Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

4 года назад
Открыть в
Крысціна Рыхтэр – пра новыя законапраекты, датычныя грамадзянскай супольнасці Беларусі Напрыканцы снежня Палата прадстаўнікоў Беларусі прыняла ў першым чытанні некалькі законапраектаў, датычных грамадзянскай супольнасці. Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр тлумачыць, што гэта значыць для беларусаў. 📍 На што варта звярнуць увагу? «Суб'ектамі грамадзянскай супольнасці ў законе названыя не ўсе НДА, а толькі аб'яднанні грамадзянаў або юрыдычных асобаў, чыя статутная дзейнасць накіраваная на вырашэнне асноўных задачаў узаемадзеяння дзяржаўных органаў і грамадзянскай супольнасці. Далей пералічваюцца тыя задачы, якія дзяржава лічыць адзіна слушнымі. І гэта адбываецца ў сітуацыі ліквідацыі больш за 1100 НДА». 📍 Навошта ўвогуле гэта рабіць? «Адказ знаходзіцца ў праекце Закону «Аб Усебеларускім народным сходзе». Згодна з артыкулам 89 змененай Канстытуцыі, дэлегатамі УНС з'яўляюцца ў тым ліку прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці. А гэта не меньш за 400 прадстаўнікоў, якіх варта дзесьці ўзяць, ды яшчэ каб яны былі ідэалагічна правільныя. Трэба разумець, што выключэнне з дыялогу прадстаўнікоў некамерцыйных арганізацый вядзе да даалейшага расколу паміж дзяржавай і грамадствам, сее недавер да дзяржаўных органаў, прыводзіць да немагчымасці апошніх рэагаваць на запыты людзей. Новы законапраект — чарговы доказ адсутнасці у рэжыму нават жадання слухаць людзей». 📍 Што можна зрабіць у сітуацыі, калі новае заканадаўства прымуць? «Агледзецца і зразумець, што мы разам, і грамадзянская супольнасць працягвае працаваць. Дапамагаць адно адному, гуртавацца і разам будаваць будучыню для Беларусі». Падрабязней з прававым аглядам праектаў законаў можна азнаёміцца на сайце Святланы Ціханоўскай: https://tsikhanouskaya.org/be/events/news/b8486eff00165ec.html