Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

4 года назад
Открыть в
Міжнародныя магчымасці для беларусаў у 2023 Каманда Офіса па адукацыі, якую ўзначальвае Таццяна Шчытцова, кожны месяц рыхтуе актуальны дайджэст «Асвета». Там сабраныя апошнія навіны, падзеі і актуальныя магчымасці для беларусаў і беларусак у сферы адукацыі і навукі. Новы выпуск атрымаўся асаблівым, бо каманда па адукацыі падрыхтавала дадатак да дайджэста з вялікім спісам самых розных магчымасцяў і прапановаў ад міжнародных універсітэтаў па ўсім свеце на 2023 год. Праграмы фінансавай падтрымкі, стажыровак і кансультацый, конкурсы грантаў на даследчыя праекты – усё гэта даступна як для студэнтаў і школьнікаў, якія зараз рыхтуюцца да паступлення ў ВНУ, так і для даследчыкаў і навуковых супрацоўнікаў у розных галінах. Спампаваць дайджэст і дадатак з аглядам магчымасцяў на 2023 год можна на сайце «Асветы»: https://asvetaby.org. Заходзьце па спасылцы і дзяліцеся ёй з сябрамі, калегамі, пакажыце сваім дзецям, якія зараз вучацца ва ўніверсітэтах, або выпускаюцца ў гэтым годзе са школы. Усё пра падтрымку тут.