Міжнародныя магчымасці для беларусаўСвятлана Ціханоўская: «Шаноўныя сябры, падчас кожнага працоўнага візіту на сустрэчах рознага ўзроўню я ўздымаю пытанне адукацыйных магчымасцяў для беларускіх студэнтаў, навукоўцаў і даследчыкаў. Бо зараз адукацыя ў Беларусі больш падобная на ваенную ці патрыятычную падрыхтоўку – там няма месца сапраўдным карысным ведам.
Кожны месяц каманда Офіса па адукацыі рыхтуе дайджэст «Асвета», каб у вас была магчымасць знайсці для сябе адукацыйную праграму, даследчы праект ці стажыроўку ў значнай ініцыятыве ў сферы адукацыі і навукі.
Зараз выйшаў новы выпуск дайджэста, у якім, напрыклад, Еўрапейскі каледж запрашае на навучанне ў Бруге або ў Варшаве па эканамічных, юрыдычных, палітычных і іншых кірунках.
Пра гэтую і іншыя магчымасці можна даведацца на сайце «Асветы» https://asvetaby.org/. Калі ласка, дзяліцеся гэтым дайджэстам з суседзямі, калегамі і сябрамі – магчыма, там вы знойдзеце адукацыйную праграму ці стажыроўку для сябе».