Обложка канала

Светлана Тихановская. Страница 14

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

  • Светлана Тихановская

    Светлана Тихановская: «Сегодня беларусский «суд» приговорил Татьяну Кузину и Валерию Костюгову к 10 годам колонии. Это известные представительницы экспертного сообщества Беларуси, и любая вменяемая власть предпочла бы использовать их интеллектуальный потенциал в такое трудное для страны время. Но у нас в стране действуют другие правила: ближе к власти предпочитают оставлять лояльных и молчаливых прислужников, а настоящих экспертов изгоняют или сажают в тюрьму. Этим людям не нужен интеллектуальный ресурс, им не интересно сделать нашу страну сильнее, они наоборот хотят остановить развитие, чтобы еще немного пожить в удобных для себя условиях. История учит: чтобы заглянуть в ближайшее будущее государства, стоит посмотреть на интеллектуалов. И если вы найдете их в тюрьме – у такого государства нет будущего».
  • Светлана Тихановская

    Як звязацца са Святланай Ціханоўскай і яе камандай? Святлана Ціханоўская: «На асабістых званках і сустрэчах беларусы часта пытаюцца: а як я магу звязацца з вамі і вашай камандай? Куды можна напісаць? Першае, вядома, вы можаце напісаць мне ў асабістыя паведамленні ў інстаграме. Кожны дзень туды пішуць дзясяткі, калі не сотні чалавек – і я імкнуся праглядаць і адказваць кожнаму. Другое, вы можаце напісаць у наш чат-бот @AskOffice_Bot. Мая каманда адказвае на ўсе пытанні, прымае ўсе вашыя ідэі і прапановы, пры неабходнасці падказвае, куды менавіта вам лепш звярнуцца ці што магчыма зрабіць для вырашэння вашай праблемы. Нам важнае кожнае вашае паведамленне, таму пішыце! Гэта ананімна і бяспечна».
  • Светлана Тихановская

    Рэжыму патрэбныя не людзі, а пакорлівыя падаткаплацельшчыкі Святлана Ціханоўская: «Па ўсёй Беларусі масава затрымліваюць псіхатэрапеўтаў. У Гомелі сілавікі прыйшлі мінімум да 30 беларусаў за падпіскі на «няправільныя» каналы. А яшчэ беларусаў працягваюць затрымліваць проста на мяжы. На фоне гэтых рэпрэсій, якія не толькі не змяншаюцца, але яшчэ і растуць, працягвае сваю працу так званая «камісія па вяртанні». Зараз да сваякоў беларусаў, якія пераехалі ў іншыя краіны дзеля ўласнай бяспекі, сталі прыходзіць прадстаўнікі рэжыму і ўгаворваць людзей паўплываць на сваіх родных і папрасіць іх вярнуцца дадому. Але рэжыму не патрэбныя людзі. Яму патрэбныя падаткаплацельшчыкі, якія будуць пакорліва ўтрымліваць чыноўнікаў, сілавікоў і ўвесь вялізны рэпрэсіўны апарат. А самі людзі – з іх думкамі, марамі, прапановамі, спробамі палепшыць жыццё ў краіне – не, не патрэбныя. Не давярайце прапагандзе, якая заклікае вярнуцца. Размаўляйце з роднымі і блізкімі, расказвайце ім праўду. А дадому мы ўсе абавязкова вернемся, але толькі тады, калі спыняцца рэпрэсіі і запануе сапраўдны, справядлівы закон».
  • Реклама

  • Светлана Тихановская

    Канстытуцыйны суд – аснова прававой дзяржавы, якая не дапусціць дыктатуры Дзейнасць Канстытуцыйнага суда можа спрыяць стварэнню прававой дзяржавы і падзелу ўлады, бо Канстытуцыйны суд мусіць быць гарантам выканання Канстытуцыі. Ён можа прызнаваць акты ўлады неканстытуцыйнымі або неадпаведнымі прынцыпам міжнароднага права. Але гэта не адбываецца пры рэжыме Лукашэнкі. Як змяніць Канстытуцыйны суд і якія рэформы неабходныя пасля пераменаў, каб Канстытуцыя не толькі на паперы была галоўным законам у краіне – у відэа. Таксама кожны жадаючы можа далучыцца да абмеркавання канцэпцыі па фармаванні і працы Канстытуцыйнага суда новай Беларусі па спасылцы: kanstytucyja.online/index.p…ws.html. https://youtu.be/AlrUczmv4Ec
    Канстытуцыйны суд – аснова прававой дзяржавы, якая не дапусціць дыктатуры

    Дзейнасць Канстытуцыйнага суда можа спрыяць стварэнню прававой дзяржавы і падзелу ўлады, бо Канстытуцыйны суд мусіць быць гарантам выканання Канстытуцыі. Ён можа прызнаваць акты ўлады неканстытуцыйнымі або неадпаведнымі прынцыпам міжнароднага права. Але гэта не адбываецца пры рэжыме Лукашэнкі. Як змяніць Канстытуцыйны суд і якія рэформы неабходныя пасля пераменаў, каб Канстытуцыя не толькі на паперы была галоўным законам у краіне – у відэа. Таксама кожны жадаючы можа далучыцца да абмеркавання канцэпцыі па фармаванні і працы Канстытуцыйнага суда новай Беларусі па спасылцы: https://kanstytucyja.online/index.php/draft-laws.html.

    YouTube
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская: «Сёння дзень Канстытуцыі. Канстытуцыі, якую за апошнія 28 гадоў некалькі разоў незаконна перапісвалі. Канстытуцыі, чые артыкулы сістэматычна парушаў рэжым, акрамя, хіба што, артыкула 20: Мінск – сталіца Беларусі. Канстытуцыі, якая ўжо даўно страціла свой сэнс. Нажаль, сёння не той дзень, з якім можна павіншаваць, але той, калі можна нагадаць сабе, як шмат мы з вамі ўжо зрабілі на шляху да вяртання сваіх канстытуцыйных правоў. І як шмат нам яшчэ давядзецца зрабіць, каб усе законы нашай краіны працавалі і абаранялі беларусаў, а не станавіліся інструментам для рэпрэсій супраць народа. У дэмакратычных сілаў ужо ёсць бачанне таго, як павінна выглядаць Канстытуцыя новай Беларусі. Нашая задача – не проста новая кніжка з наборам словаў, якім кожны чыноўнік зможа пагрэбаваць дзеля ўласных інтарэсаў. Нашая задача – вярнуць гэтаму дакументу значнасць. Падрыхтаваць такую Канстытуцыю, якая стане абаронай ад дыктатуры, гарантуе кожнаму чалавеку правы і свабоды, а таксама ўсталюе дэмакратычныя стрымкі і процівагі. І сёння я хачу прапанаваць кожнаму далучыцца да абмеркавання праекта Канстытуцыі новай Беларусі на сайце: kanstytucyja.online. Я ведаю, што дэмакратычныя перамены ў нашай краіне непазбежныя, як бы моцна рэжым ні спрабаваў пераканаць нас у адваротным. Прама цяпер мы з вамі набліжаем той час, калі Беларусь стане свабоднай дэмакратычнай краінай. Жыве Беларусь!»
  • Светлана Тихановская

    «Толькі аб'яднаўшы намаганні, мы зможам дапамагчы такой вялікай колькасці людзей» Прадстаўніца па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Вольга Гарбунова абвясціла аб стварэнні платформы для аказання дапамогі палітзняволеным, іх сем'ям і іншым уразлівым сацыяльным групам беларускага грамадства, якая будзе дзейнічаць па прынцыпе «аднаго вакна». Вольга Гарбунова распавяла пра тое, чаму яна вырашыла адчыніць «адно вакно»: «Я памятаю як гэта — выйсці з зняволення ў поўнай разгубленасці, страху, дэзарыентацыі. Кожны дзень я сустракаю людзей, якія не могуць зразумець у вялікай плыні інфармацыі і новых назваў, дзе шукаць падтрымку. Многія застаюцца сам-насам са сваімі праблемамі, адчуваюць сябе забытымі. Падобныя пачуцці перажываюць іх сем'і. З 2020 года шмат арганізацый і ініцыятыў уключаны ў дапамогу рэпрэсаваным беларусам. Аднак мы не былі гатовы да такой колькасці пацярпелых, мы не ўлічылі стан, у якім знаходзяцца людзі, мы не ведалі, што за два гады можна так хутка разбурыць у краіне ўсю сацыяльную інфраструктуру, якую дзесяцігоддзямі выбудоўвалі недзяржаўныя арганізацыі. Арганізацыі, фонды часта працуюць вельмі адасоблена, не ведаюць аб рэсурсах адзін аднаго. Толькі аб'яднаўшы намаганні, мы зможам дапамагчы такой вялікай колькасці людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе. Нашае рашэнне - стварэнне аператыўнага і інклюзіўнага інфармацыйнага рэсурсу, які збярэ ўсю даступную актуальную інфармацыю пра арганізацыі, фонды, ініцыятывы, дыяспары, якія дапамагаюць людзям, што сутыкнуліся з рознымі сацыяльнымі праблемамі» Вольга Гарбунова запрашае запоўніць анкету не толькі прадстаўнікам ініцыятыў, якія дапамагаюць, але і тым, хто карыстаўся іх дапамогай. Акрамя таго, прадстаўніца па сацыяльных пытаннях запрашае ў сваю каманду валанцёраў: тэхнічных спецыялістаў (back end i front end, ux/ui дызайн), спецыялістаў па маркетынгу, капірайтараў, перакладчыкаў — пішыце на пошту [email protected] з пазнакай «валанцёрства» ў тэме ліста. Падрабязней — на старонцы прадстаўніцтва па сацыяльных пытаннях у Інстаграме. @CabinetBelarus
  • Светлана Тихановская

    Государство создаёт для бизнеса такие условия, что проще закрыться или уехать Светлана Тихановская: «Всё чаще вижу новости о закрытии бизнесов в Беларуси. Один за другим закрываются магазины, кафе, рестораны. Технологические компании уже релоцировались – и теперь платят налоги, которые могли бы пойти на благоустройство Беларуси, в других странах. Эта тенденция с каждым днем всё заметнее. Государство и раньше не считало нужным создавать благоприятные условия для ведения бизнеса и предпринимательства. А теперь и вовсе создает такие условия, в которых все больше предпринимателей задумываются о переезде или закрытии своего дела. Я знаю, что тысячи людей, которые вынужденно закрывают свои бизнесы, годами развивали их не благодаря, а вопреки. Многие смогли адаптироваться и выжить даже в условиях COVID и нескольких экономических кризисов. Экспертизе и опыту этих людей позавидуют многие. Такие профессионалы – бесценный ресурс для каждого государства. И я верю, что в новой Беларуси эти люди смогут беспрепятственно развивать и масштабировать свои бизнесы. А чиновники вместо преследования налогоплательщиков, которые их содержат, будут не только помогать бизнесменам, но и работать над тем, чтобы привлечь в страну инвестиции, ценный опыт и человеческий капитал».
  • Светлана Тихановская

    «Кадравы рэзерв для новай Беларусі» – далучыцца можа кожны беларус Намеснік прадстаўніка Кабінета па транзіце ўлады Юрый Губарэвіч заявіў пра запуск кампаніі «Кадравы рэзерв для новай Беларусі». Для таго, каб дзяржаўная сістэма паспяхова функцыянавала пасля пераменаў, пад эгідай Кабінета пройдуць стажыроўкі ў краінах ЕС, у якіх прымуць удзел будучыя дзяржаўныя служачыя. Яны зоймуць дзяржаўныя пасады і будуць ажыццяўляць рэформы. Цяпер аб’яўлены набор удзельнікаў на пілотную адукацыйную праграму гэтай кампаніі. Далучыцца можа любы грамадзянін Беларусі, які мае жаданне, вопыт і адукацыю для эфектыўнага выканання службовых абавязкаў у сферы дзяржаўнага адміністравання пасля зменаў у Беларусі. Навучанне пачнецца 3 красавіка 2023 года. Іншыя падрабязнасці тут.
  • Светлана Тихановская

    «Нас яднае агульная мэта і агульнае бачанне будучыні нашай краіны». Ціханоўская павіншавала Ягорава і Жываглод з новай пасадай «Віншую Андрэя Ягорава і Алену Жываглод з абраннем на такія адказныя пасады, як спікер і віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады. З Андрэем і Ленай мы даўно супрацоўнічаем, і я ўпэўненая, што іх энергія, досвед і канструктыўны падыход дапамогуць Каардынацыйнай радзе працаваць эфектыўна, а ўсім нам – дамагчыся пераходу Беларусі да дэмакратыі. Я з нецярпеннем чакаю, калі Каардынацыйная рада скончыць рэформу і зможа пачаць працу ў поўнай меры. Спадзяюся на цесную супрацу паміж прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў і грамадзянскіх ініцыятываў. Бо нас яднае агульная мэта і агульнае бачанне будучыні нашай краіны, а значыць мы павінны ўзмацняць і дапаўняць адно аднаго».
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў панядзелак Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і яе камандай па гэтай спасылцы: us06web.zoom.us/meeting…ICSRxI-Q Размова пройдзе ў панядзелак, 13 сакавіка, з 13:00 да 15:00 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць часу на званок, таму колькасць рэгістрацый абмежаваная. Калі вы не паспееце зарэгістравацца на гэтым тыдні, зможаце зрабіць гэта на наступным. Адзначым, што такія размовы праходзяць кожны тыдзень. У першую чаргу прымаюцца людзі, якія раней не ўдзельнічалі ў размовах. Прачытаць пра тое, што такое асабістыя размовы і як яны праходзяць можна тут.
  • Светлана Тихановская

    Ціханоўская ў Лондане выступіла перад дыпламатамі і адзначыла недапушчальнасць вывада з-пад санкцый калійных угнаенняў Учора Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі дзелавых арганізацый і беларускай дыяспары. Ёй прадэманстравалі артэфакты бібліятэкі Францыска Скарыны, у тым ліку старонкі старога друку Францыска Скарыны і кнігі, напісаныя па-беларуску арабскім алфавітам. Таксама ёй паказалі турэмную робу Ларысы Геніюш, Слуцкія паясы і выставу, прысвечаную цяперашнім беларускім палітвязням. У Лондане Ціханоўская наведала і беларускую царкву, якая была пабудаваная 6 гадоў таму і дзе праводзілі малітву ў памяць пра ахвяраў 2020-га года. Акрамя таго, Святлана Ціханоўская выступіла перад дыпламатычным корпусам у Лондане. Сустрэча была прысвечаная ролі Беларусі ў вайне, прыцягненню вінаватых у злачынствах супраць чалавечнасці да адказнасці. Нацыянальная лідарка выказалася наконт спробаў рэжыму вывесці з-пад санкцый прадпрыемствы калійнага сектару пад выглядам клопату пра харчовую бяспеку і адзначыла, што гэта недапушчальна. Іншыя падрабязнасці візіта тут: https://youtu.be/MMwX_hAxoT8
  • Светлана Тихановская

    Праграмы міжнароднай падтрымкі для беларускіх студэнтаў і даследчыкаў. Выйшаў новы выпуск дайджэста «Асвета» Каманда Святланы Ціханоўскай па адукацыі, якую ўзначальвае Таццяна Шчытцова, кожны месяц выпускае дайджэст «Асвета», дзе сабраныя актуальныя навіны і міжнародныя магчымасці для беларускіх студэнтаў і навуковых дзеячаў. Усе выпускі дайджэста можна знайсці на афіцыйным сайце «Асветы»: www.asvetaby.org. У новым выпуску – мноства магчымасцяў атрымаць ці працягнуць адукацыю за мяжой, ці знайсці падтрымку на свой навуковы праект. Напрыклад, можна падаць заяўку на ўдзел у праграме падрыхтоўкі студэнтаў з Беларусі да паступлення ў амерыканскія ўніверсітэты, на бясплатнай аснове. Пра гэтую і іншыя магчымасці чытайце па спасылцы. Таксама нагадваем, што каманда па адукацыі выпусціла асобны дадатак пра падтрымку беларусаў на ўвесь 2023 год. Дзяліцеся ім з сябрамі і калегамі, пакажыце сваім дзецям. Спадзяемся, гэтая інфармацыя дапаможа атрымаць новыя веды, якія можна будзе прымяніць у новай Беларусі.
  • Светлана Тихановская

    «Для беларусаў вы героі». Ціханоўская звярнулася да беларускіх добраахвотнікаў і добраахвотніцаў Святлана Ціханоўская: «У гэты дзень роўна год таму ва Украіне беларусы стварылі батальён імя Кастуся Каліноўскага. І хоць многія абаранялі Украіну яшчэ з 2014 году, менавіта батальён, а цяпер Полк Каліноўскага, стаў сімвалам беларуска-украінскага змагання за свабоду. Бо ў нас з украінцамі не толькі – агульны вораг, але і агульнае бачанне будучыні. Мы бачым Беларусь і Украіну нацыянальнымі дэмакратычнымі еўрапейскімі дзяржавамі. З першых дзён вайны беларускія добраахвотнікі ўдзельнічалі ў самых цяжкіх баях на ключавых участках: за Кіеў, Гастомель, Бучу, Херсон і Лісічанск. А зараз вы абараняеце свабоду Украіны і Беларусі ў самым пекле – у Бахмуце. Многія былі параненыя. Дзясяткі прынеслі найвышэйшую ахвяру ў гэтых баях – свае жыцці. Я хачу падтрымаць сем'і беларускіх добраахвотнікаў, абняць тых, хто страціў у гэтай вайне блізкага чалавека. Ваш подзвіг ужо ўвайшоў у гісторыю нашай краіны. І наш абавязак – падтрымліваць вас у гэты час выпрабаванняў. Таму я дзякую кожнаму, хто дапамагае беларускім добраахвотнікам, і заклікаю працягнуць гэтыя намаганні. Сёння маё сэрца з вамі – хто рызыкуе ўсім, каб дапамагчы перамагчы ў гэтай вайне і назаўжды паставіць кропку ў імперскіх амбіцыях дыктатараў. Зараз у акопах, пад выбухамі снарадаў, вы набліжаеце той дзень, калі над Беларуссю і Украінай неба стане мірным, а нашыя краіны адбудуюць сістэму бяспекі. Вы набліжаеце той дзень, калі Беларусь стане свабоднай, незалежнай і дэмакратычнай. І той дзень, калі дзяржава Рэспубліка Беларусь назаве вас не здраднікамі, а героямі».
  • Светлана Тихановская

    «Без свабоднай Беларусі немагчыма пабудаваць новую архітэктуру бяспекі Еўропы». Ціханоўская выступіла на слуханнях у Камітэце па міжнародных адносінах і абароне Палаты лордаў Падчас выступу Святлана Ціханоўская заклікала: – Выпрацаваць дакладную і скаардынаваную стратэгію па Беларусі. Быць цвёрдымі і смелымі як у падтрымцы Украіны, так і ў падтрымцы беларускага дэмакратычнага руху. – Распачаць міжнароднае судаводства супраць беларускага рэжыму за саўдзел у вайне і за злачынствы супраць чалавечнасці. – Падтрымліваць беларускую грамадзянскую супольнасць, СМІ і праваабарончыя арганізацыі, а таксама партызанаў і добраахвотнікаў ва Украіне. – Уключыць прадстаўнікоў дэмакратычнай Беларусі ў абмеркаванне будучыні Еўропы. – Станавіцца хроснымі для палітвязняў – кожны твіт, тэлефонны званок родным або ліст у турму стане моцным знакам салідарнасці.
  • Светлана Тихановская

    Вырашэнне праблемаў беларусаў і падтрымка платформы збору доказаў. Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў і міністрам па справах Еўропы Учора Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Джэймсам Клеверлі і міністрам па справах Еўропы Леа Докерці. Ціханоўская заклікала міністраў звярнуць увагу на сітуацыю з беларусамі, якія жывуць у Вялікабрытаніі. Яны актыўна збіраюць дапамогу для Украіны, удзельнічаюць ва ўсіх акцыях, але зараз многія сутыкнуліся з праблемай дакументаў. Неабходна, каб яны мелі магчымасць аднаўляць свае дакументы і віды на жыхарства ў Вялікабрытаніі, не вяртаючыся ў Беларусь. Таксама папрасіла, каб Вялікабрытанія выдавала візы беларусам, нягледзячы на ўсе складанасці. Абмяркоўвалі падтрымку Міжнароднай платформы збору доказаў злачынстваў Лукашэнкі, якая ўжо сабрала больш чым 15 тысячаў дакументаў. Ціханоўская адзначыла, што вельмі важна, каб Лукашэнка не пазбег адказнасці не толькі за ваенныя злачынствы, але таксама і за злачынствы супраць чалавечнасці.
  • Реклама

  • Светлана Тихановская

    «Кожная з нас заслугоўвае праўды і павагі». Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусак «Сёння не свята цюльпанаў, вясны ці жаночай прыгажосці. А Дзень змагання за правы жанчынаў. І сёння я хачу павіншаваць усіх беларусак з гэтым днём – днём нашай сілы і свабоды. І пазычыць таго, чаго зараз так не хапае кожнай беларускай жанчыне, – праўды. Няхай вашыя калегі ці кіраўнікі замест скрынкі цукерак і словаў пра «ўпрыгожванне калектыву» будуць шчырыя з вамі пра тое, што мужчына на вашай пазіцыі хутчэй за ўсё атрымліваў бы заробак у сярэднім на 30% вышэйшы за ваш. Дзяржава – шчыра прызналася б у тым, што міф пра сацыяльную дзяржаву разбураецца на вачах. Бо падтрымка маладых і шматдзетных сем'яў, мамаў, якія выхоўваюць сваіх дзяцей у адзіночку, і мамаў дзяцей з інваліднасцю – у Беларусі моцна адстае ад узроўню сапраўдных сацыяльных дзяржаваў. Няхай міністэрства абароны шчыра скажа вам, што нашая краіна ўцягнутая ў вайну, вашых мужоў і дзяцей могуць забраць на фронт гінуць за інтарэсы рэжыму, які не паклапоціцца ні пра вас, ні пра вашых родных. А міністэрства ўнутраных справаў няхай скажа праўду: калі вы сутыкнуліся з хатнім гвалтам, то спадзявацца зможаце толькі на сябе. Бо закон аб хатнім гвалце так і не прыняты. Міліцыя занадта занятая пераследам нязгодных, а рэжым ужо закрыў усе шэлтэры і праваабарончыя цэнтры падтрымкі жанчынаў. Я лічу, што кожная з нас заслугоўвае праўды і павагі. Жанчыны Беларусі заслугоўваюць жыць і атрымліваць асалоду ад жыцця, а не выжываць. Заслугоўваюць разлічваць на рэальную падтрымку дзяржавы, а не цягнуць усё на сваіх плячах. Прыгожыя словы пра тое, што жанчыны – самае каштоўнае, што ёсць у Беларусі, – павінны пацвярджацца дзеяннямі. Дзяржаве сапраўды з намі вельмі пашанцавала! Дык няхай і яна адпавядае. Найлепшы падарунак, які мы можам зрабіць сабе, сваім сяброўкам і сваім блізкім людзям – гэта свабодная, дэмакратычная краіна, дзе правы кожнай абароненыя законам».
  • Светлана Тихановская

    Джонсан – Ціханоўскай: «Мы сапраўды захапляемся адвагай беларускіх ваяроў» Святлана Ціханоўская пачала візіт у Лондан, дзе сустрэлася з былым прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Борысам Джонсанам. Бакі абмеркавалі сітуацыю ўнутры краіны і нядаўнюю мужную акцыю беларускіх партызанаў па пашкоджанні самалёта А-50 у Мачулішчах. Ціханоўская адзначыла, што гэта паказала неабароненасць і слабасць рэжыму. Ціханоўская і Джонсан абмеркавалі дапамогу для беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Былы прэм’ер добра ведае, як шмат беларусы робяць для падтрымкі Украіны, а таксама для абароны сваёй незалежнасці і для набліжэння дэмакратычных пераменаў. Святлана Ціханоўская заклікала Борыса Джонсана трымаць Беларусь на міжнародным парадку дня і ўзяць патранаж над адным з палітвязняў.
  • Светлана Тихановская

    «Гэта не першы выпадак, калі рэжым называе «экстрэмісцкім фармаваннем» тых, хто дапамагае беларусам абараняць свае правы» Дарадца Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр пракаментавала прызнанне Беларускай асацыяцыі журналістаў «экстрэмісцкім фармаваннем»: «Сёння з’явілася інфармацыя пра тое, што рэжым прызнаў БАЖ «экстрэмісцкім фармаваннем», але гэтае рашэнне прынята КДБ яшчэ 28 лютага. Гэта першы выпадак, калі ў такі спіс дадаецца адна з найстарэйшых праваабарончых арганізацый, але гэта не першы выпадак, калі рэжым называе «экстрэмісцкім фармаваннем» тых, хто дапамагае беларусам абараняць свае правы. Наданне такога статусу – яскравае сведчанне таго, як рэжым ставіцца да праваабарончай супольнасці і незалежнага медыясектару. Тое, што яны не могуць кантраляваць, – ім лягчэй крыміналізаваць. Замест дыялогу і вырашэння праблемаў грамадства – яшчэ адна крымінальная справа. Спадзяюся, што такі статус не паўплывае на эфектыўную дзейнасць БАЖ і яе сябраў па прасоўванні правоў чалавека ў нашай краіне».