Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

4 года назад
Открыть в
Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у Міністэрскай Радзе АБСЕ: заклікала АБСЕ дабівацца доступу да палітвязняў, патрабаваць вываду расійскіх войскаў з беларускай тэрыторыі 📍Ціханоўская правяла двухбаковую сустрэчу з міністрам замежных справаў і віцэ-прэм’ерам Малдовы Ніку Папэску. Цягам апошніх месяцаў адносіны з Малдовай інтэнсіфікаваліся, прадстаўнік Ціханоўскай Анатоль Лябедзька браў удзел у слуханнях у парламенце, і там была афiцыйна створаная група сяброў дэмакратычнай Беларусі, нягледзячы на пратэст малдоўскіх камуністаў. Плануецца візіт Ціханоўскай у Малдову ў першай палове наступнага года. 📍 Ціханоўская правяла сустрэчу з генеральнай сакратаркай АБСЕ Хельгай Шміт. Яны абмяркоўвалі стан Марыі Калеснікавай і Алеся Бяляцкага, супольныя захады дзеля вызвалення палітвязняў, доступу да турмаў міжнародных прадстаўнікоў, прыцягненне да адказнасці вінаватых у злачынствах. 📍 Таксама беларуская лідарка сустрэлася з генеральным сакратаром Парламенцкай асамблеі АБСЕ Рабертам Мантэлам і прэзідэнткай Парламенцкай асамблеі Маргарэтай Седэрфельт. 📍 У другой палове дня Ціханоўская выступала на дыскусіі, прысвечанай Беларусі, арганізаванай Эстоніяй і ЗША пры падтрымцы 37 краінаў-чальцоў АБСЕ. У сваім выступе яна распавяла гісторыі палітвязняў, добраахвотніка Паўла «Волата» і яго маці Наталлі Суславай. Яна заклікала АБСЕ дабівацца доступу да палітвязняў, патрабаваць вываду расійскіх войскаў з беларускай тэрыторыі, падтрымаць перазапуск Маскоўскага механізму ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. 📍 Майкл Карпентэр, кіраўнік дэлегацыі ЗША, заявіў, што прапанаваныя крокі будуць разгледжаныя і рэалізаваныя.