Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

4 года назад
Открыть в
Ціханоўская прапанавала Швейцарыі дапамагчы ў арганізацыі перамоваў па вызваленні палітвязняў У Давосе Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Швейцарскай Нацыянальнай Рады Марцінам Кандзінасам. Яна распавяла пра сітуацыю з беларускімі палітвязнямі, і папрасіла знайсці магчымасці для арганізацыі дыялогу па іх вызваленні пры пасярэдніцтве Швейцарыі. На сустрэчы таксама абмеркавалі магчымасць стварэння групы сяброў Беларусі ў швейцарскім парламенце. Прэзідэнт сказаў, што яны ліквідавалі групу па сувязях з рэжымным парламентам, і разгледзяць магчымасць стварэння групы сяброў свабоднай Беларусі. Таксама беларуская лідарка папрасіла прэзідэнта разглядзець магчымасць выдзялення Швейцарыяй дапамогі рэпрэсаваным, а таксама далучэння да санкцыяў супраць сілавікоў і суддзяў, якія бралі ўдзел у рэпрэсіях і падтрымліваюць вайну.