Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

4 года назад
Открыть в
Падчас старшынства ў ЕС Швецыя зробіць Беларусь прыярытэтам Святлана Ціханоўская сустрэлася з новым прэм’ер-міністрам Швецыі Ульфам Крыстэрсанам. Абмеркавалі магчымасць правядзення дыскусіі высокага ўзроўню па Беларусі. Міністр замежных справаў Тобіас Більстром запэўніў Ціханоўскую, што для Швецыі падтрымка Беларусі будзе прыярытэтам падчас старшынства ў ЕС. Святлана Ціханоўская заклікала размарозіць шведскую дапамогу для Беларусі і накіраваць на падтрымку рэпрэсаваных. Святлана Ціханоўская папрасіла міністарку па міграцыі Марыю Стэнэргард працягнуць выдачу візаў беларусам у Мінску, а таксама прапанавала стварыць працоўную групу па пытаннях міграцыі з удзелам беларускай дыяспары. На сустрэчы з прэзідэнтам гарадской рады Стакгольма Оле Бурэлем абмеркавалі падтрымку беларускіх культурных ініцыятываў і праектаў. Таксама Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Швецыі і выступіла на мітынгу ў падтрымку Украіны ў цэнтры Стакгольма. На фота: Святлана Ціханоўская і міністр замежных справаў Швецыі