Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

4 года назад
Открыть в
Створаны прэцэдэнт: камітэт па правах чалавека ААН разглядае дзве скаргі па беларускіх забастоўках Першая справа – страйк на «Беларуськаліі» ў жніўні 2020 года. Але беларускі суд прызнаў гэтую забастоўку незаконнай, а яе ўдзельнікі былі рэпрэсаваныя. Чальцы страйкама ў сваёй скарзе распавядаюць пра іх звальненне па палітычных прычынах і катаванні ў турмах, куды яны патрапілі. Другая справа – агульнанацыянальны страйк у кастрычніку 2020 года, многія з удзельнікаў якога былі звольненыя і рэпрэсаваныя. Тры ўдзельнікі страйку падалі скаргу, у якой распавядаюць пра сваё звальненне і рэпрэсіі. Гэтыя скаргі падрыхтавалі і падалі беларускія праваабаронцы з арганізацыі Respect-Protect-Fulfill. Адзначым, што першы і апошні раз справу па забастоўках камітэт па правах чалавека разглядаў у 1986 годзе. Рэгістрацыя адразу дзвюх скаргаў – гэта важны прэцэдэнт, які паўплывае на будучыню не толькі Беларусі.