Дапамога палітвязням і магчымасць перайменавання назвы Беларусі: Святлана Ціханоўская пачала візіт у Фінляндыю
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністаркай Саннай Марын.
На сустрэчы абмяркоўвалі:
📍Сітуацыю з палітвязнямі, умовы ў турмах і міжнародныя механізмы іх вызвалення. Ціханоўская папрасіла падтрымаць рэпрэсаваных – многія пачынаюць выходзіць з турмаў і ім патрэбная рэабілітацыя.
📍Магчымасць перайменавання назвы Беларусі. Зараз у фінскай мове Беларусь называюць «Белай Расіяй» (калі ў перакладзе).
📍Ролю рэжыму ў вайне. Ціханоўская заклікала Фінляндыю выступіць у падтрымку беларускага суверэнітэту і патрабаваць вываду расійскіх войскаў не толькі з Украіны, але і з Беларусі.
📍Магчымасць аказання дапамогі беларускай грамадзянскай супольнасці і тым беларусам, якія шукаюць бяспечны прытулак у краінах Еўрасаюзу.
Потым Святлана Ціханоўская выступіла ў Фінскім інстытуце міжнародных адносінаў з удзелам каля 100 экспертаў, і таксама правяла брыфінг перад пасламі 17 краінаў.