаго пакалення да іншага. І я вельмі хачу, каб мы не перадавалі нашую барацьбу наступнаму пакаленню. Каб нашыя дзеці ўжо жылі ў свабоднай Беларусі і толькі з падручнікаў па гісторыі ведалі, што такое акупацыя, рэпрэсіі, катаванні ў турмах, палітвязні. Каб мы сталі пакаленнем, якое перамагло дыктатуру. Мы мусім скончыць справу Кастуся Каліноўскага».
  • Реклама

  • Светлана Тихановская

    Светлана Тихановская – про новый «суд» над Сергеем Тихановским «Одно из самых злостных нарушений в тюрьмах режима – это не подчиняться, не бояться, не превращаться в серость, не скрываться за спинами других. За это режим назначил моему мужу Сергею очередной «суд». Возможно, они правда считают, что смогут таким образом укротить его и сделать похожим на себя. Ну так я сразу скажу – этого не получится. Сергей не перестанет быть таким, каким он является. Он не перестанет быть харизматичным и умным лидером, сколько бы ещё лет вы ему ни нарисовали. И он не будет бояться вас и ваших ручных «судей», «прокуроров» и прочих тюремщиков».
  • Светлана Тихановская

    Спецпасланнік па Беларусі і новая стратэгія: Ціханоўская сустрэлася з памочніцай дзяржсакратара ЗША Робін Даніген Святлана Ціханоўская распавяла пра сітуацыю з палітвязнямі, умовы ў турмах, апошнія суды, пераслед журналістаў і актывістаў. Таксама яна падзялілася бачаннем на тэму магчымага ўдзелу войскаў Беларусі ў вайне супраць Украіны. Прадстаўнікі дзярждэпартамента ЗША запэўнілі Ціханоўскую ў адназначнай падтрымцы дэмакратычных сілаў Беларусі. Робін Даніген распавяла, што ЗША прызначаць спецпасланніка па Беларусі, які будзе працаваць з дэмакратычным рухам. Падчас сустрэчы абмеркавалі стварэнне выпрацоўку новай праактыўнай стратэгіі па Беларусі, а таксама магчымасць правядзення міжурадавай сустрэчы краінаў-партнёраў, якія падтрымліваюць дэмакратычныя сілы. Новая стратэгія магла б прадугледжваць захады па абароне незалежнасці Беларусі і вывадзе расійскіх войскаў, далейшай ізаляцыі рэжыму Лукашэнкі і падтрымку дэмакратычных пераменаў. Таксама абмеркавалі магчымы візіт Святланы Ціханоўскай увесну гэтага года ў Вашынгтон, супольныя дзеянні, каб не дапусціць сяброўства рэжыму ў Радзе Бяспекі ААН у якасці часовага чальца, і ўдзел дэмакратычнай Беларусі ў Генасамблеі ААН і мерапрыемствах Вялікай Сямёркі.
  • Светлана Тихановская

    Грамадска-адукацыйны праект «Справа Выбару» падрыхтаваў адукацыйны курс на тэму выбараў, дэмакратыі і правоў чалавека Што такое парламенцкая ці прэзідэнцкая рэспубліка? У чым іх плюсы і мінусы? Чым адрозніваецца прапарцыйная сістэма ад мажарытарнай? Мэта гэтага курса – расказаць пра выбары і дэмакратыю простай і зразумелай мовай, патлумачыць базавыя прынцыпы дэмакратыі на падставе тэорыі і прыкладаў з рэальнага жыцця. Кожны з пяці модуляў складаецца з відэа-лекцыі, інтэрв’ю з цікавым суразмоўцам, кейс-стадзі і кароткага квізу, каб праверыць сябе. Па выніках курса вы зможаце прайсці тэст і атрымаць бяспечны і ананімны сертыфікат. Спецыяльны дарадца Святланы Ціханоўскай па выбарах Аляксандр Шлык: «Гэты адукацыйны курс распрацаваны з мэтай проста распавесці пра сур’ёзныя канцэпцыі. Толькі веды дазволяць нам пазбегнуць папулізму і пабудаваць устойлівую дэмакратыю». Курс не патрабуе рэгістрацыі, далучыцца можна праз сайт https://vybar.org.
  • Светлана Тихановская

    Светлана Тихановская: «Сегодня уже третий свой день рождения Эдуард Бабарико встречает в СИЗО на Володарского. Знаете, для меня надуманное дело Эдуарда хорошо отражает суть репрессивной машины в Беларуси. Эдуарда почти 1000 дней держат в заложниках просто потому, что он сын своего папы. За то, что он поддержал своего папу в законном праве избираться на государственную должность. Поддержал беларусов в их базовом праве голосовать за своих кандидатов на честных, демократических выборах. Эдуарда держат в заложниках еще и для того, чтобы создавать психологическое давление на Виктора Бабарико и всех нас. Для того, чтобы беларусы боялись высказаться, глядя на то, как режим готов мстить не только своим оппонентам, но и их близким. Примеров такой бессмысленной мести множество. Маленькая дочь Даши и Игоря Лосиков, у которой оба родителя сейчас за решеткой. Или 15-летний подросток, которого держат в заложниках, чтобы надавить на его родственника, администратора одного из протестных каналов. Я хочу поддержать Эдуарда, его семью, его друзей, и всех заложников режима, которые заслуживают выйти из тюрем в свободную Беларусь. И задача каждого из нас – сделать эту Беларусь возможной. Напишите свои слова поддержки Эдуарду по адресу: СИЗО-1, Минск, ул. Володарского 2, 220030. Поддержите политзаключенных и их родственников, которым так важно чувствовать, что они не одни».
  • Светлана Тихановская

    Што рабілі валанцёры Офіса апошні месяц? Справаздача пра вашую дапамогу — у картках. Даведацца больш можна ў нашым тэлеграм-канале або на YouTube. Кожнаму валанцёру і валанцёрцы мы кажам вялікі дзякуй! А калі вы яшчэ не далучыліся да нашай праграмы, рабіце гэта праз бот або падтрымлівайце нас праз збор на BYSOL.
  • Светлана Тихановская

    Як патлумачыць дзіцяці каштоўнасць беларускай мовы і вывучыць яе самому? У гэтым відэа прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык і дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка зноў разважаюць пра беларускую мову. Франак Вячорка расказвае, як бацькі з дзяцінства пасялілі ў «беларускамоўны цяплічны асяродак», і ён ні разу пра гэта не пашкадаваў. А Аліна Коўшык распавядае, як пасля нараджэння сына вырашыла, што будзе размаўляць з ім толькі па-беларуску, і як яна матывавала яго: «Калі ў мяне нарадзіўся сын, я прыняла для сябе рашэнне, што хачу з ім размаўляць па-беларуску. Для нашых дзяцей выкарыстанне беларускай мовы будзе мець больш рэзону, калі яны будуць бачыць практычнасць беларускай мовы, а не толькі традыцыі. Я абсалютна перакананая, што ў будучыні беларуская мова будзе ў пашане, а тыя людзі, якія будуць ёй карыстацца, змогуць мець лепшыя магчымасці для кар'еры. Але я добра разумею, што гэта доўгі і паступовы працэс». Уся размова Франака Вячоркі і Аліны Коўшык – у відэа: https://youtu.be/RKUHd6Di1VA
    Як патлумачыць дзіцяці каштоўнасць беларускай мовы і вывучыць яе самому?

    У гэтым відэа прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык і дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка зноў разважаюць пра беларускую мову. Франак Вячорка расказвае, як бацькі з дзяцінства пасялілі ў «беларускамоўны цяплічны асяродак», і ён ні разу пра гэта не пашкадаваў. А Аліна Коўшык распавядае, як пасля нараджэння сына вырашыла, што будзе размаўляць з ім толькі па-беларуску, і як яна матывавала яго: «Калі ў мяне нарадзіўся сын, я прыняла для сябе рашэнне, што хачу з ім размаўляць па-беларуску. Для нашых дзяцей выкарыстанне беларускай мовы будзе мець больш рэзону, калі яны будуць бачыць практычнасць беларускай мовы, а не толькі традыцыі. Я абсалютна перакананая, што ў будучыні беларуская мова будзе ў пашане, а тыя людзі, якія будуць ёй карыстацца, змогуць мець лепшыя магчымасці для кар'еры. Але я добра разумею, што гэта доўгі і паступовы працэс».

    YouTube
  • Светлана Тихановская

    Анатоль Лябедзька – пра сваю міжпарламенцкую працу ў Польшчы на карысць Беларусі – Як сустрэча з маршалкам Сейма Польшчы і паседжанне камітэта па замежных справах цягам дзвюх гадзінаў паўплывае на беларусаў? – Што для беларусаў значыць рэзалюцыя Сейма па Беларусі? – Чым дапаможа група стратэгічнага планавання? – У чым сувязь польскай перадвыбарчай кампаніі і Беларусі? Пра гэта і іншае расказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька.
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская: «Сёння стала вядома, што ва Украіне на вайне загінуў беларускі добраахвотнік Эдуард Лобаў. Ён быў сапраўды выбітным беларусам, які абараняў Беларусь – і дзяржава «ўзнагародзіла» яго за гэта статусам палітзняволенага яшчэ ў 2010 годзе. Ён цалкам адбыў свой тэрмін у адной з найгоршых турмаў Беларусі – івацэвіцкай калоніі «Воўчыя норы». Эдуард выйшаў на волю толькі праз 4 гады, бо адмаўляўся пісаць прашэнне на памілаванне. З 2015 года былы палітвязень абараняў Украіну ад расійскіх захопнікаў. На гэтай вайне гінуць беларусы, якія маглі б яшчэ доўга жыць і рабіць нашую краіну лепшай. Але злачынныя рэжымы вырашылі інакш. Мы не забудземся Эдуарда Лобава. Ён назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах».
  • Светлана Тихановская

    Палегчыць атрыманне візаў і ВНЖ, падтрымаць беларускія ініцыятывы: дарадца Ціханоўскай Крысціна Рыхтэр выступіла ў камітэце ПАРЕ Камітэт ПАРЕ па міграцыі, уцекачах і перамешчаных асобах прызначыў спецыяльнага дакладчыка Поля Галеса для падрыхтоўкі даклада на тэму «Вырашэнне дакладных праблемаў, з якімі сутыкаюцца беларусы ў выгнанні». Такі даклад – гэта шанец даследаваць рэальнае становішча беларусаў у выгнанні, а таксама адрасаваць рэкамендацыі краінам-удзельніцам Рады Еўропы (у тым ліку тым, якія не ўваходзяць у склад Еўрасаюза). Паводле ацэнак ПАРЕ, пасля жніўня 2020 года з Беларусі выехала ад 200 да 500 тысяч чалавек. Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр выступіла на пасяджэнні камітэта, дзе адзначыла кола складанасцяў, з якімі сутыкаюцца беларусы, якія вымушаныя пакінуць краіну праз палітычны пераслед. Яна адзначыла праблемы легалізацыі, інтэграцыі ў грамадства, а таксама немагчымасць звярнуцца па медыцынскую або псіхалагічную дапамогу. Таксама Крысціна Рыхтэр ўзняла пытанні нядаўніх зменаў беларускага заканадаўства і праваўжывальнай практыкі: пазбаўленне грамадзянства, крымінальны пераслед за праяву нацыянальнай ідэнтычнасці, масавае прызнанне НДА і СМІ экстрэмісцкімі фармаваннямі (цяпер у спісе больш за 120 арганізацый, СМІ і ініцыятываў). На пасяджэнні камітэта было прапанаванае палягчэнне працэсаў атрымання візаў і відаў на жыхарства для беларусаў, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам, а таксама падтрымка беларускіх ініцыятываў, накіраваных на захаванне нацыянальнай ідэнтычнасці ў краінах іх знаходжання. Цягам некалькі месяцаў дакладчык правядзе кансультацыі з беларускімі дыяспарамі, арганізацыямі, якія дапамагаюць беларусам за мяжой, а таксама з уладамі некаторых краінаў знаходжання беларусаў. Вынікі даклада з практычнымі парадамі для краінаў будуць абмяркоўвацца ў ПАРЕ ў кастрычніку 2023 года.
  • Светлана Тихановская

    Рэабілітацыя для палітвязняў і іх сем’яў, падтрымка беларускай дыяспары. Вынікі працоўнага візіту Святланы Ціханоўскай у Харватыю – На сустрэчы з прэм'ер-міністрам Андрэем Плянковічам гаварылі пра арганізацыю міжнароднай сустрэчы, прысвечанай Беларусі, а таксама новай стратэгіі Еўрасаюза па Беларусі. Беларуская лідарка падзякавала Харватыі за падтрымку ў Еўрапейскім Саюзе, Радзе Еўропы і АБСЕ – Харватыя паслядоўна падтрымлівае ініцыятывы і прапановы беларускіх дэмакратычных сілаў. Святлана Ціханоўская перадала просьбы ад беларускай дыяспары, у прыватнасці, каб Харватыя не патрабавала апастылю ад беларусаў, якія не могуць вярнуцца ў краіну. – Харватыя не будзе прызнаваць рашэнні незаконных судоў супраць прадстаўнікоў дэмакратычнага руху, не прызнае Лукашэнку прэзідэнтам і будзе працягваць працу з прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў. – Ціханоўская распавяла пра працу Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, накіраваную, у тым ліку, на прадухіленне поўнамаштабнага ўдзелу беларускага войска ў вайне. – Святлана Ціханоўская і міністр замежных справаў Харватыі Гордан Грліч-Радман абмеркавалі рэабілітацыйную праграму для былых палітвязняў і сем’яў рэпрэсаваных, якія ўжо існуюць у Нарвегіі, Італіі і Іспаніі. Таксама гаварылі пра студэнцкія і культурныя абмены.
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская: «У гэты дзень 33 гады таму беларуская мова набыла статус дзяржаўнай. Гэта здарылася нават да разбурэння савецкай імперыі і было значным крокам да нашай незалежнасці. Усе законы, кодэксы і дзяржаўны дакументазварот вяліся па-беларуску. У школах не толькі гісторыю Беларусі, але і матэматыку, і фізіку з хіміяй выкладалі на ёй. І больш за 85% насельніцтва называлі беларускую роднай. Але гэта быў нядоўгі час. Пасля першых жа лукашэнкаўскіх зменаў у Канстытуцыю 1995 года нашая мова страціла статус адзінай дзяржаўнай. І паводле наступнага перапісу колькасць людзей, якія карыстаюцца ёй і называюць роднай, упала на траціну. Сёння мы бачым, што нават замацаванае ў Канстытуцыі дзвюхмоўе не працуе. Сёння мясцовы чыноўнік наўрад ці звернецца ці адкажа вам па-беларуску. Сёння ў школах нават гісторыю Беларусі чамусьці выкладаюць па-руску. Кнігі нашых літаратараў забараняюць, а ў турмах за ўжыванне роднай мовы нават могуць пакараць. Усё гэта – частка палітыкі рэжыму па знішчэнні нашай нацыянальнай ідэнтычнасці. Але я бачу, што беларусы не дазваляюць сабе забыцца на свае карані. Штодня ўсё больш людзей разумеюць каштоўнасць роднай мовы і пачынаюць размаўляць на ёй з сябрамі. Няхай спачатку з памылкамі. Але па кроку мы ідзем да сваёй свабоды і незалежнасці, разумеючы, што без нацыянальнай свядомасці іх не здабыць. Пакуль мы гаворым на беларускай мове, яна жыве, як жыве вольная Беларусь. Успомніце, колькі твораў беларускіх класікаў нам засталося з такіх жа цяжкіх часоў! Васіль Быкаў, наш нацыянальны герой, нават абыходзіў савецкую цэнзуру, бо цэнзары наўпрост не разумелі беларускай мовы і правілі толькі рускія пераклады. Гэта паказвае, што наша мова – гэта наша зброя. І я ўпэўненая, што мы здолеем абараніць і яе, і сябе, і здабыць Беларусі свабоду і незалежнасць, пра якія так марым мы і так марылі нашыя выбітныя продкі».
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская – адноўленай Каардынацыйнай Радзе: «На вас вялікая адказнасць» Сёння Святлана Ціханоўская прывітала адноўленную Каардынацыйную Раду, якая абрала новы склад і ў хуткім часе прыступіць да працы. «Нам хацелася б, каб абноўленая Каардынацыйная рада стала сапраўдным органам прадстаўніцтва грамадзянскай супольнасці. Перамены ў Беларусі – справа супольная. І мы не адмаўляемся ад сваіх мэтаў: мы працягваем настойваць на перамовах і на мірным пераходзе ад дыктатуры да дэмакратыі. Мне здаецца, што першачарговая задача цяпер – акрэсліць стратэгічныя прыярытэты і прытрымлівацца іх. Я спадзяюся на вашую экспертызу ў разглядзе праектаў найважнейшых для Беларусі рэформаў, якія зараз рыхтуе Аб'яднаны Пераходны Кабінет і дэмакратычныя сілы. Мы павінны прапанаваць грамадству альтэрнатыву. Вызначыць, як будзе праводзіцца канстытуцыйная рэформа і вярнуць законнасць. Як вызваліць і рэабілітаваць палітычных вязняў. Як будзе забяспечаны правапарадак і эканамічная стабільнасць у пераходны перыяд. Пасля таго як Каардынацыйная Рада вырашыць арганізацыйныя пытанні, зацвердзіць структуру і рэгламент працы, мы заплануем першую сустрэчу паміж прадстаўнікамі Рады і Кабінета. На гэтай сустрэчы мы хацелі б даць справаздачу па праведзенай за паўгода працы і дамовіцца пра тое, як мы разам выпрацуем напрамкі і пагадзімся на формы нашага далейшага ўзаемадзеяння».
  • Реклама

  • Светлана Тихановская

    К какой именно войне не готовится Беларусь? Светлана Тихановская: «Вы видели бюджет Беларуси на 2023 год? На Минобороны выделяют 2,7 млрд рублей, на МВД – ещё почти 1,5 миллиарда. В общей сложности на силовые структуры, суды и правоохранительную деятельность потратят 6,8 миллиардов рублей. Просто сравните эту цифру с бюджетом на министерство ЖКХ – 6,7 миллионов рублей. Нетрудно посчитать, что разница фактически в тысячу раз. В тысячу раз больше денег режим тратит на свой репрессивный аппарат, чем на решение проблем людей в Беларуси. При этом цены на услуги ЖКХ на протяжении 2023 года вырастут два раза. Ещё одна страшная находка последних дней – это опубликованный документ, по которому оказывается, что содержание российских войск в Беларуси тоже оплачивают беларусы. Да, в документе соглашения между РФ и РБ о совместной подготовке военнослужащих так и написано: пребывание российских войск в Беларуси осуществляется «на безвозмездной основе» для России. А государство при этом убеждает, что Беларусь ни в какой войне не участвует и не планирует. Не нужно быть экспертом, чтобы понять: бюджет государства складывается из налогов граждан. А значит пугающе растущие бюджеты на министерство обороны – это деньги беларусов, которые тратятся на военизацию и содержание чужой армии. Поэтому у меня остаётся один вопрос, который народ Беларуси имеет право задать тем, кто считает себя властью: так к какой именно войне не готовится Беларусь?»
  • Светлана Тихановская

    Ціханоўская, Латушка, Аляхновіч і Вячорка абмеркавалі з міністаркай фінансаў Польшчы праблемы беларускага бізнесу Святлана Ціханоўская распавяла, што нават у Польшчы беларускія прадпрымальнікі сутыкаюцца з дыскрымінацыяй і праблемамі з легалізацыяй, рэлакацыяй з Беларусі свайго бізнесу, супрацоўнікаў і іх сем’яў і адкрыцця банкаўскіх рахункаў. Эканамічны дарадца Ціханоўскай і адзін з кіраўнікоў Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) Алесь Аляхновіч распавёў пра ініцыятыву эканамічнай каманды Ціханоўскай і ABBA стварэння гарантыйнага фонду для беларускіх кампаніяў у Еўрасаюза. Зараз гэта абмяркоўваецца з Еўракамісіяй і польскім фінансавым сектарам. Ён прапанаваў міністарцы падтрымаць гэтую ідэю. Таксама Аляхновіч распавёў пра важнасць працэсу верыфікацыі беларускага бізнесу, каб аддзяліць сумленны прыватны бізнес ад фірмаў, якія падтрымліваюць рэжым, вайну і дапамагаюць з абыходам санкцыяў. У сваю чаргу намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета і прадстаўнік па транзіце ўлады Павел Латушка прапанаваў міністарцы падрыхтаваць інфармацыйную запіску для польскіх інстытуцыяў, з тлумачэннем санкцыйнай палітыкі, каб мінімізаваць выпадкі беспадстаўнай дыскрымінацыі беларусаў. Бакі дамовіліся стварыць агульную працоўную групу па падтрымцы беларускага бізнесу. Спрашчэнне рэлакацыі беларускага бізнесу ў Польшчы будзе для яго дадатковай абаронай перад палітычным пераследам з боку рэжыму. Падрабязней – на сайце Святланы Ціханоўскай.
  • Светлана Тихановская

    Светлана Тихановская – беларусам, которые рассматривают возвращение в Беларусь: «Позаботьтесь о своей безопасности» «Желание режима вернуть в страну людей понятно. Числа, которые называет Лукашенко («полторы-две тысячи человек»), серьёзно занижены, ведь на самом деле Беларусь вынужденно покинули сотни тысяч людей. Это специалисты самых разных сфер, без которых экономика не может нормально функционировать. Сегодня дефицит рабочих рук в стране – это примерно 100 тысяч человек. Беларусы знают: мы сможем вернуться домой тогда, когда всем людям и семьям будет гарантирована безопасность. Такой гарантией может быть то, чего сейчас по вине режима в Беларуси нет: работающий закон, независимый суд, правовые механизмы и демократические институты. Сейчас вместо того, чтобы остановить политические преследования, режим только усиливает их. Если летом 2022 года задерживали по 100-120 человек в месяц, то за сентябрь 2022 года было больше 400 задержаний. За октябрь 2022 года беларусам по политическим мотивам присудили суммарно 426 лет несвободы. Поэтому никакие комиссии режима не решат кризиса: политического, экономического и гуманитарного. Вместо свободы режим предлагает беларусам заключить сделку со следствием, чтобы было мягче, как они говорят, «стоять на коленях». Поэтому я прошу всех беларусов помнить: режим не может сдержать никаких обещаний и не может дать никаких гарантий. Не верьте тем, кто только за 2022 год задержал 52 беларуса, вернувшихся домой. Позаботьтесь о своей безопасности и безопасности своих близких. Не дайте себя обмануть».