Обложка канала

Светлана Тихановская. Страница 23

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

  • Светлана Тихановская

    Юрист Офиса Тихановской Кристина Рихтер – о лишении беларусского гражданства: «Законопроект, принятый сегодня сразу в двух чтениях Палатой представителей Национального собрания Республики Беларусь, противоречит ст. 10 Конституции. Также он противоречит международным обязательствам Республики Беларусь, в частности – пункту 2 статьи 15 Всеобщей декларации прав человека ООН. Более того, Конституционный Суд Республики Беларусь, давая конституционную оценку предыдущим поправкам в Закон О гражданстве Республики Беларусь, подтвердил приверженность защите права на гражданство, полученное по рождению. Таким образом, принятие изменений и дополнений в Закон О гражданстве Республики Беларусь фактически преследует единственную цель – возможность неправомерно лишать гражданства по политическим мотивам тех беларусов и беларусок, до которых не сможет добраться абсолютно слепая беларусская Фемида». Полностью разбор – по ссылке: https://tsikhanouskaya.org/ru/events/news/ca029d731684d3f.html
  • Светлана Тихановская

    «Мы будзем здабываць магчымасці для беларусаў мець адпаведны прававы статус у цывілізаваным свеце незалежна ад вар'яцкіх дзеянняў рэжыму» Намеснік кіраўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі пракаментаваў прыняцце паправак у закон, якія дазваляюць рэжыму пазбаўляць беларусаў грамадзянства па палітычных матывах: «Пазбаўленне грамадзянства, якое належыць кожнаму чалавеку па праве нараджэння — цынічнае беззаконне, якое супярэчыць Канстытуцыі і міжнародным абавязацельствам Беларусі. Гэта шок для беларусаў і ўсяго цывілізаванага свету. Гэтае незаконнае дзеянне стане для беларускага і міжнароднага правасуддзя важным доказам віны асобаў, адказных за ўсталяванне дыктатуры, палітычныя рэпрэсіі супраць беларусаў і грубыя парушэнні базавых правоў чалавека. Дастаткова прыгадаць, што людзей пазбаўлялі грамадзянства, дадзенага па праве нараджэння, у нацысцкай Германіі. І гэтае падабенства шмат аб чым гаворыць, у тым ліку пра тое, якім можа і павінны быць фінал прадстаўнікоў гэтага рэжыму. Адной з галоўных задач нашай міжнароднай дзейнасці з'яўляецца здабыццё магчымасцяў для беларусаў мець адпаведны прававы статус, пацверджаны дакументам адпаведнага ўзору, незалежна ад вар'яцкіх дзеянняў рэжыму. Мы будзем дамагацца непрызнання падобных рашэнняў нелегітымнай улады і вырашэння практычных аспектаў, з якімі могуць сутыкнуцца беларускія грамадзяне за мяжой». @CabinetBelarus
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў гэты чацвер Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і яе камандай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZEvd-GurD8tHtTT7pH6wnMgDi2jkF25DbDb. Размова пройдзе ў чацвер, 15 снежня, з 13:00 да 15:00 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць часу на званок, таму колькасць рэгістрацый абмежаваная. Калі вы не паспееце зарэгістравацца на гэтым тыдні, зможаце зрабіць гэта на наступным. Адзначым, што такія размовы праходзяць кожны тыдзень. У першую чаргу прымаюцца людзі, якія раней не ўдзельнічалі ў размовах.
  • Реклама

  • Светлана Тихановская

    Светлана Тихановская: «Ровно год назад моему мужу Сергею Тихановскому озвучили незаконный приговор – 18 лет лишения свободы. До этого он больше полутора лет провел в пыточных условиях СИЗО. Каждый день, пока он был там, был психологическим испытанием и для меня. Что ответить детям, когда они спрашивают: где папа? Что сделать, чтобы вытащить его из рук тюремщиков? Я до сих пор не знаю, как отвечать на главный вопрос: как там Сергей? Новостей практически нет. А если есть – и это не новости о чем-то плохом, как лишение адвокатов или помещение в ШИЗО – я не всегда могу о них рассказать. Ведь, возможно, увидев силу Сергея, ему захотят сделать ещё больнее, сделать его условия еще более невыносимыми. Я живу и работаю так, чтобы Сергей, как и другие невиновные люди в тюрьмах, могли как можно раньше выйти на свободу. Конечно, мне не хватает поддержки и харизмы Сергея, его энергии рядом. Должна признаться, мне приходится растить в себе качества, которыми обладает Сергей. Чтобы быть более открытой в работе, «быть жёстче» в решении проблем, при этом не теряя внимания и заботы об окружающих. Я знаю, что многие беларусы чувствуют те же эмоции, что и я. Поэтому сегодня я хочу поддержать каждого, чей родственник, друг, знакомый сидит в тюрьме по циничным, надуманным обвинениям. Каждого, кто, как и мой муж, заперт в заложниках за собственную смелость, совесть и желание лучшей жизни для своей страны. К сожалению, нас много. Но, к счастью, мы есть друг у друга».
  • Светлана Тихановская

    Дапамога палітвязням і магчымасць перайменавання назвы Беларусі: Святлана Ціханоўская пачала візіт у Фінляндыю Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністаркай Саннай Марын. На сустрэчы абмяркоўвалі: 📍Сітуацыю з палітвязнямі, умовы ў турмах і міжнародныя механізмы іх вызвалення. Ціханоўская папрасіла падтрымаць рэпрэсаваных – многія пачынаюць выходзіць з турмаў і ім патрэбная рэабілітацыя. 📍Магчымасць перайменавання назвы Беларусі. Зараз у фінскай мове Беларусь называюць «Белай Расіяй» (калі ў перакладзе). 📍Ролю рэжыму ў вайне. Ціханоўская заклікала Фінляндыю выступіць у падтрымку беларускага суверэнітэту і патрабаваць вываду расійскіх войскаў не толькі з Украіны, але і з Беларусі. 📍Магчымасць аказання дапамогі беларускай грамадзянскай супольнасці і тым беларусам, якія шукаюць бяспечны прытулак у краінах Еўрасаюзу. Потым Святлана Ціханоўская выступіла ў Фінскім інстытуце міжнародных адносінаў з удзелам каля 100 экспертаў, і таксама правяла брыфінг перад пасламі 17 краінаў.
  • Светлана Тихановская

    Дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны, дэлегацыя Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, прадстаўнікі палка Каліноўскага і руху «Супраціў» разам з іншымі палітыкамі і экспертамі абмеркавалі шляхі супрацоўніцтва на форуме ў Львове    Намеснік кіраўніка Кабінета Валер Кавалеўскі: «На форуме мы даводзілі ўкраінскаму боку, што ўлады Украіны могуць больш выразна фармуляваць у міжнароднай палітыцы тэзіс аб тым, што без дэмакратычнай Беларусі не будзе бяспекі для Украіны і для ўсяго рэгіёна. Бо голас Украіны зараз добра чутны па ўсім свеце. Гэта дапаможа нам вырашыць задачу, у якой зацікаўлены абодва бакі. Таксама абмеркавалі пытанне аб атрымані беларусамі ВНЖ, разблакаванне банкаўскіх рахункаў беларусаў, пытанне беларускіх добраахвотнікаў. Абодва бакі прызналі, што нам не хапае інфармацыі адзін пра аднога, нейкіх супольных крыніц даставернай інфармацыі - мы вырашылі працаваць над гэтым. Я ўбачыў гатоўнасць удзельнікаў форуму да сумесных праектаў і працягу дыялогу. І мы яго працягнем, пакуль не дасягнем жаданых вынікаў». Суарганізатар форуму Валерый Мацкевіч: «Форум складаўся з васьмі панэляў, у нас атрымалася забяспечыць удзел больш чым 30-ці моцных спікераў з абодвух бакоў. Гэта быў добры пачатак. Мы ўжо пачалі абмеркаванне  з нашымі украінскімі калегамі сумесных планаў на будучы год». @CabinetBelarus
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўскае віншуе Алеся Бяляцкага і беларусаў з Нобелеўскай прэміяй міру «Сёння Алесь Бяляцкі, а за яго плячыма – і ўся вольная Беларусь – атрымалі Нобеля. За яго плячыма – бо Алесь рухаў наперад свае каштоўнасці, беларускую годнасць яшчэ ў тыя часы, калі некаторыя з нас яшчэ не прыйшлі да гэтага, або нават не нарадзіліся на свет. Я віншую нашага героя і ягоную жонку Наталлю Пінчук, якая атрымала Нобелеўскую прэмію за мужа і выступіла з прамовай па-беларуску. Разам з мноствам людзей мне было складана стрымаць слёзы на той прамове. Сёння для нас больш нічога не будзе важней за словы Алеся Бяляцкага. Таму я пакіну тут менавіта ягоныя цытаты: 📍«Нядаўна ў мяне адбыўся кароткі дыялёг. – Калі на волю? – спыталіся ў мяне. – А я і так вольны, у душы, – адказаў я. Мой вольны дух лунае па-над вязьніцай і над кляновым лістом абрысаў Беларусі». 📍«Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць, не патускнелі. Яны заўжды са мной, і я ахоўваю іх, як магу. Яны – як адлітыя з золата, і іх не бярэ іржа». 📍«Мала быць адукаваным і дэмакратычным, мала быць гуманным і міласэрным. Трэба ўмець бараніць свой набытак і сваю Айчыну. Недарэмна ў сярэднявеччы паняцьце Айчыны было тоесным паняцьцю свабоды». 📍«А 10 сьнежня мне хочацца паўтарыць для ўсіх: «Ня бойцеся!» Гэта тое, што сказаў у 80-я папа Ян Павал II, калі прыехаў у камуністычную Польшчу. Больш ён нічога тады не сказаў, але хапіла. Я веру, бо ведаю, што пасьля зімы наступае вясна». Спадар Алесь, я ганаруся быць вашай сучасніцай. Мы ўсе марым пра той час, калі Беларусь будзе вольная, а вы і ўсе палітзняволеныя будуць на свабодзе».
    Святлана Ціханоўскае віншуе Алеся Бяляцкага і беларусаў з Нобелеўскай прэміяй міру

    «Сёння Алесь Бяляцкі, а за яго плячыма – і ўся вольная Беларусь – атрымалі Нобеля. За яго плячыма – бо Алесь рухаў наперад свае каштоўнасці, беларускую годнасць яшчэ ў тыя часы, калі некаторыя з нас яшчэ не прыйшлі да гэтага, або нават не нарадзіліся на свет. Я віншую нашага героя і ягоную жонку Наталлю Пінчук, якая атрымала Нобелеўскую прэмію за мужа і выступіла з прамовай па-беларуску. Разам з мноствам людзей мне было складана стрымаць слёзы на той прамове. Сёння для нас больш нічога не будзе важней за словы Алеся Бяляцкага. Таму я пакіну тут менавіта ягоныя цытаты: 📍«Нядаўна ў мяне адбыўся кароткі дыялёг. – Калі на волю? – спыталіся ў мяне. – А я і так вольны, у душы, – адказаў я. Мой вольны дух лунае па-над вязьніцай і над кляновым лістом абрысаў Беларусі». 📍«Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць, не патускнелі. Яны заўжды са мной, і я ахоўваю іх, як магу. Яны – як адлітыя з золата, і іх не бярэ іржа». 📍«Мала быць адукаваным і дэмакратычным, мала быць гуманным і міласэрным. Трэба ўмець бараніць свой набытак і сваю Айчыну. Недарэмна ў сярэднявеччы паняцьце Айчыны было тоесным паняцьцю свабоды». 📍«А 10 сьнежня мне хочацца паўтарыць для ўсіх: «Ня бойцеся!» Гэта тое, што сказаў у 80-я папа Ян Павал II, калі прыехаў у камуністычную Польшчу. Больш ён нічога тады не сказаў, але хапіла. Я веру, бо ведаю, што пасьля зімы наступае вясна». Спадар Алесь, я ганаруся быць вашай сучасніцай. Мы ўсе марым пра той час, калі Беларусь будзе вольная, а вы і ўсе палітзняволеныя будуць на свабодзе».

    YouTube
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская запрашае глядзець уручэнне Нобелеўскай прэміі Алесю Бяляцкаму Сёння Алесь Бяляцкі будзе ўзнагароджаны Нобелеўскай прэміяй міру. Ён не зможа атрымаць сваю прэмію асабіста ў рукі, бо ў дадзены момант знаходзіцца за кратамі. Але ў нас з вамі ёсць магчымасць выказаць сваю салідарнасць з Алесем і ўсімі палітвязнямі – мы можам разам глядзець уручэнне Нобелеўскай прэміі. Збірайцеся з сябрамі і блізкімі, клічце суседзяў ці калегаў. Трансляцыя пачнецца а 14:00 (па Мінску), паглядзець можна па гэтай спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=IiO3fikAUng Тыя, хто знаходзіцца за мяжой, могуць арганізаваць акцыю салідарнасці або сумесны прагляд уручэння прэміі ў сваім горадзе. Каб да вас далучылася больш людзей, дадавайце месца вашага мерапрыемства на мапу standwithbelarus.org. Таксама праваабарончы цэнтр «Вясна» зрабіў сайт, дзе можна знайсці шмат цікавай інфармаціі пра жыццё Алеся Бяляцкага: https://freeales.org/ru
  • Светлана Тихановская

    Светлана Тихановская: «Сергея Тихановского лишили адвоката. Виктор Мацкевич с сегодняшнего дня лишён лицензии. Он не прошел внеочередную аттестацию, а вчера он был исключён из коллегии адвокатов. Виктор – профессионал, который защищал политических заключенных. Я благодарю его за то достоинство, с которым он всё это время делал свою работу, и ту заботу, которую проявлял по отношению к моему мужу и другим своим клиентам. Это очень важно – иметь помощь адвоката, если ты находишься в Беларуси: и как защитника, и как соратника, и как человека, который передаёт новости от близких. Но я также хочу сказать: за два с половиной года режиму не удалось сломить Сергея. И этот шаг – не исключение».
  • Светлана Тихановская

    Міжнародныя магчымасці для беларусаў Святлана Ціханоўская: «Шаноўныя сябры, падчас кожнага працоўнага візіту на сустрэчах рознага ўзроўню я ўздымаю пытанне адукацыйных магчымасцяў для беларускіх студэнтаў, навукоўцаў і даследчыкаў. Бо зараз адукацыя ў Беларусі больш падобная на ваенную ці патрыятычную падрыхтоўку – там няма месца сапраўдным карысным ведам.  Кожны месяц каманда Офіса па адукацыі рыхтуе дайджэст «Асвета», каб у вас была магчымасць знайсці для сябе адукацыйную праграму, даследчы праект ці стажыроўку ў значнай ініцыятыве ў сферы адукацыі і навукі. Зараз выйшаў новы выпуск дайджэста, у якім, напрыклад, Еўрапейскі каледж запрашае на навучанне ў Бруге або ў Варшаве па эканамічных, юрыдычных, палітычных і іншых кірунках. Пра гэтую і іншыя магчымасці можна даведацца на сайце «Асветы» https://asvetaby.org/. Калі ласка, дзяліцеся гэтым дайджэстам з суседзямі, калегамі і сябрамі – магчыма, там вы знойдзеце адукацыйную праграму ці стажыроўку для сябе».
  • Светлана Тихановская

    Чым павінны займацца беларусы ў Кантактнай групе па супрацоўніцтве паміж Радай Еўропы і Беларуссю? Збіраем вашыя прапановы У 2022 годзе рашэннем Камітэта Міністраў Рады Еўропы была створаная Кантактная група па супрацоўніцтве паміж Радай Еўропы і Беларуссю. Падрабязней пра тое, як яна працуе і для чаго патрэбная па спасылцы: https://t.me/tsikhanouskaya/2923. У склад групы ўвайшлі прадстаўнікі і прадстаўніцы дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці Беларусі. Кантактная група будзе дзейнічаць на прынцыпах празрыстасці ва ўзаемадзеянні з шырокім колам грамадскіх ініцыятываў Беларусі. Кантактнай групай ужо вызначаныя магчымыя тэмы супрацоўніцтва з Радай Еўропы. У вас ёсць магчымасць ацаніць актуальнасць гэтых тэмаў, прапанаваць як канкрэтныя дзеянні па пазначаных кірунках, так і дадатковыя тэмы, якія вам падаюцца важнымі. Пераходзьце па спасылцы і выбірайце задачы для кантактнай групы: https://cutt.ly/A12wWJ2.
  • Светлана Тихановская

    Падчас старшынства ў ЕС Швецыя зробіць Беларусь прыярытэтам Святлана Ціханоўская сустрэлася з новым прэм’ер-міністрам Швецыі Ульфам Крыстэрсанам. Абмеркавалі магчымасць правядзення дыскусіі высокага ўзроўню па Беларусі. Міністр замежных справаў Тобіас Більстром запэўніў Ціханоўскую, што для Швецыі падтрымка Беларусі будзе прыярытэтам падчас старшынства ў ЕС. Святлана Ціханоўская заклікала размарозіць шведскую дапамогу для Беларусі і накіраваць на падтрымку рэпрэсаваных. Святлана Ціханоўская папрасіла міністарку па міграцыі Марыю Стэнэргард працягнуць выдачу візаў беларусам у Мінску, а таксама прапанавала стварыць працоўную групу па пытаннях міграцыі з удзелам беларускай дыяспары. На сустрэчы з прэзідэнтам гарадской рады Стакгольма Оле Бурэлем абмеркавалі падтрымку беларускіх культурных ініцыятываў і праектаў. Таксама Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Швецыі і выступіла на мітынгу ў падтрымку Украіны ў цэнтры Стакгольма. На фота: Святлана Ціханоўская і міністр замежных справаў Швецыі
  • Светлана Тихановская

    Беларускія студэнты і студэнткі ўжо атрымалі першыя доўгатэрміновыя візы ў Чэхіі Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі паведамляе, што візавая праграма МЗС Чэхіі «Грамадзянская супольнасць» цяпер працуе і для Беларусі. Першыя беларускія студэнты і студэнткі ўжо атрымалі доўгатэрміновыя візы з мэтай навучання ў Чэхіі. Святлана Ціханоўская: «Сёння я хачу сказаць дзякуй чэшскай няўрадавай арганізацыі за тое, што ў крытычны момант менавіта яна стала гарантам для беларускіх студэнтаў у рамках праграмы «Грамадзянская супольнасць» і дала ім магчымасць атрымаць візы». Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі прыкладзе ўсе намаганні, каб таксама стаць гарантам для беларускіх студэнтаў у рамках візавай праграмы «Грамадзянская супольнасць» на наступны год. На фота: Святлана Ціханоўская і супольнасць беларускіх студэнтаў у Чэхіі
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у Міністэрскай Радзе АБСЕ: заклікала АБСЕ дабівацца доступу да палітвязняў, патрабаваць вываду расійскіх войскаў з беларускай тэрыторыі 📍Ціханоўская правяла двухбаковую сустрэчу з міністрам замежных справаў і віцэ-прэм’ерам Малдовы Ніку Папэску. Цягам апошніх месяцаў адносіны з Малдовай інтэнсіфікаваліся, прадстаўнік Ціханоўскай Анатоль Лябедзька браў удзел у слуханнях у парламенце, і там была афiцыйна створаная група сяброў дэмакратычнай Беларусі, нягледзячы на пратэст малдоўскіх камуністаў. Плануецца візіт Ціханоўскай у Малдову ў першай палове наступнага года. 📍 Ціханоўская правяла сустрэчу з генеральнай сакратаркай АБСЕ Хельгай Шміт. Яны абмяркоўвалі стан Марыі Калеснікавай і Алеся Бяляцкага, супольныя захады дзеля вызвалення палітвязняў, доступу да турмаў міжнародных прадстаўнікоў, прыцягненне да адказнасці вінаватых у злачынствах. 📍 Таксама беларуская лідарка сустрэлася з генеральным сакратаром Парламенцкай асамблеі АБСЕ Рабертам Мантэлам і прэзідэнткай Парламенцкай асамблеі Маргарэтай Седэрфельт. 📍 У другой палове дня Ціханоўская выступала на дыскусіі, прысвечанай Беларусі, арганізаванай Эстоніяй і ЗША пры падтрымцы 37 краінаў-чальцоў АБСЕ. У сваім выступе яна распавяла гісторыі палітвязняў, добраахвотніка Паўла «Волата» і яго маці Наталлі Суславай. Яна заклікала АБСЕ дабівацца доступу да палітвязняў, патрабаваць вываду расійскіх войскаў з беларускай тэрыторыі, падтрымаць перазапуск Маскоўскага механізму ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. 📍 Майкл Карпентэр, кіраўнік дэлегацыі ЗША, заявіў, што прапанаваныя крокі будуць разгледжаныя і рэалізаваныя.
  • Светлана Тихановская

    ⭕️ Сёння а 19-й гадзіне па мінскім часе глядзіце прамую трансляцыю прэс-канферэнцыі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі https://youtu.be/uKBZDVmW4J8 На пытанні журналістаў і гледачоў у прамым эфіры будзе адказваць кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская, яе намеснікі Павел Латушка і Валер Кавалеўскі, прадстаўнікі Кабінета Аліна Коўшык, Валерый Сахашчык і Аляксандр Азараў. @Cabinet_Belarus
    Прэс-канферэнцыя Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі ў Варшаве

    Стрым прэс-канферэнцыі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі з удзелам кіраўніцы Кабінета @svetlana_tsikhanouskaya, а таксама прымуць удзел @PavelLatushka Валер Кавалеўскі, Аліна Коўшык, Валерый Сахашчык і Аляксандр Азараў. Калаж з фота: Monasse Thierry/ANDBZ/ABACA / Abaca Press / Forum Дасылайце нам відэа ў чат-бот – https://t.me/belsatbot Старонка БЕЛСАТ – https://belsat.eu/ Старонка ВОТ ТАК – https://vot-tak.tv iOS – https://apple.co/3u1TieJ Android – https://bit.ly/3eWIZo3 Ва ўсіх пытаннях – [email protected] Падпішыся на нашыя каналы: БЕЛСАТ NEWS – https://bit.ly/3pVaAvo ВОТ ТАК – https://bit.ly/3eW1R5G БЕЛСАТ LIFE – https://bit.ly/3t2IgsX ЖЭСТАЧАЙШЫЙ МУЛЬТ - https://bit.ly/3zpLwQr БЕЛСАТ NOW – https://bit.ly/3FZk1iU БЕЛСАТ HISTORY – https://bit.ly/3qHZOaU БЕЛСАТ MUSIC – https://bit.ly/3yixU8D BIEŁSAT PL – https://bit.ly/3eQXR6F BELSAT ENGLISH – https://bit.ly/3HAG2F9 БЕЛСАТ DOC – https://bit.ly/3EVNMje ВОТ ТАК NOW – https://bit.ly/3HHsSGH БЕЛСАТ SHORTS – https://bit.ly/3pYpq4u ВОТ ТАК SHORTS – https://bit.ly/3zqRfWa Далучыся да нас у сацыяльных сетках: Па-беларуску: Instagram – https://bit.ly/2RiZjGV Facebook – https://bit.ly/3bAskV8 Vkontakte – https://bit.ly/2S4mTqC Twitter – https://bit.ly/3ynMD1V Odnoklassniki – https://bit.ly/3fw20Nr Telegram – https://bit.ly/3tVgb3K TikTok – https://bit.ly/3eXPze5 По-русски: Telegram – https://bit.ly/3QdJYje Instagram – https://bit.ly/3DX658N Facebook – https://bit.ly/3nbLXIY Vkontakte – https://bit.ly/38V5Mg9 Twitter – https://bit.ly/3uXZRjZ Po polsku: Instagram – https://bit.ly/3oq9QvU Facebook – https://bit.ly/3mup83Y Twitter – https://bit.ly/3oqprM5 In English: Twitter – https://bit.ly/3fub0Ta #Беларусь #Пераходны_кабінет #канферэнцыя

    YouTube
  • Реклама

  • Светлана Тихановская

    Выступ Святланы Ціханоўскай на Кіеўскім форуме па бяспецы Святлана Ціханоўская: «У нашых размовах з украінскімі палітыкамі, дыпламатамі, экспертамі, журналістамі ўсе пагаджаюцца з тым, што падкантрольная імперыялістычнаму Крамлю Беларусь будзе крыніцай пагрозы для вольнай Украіны. Таму ёсць яснасць у тым, што Украіна зацікаўленая ў тым, каб Беларусь была дэмакратычнай. Без вызвалення Беларусі ад двух дыктатараў Украіна застанецца пад пагрозай рэваншызму імперыі. Толькі дэмакратычная Беларусь здолее надаць гарантыі бяспекі Украіне. Менавіта праз удзел Лукашэнкі распачалася гэтая агрэсія. Без доступу да Кіева з тэрыторыі Беларусі гэтая вайна не пачалася б увогуле, ці выглядала б зусім па-іншаму. А значыць вывад Беларусі з вайны стане тым фактарам, які зробіць немагчымым яе працяг для Расіі. Таму нам так крытычна важна дзейнічаць супраць дыктатараў-агрэсараў разам. Мы ўжо зараз шмат узаемадзейнічаем з украінскімі ўладамі па вырашэнні практычных пытанняў: інфармацыйны абмен, каардынацыя дзеянняў па барацьбе з прапагандай, вырашэнне праблем, з якімі сутыкнуліся беларусы, якія засталіся ва Украіне пасля пачатку вайны. Я перакананая, што разам урад Украіны і дэмакратычная Беларусь змогуць дамагчыся большага праз каардынацыю, узгадненне, спалучэнне нашых рэсурсаў. Мы стварылі Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі – галоўны выканаўчы орган, чыёй галоўнай задачай сёння з'яўляецца абарона незалежнасці нашай краіны і аднаўленне суверэнітэту. Болей за тое, нашае супрацоўніцтва над сённяшняй павесткай павінна развіцца ў поўнафарматнае партнёрства пасля перамогі над двума дыктатарскімі рэжымамі. Калі адносіны Беларусі і Украіны не будуць замыкацца толькі на гандлі і інвестыцыях, але будуць заходзіць і ў сферу рэгіянальнай бяспекі, міжнароднай палітыкі і абароны. Імперыя павінна быць разбураная. Мы павінны разбурыць гэтую турму – разам». Уся прамова Святланы Ціханоўскай па спасылцы.
    Праграмны выступ Святланы Ціханоўскай на Кіеўскім форуме па бяспецы

    Святлана Ціханоўская: «У нашых размовах з украінскімі палітыкамі, дыпламатамі, экспертамі, журналістамі усе пагаджаюцца з тым, што падкантрольная імперыялістычнаму Крамлю Беларусь будзе крыніцай пагрозы для вольнай Украіны. Таму ёсць яснасць у тым, што Украіна зацікаўленая ў тым, каб Беларусь была дэмакратычнай. Без вызвалення Беларусі ад двух дыктатараў Украіна застанецца пад пагрозай рэваншызму імперыі. Толькі дэмакратычная Беларусь здолее надаць гарантыі бяспекі Украіне. Менавіта праз удзел Лукашэнкі распачалася гэтая агрэсія. Без доступу да Кіева з тэрыторыі Беларусі гэтая вайна не пачалася б увогуле, ці выглядала б зусім па-іншаму. А значыць вывад з Беларусі з вайны стане тым фактарам, які зробіць немагчымым яе працяг для Расіі. Таму нам так крытычна важна дзейнічаць супраць дыктатараў-агрэсараў разам. Мы ўжо зараз шмат узаемадзейнічаем з украінскімі ўладамі па вырашэнні практычных пытанняў: інфармацыйны абмен, каардынацыя дзеянняў па барацьбе з прапагандай, вырашэнне праблем, з якімі сутыкнуліся беларусы, якія засталіся ва Украіне пасля пачатку вайны. Я перакананая, што разам урад Украіны і дэмакратычная Беларусь змогуць дамагчыся большага праз каардынацыю, ўзгадненне, спалучэнне нашых рэсурсаў. Мы стварылі Аб'яднаны Пераходны Кабінет (https://t.me/CabinetBelarus) Беларусі – галоўны выканаўчы орган, чыёй галоўнай задачай сёння з'яўляецца абарона незалежнасці нашай краіны і аднаўленне суверэнітэту. Болей за тое, нашае супрацоўніцтва над сённяшняй павесткай павінна развіцца ў паўнафарматнае партнёрства пасля перамогі над двума дыктатарскімі рэжымамі. Калі адносіны Беларусі і Украіны не будуць замыкацца толькі на гандлі і інвестыцыях, але будуць заходзіць і ў сферу рэгіянальнай бяспекі, міжнароднай палітыкі і абароны. Імперыя павінна быць разбураная. Мы павінны разбурыць гэтую турму – разам».

    YouTube
  • Светлана Тихановская

    Прайдзіце новае апытанне пра стан сістэмы адукацыі Народнае апытанне запрашае паўдзельнічаць у апытанні пра неабходнасць рэформаў адукацыі, распавесці пра праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы ў гэтай сферы. Калі вы зараз знаходзіцеся ў Беларусі, праходзьце апытанне па спасылцы. Апытанні цалкам ананімныя, ніякія асабістыя дадзеныя, у тым ліку нумар тэлефона, не збіраюцца.
  • Светлана Тихановская

    Светлана Тихановская: «Больше двух лет в Беларуси людей пытают в тюрьмах. Я считаю своим долгом рассказывать об этом, кричать об этом как можно громче – и не только про тех, кого я знаю лично, а абсолютно про каждого. Вчера, когда я узнала, что Мария Колесникова в реанимации, сердце сжалось ещё сильнее. Маша – настоящий лидер и символ перемен для всей Беларуси. Но еще она моя боевая подруга. Она показала мне, какими сильными могут быть женщины, побудила поверить в себя, она заряжала меня и всех окружающих верой в то, что нам по плечу даже самые сложные вызовы. Даже из тюрьмы Маша старалась поддерживать нас, передавала тёплые слова, приободряла, показывая, что она не сдаётся, значит мы тем более не должны опускать руки. Пусть на расстоянии, но я крепко обнимаю тебя, моя родная. Здоровья тебе и силы выбраться из этого кошмара. Сейчас для всех нас главное – твое здоровье. От всей души – моя поддержка семье Маши, её папе Александру и сестре Тане Хомич, а также Виктору Бабарико и всей его сильной команде».