Обложка канала

Светлана Тихановская. Страница 21

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

  • Светлана Тихановская

    Самы просты спосаб звязацца з камандай Святланы Ціханоўскай – гэта чат-бот Офіса @AskOffice_Bot. Нядаўна ў яго напісаў беларус са Жлобіна, расказаў пра тое, што адбываецца ў горадзе, і папрасіў падтрымаць сваіх землякоў. Вось такая беларуская салідарнасць!
  • Светлана Тихановская

    Навагодняе віншаванне Святланы Ціханоўскай 🤍❤️🤍 Тэкст прамовы тут.
  • Светлана Тихановская

    Глядзіце навагодні зварот Святланы Ціханоўскай 31 снежня а 23:45. https://youtu.be/XZGeWuF1mog
    Навагодні зварот Святланы Ціханоўскай 2023 / Новогоднее обращение Светланы Тихановской

    Глядзіце навагодні зварот Святланы Ціханоўскай 31 снежня а 23:45

    YouTube
  • Реклама

  • Светлана Тихановская

    «Гэты агонь сэрцаў, якія не счарсцвелі за два гады, сагравае мяне, дае надзею і апору, каб змагацца далей» Прадстаўніца па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Вольга Гарбунова павіншавала беларусаў з Новым годам: «Прывітанне ўсім, мне вельмі цяжка пісаць гэтае віншаванне, таму што год быў вельмі цяжкі, наперадзе — невядомасць. Але я хацела б сказаць некалькі слоў сваёй сям'і і блізкім, маім суграмадзянам. Людзі, якія робяць зло ў Беларусі, ведаюць, што мы не здаліся, але яны робяць усё, каб нас запалохаць, каб мы страцілі апошнюю надзею. Аднак і ў Беларусі, і тут, за мяжой, і на маім новым працоўным месцы ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце — паўсюль я сустракаю шмат беларусак і беларусаў, якія не здаюцца, якія смела і адважна працягваюць рабіць усё, каб нашая краіна стала свабоднай, палітвязні выйшлі з турмаў, а мы ўсе маглі вярнуцца дадому. Гэты агонь сэрцаў, якія не счарсцвелі за два гады, сагравае мяне, дае надзею і апору, каб змагацца далей. Самае галоўнае зараз — гэта захаваць жыццё, усімі магчымымі і даступнымі сродкамі. Калі ласка, падтрымлівайце адзін аднаго, клапаціцеся пра сябе і сваіх блізкіх, не праходзьце міма бяды ў незнаёмага вам чалавека. Салідарнасць — наша сіла, яна дае мне надзею на тое, што мы выберамся з гэтай цемры. Да сустрэчы ў Новым годзе! І абавязкова дома! Жыве Беларусь!» @CabinetBelarus
  • Светлана Тихановская

    «Не адрываць увагу ад галоўнай мэты: вярнуць уладу беларускаму народу і зрабіць нашую краіну бяспечным і ўтульным домам для нас усіх» Прадстаўнік па замежных справах Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі распавёў пра свае працоўныя дасягненні ў 2022-м годзе і назваў тое, што дапаможа беларусам перамагчы рэжым і абараніць суверэнітэт Беларусі: «Шаноўныя беларусы! Ва ўсіх нас гэты год атрымаўся вельмі няпростым. І задачы, якія давялося выконваць мне, як прадстаўніку па замежных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, сталі сапраўднымі выклікамі. Я ўсцешаны, што атрымалася дасягнуць наступных вынікаў: ▫️ ва ўмовах выкарыстання ў вайне супраць Украіны беларускай тэрыторыі шмат намаганняў было накіравана на тое, каб у вачах міжнароднай супольнасці аддзяліць праўду ад хлусні, адасобіць беларускі народ ад нелегітымнага рэжыму, які незаконна ўцягнуў нашую краіну ў вайну. І ў нас сапраўды атрымалася шмат зрабіць у гэтым напрамку; ▫️ міжнародная прастора дэмакратычных сіл Беларусі працягнула пашырацца дзякуючы інтэнсіўным сувязям Святланы Ціханоўскай, працы яе каманды і Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Гэта адбірала магчымасці ў рэжыма Лукашэнкі прасоўваць свае незаконныя інтарэсы; ▫️ пачала развівацца замежная прысутнасць дэмакратычных сіл Беларусі. Для больш эфектыўнай пастаяннай працы з міжнароднымі арганізацыямі і нацыянальнымі ўрадамі ў 2022-м годзе былі створаны чатыры місіі: у Кіеве, Брусэлі, Празе і Таліне; ▫️ зроблены першыя, але вельмі важныя крокі па інстытуцыяналізацыі адносінаў дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці Беларусі з міжурадавымі арганізацыямі. Рада Еўропы ўпершыню ў гісторыі ўсталявала з намі адносіны праз стварэнне Кантактнай групы. Гэта падкрэсленае міжнароднае прызнанне таго, хто з прадстаўнікоў Беларусі сапраўды дбае пра яе дзяржаўныя інтарэсы. ▫️ мы атрымалі новыя магчымасці па вырашэнні практычных праблем беларусаў за межамі Беларусі. Былі паспяхова вырашаны многі пытанні з візамі і легалізацыяй. Асаблівую ўвагу мы надалі праблемам беларусаў, якія застаюцца ва Украіне, займаюцца валанцёрскай дзейнасцю і змагаюцца ў беларускіх добраахвотніцкіх фарміраваннях. Мы працягвам шукаць шляхі вырашэння праблемы з праязнымі дакументамі для беларусаў, якія не могуць вярнуцца дадому. Жадаю нам усім у новым годзе навучыцца шанаваць свае асабістыя і супольныя дасягненні, якія былі зроблены ў надзвычай складаных умовах, берагчы і падтрымліваць адзін аднога, не адрываць увагу ад галоўнай мэты: вярнуць уладу беларускаму народу і зрабіць нашую краіну бяспечным і ўтульным домам для нас усіх. Веры, сілы і салідарнасці жадаю ўсім нам у наступным годзе на шляху да Перамогі і ў справе абароны незалежнасці і суверэнітэта Беларусі» @CabinetBelarus
  • Светлана Тихановская

    «Наступны год будзе годам тэктанічных зменаў» Прадстаўнік Аб’яднага Пераходнага Кабінета Беларусі па транзіце ўлады Павел Латушка падсумаваў вынікі сваёй працы і павіншаваў беларусаў з Новым годам: «Напрыканцы года дазвольце распавесці пра вынікі працы майго прадстаўніцтва: ▫️ Стартаваў праект «Кадравы рэзерв для новай Беларусі» па падрыхтоўцы спецыялістаў, якія мусяць забяспячыць бяспеку, грамадскую і эканамічную стабільнасць у транзітны перыяд. ▫️ Мы падрыхтавалі і накіравалі ў міністэрствы юстыцыі і парламенты дэмакратычных краін разгорнутае прававое абгрунтаванне неабходнасці прызнання КДБ і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі. ▫️ Пры нашай падтрымцы ў праваахоўныя органы Літвы, Польшчы, Германіі і Чэхіі былі пададзены заявы ад паўсотні грамадзян Беларусі аб прыцягненні да адказнасці асобаў, якія здзяйснялі гвалт у дачыненні да беларусаў. Распачалі падобную працу ў Швейцарыі і Нарвегіі. У гэтай справе мы супрацоўнічаем з прадстаўніком Кабінета па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандрам Азаравым и камандай «Байпол». ▫️ Падрыхтавалі і перадалі адпаведным органам дэмакратычных краін спісы, якія змяшчаюць больш за 200 імёнаў прадстаўнікоў рэжыму з мэтай прыняцця супраць іх персанальных санкцый. У выніку санкцыі былі прыняты Канадай і Польшчай. У працы па санкцыйным ціску прадстаўніцтва вядзе шчыльнае супрацоўніцтва з камандай Аляксандра Азарава, Беларускім расследавальніцкім цэнтрам, Офісам Святланы Ціханоўскай. ▫️ Нашае прадстаўніцтва забяспечвае максімальную падтрымку прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерыя Сахашчыка ў камунікацыі з міжнароднымі партнерамі, у т.л. у справе матэрыяльнага забеспячэння створанай ім беларускай вайсковай часткі ў складзе УС Украіны. Шаноўныя беларусы! Віншую усіх з Новым годам! Жадаю веры ў сябе і сваіх блізкіх. Упэўнены, што наступны год будзе годам тэктанічных зменаў, упэўнены, што разам мы дасягнем нашай мэты – вольнай і незалежнай Беларусі» Поўны тэкст зварота - глядзіце па спасылцы: https://youtu.be/3ZNjlTILBfc @CabinetBelarus
    Наступны год будзе годам тэктанічных зменаў

    Прадстаўнік Аб’яднага Пераходнага Кабінета Беларусі па транзіце ўлады Павел Латушка падсумаваў вынікі сваёй працы і павіншаваў беларусаў з Новым годам: «Напрыканцы года дазвольце распавесці пра вынікі працы майго прадстаўніцтва: Стартаваў праект «Кадравы рэзерв для новай Беларусі» па падрыхтоўцы спецыялістаў, якія мусяць забяспячыць бяспеку, грамадскую і эканамічную стабільнасць у транзітны перыяд. Мы падрыхтавалі і накіравалі ў міністэрствы юстыцыі і парламенты дэмакратычных краін разгорнутае прававое абгрунтаванне неабходнасці прызнання КДБ і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі. Пры нашай падтрымцы ў праваахоўныя органы Літвы, Польшчы, Германіі і Чэхіі былі пададзены заявы ад паўсотні грамадзян Беларусі аб прыцягненні да адказнасці асобаў, якія здзяйснялі гвалт у дачыненні да беларусаў. Распачалі падобную працу ў Швейцарыі і Нарвегіі. У гэтай справе мы супрацоўнічаем з прадстаўніком Кабінета па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандрам Азаравым и камандай «Байпол». Падрыхтавалі і перадалі адпаведным органам дэмакратычных краін спісы, якія змяшчаюць больш за 200 імёнаў прадстаўнікоў рэжыму з мэтай прыняцця супраць іх персанальных санкцый. У выніку санкцыі былі прыняты Канадай і Польшчай. У працы па санкцыйным ціску прадстаўніцтва вядзе шчыльнае супрацоўніцтва з камандай Аляксандра Азарава, Беларускім расследавальніцкім цэнтрам, Офісам Святланы Ціханоўскай. Нашае прадстаўніцтва забяспечвае максімальную падтрымку прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерыя Сахашчыка ў камунікацыі з міжнароднымі партнерамі, у т.л. у справе матэрыяльнага забеспячэння створанай ім беларускай вайсковай часткі ў складзе УС Украіны. Шаноўныя беларусы! Віншую усіх з Новым годам! Жадаю веры ў сябе і сваіх блізкіх. Упэўнены, што наступны год будзе годам тэктанічных зменаў, упэўнены, што разам мы дасягнем нашай мэты – вольнай і незалежнай Беларусі» Калі ў вас ёсць магчымасць і жаданне падтрымаць працу каманды НАУ: https://bit.ly/38KA2y0 Нашы сацыяльныя сеткі: Павел Латушка: Telegram: https://bit.ly/3u61ixG Instagram: https://bit.ly/3u4aKS2 YouTube: https://bit.ly/3qgqmRn YouTube PL: https://bit.ly/3u7pfEE Twitter: https://bit.ly/3tlTBEb Facebook: https://bit.ly/3IhgBs9 Viber: https://bit.ly/3qgqQa9 TikTok: https://bit.ly/3KWQYig Народнае антыкрызіснае ўпраўленне: Telegram: https://bit.ly/36ezaQK Instagram: https://bit.ly/3InJdAj YouTube: https://bit.ly/3wjLOZE Twitter: https://bit.ly/3CRbU7i Facebook: https://bit.ly/3igwXab Сайт: https://bit.ly/36tSglZ TikTok: https://bit.ly/3UoB8B2 #беларусь #латушка #новыгод Наступны год будзе годам тэктанічных зменаў

    YouTube
  • Светлана Тихановская

    «З Новым 2023-м Годам беларускай мовы і нацыянальнага адраджэння!» Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык падсумавала вынікі 2022-га года, павіншавала беларусаў з Новым годам і абвясціла яго Годам беларускай мовы і нацыянальнага адраджэння: «Гэта быў адзін з самых складаных гадоў. Год пачатку вайны. Год няспынных рэпрэсій. Год усеагульнай дэпрэсіі і, падаецца, безвыходнасці. Але, з іншага боку, год цвёрдай упэўненасці, што мы працягваем барацьбу. Год партызанскага змагання і няскоранасці. Год яднання беларусаў і ўсеагульнай дапамогі. Год, які ясна паказаў, дзе чорнае, а дзе белае. Год, які пераканаў, што за нашу краіну мы будзем змагацца. Год каштоўнасці беларушчыны і год палітычнага разумення неабходнасці нацыянальнага адраджэння. Год, калі мы ясна ўсвядомілі, што культура — гэта нашая зброя ў барацьбе за будучыню. Што мы разам зрабілі ў 2023 годзе, каб нашая культура стала такой зброяй? ▫️ абмеркавалі пытанне падтрымкі беларускай культуры і адукацыі ва ўсіх нашых міжнародных паездках і афіцыйных сустрэчах; ▫️ дамагліся прызнання беларускіх дыпломаў у Польшчы, нягледзячы на тое, што беларускі рэжым у аднабаковым парадку разарваў пагадненне аб прызнанні дыпломаў; ▫️падтрымалі беларускія кнігавыдавецкія ініцыятывы ў справе стварэння сеткі цэнтраў рэалізацыі беларускіх кніг за мяжой, паспрыялі агульнаму пашырэнню даступнасці беларускай кнігі ў электронным і папяровым выглядзе; ▫️ прынялі гістарычныя для беларусаў заявы па асуджэнні камунізму і прызнанні Галадамору генацыдам украінскага народу; ▫️ стварылі Камісію па ўзнагародах, разам з Геральдычнай камісіяй падрыхтавалі новую лінейку беларускіх узнагародаў для асобаў, якія праявілі выключную адданасць у служэнні Беларусі; ▫️сумесна з дарадцам па пытаннях адукацыі і навукі Офіса Святланы Ціханоўскай Таццянай Шчытцовай стварылі працоўныя групы па рэфармаванні адукацыйнай сістэмы і абмене вопытам са спецыялістамі розных еўрапейскіх краін; ▫️ наладзілі супрацоўніцтва са стваральнікамі мабільнай прылады «Новая Беларусь» і пачалі інтэграваць у яе свае напрацоўкі; ▫️ перадалі кнігі ваярам палка Каліноўскага і пачалі збор новых падарункаў; ▫️перавялі на беларускую мову камунікацыю і справаводства Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі. Учора, сёння і заўтра. Мы разам з вамі ствараем нашу гісторыю. Аб'яднаны Пераходны Кабінет абвяшчае 2023-ці год Годам беларускай мовы і нацыянальнага адраджэння. Будзем разам з вамі пашыраць беларускую прастору вакол нас. Кожнага з нас. З Новым 2023-м, сябры!» @CabinetBelarus
  • Светлана Тихановская

    «Хачу пажадаць беларусам вытрымкі ў новым годзе» Прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Аляксандр Азараў падзякаваў беларусам за 2022 год, падсумаваў яго вынікі і выказаў сваё пажаданне на наступны год: «Я не магу раскрываць падрабязнасці ажыццяўляемых мерапрыемстваў, але паведамляю, што ўзровень гатоўнасці нашых сіл да дзеянняў па аднаўленні законнасці ў Беларусі істотна вырас. Хачу падзякаваць беларусам, якія нас падтрымлівалі, і тым, хто з намі на прамой сувязі, а гэта многія тысячы грамадзян. Вы выконваеце вельмі важную і адказную працу ўнутры краіны, і мы разлічваем, што ў наступным годзе такіх людзей стане яшчэ больш. Хачу запэўніць, што Прадстаўніцтва па аднаўленні законнасці і правапарадку Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі і «Байпол» зробяць усё для таго, каб 2023 год стаў годам вызвалення Беларусі. Хачу пажадаць беларусам вытрымкі ў новым годзе для паспяховага рыўка да Перамогі!» @CabinetBelarus
  • Светлана Тихановская

    Глядзіце навагодні зварот Святланы Ціханоўскай 31 снежня а 23:45. https://youtu.be/XZGeWuF1mog
    Навагодні зварот Святланы Ціханоўскай 2023 / Новогоднее обращение Светланы Тихановской

    Глядзіце навагодні зварот Святланы Ціханоўскай 31 снежня а 23:45

    YouTube
  • Светлана Тихановская

    У Расіі ратыфікавалі дагавор аб агульных прынцыпах падаткаабкладання па ўскосных падатках паміж Беларуссю і Расіяй. Што гэта значыць – тлумачыць Алесь Аляхновіч Дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч расказвае пра стварэнне паводле дагавору адзінага наднацыянальнага падатковага органа, гульню двух шулераў і шаха. «Дагавор быў падпісаны міністрамі фінансаў яшчэ ў кастрычніку, цяпер у Расіі яго ратыфікавалі. Гэта ўсё – працяг эпапеі з 28 інтэграцыйнымі праграмамі, падпісанымі ў лістападзе 2021 г. Сам гэты працэс вядзе да большай залежнасці Беларусі ад Расіі. Пры гэтым, як заўсёды, у дамоўленасцях паміж двума шулерамі не ўсё так адназначна, бо шулеры любяць махляваць. А рэжым у Беларусі ў гэтым профі – наабяцаць і не выканаць. Я лічу, што ўсе ці частка гэтых праграм будуць рэалізаваныя на практыцы настолькі няхутка, што альбо шах памрэ, альбо ішак здохне. Напрыклад, улады ўжо шмат гадоў спрабуюць скасаваць роўмінг паміж РБ і РФ. Падавалася б, зусім непалітычная рэч з карысцю для ўсіх бакоў, але, тым не менш, нейкія бізнес-інтарэсы замінаюць рэалізаваць гэту задуму. Трэба вельмі пільна сачыць за тым, што адбываецца ў інтэграцыйных справах паміж РБ і РФ, але захоўваць пры гэтым цвярозую галаву. На залежнасць Беларусі ад Расіі значна больш уплывае не плануемы адзіны наднацыянальны орган (такія існуюць і цяпер, напрыклад, парламент «саюзнай дзяржавы»), а павелічэнне долі Расіі ў гандлі Беларусі, у знешнім доўгу, а таксама ў іншых важных сферах. У экспарце тавараў з РБ доля РФ вырасла з 41% у 2021 г. прыкладна да 70% у апошнія месяцы. І гэта адбываецца без падпісання нейкіх інтэграцыйных карт – у выніку сыходу заходніх кампаній з РФ і адкрыцця такім чынам ніш для беларускіх тавараў. Такім чынам залежнасць Беларусі ад РФ вырасла на парадак не ў выніку заходніх санкцыяў і не ў выніку абмяркоўваемых 100500 разоў інтэграцыйных карт і праграм, а ў выніку ўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў вайне на баку Крамля. Сутнасць «саюзных праграм» наўмысна хаваецца ад людзей. Дзяржаўныя органы не ініцыіруюць публічнай дыскусіі і не паказваюць грамадству ацэнак ад дзеяння гэтых праграм, а ў беларусаў ніхто не пытаецца пра іх меркаванне. Усё праводзіцца ціха і схавана, быццам нашая незалежнасць з’яўляецца прыватнай уласнасцю рэжыму і быццам ён мае права ёй распараджацца. Толькі пасля правядзення новых дэмакратычных выбараў і на аснове волевыяўлення беларускага народу можна будзе прымаць рашэнні, якія маюць уплыў на суверэнітэт Беларусі. Тады такое рашэнне будзе не толькі легальным, але і ўстойлівым. Тыя ж рашэнні, якія сёння прымаюць нелегітымныя ўлады ў Беларусі хутчэй за ўсё будуць перагледжаны ў будучыні».
  • Светлана Тихановская

    «Продолжать верить в людей, сохранять эту веру в себе». Большой разговор волонтёров со Светланой Тихановской и Александрой Логвиновой — о достижениях Офиса за 2022 и планах на 2023 год. ✔️ Как прошёл 2022 год? Удалось ли реализовать планы? ✔️ Каковы перспективы во внутренней политике? Как сохранить влияние внутри страны? ✔️ Оказывается ли поддержка беларусам со стороны международных партнёров? Решается ли вопрос с визами? Будет ли встреча с Зеленским? ✔️ Персональные санкции неэффективны, а секторальные режим обходит. Как сделать давление на режим эффективным? ✔️ Какие приоритеты на 2023 год? Какая стратегия у Офиса и как могут помочь волонтеры? Обо всем этом Светлана Тихановская и исполнительный директор Офиса Александра Логвинова рассказали во время онлайн-встречи с волонтерами. 🔗 Ответы на эти и другие вопросы можно найти по ссылке.
  • Светлана Тихановская

    Сілавое крыло, прававая кааліцыя, беларусы – не ізгоі. Франак Вячорка – пра працу дэмсілаў у 2022 годзе У гэтым відэа галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка дае справаздачу па працы дэмакратычных сілаў у 2022 годзе. – Створаная прававая кааліцыя для збору доказаў злачынстваў рэжыма і ўзнаўлення законнасці. – Беларусь засталася на парадку дня: супраць беларусаў не ўводзілі візавы бан, студэнты працягнулі навучанне за мяжой. – Беларусы Украіны змаглі атрымаць дапамогу, іх праблемы паступова вырашаюцца. – Адбылася перазагрузка дэмакратычных сілаў. – У дэмакратычнага руху ўпершыню з'явілася сілавое крыло. – Падтрымка культуры, школьнага напрамку, беларусацэнтрычных ініцыятываў дыяспары, анлайн-адукацыі для школьнікаў у Беларусі. Падрабязней пра гэтыя і іншыя вынікі – у відэа. https://youtu.be/d9G0XKyvCeM
    Сілавое крыло, беларусы – не ізгоі. Франак Вячорка – пра працу дэмсілаў у 2022 годзе

    У гэтым відэа галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка дае справаздачу па працы дэмакратычных сілаў у 2022 годзе. – Створаная прававая кааліцыя для збору доказаў злачынстваў рэжыма і ўзнаўлення законнасці. – Беларусь засталася на парадку дня: супраць беларусаў не ўводзілі візавы бан, студэнты працягнулі навучанне за мяжой. – Беларусы Украіны змаглі атрымаць дапамогу, іх праблемы паступова вырашаюцца. – Адбылася перазагрузка дэмакратычных сілаў. – У дэмакратычнага руху ўпершыню з'явілася сілавое крыло. – Падтрымка культуры, школьнага напрамку, беларусацэнтрычных ініцыятываў дыяспары, анлайн-адукацыі для школьнікаў у Беларусі. Падрабязней пра гэтыя і іншыя вынікі – у відэа.

    YouTube
  • Светлана Тихановская

    Рэабілітацыя для палітвязняў, беларусы – не агрэсары. Дзяніс Кучынскі – пра замежную працу Офіса У гэтым відэа дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі расказвае пра працу каманды па замежнай палітыцы Офіса, якая прыклала ўсе намаганні для таго, каб беларусаў не лічылі агрэсарамі, адрозніваючы Беларусь ад рэжыма. У 2022 годзе адбыліся 44 візіты Святланы Ціханоўскай і больш за 300 сустрэчаў на высокім узроўні. У тым ліку дзякуючы гэтаму былі запушчаныя праграмы рэабілітацыі для сем’яў палітвязняў, беларусаў выключылі з візавага бану, а студэнты працягнулі навучанне за мяжой. Падрабязней пра візіты, сустрэчы і чаму гэта так важна для Беларусі – у справаздачы Дзяніса Кучынскага. https://youtu.be/a8lXpkKHwFw
    Рэабілітацыя для палітвязняў, беларусы – не агрэсары. Дзяніс Кучынскі – пра замежную працу Офіса

    У гэтым відэа дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі расказвае пра працу каманды па замежнай палітыцы Офіса, якая прыклала ўсе намаганні для таго, каб беларусаў не лічылі агрэсарамі, адрозніваючы Беларусь ад рэжыма. У 2022 годзе адбыліся 44 візіты Святланы Ціханоўскай і больш за 300 сустрэчаў на высокім узроўні. У тым ліку дзякуючы гэтаму былі запушчаныя праграмы рэабілітацыі для сем’яў палітвязняў, беларусаў выключылі з візавага бану, а студэнты працягнулі навучанне за мяжой. Падрабязней пра візіты, сустрэчы і чаму гэта так важна для Беларусі – у справаздачы Дзяніса Кучынскага.

    YouTube
  • Светлана Тихановская

    Визы и ВНЖ для беларусов, доклад в ООН. Кристина Рихтер – о работе правового департамента Офиса Советница Светланы Тихановской по правовым вопросам Кристина Рихтер рассказывает, что в этом году удалось сделать правовому департаменту Офиса. Это реакция на гуманитарные проблемы беларусов, которые выехали из Украины из-за войны, и создание рабочей группы при МВД Польши, что позволило изменить выдачу гуманитарных виз и ВНЖ для беларусов. Также юристы Офиса вместе с организациями гражданского общества подготовили альтернативный доклад о достижении целей устойчивого развития и представили его в ООН. Подробнее — в этом видео. https://youtu.be/XQGtYRkzQdU
    Визы и ВНЖ для беларусов, доклад в ООН. Кристина Рихтер – о работе правового департамента Офиса

    Советница Светланы Тихановской по правовым вопросам Кристина Рихтер рассказывает, что в этом году удалось сделать правовому департаменту Офиса. Это реакция на гуманитарные проблемы беларусов, которые выехали из Украины из-за войны, и создание рабочей группы при МВД Польши, что позволило изменить выдачу гуманитарных виз и ВНЖ для беларусов. Также юристы Офиса вместе с организациями гражданского общества подготовили альтернативный доклад (https://t.me/tsikhanouskaya/2731) о достижении целей устойчивого развития и представили его в ООН. Подробнее — в этом видео.

    YouTube
  • Светлана Тихановская

    Што рабілі валанцёры Офіса ў 2022? Увесь гэты год вы дапамагалі Офісу з самымі рознымі задачамі і cёння мы хочам сказаць вам дзякуй за вашую падтрымку: без вас нашая праца была б нашмат цяжэйшая, а многія дасягненні былі б немагчымыя. Падрабязней пра задачы, з якімі нам дапамагалі валанцёры, — у картках. Даведацца больш можна ў нашым тэлеграм-канале або на YouTube. Насамрэч жа задачаў значна больш – большасць з іх непублічная. Далучайцеся да валанцёрскай праграмы праз бот або падтрымлівайце яе праз збор на BYSOL.
  • Реклама

  • Светлана Тихановская

    Кристина Рихтер – советница Светланы Тихановской по правовым вопросам Кристина Рихтер 10 лет практикует право, и в последние годы работает не только с национальными, но и с международными механизмами защиты прав человека. С середины 2021 года она работает в Офисе. Благодаря работе в том числе Кристины Рихтер беларусы, переехавшие после начала войны в Польшу из Украины и Беларуси, имеют меньше проблем и проволочек при оформлении своего пребывания. Также она координировала альтернативный доклад по выполнению Республикой Беларусь Целей устойчивого развития ООН. На новой позиции советницы по правовым вопросам Кристина Рихтер прежде всего продолжит координацию работы по привлечению лиц, ответственных за нарушение прав человека с использованием инструментов универсальной юрисдикции и других международных механизмов в сотрудничестве с Объединенным Переходным Кабинетом и Правовым Советом. Она будет защищать интересы беларусов и совместно с Правовым Советом заниматься юридической стороной документов для транзитного периода. Чем ещё будет заниматься Кристина Рихтер: – формировать стратегию работы по правовым вопросам Офиса Светланы Тихановской; – вместе с другими юристами и организациями заниматься подготовкой нормативно-правовых документов для транзитного периода в сферах переходной справедливости, реабилитации лиц, подвергшихся преследованию по политическим мотивам; – участвовать в подготовке специального доклада по проблемам беларусов в эмиграции в Парламентскую Ассамблею Совета Европы; – работать вместе с беларусским правозащитным сообществом для достижения целей по продвижению и защите прав человека. Контакты для коммуникации – [email protected].
  • Светлана Тихановская

    Антываенныя акцыі, самвыдат, перадачы палітвязням. Аліна Герашчанка – пра працу Офіса з валанцёрамі У гэтым відэа Аліна Герашчанка дае справаздачу па працы аддзела па знешніх сувязях Офіса Святланы Ціханоўскай. Яна расказвае пра валанцёраў, якія актыўна дапамагаюць Офісу, распаўсюджваюць самвыдат і падтрымліваюць антываенныя акцыі. Таксама яна распавядае пра Zoom-сустрэчы для абмеркавання розных тэмаў, YouTube-канал валанцёрскай праграмы, дзе публікуюцца адукацыйна-асветніцкія відэа, серыю майстар-класаў «Хваля» і афлайн-працу з валанцёрамі. Падрабязней пра працу Офіса з валанцёрамі – у відэа. Канал валанцёраў Офіса: @volunteersOST https://youtu.be/SnYcJ0473Ms
    Антываенныя акцыі, самвыдат, перадачы палітвязням. Аліна Герашчанка – пра працу Офіса з валанцёрамі

    У гэтым відэа Аліна Герашчанка дае справаздачу па працы аддзела па знешніх сувязях Офіса Святланы Ціханоўскай. Яна расказвае пра валанцёраў, якія актыўна дапамагаюць Офісу, распаўсюджваюць самвыдат і падтрымліваюць антываенныя акцыі. Таксама яна распавядае пра Zoom-сустрэчы для абмеркавання розных тэмаў, YouTube-канал валанцёрскай праграмы, дзе публікуюцца адукацыйна-асветніцкія відэа, серыю майстар-класаў «Хваля» (https://www.youtube.com/@volunteersOST/playlists) і афлайн-працу з валанцёрамі. Падрабязней пра працу Офіса з валанцёрамі – у відэа.

    YouTube
  • Светлана Тихановская

    Дэпутацкія групы ў 13 краінах, праект Канстытуцыі. Анатоль Лябедзька – пра сваю працу ў Офісе ў 2022 У гэтым відэа дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька дае справаздачу па сваёй працы за год. Ён расказвае пра праект Канстытуцыі новай Беларусі, законапраекты, рэгламент Сойма і супольнасць дэпутацкіх груп «За дэмакратычную Беларусь» у 13 парламентах розных краінаў свету. Падрабязней – у гэтым відэа. Падпісвайцеся на канал Анатоля Лябедзькі пра міжпарламенцкую супрацу: @parlamentbel https://youtu.be/Z0abHhD-ay0
    Дэпутацкія групы ў 13 краінах, праект Канстытуцыі. Анатоль Лябедзька – пра сваю працу ў Офісе ў 2022

    У гэтым відэа дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька дае справаздачу па сваёй працы за год. Ён расказвае пра праект Канстытуцыі новай Беларусі, законапраекты, рэгламент Сойма і супольнасць дэпутацкіх груп «За дэмакратычную Беларусь» у 13 парламентах розных краінаў свету. Падрабязней – у гэтым відэа. Падпісвайцеся на канал Анатоля Лябедзькі пра міжпарламенцкую супрацу: @parlamentbel

    YouTube