Обложка канала

Светлана Тихановская. Страница 24

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

  • Светлана Тихановская

    Светлана Тихановская: «Сегодня на свободу вышли почти все политзаключённые по «делу студентов», включая мою экс-представительницу Алану Гебремариам и преподавательницу Ольгу Филатченкову. Сейчас ребятам в первую очередь нужна реабилитация и возможность продолжить обучение. «Задзіночанне беларускіх студэнтаў» собирают средства на стипендию Смолича – она будет распределена среди вышедших на свободу политзаключённых. Две недели назад мы договорились с правительством Чехии о стипендиях для обучения вышедших на свободу студентов – они смогут ей воспользоваться, если захотят. Но самое главное, что невиновные люди наконец смогут вернуться к своим родным и близким – и это замечательная новость».
  • Светлана Тихановская

    Светлана Тихановская: «Ужасные новости. Наша дорогая Маша, сейчас мы все надеемся, что ты будешь в порядке! Дорогие беларусы, если вы знаете какую-либо информацию из гомельской больницы скорой помощи – пожалуйста, делитесь с журналистами. Не дайте режиму замолчать состояние здоровья Марии Колесниковой». UPD. Команда Виктора Бабарико сообщает, что Марию Колесникову привезли в больницу с хирургической патологией и прооперировали 28 ноября. Сейчас она в стабильно тяжелом состоянии с улучшением. Завтра Марию Колесникову должны перевести в хирургическое отделение.
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў гэтую сераду Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і яе камандай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZEvf-CtrT0jGdXJ4YOulGFQsxrX9y_hnXRA Размова пройдзе ў сераду, 30 лістапада, з 13:30 да 14:30 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць часу на званок, таму колькасць рэгістрацый абмежаваная. Калі вы не паспееце зарэгістравацца на гэтым тыдні, зможаце зрабіць гэта на наступным. Адзначым, што такія размовы праходзяць кожны тыдзень. У першую чаргу прымаюцца людзі, якія раней не ўдзельнічалі ў размовах.
  • Реклама

  • Светлана Тихановская

    Ціханоўская сустрэлася з прэм'ерам Румыніі і выступіла на Мюнхенскай сустрэчы лідараў у Бухарэсце Ціханоўская і прэм'ер Румыніі Нікалае Чукэ абмеркавалі магчымыя захады міжнароднай супольнасці, каб не дапусціць уваход беларускіх войскаў у вайну супраць Украіны. Ціханоўская заклікала Румынію адрозніваць рэжым Лукашэнкі і беларускі народ, і аказаць максімальную падтрымку ініцыятывам, накіраваным на ўмацаванне незалежнасці і беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці. Таксама Ціханоўская правяла сустрэчы ў румынскім парламенце з удзелам усіх партыйных групаў. Яна заклікала дэпутатаў стварыць парламенцкую групу сяброў Беларусі, правесці слуханні па Беларусі ў камітэтах па замежных адносінах у абедзвюх палатах парламента і ўзяць шэфства над палітвязнямі. Далей Ціханоўская выступіла на «Мюнхенскай канферэнцыі лідараў». У сваім выступе Ціханоўская заклікала прызнаць рэжым спонсарам тэрарызму і пашырыць санкцыі на супрацоўнікаў дзяржаўных прапагандысцкіх медыяў, КДБ і спецслужбаў. Таксама Ціханоўская заклікала пашырыць выдачу візаў для беларусаў у беларускіх гарадах і не прызнаваць дамовы і пагадненні, якія падпісвае Лукашэнка, бо ён не мае законнай сілы, а гэтыя дамовы падрываюць беларускі суверэнітэт. Святлана Ціханоўская заклікала міжнародных лідараў падтрымаць рэзалюцыю Еўрапейскага Парламента і дадзеныя ў ёй рэкамендацыі, у тым ліку ізаляцыю рэжыму, падтрымку беларускага народа ў яго барацьбе, распачаць следчыя дзеянні супраць рэжыму за злачынствы супраць апанентаў, за падтрымку вайны ва Украіне і ўсталяваць кантакты з Аб'яднаным Пераходным Кабінетам. На фота: Святлана Ціханоўская і Нікалае Чукэ.
  • Светлана Тихановская

    Вольныя паштоўкі запускаюць адвэнт-каляндар салідарнасці з палітвязнямі! 💫 Напярэдадні Калядаў і Новага году валанцёрская ініцыятыва ладзіць акцыю ў падтрымку палітзняволеных. Кожны дзень з 1 да 25 снежня Вольныя паштоўкі будуць даваць заданні — а вы, выконваючы іх, будзеце падтрымліваць палітвязняў. У мінулым годзе да заданняў адвэнт-календара далучылася больш чым 100 чалавек! Яны пісалі лісты і далучаліся да публічных заданняў у падтрымку палітвязняў. Многім з удзельнікаў у знак падзякі Вольныя паштоўкі даслалі мерч. У гэтым годзе так жа: калі выканаць ад 18 заданняў, можна атрымаць цішотку або шопер. 🔗 Пампуйце каляндар і сачыце за навінамі ініцыятывы ў інстаграме. Кожны дзень у сторыс будуць заданні і парады па іх выкананні. Салідарнасць зараз важная як ніколі! Першае заданне — ужо 1 снежня! ❄️
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская: «Сёння – дзень, які амаль не ўзгадваюць у падручніках гісторыі. Толькі 20-30 гадоў таму шырокаму колу беларусаў стала вядома пра Слуцкі збройны чын. Гэта важная частка нашай гісторыі. У 1920 годзе ў Слуцку ўзнялі паўстанне: беларусы хацелі абараніць сваё права жыць у Беларускай Народнай Рэспубліцы – у Беларусі, вольнай ад любой іншай улады, акрамя беларускай. Гэта быў не «галодны бунт», якіх у тыя гады было шмат на аскепках Расійскай імперыі. Гэта быў рух, у якім і сяляне, і інтэлігенцыя абаранялі ідэю існавання Беларусі. Людзі, якія нават не былі прафесійнымі ваеннымі, змагаліся супраць значна большага войска. Яны не мелі шматгадовай падрыхтоўкі – але мелі годнасць і мэту жыць у сваёй вольнай краіне, а не быць часткай чужой імперыі. Прайшло сто гадоў – але гісторыя паўтараецца. І мы мусім ведаць урокі гісторыі, каб не хадзіць па коле войнаў і крызісаў. Зараз прапаганда намагаецца схаваць гэтую дату. Бо Слуцкі збройны чын даказвае, што нашая нацыя самастойная, што беларусы могуць бараніць сваю незалежнасць. Калі вы, як калісьці я, не ведалі пра Дзень Герояў, пачытайце пра яго і распавядзіце сваім сябрам. Бо гэта гісторыя пра тое, як нашыя суайчыннікі ўзялі на сябе адказнасць за тое, каб не быць ахвярамі – і быць сапраўднымі абаронцамі».
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская: «У 2020 годзе Макей здрадзіў беларускаму народу і падтрымаў тыранію. Такім яго запомніць беларускі народ. Мы ж працягнем бараніць незалежнасць і свабоду Беларусі, незалежна ад зменаў у атачэнні Лукашэнкі».
  • Светлана Тихановская

    Намесніца гендырэктара Еўракамісіі Катарына Матэрнава ў інтэрв'ю «Радыё Свабодзе» расказала пра тое, як Еўракамісія падтрымлівае беларускую грамадзянскую супольнасць, колькі грошай было вылучана з 2020 года і ці засталіся яшчэ супольныя праекты з рэжымам. Галоўныя адказы – у картках. Усё інтэрвʼю прачытаць можна тут. Паглядзець відэа можна тут.
  • Светлана Тихановская

    Вынікі візіту Святланы Ціханоўскай у Канаду: падымалі пытанне дапамогі добраахвотнікам, рэабілітацыйных праграмаў для дзяцей палітвязняў і стыпендыяў для беларусаў Падчас першага афіцыйнага візіту ў Канаду Ціханоўская сустрэлася з прэм'ерам Трудо, міністаркай замежных справаў Жалі, міністаркай абароны Ананд, спікерам сенату Фʼюры. Таксама Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з Івонкай Сурвілай, старшынёй Рады БНР. Пра што дамовіліся падчас візіту? – Да канца года Канада разгледзіць пакет падтрымкі грамадзянскай супольнасці. Ужо была нададзеная падтрымка на 3 мільёны канадскіх даляраў жаночым ініцыятывам, праваабаронцам, медыям, а таксама беларускаму праекту Chatham House, які праводзіць апытанні грамадскай думкі ў Беларусі. – Будзе пашыраная парламенцкая група сяброў дэмакратычнай Беларусі. Праз яе будзе адбывацца афіцыйная камунікацыя паміж парламентам Канады і беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Ціханоўская заклікала парламент прызнаць рэжым Лукашэнкі спонсарам тэрарызму, а КДБ і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі – Канада будзе падымаць пытанне Беларусі ў G7, АБСЕ і ААН, каб не дапусціць паглынання Беларусі Расіяй, а таксама прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці за тэрор у Беларусі і вайсковыя злачынствы супраць Украіны. – Святлана Ціханоўская прапанавала Канадзе разглядзець магчымасць запуску рэабілітацыйнай праграмы для дзяцей палітвязняў па прынцыпе чарнобыльскіх праграмаў, і стажыровак ды стыпендыяў для беларусаў. Таксама Ціханоўская папрасіла Канаду забяспечыць беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне неабходнымі зімовымі рэчамі і абсталяваннем.
  • Светлана Тихановская

    Збор на падарункі дзецям палітвязняў Святлана Ціханоўская: «Хутка Новы год. Для нашых дзяцей гэтае свята – сапраўдны цуд. І чым больш складаны час, тым больш яны чакаюць запаветных падарункаў пад ялінкай. Таму мы з вамі як бацькі заўсёды імкнемся стварыць для сваіх дзяцей свята. Каб, узгадваючы пра сваё дзяцінства, яны памяталі ў першую чаргу цеплыню і клопат. Я спадзяюся, вашыя сем'і ў гэтым годзе змогуць сустракаць Каляды і Новы год разам. Але мы з вамі ведаем, што не ва ўсіх ёсць такая магчымасць. Тысячы беларускіх дзяцей у гэтыя святы не змогуць абняць маму ці тату, а нехта – абодвух, бо іх бацькоў незаконна трымаюць у турмах па палітычных матывах. Гэта рэальнасць, у якой зараз знаходзіцца нашая краіна, але мы можам дапамагчы маленькім беларусам: зрабіць ім падарункі, якія яны спадзяюцца атрымаць. Фонд «Краіна для жыцця» цяпер прымае лісты ад дзяцей палітвязняў, у якіх яны распавядаюць Дзеду Марозу пра свае мары. Далучыцеся да гэтай акцыі, усяго адзін данат ад вас можа ўвасобіць мару Машы, чый тата ў ШІЗА. Або Толі, які апошні раз бачыў маму два гады таму. Распавядзіце сябрам пра гэтую акцыю, запрасіце калегаў і зрабіце гэта карпаратыўнай добрай справай напярэдадні Калядаў. Узгадайце сябе дзіцем – у вас, пэўна, дагэтуль з'яўляецца ўсмешка, калі вы ўзгадваеце запаветны падарунак, атрыманы даўным-даўно. А зараз вы можаце зрабіць такімі ж шчаслівымі і іншых дзяцей. Для гэтага трэба перайсці па спасылцы ў профілі і запоўніць заяўку. Дарэчы, Сяргей Будкін , кіраўнік Беларускай Рады культуры, выпраўляе мяне і кажа, што ў беларускай традыцыі прынята пісаць не Дзеду Марозу, як у рускай, а Святому Мікалаю. Ці ведаеце вы пра гэта? Можа, у гэтым годзе мы разам распавядзем дзеткам пра яго? Ці вашыя дзеці і так пішуць яму лісты?» Анкету для ўдзелу ў акцыі можна запоўніць тут. Прыняць удзел у акцыі «Пошта Дзеда Мароза» і павіншаваць дзяцей палітвязняў можна тут.
  • Светлана Тихановская

    Напрыканцы візіту ў Канаду Святлана Ціханоўская правяла працоўную сустрэчу з прэм’ерам Джасцінам Трудо. У 2020 годзе ўрад Трудо рашуча зрэагаваў на падзеі ў Беларусі, надаўшы фінансавую падтрымку беларускім праваабаронцам і грамадскім ініцыятывам. Святлана Ціханоўская распавяла пра неабходнасць кансалідаванай стратэгіі па Беларусі краінамі Вялікай сямёркі. Яна адзначыла, што неабходныя захады па абароне беларускай незалежнасці. Ціханоўская прапанавала падтрымаць беларускую дыяспару, а таксама перадаць гуманітарную дапамогу беларускім добраахвотнікам, якія змагаюцца на перадавой.
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская віншуе «Нашу Ніву» са 116-годдзем «Сёння дзень нараджэння ў аднаго з найстарэйшых беларускіх незалежных медыяў. З моманту свайго заснавання ў 1906 годзе «Наша Ніва» працуе, асвятляе праўду, выкрывае праблемы беларускага грамадства, паказвае на памылкі, дапамагае нам рухацца наперад, а галоўнае – лепш даведвацца адно аднаго і сваю краіну. Гэты дзень можна лічыць днём беларускай журналістыкі, і сёння я хачу сказаць дзякуй усім сумленным журналістам Беларусі за цяжкую, але такую важную працу, за адданасць праўдзе. Я хачу сказаць дзякуй галоўнаму рэдактару «Нашай Нівы» Ягору Марціновічу, аўтару «Нашай гісторыі» Андрэю Скурко і іншым прадстаўнікам СМІ, якія сёння сядзяць у турме, за сумленную працу. Хачу сказаць дзякуй рэдакцыі «Нашай Нівы» і іншым незалежным беларускім медыям! Дзякуючы вам мы набліжаемся да свабоднай Беларусі».
  • Светлана Тихановская

    Светлана Тихановская – о дефиците «Дефицит. Это слово многие помнят лишь по рассказам родителей о советских временах: продукты по карточкам, очереди за парой сапог не по размеру, пустые полки в магазинах. Все это казалось далеким прошлым. Но сейчас мы видим, как оно снова приближается. Мы видим, как с полок магазинов по всей стране пропадают товары, и вместо десятка видов чая или шоколада в наличии лишь два-три бренда. Мы видим, как из советского прошлого возвращаются длинные очереди. Дефицит касается даже упаковки тех товаров, которые пока доставляются в магазины: молоко в белом, безымянном тетрапаке, йогурт в упаковке для сливок, иностранный текст на пачке масла – давно не новость. Чиновники убеждают нас, что эти проблемы выдуманы и якобы являются частью информационной войны. Но экономические проблемы не скрыть – их видно невооруженным глазом. Одного взгляда на полки в магазине достаточно, чтобы понять: экономика Беларуси в глубоком кризисе, который является прямым следствием неэффективной политики. При этом чиновники прекрасно понимают, что новые законы о регулировании цен, новые запреты и указы еще больше разрушают нашу экономику. Но они давно действуют не из желания помочь людям и своей стране, а исходя из только одной цели: удержаться в своих креслах. В Беларуси много достойных, образованных людей, которые знают, как восстановить и улучшить экономическое положение. У нас много квалифицированных кадров, которым просто не дают раскрыть свой потенциал в этих условиях. Я знаю, что в новой Беларуси мы сможем добиться многого: у экспертов демократических сил уже есть проекты реформ, а также договоренность о финансовой помощи для восстановления. Я знаю, что беларусы в силах построить такую экономику, чтобы специалисты из других стран смогли приезжать к нам за заработком и новым опытом, а не наоборот. Но для начала те, кто сознательно тянут нашу страну к мировой изоляции, а наших людей – на дно бедности, должны покинуть свои посты, которые они заняли, не являясь избранными представителями народа».
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская з працоўным візітам у Канадзе: дамова з Парашэнкам, рыштунак для добраахвотнікаў, спіс прапановаў для кангрэсменаў ЗША У першыя дні яна выступіла на пленарнай дыскусіі Форуму па бяспецы, дзе адзначыла важнасць працы незалежных медыяў і звярнулася да Google i Facebook з заклікам дапамагчы актывістам і журналістам, якія супрацьстаяць рэжымнай машыне. Таксама Святлана Ціханоўская сустрэлася з Пятром Парашэнкам. Падчас сустрэчы ўкраінскі экс-прэзідэнт распавёў пра чаканні Украіны ад дэмакратычных сілаў. Яны дамовіліся каардынаваць працу ў інфармацыйнай прасторы, а таксама шукаць магчымасці падтрымкі для беларускіх добраахвотнікаў, у тым ліку вырашыць пытанні праз Вярхоўную раду пра іх легалізацыю, кампенсацыі для параненых і для сем'яў ахвяраў. 📍З кім яшчэ сустрэлася і пра што дамовілася Святлана Ціханоўская? – З міністрамі абароны Нідэрландаў і Канады абмеркавалі падтрымку суверэнітэта Беларусі і перадачу цёплай формы, медыцынскага абсталявання і іншага рыштунку, якія могуць быць перададзеныя беларускім добраахвотнікам, валанцёрам і медыкам ва Украіне. – З сенатарамі і кангрэсменамі ЗША, якім перадала спіс прапановаў па падтрымцы беларускай незалежнасці. Яны дамовіліся ініцыяваць слуханні ў Кангрэсе па сітуацыі ў Беларусі. – З дэпутатамі Бундэстагу ішла размова пра падтрымку палітвязняў і рэпрэсаваных, неабходнасць выпрацоўкі стратэгіі па выцягванні Беларусі з-пад кантролю Расіі. Ціханоўская звярнула ўвагу на неабходнасць пашырыць выдачу візаў. Як раней пацвердзіў амбасадар Германіі, візы будуць надалей выдавацца беларусам. – З намесніцай дзяржсакратара ЗША Боні Джэнкінс размаўлялі пра арганізацыю слуханняў у Радзе бяспекі ААН па Беларусі.

    Важлива зустріч з лідеркою білоруської опозиції Світланою Тихановською. Ми скординували спільні заходи для протидії російським загарбникам і використання ними території Білорусі та її інфраструктури для атак на Україну.

    Twitter
  • Светлана Тихановская

    Шаноўныя студэнты, паважаныя даследчыкі і навукоўцы. Каманда Офіса па адукацыі збірае інфармацыю пра новыя адукацыйныя магчымасці, міжнародныя праграмы, а таксама праекты і ініцыятывы ў сферы адукацыі і навукі, і публікуе гэта ў выглядзе дайджэста. Зараз выйшаў новы выпуск, у якім расказваецца пра магчымасці навучання для беларусаў за мяжой. Падрабязней пра ўсе магчымасці можна даведацца па спасылцы. Падзяліцеся гэтай спасылкай са сваімі дзецьмі-старшакласнікамі, сябрамі ды калегамі, якія шукаюць магчымасць пашырыць свае веды. Магчыма, для іх гэта будзе карысная інфармацыя, і яны знойдуць тую праграму ці стажыроўку, якую шукалі.
  • Реклама

  • Светлана Тихановская

    «Зараз вырашальны момант нашай з вамі гісторыі» Святлана Ціханоўская: «“Хопіць сварыцца. Чаму вы не можаце аб'яднацца і працаваць разам? Мы не за гэта змагаліся ў 2020”. Мне часта пішуць такія паведамленні. Я цудоўна іх разумею. У 2020 годзе ўся Беларусь аб'ядналася вакол адной мэты – вызваліць нашую краіну і нашых родных ад дыктатуры. Але праз два гады мы бачым, што наш шлях апынуўся больш складаным і зацягнуўся надоўга. Многія не ведаюць, што яшчэ можна зрабіць, каб гэта скончылася. Хтосьці, адчуваючы адчай, спрабуе знайсці вінаватых. Я часам хвалююся не менш, чым вы, і не магу забараніць гэта іншым. Мы ўсе маем права на нашыя эмоцыі і на пытанні. Але я толькі хачу нагадаць, як важна берагчы адно аднаго. Сварыцца, але не станавіцца ворагамі. Крытыкаваць, але не спыняцца ісці разам да агульнай мэты. Зараз вырашальны момант нашай з вамі гісторыі. Мы рызыкуем страціць сваю незалежнасць. Мы рызыкуем страціць сваіх родных, калі Лукашэнка яшчэ больш уцягне нас у гэтую бессэнсоўную вайну. Мы рызыкуем усім. Але сітуацыя за апошнія два гады толькі пагаршаецца, і таму мы ўжо не адчуваем крызіс так востра, мы толькі адчуваем стомленасць і адсутнасць падтрымкі. І жаданне, каб усё гэта хутчэй скончылася. Я шмат разоў казала, што нам трэба трымацца разам. Быць разам – гэта дапамагчы чалавеку, які з часам здольны бачыць толькі боль, – убачыць надзею. Абняць яго. Натхніць. Надаць сілы. Паверыць у яго і ў сябе самога. Сказаць «дзякуй». Я хачу сказаць дзякуй усім, хто мяне крытыкуе. Я хачу сказаць дзякуй за тое, што вам не ўсё адно. Што вы не забыліся, не адпусцілі боль за нашую будучыню і сучаснасць, і шукаеце магчымасць усё выправіць. Я ведаю гэтае пачуццё роспачы і страху страціць тое, што любіш. Я ведаю, што менавіта яно вамі рухае. І проста хачу сказаць вам дзякуй, бо мне гэтак жа балюча, як і вам. Я заклікаю вас сказаць дзякуй тым, хто менш за ўсё ад вас гэтага чакае. Давайце ўзгадаем, што мы адзін народ, і дапаможам адно аднаму ў гэты складаны эпізод нашай гісторыі».
  • Светлана Тихановская

    Чэхія вылучыць стыпендыі для студэнтаў-палітвязняў, дазвол атрымліваць ВНЖ і дапамога палітвязням: скончаны візіт Ціханоўскай у Прагу На адкрыцці міжнароднай канферэнцыі з нагоды гадавіны Аксамітнай рэвалюцыі Ціханоўская адзначыла, што беларусам трэба дапамагаць візамі, стыпендыямі, аказваць матэрыяльную падтрымку грамадзянскай супольнасці і беларускім добраахвотнікам, прадэманстраваць беларусам, што яны таксама маюць еўрапейскую перспектыву. Чэхія гатовая вылучыць на наступны навучальны год 10 стыпендый беларускім студэнтам-палітвязням, якія будуць выходзіць з турмаў. Урадам раней было зробленае выключэнне з візавага бану для беларускага студэнцтва, якое мае стыпендыйную падтрымку. Яшчэ раней беларусам дазволілі атрымліваць віды на жыхарства з мэтай уз’яднання сям’і. У адрозненне ад грамадзянаў Расіі, беларусы могуць наведваць Чэхію па кароткатэрміновых шэнгенскіх візах, выдадзеных іншымі краінамі. Таксама ў Чэхіі працуе візавая праграма «Грамадзянская супольнасць», і ўжо сёння рэпрэсаваныя беларусы могуць атрымліваць праз яе ўсе тыпы доўгатэрміновых візаў і побытаў. Ціханоўская заклікала чэшскіх сенатараў прызнаць ГУБАЗіК і КДБ тэрарыстычнымі арганізацыямі, і разгледзець прызнанне рэжыму Лукашэнкі тэрарыстычным.
  • Светлана Тихановская

    «Мы фактычна цалкам забралі міжнародную прастору ў рэжыма». Прадстаўнік Кабінета па міжнародных справах Валер Кавалеўскі расказаў валанцёрам Офіса пра вынікі дыпламатычнай працы дэмсілаў і іх далейшыя планы. Валер распавёў валанцёрам пра: — Новыя прадстаўніцтвы і офісы дэмакратычных сілаў, уключаючы Місію ў Бруселі і чаму гэта важна для беларусаў; — Кантактную групу па Беларусі ў Радзе Еўропы; — 100 дзён працы Кабінета і свае асабістыя дасягненні; — Беларускія сілавыя структуры за мяжой і стратэгію Кабінета па вызваленні Беларусі; — Адносіны з Украінай і беларускімі добраахвотнікамі; — Працу над санкцыямі супраць рэжыма і дапамогу беларусам, якія сутыкаюцца з абмежаваннямі. 📋 Чытайце тэкставую расшыфроўку зума, калі прапусцілі яго, і сачыце за новымі сустрэчамі з прадстаўнікамі дэмсілаў.