Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

3 года назад
Открыть в
«Упершыню за 28 гадоў у беларусаў будзе сваё месца ў Бруселі». Ціханоўская ўзяла ўдзел у адкрыцці Місіі «За дэмакратычную Беларусь» Учора адбылося адкрыццё Місіі, удзел у ім прынялі прэзідэнт Фландрыі, міністр замежных справаў Бельгіі, еўрапейскія парламентарыі, а таксама беларусы Бельгіі. Узначальваць Місію будзе Уладзімір Астапенка. Святлана Ціханоўская зазначыла, што гэтая Місія дапаможа вярнуць Беларусь у Еўропу і наблізіць Еўропу да Беларусі: «Упэўненая, што гэта Місія стане месцам для кожнага беларуса, які бачыць нашую краіну дэмакратычнай і незалежнай. Яе дзверы будуць адчыненыя для любой незалежнай ініцыятывы ці арганізацыі, якая працуе для пераменаў». Падчас адкрыцця ў будынку Місіі ладзілася выстава беларускай мастачкі Вольгі Якубоўскай. Ціханоўская распавяла, што праца мастачкі, на якой намаляваны яе муж – натхняе яе і надае сілаў. І заклікала ўсіх беларусаў натхняцца адно адным і працягваць дзейнічаць для вызвалення кожнага, а еўрапейцаў – падтрымаць наш рух да дэмакратыі і справядлівасці.