⚡️ Прадстаўнік Кабінета Валер Кавалеўскі і дырэктар Дэпартамента міграцыі МУС Літвы Эвеліна Гудзінскайтэ абмеркавалі працэдуру выдачы неабходных дакументаў грамадзянам Беларусі, якія знаходзяцца ў Літве і не могуць аднавіць свой страчаны або памяняць пратэрмінаваны пашпарт
Падчас сустрэчы Валер Кавалеўскі і Эвеліна Гудзінскайтэ разам з іншымі прадстаўніцамі Дэпартамента абмеркавалі працэдуру выдачы дакументаў грамадзянам Беларусі, якія цяпер знаходзяцца ў Літве і па аб'ектыўных прычынах не могуць памяняць пашпарты, што сталі несапраўднымі з-за сканчэння тэрміну дзеяння або страты. Пасля канчатковай дапрацоўкі працэдуры Аб'яднаны Пераходны Кабінет апублікуе інфармацыю аб умовах і спосабах атрымання такога дакумента.
Таксама на сустрэчы былі абмеркаваны іншыя праблемныя пытанні, з якімі сутыкаюцца беларусы ў Літве, іншых краінах ЕС і ва Украіне. Для іх вырашэння бакі дамовіліся на шэраг рэгулярных сустрэч.
@CabinetBelarus