Обложка канала

Светлана Тихановская. Страница 10

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

  • Светлана Тихановская

    Что можно сделать здесь и сейчас, чтобы изменить ситуацию в Беларуси? С этим вопросом команда Офиса подходила к людям во время Конференции беларусов мира II, итоги которой можно посмотреть здесь. Их ответы – в этом видео.
  • Светлана Тихановская

    Франак Вячорка: «Мы ўжо звязаліся з прадстаўнікамі дыпламатычных місіяў, Еўрапейскіх краінаў, ЗША, а таксама кіраўніцтвам АБСЕ» Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка пракаментаваў сітуацыю з Віктарам Бабарыкам і ціскам на палітзняволеных. Таксама ён расказаў, што робіць Святлана Ціханоўская, Офіс і Аб’яднаны Пераходны Кабінет: «Як толькі мы атрымалі інфармацыю, а трошкі пазней і яе пацвярджэнне, мы пачалі дзейнічаць. Сітуацыя з Віктарам Бабарыкам – гэта не адзіны выпадак. Беларускія палітвязні падвяргаюцца сістэмнаму ціску, псіхалагічнаму, фізічнаму, утрымліваюцца ў нечалавечых умовах. І мы павінны звяртаць увагу міжнароднай супольнасці на гэта кожны дзень. Што мы хочам бачыць ад замежных партнёраў: 1. Выразную пазіцыю з асуджэннем. 2. Патрабаваць атрымаць доступ да Віктара Бабарыкі. 3. Дабівацца магчымасці для міжнародных арганізацыяў наведаць турмы, а таксама гаварыць з палітвязнямі. 4. Патрабаваць спыніць пераслед адвакатаў і забяспечыць палітвязням права на абарону».
  • Светлана Тихановская

    Падтрымка медыя і добраахвотнікаў, візы беларусам, ціск на рэжым. Вынікі візіту Святланы Ціханоўскай у Германію 24-25 красавіка 25 красавіка Святлана Ціханоўская скончыла візіт у Берлін. Там яна выступіла са штогадовай «Берлінскай прамовай свабоды» каля Брандэнбургскай брамы, правяла працоўныя сустрэчы з міністрам фінансаў Германіі Крысціянам Лінднерам, дарадцам канцлера Германіі Енсам Плетнерам, амбасадаркай ЗША ў Германіі Эмі Гутман. Таксама ў Берліне Ціханоўская адкрыла працу дэпутацкай групы «Дэмакратычная Беларусь» у Бундэстагу і выступіла перад Камітэтамі па замежнай палітыцы і еўрапейскіх справах. Акрамя таго, яна сустрэлася з беларусамі Германіі і экспертнай супольнасцю. Іншыя вынікі візіту – сцісла: – Германія працягне выдачу візаў у Мінску, абмежаванняў на колькасць гуманітарных візаў не будзе. – Будзе павялічаная падтрымка беларускіх незалежных медыя, у т.л. беларускай службы Deutsche Welle. – Ціханоўская папрасіла МЗС Германіі пра дапамогу беларускім добраахвотнікам ва Украіне. Размова ішла пра перадачу аўтамабіляў для палка Каліноўскага. – Абмеркавалі супольныя захады па ціску на рэжым, каб не дапусціць размяшчэння ядзернай зброі, а таксама дабіцца вызвалення палітвязняў. – Нямецкія дэпутаты далучацца да міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю 21 траўня. – З амбасадаркай ЗША дамовіліся арганізаваць сустрэчу для прадстаўнікоў беларускага бізнесу і амерыканскіх кампаніяў у Германіі. Падрабязней – на сайце Святланы Ціханоўскай.
  • Реклама

  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская: «Дзякуй усім беларусам, хто ўчора выйшаў на акцыі, прысвечаныя Чарнобыльскаму шляху! Дзякуй беларусам Бельгіі, Германіі, Грузіі, Даніі, ЗША, Канады, Літвы, Польшчы і іншых краінаў. Дзякуючы вам усім голас беларусаў чуваць па ўсім свеце – і гэты голас кажа «НЕ ядзернай зброі ў Беларусі»!» Фота: @motolkohelp
  • Светлана Тихановская

    Светлана Тихановская: «Сегодня ночью появилась информация о том, что Виктор Бабарико попал в больницу со следами избиений. Мы требуем публично продемонстрировать в каком он состоянии. Мы требуем допуска адвокатов и родственников к нему. Любые другие действия будут трактоваться как умышленное причинение вреда жизни и здоровью».
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская: «Можна толькі ўявіць, чаго даб’юцца беларусы, калі ў краіне будуць створаныя спрыяльныя ўмовы для бізнесу» Сёння Святлана Ціханоўская выступіла на другім Беларускім бізнес-форуме ў Вільні. Гэта ўжо чацвёрты форум, які праводзіць Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) у Вільні ці Варшаве. У сваёй прамове Ціханоўская адзначыла, што беларускія бізнесоўцы могуць стаць каштоўнымі партнёрамі і добрымі падаткаплатнікамі для дэмакратычных краінаў, і заклікала ўрады краінаў працягваць падтрымліваць сумленны беларускі бізнес за мяжой. Ціханоўская: «Існаванне такой асацыяцыі, якая стала калектыўным голасам сумленнага беларускага прыватнага бізнесу, з’яўляецца неверагодна важным. Я зычу вам далейшых поспехаў і спадзяюся, што вы папулярызуеце сваю місію. Я ганаруся беларускім бізнесам. Найперш стварэнне спрыяльных умоваў для пераезду беларускага бізнесу не толькі ратуе жыцці людзей, але і супрацьдзейнічае рэпрэсіям у Беларусі. Таму я заклікаю ўлады іншых краінаў прымаць у сябе беларускіх бізнесоўцаў, наймаць беларусаў у якасці супрацоўнікаў. Таксама я заклікаю міжнародныя арганізацыі і палітычны ўплыў дапамагчы нам у вырашэнні ключавых праблемаў беларускага бізнесу. Тры ключавыя праблемы сёння: 1) рост попыту на візы для пераезду працадаўцаў, супрацоўнікаў і сем'яў; 2) неадпаведнасці пры вядзенні банкаўскіх рахункаў; 3) дрэнны доступ да фінансавання і інвестыцыяў з-за адсутнасці крэдытнай гісторыі. Прыбіранне гэтых праблемаў дазволіць нашым сумленным прадпрымальнікам застацца ў бізнесе і быць гатовымі працягнуць сваю працу ў новай дэмакратычнай Беларусі. Можна толькі ўявіць, чаго яны даб'юцца, калі ў Беларусі будуць створаныя спрыяльныя ўмовы для вядзення бізнесу і знікне страх страціць усё» Уся прамова Святланы Ціханоўскай – на сайце.
  • Светлана Тихановская

    Крысціна Рыхтэр: «27 гадоў праваабаронцы ў Беларусі зʼяўляюцца ўвасабленнем духу справядлівасці і свабоды. Яны часта самі рызыкуюць сваёй свабодай, каб забяспечыць захаванне і абарону асноўных правоў чалавека» Сёння – 27 гадоў з дня стварэння праваабарончага цэнтра «Вясна». Офіс Святланы Ціханоўскай і дарадца па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр віншуюць праваабаронцаў : «Сёння, 26 красавіка, праваабарончы цэнтр «Вясна» адзначае свой 27 дзень нараджэння. Гэта важны момант для нас, каб пагаварыць пра смелую працу праваабаронцаў, якія зʼяўляюцца анёламі-ахоўнікамі тых беларусаў, якія змагаюцца за дэмакратыю. 26 сакавіка 1996 года Алесь Бяляцкі, тады яшчэ кіраўнік музея Максіма Багдановіча ў Мінску, пачаў дапамагаць рэпрэсаваным – зборам інфармацыі пра затрыманых на мітынгах і пошукам дапамогі для іх семʼяў. Праз 27 гадоў праваабаронцы ў Беларусі зʼяўляюцца ўвасабленнем духу справядлівасці і свабоды, часта самі рызыкуюць сваёй свабодай, каб забяспечыць захаванне і абарону асноўных правоў чалавека. Яны першымі прыходзяць на дапамогу тым, да каго ў дзверы стукае КДБ, ДФР ці ГУБАЗіК. Кожны дзень, яны збіраюць інфармацыю пра палітычных зняволеных – менавіта дзякуючы «Вясне» мы ведаем, што сёння іх 1497 чалавек. Дзякуючы «Вясне» мы ведаем, праз што яны праходзяць у турэмных засценках. Дзякуючы «Вясне» пра гэта ведае ўвесь свет. «Вясна» зʼяўляецца важнай часткай нашага грамадства, якая супрацьстаіць дэспатычнаму рэжыму. Беларускія праваабаронцы самі сталі ахвярамі рэпрэсіяў, супраць якіх яны змагаюцца. На дадзены момант 6 супрацоўнікаў праваабарончага цэнтра «Вясна» знаходзяцца ў турме за тое, што яны рабілі сваю працу. Гэта заснавальнік «Вясны» і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, намеснік старшыні Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова, кіраўнік гомельскай суполкі Леанід Судаленка, валанцёр Андрэй Чапюк. Гэта служыць напамінам пра тое, што барацьба за правы чалавека ніколі не бывае лёгкай. Беларускія «праваахоўнікі» правялі больш за 200 допытаў па справе «Вясны», і больш за 120 ператрусаў у супрацоўнікаў арганізацыі. Адзначаючы дзень нараджэння праваабарончага цэнтра «Вясна», хочацца пазычыць ім не толькі смеласці, трываласці і мужнасці. Хочацца найперш пазычыць вясноўцам, каб Вясна прыйшла хутчэй, і ўсе тыя, хто кожны дзень змагаецца за правы беларусаў, выйшлі на волю, і змаглі спакойна ўдыхнуць вольнае паветра. Мы робім усё магчымае, каб гэта адбылося як мага хутчэй».
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў пятніцу Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і дарадцай Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысцінай Рыхтэр па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZIpcOmprDkoHdcQ_2kQUwDMIvGSxCL8yMI3 Размова пройдзе ў пятніцу, 28 красавіка, з 13:30 да 15:30 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць часу на званок, таму колькасць рэгістрацый абмежаваная. Калі вы не паспееце зарэгістравацца на гэтым тыдні, зможаце зрабіць гэта на наступным. Адзначым, што такія размовы праходзяць кожны тыдзень. У першую чаргу прымаюцца людзі, якія раней не ўдзельнічалі ў размовах. Прачытаць пра тое, што такое асабістыя размовы і як яны праходзяць можна тут.
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з міністрам фінансаў Германіі Падчас візіту ў Германію Ціханоўская сустрэлася з міністрам фінансаў Крысціянам Лінднерам. Яны абмеркавалі сумесную стратэгію і каардынацыю дзеянняў паміж Германіяй і Беларуссю, прыватнасці, як працягваць ціск на рэжым і прыцягнуць яго да адказнасці. А таксама як падтрымліваць грамадзянскую супольнасць, людзей, якія змагаюцца ўнутры краіны, і беларускіх добраахвотнікаў. Падчас сустрэчы абмеркавалі павелічэнне падтрымкі для незалежных медыя, а таксама беларускай праграмы DW. Ціханоўская расказала пра сітуацыю з палітвязнямі, пра тое, што іх утрымлiваюць у жудасных умовах і шмат каму неабходнае тэрміновае лячэнне. Таксама Святлана Ціханоўская распавяла пра настроі ў беларускім грамадстве, якое не падтрымлівае ўдзел Беларусі ў вайне. Таму важна адрозніваць беларусаў і рэжым, адрозніваць беларусаў і расіянаў.
  • Светлана Тихановская

    Тихановская – в годовщину аварии на Чернобыльской АЭС: «Урок выучили беларусы, но не диктаторы» «37 лет назад случился Чернобыль. Беларусы выучили этот урок и хорошо запомнили, что такое ядерная катастрофа. Но этот урок не выучили диктаторы. Лукашенко и Путин собираются разместить в Беларуси ядерное оружие, которого в нашей стране быть не должно. Режим настаивает на том, что он сможет контролировать ядерное оружие. Но он не способен контролировать даже атомную электростанцию, которую построили в Островце. Сколько инцидентов там уже произошло? Пять? Десять? Но мы ведь понимаем, что для радиации нет чинов, звездочек и погонов – пострадают абсолютно все. Что может сделать каждый из вас уже сейчас? Читать независимые СМИ, чтобы знать правду, которую замалчивает режим. Рассказывать честные новости своим родным и близким, которые до сих пор смотрят телевизор и верят всему, что там говорят. Беларусы зарубежья, выходите сегодня на «Чарнобыльскі шлях» в своих городах. Будьте голосом миллионов беларусов, которые против размещения ядерного оружия в Беларуси». https://youtu.be/nUn8dLlAAPc
    Тихановская – в годовщину аварии на Чернобыльской АЭС: «Урок выучили беларусы, но не диктаторы»

    «37 лет назад случился Чернобыль. Беларусы выучили этот урок и хорошо запомнили, что такое ядерная катастрофа. Но этот урок не выучили диктаторы. Лукашенко и Путин собираются разместить в Беларуси ядерное оружие, которого в нашей стране быть не должно. Режим настаивает на том, что он сможет контролировать ядерное оружие. Но он не способен контролировать даже атомную электростанцию, которую построили в Островце. Сколько инцидентов там уже произошло? Пять? Десять? Но мы ведь понимаем, что для радиации нет чинов, звездочек и погонов – пострадают абсолютно все. Что может сделать каждый из вас уже сейчас? Читать независимые СМИ, чтобы знать правду, которую замалчивает режим. Рассказывать честные новости своим родным и близким, которые до сих пор смотрят телевизор и верят всему, что там говорят. Беларусы зарубежья, выходите сегодня на «Чарнобыльскі шлях» в своих городах. Будьте голосом миллионов беларусов, которые против размещения ядерного оружия в Беларуси».

    YouTube
  • Светлана Тихановская

    Беларусы замежжа, выходзьце заўтра на Чарнобыльскі шлях у сваіх гарадах! Заўтра, 26 красавіка, беларусы па ўсім свеце выйдуць на Чарнобыльскі шлях, каб гучна і публічна заявіць – беларусы супраць ядзернай зброі. Усе акцыі пазначаныя на мапе dze.chat. Далучайцеся да гэтых акцыяў ці арганізоўвайце свае. Убачымся заўтра на акцыі ў Вільні! Выявы: @motolkohelp
  • Светлана Тихановская

    Что делать беларусам, чтобы не допустить размещения ядерного оружия в Беларуси? 22-23 в Вильнюсе прошла Конференция беларусов мира II, итоги которой можно посмотреть здесь. Во время Конференции команда Офиса спросила у беларусов, что можно сделать для того, чтобы не допустить размещения российского ядерного оружия на территории своей страны. Ответы – в этом видео.
  • Светлана Тихановская

    Ціханоўская: «КНР адной з першых прызнала незалежнасць Беларусі ў 1991 годзе. Заявы амбасадара недапушчальныя» Святлана Ціханоўская: «Амбасадар Кітая ў Францыі выказаўся наконт пост-савецкіх краінаў: «Яны не маюць статусу ў міжнародным праве». Такім чынам, амбасадар Кітая паставіў пад сумнеў суверэнітэт 15 краінаў, у тым ліку Беларусі. Вядома, такія заявы амбасадара абсалютна не дапушчальныя. Міжнародная супольнасць прызнала Беларусь як суверэнную дзяржаву адразу пасля аднаўлення незалежнасці ў 1991 годзе, і КНР гэта зрабіла сярод першых. Суверэнітэт Беларусі замацаваны ў нашай Канстытуцыі і Беларусь яго рэалізуе ў адпаведнасці з прынцыпамі міжнароднага права. Нашыя суседзі, Літва, Латвія, Украіна – адразу ж асудзілі заявы кітайскага амбасадара, Пекін павінен быў выправіцца і вытлумачыцца. А вось МЗС Лукашэнкі вырашыў адмаўчацца, нягледзячы на свае нібыта сяброўскія адносіны з Кітаем. Грэбаванне незалежнасцю і нацыянальнымі інтарэсамі нашай краіны – вынік заганнай палітыкі Лукашэнкі на працягу дзесяцігоддзяў. Менавіта таму нашая краіна знаходзіцца ў глыбокім палітычным і гуманітарным крызісе. Менавіта з-за гэтай палітыкі Беларусь сталі ўсё часцей успрымаць усяго толькі прыдаткам або васалам Расіі. Павагі да незалежнасці, цэласнасці межаў, раўнапраўных і празрыстых адносінаў будзе патрабаваць у дачыненні да сябе новая Беларусь. Але для гэтага нашая краіна павінна пазбавіцца тыраніі і працаваць над тым, каб аднавіць сваю рэпутацыю ў міжнароднай супольнасці. І ўжо цяпер дэмакратычныя сілы пачалі гэтую працу. Мы напрацоўваем міжнародныя сувязі і кантакты, выбудоўваем адносіны з суседзямі і партнёрамі, каб пасля пераменаў адбудаваць усё тое, што разбурыў рэжым».
  • Светлана Тихановская

    У нямецкім Бундэстагу створаная група сяброў Беларусі Сёння пачаўся візіт Святланы Ціханоўскай у Германію, дзе яна правяла сустрэчу ў Бундэстагу. Вынікам сустрэчы стала стварэнне групы сяброў Беларусі ў нямецкім парламенце. У гэтую групу ўвайшлі каля 30 дэпутатаў. Падчас сустрэчы ў Бундэстагу дамовіліся пра стажыроўкі ў нямецкім парламенце для моладзі, якія будзе ладзіць група сяброў Беларусі. Таксама гаварылі пра апякунства дэпутатаў над палітвязнямі, плануецца, каб кожны з дэпутатаў групы ўзяў апякунства над адным з беларускіх палітзняволеных. Абмяркоўвалі прыняцце рэзалюцыі па Беларусі, у якой будуць акрэсленыя праблемы беларусаў і механізмы па іх вырашэнні. Падрабязнасці ў відэа расказвае дарадца па міжпарламенцкай супрацы і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька.
  • Светлана Тихановская

    Светлана Тихановская – в день рождения Маши Колесниковой: «Именно ты дала мне и тысячам беларусов веру в то, что даже самые тяжелые испытания нам по плечу» «Дорогие мои, вы наверняка знаете, что Маше, как и тысячам политзаключенных, почти не передают писем. Но сегодня я прошу каждого и каждую из вас, кто смотрит это видео, написать нашей Маше. Если не знаете, что писать – расскажите ей о своей жизни, о том, что происходит вокруг вас, внутри страны и за рубежом. Пишите, даже если вам кажется, что это не самые интересные для Маши вещи. Я знаю, что она будет рада любому сообщению – и обязательно ответит на каждое дошедшее письмо». Адрес для писем: ИК № 4. 246035, г. Гомель, ул. Антошкина, 3
  • Реклама

  • Светлана Тихановская

    Суб’ектнасць, уплыў дыяспары, адказнасць рэжыму, палітвязні. Ціханоўская агучыла чатыры прыярытэты працы Офіса і Кабінета Сёння Святлана Ціханоўская выступіла на Канферэнцыі беларусаў II, дзе агучыла галоўныя прыярытэты працы Офіса і Аб’яднанага Пераходнага Кабінета: 1. Адбудоўванне беларускай суб'ектнасці «Гэта няпроста, таму што мы ва ўнікальнай сітуацыі: мы народ краіны, якая нам не належыць. Мы змагаліся за тое, каб беларусаў і рэжым падзялялі, і ў нас ёсць поспехі. Але цяпер перад намі яшчэ большы выклік. Менавіта для гэтага існуе Офіс, Аб'яднаны Пераходны Кабінет і Каардынацыйная Рада. Гэта структуры, якія ўзмацняюць палітычную суб'ектнасць беларусаў». 2. Павелічэнне ўплыву дыяспары на падзеі і працэсы ў Беларусі «Я думаю, мы з вамі разумеем, што разрыў паміж беларусамі ўнутры краіны і звонку павялічваецца. Многія праекты, медыя, ініцыятывы паступова становяцца ўсё больш скіраваныя на абмеркаванне і вырашэнне нашых мясцовых праблемаў, з-за чаго расце гэтая адлегласць. Але ў Беларусі ўсё так жа шмат людзей, якія хочуць пераменаў. Але ці лічаць гэтыя людзі, што мы з вамі прадстаўляем іх інтарэсы? Нашая з вамі праца – адказаць на гэтае пытанне, даць беларусам у краіне пачуццё пляча, быць крыніцай веры ў будучыню, інфармаваць і дапамагаць». 3. Прыцягненне рэжыму да адказнасці і ціск «Мы пакуль далёкія ад пачатку трыбуналу па Беларусі для Лукашэнкі і прадстаўнікоў ягонага рэжыму. Але рыхтуем да гэтага глебу ўжо сёння. Бо сілавікі, суддзі, пракуроры, чыноўнікі пры ўладзе павінны адчуваць, што ў іх дзеянняў будуць наступствы. Што кожны прысуд на гады нявінным людзям – гэта злачынства, за якое ў будучыні давядзецца адказаць. Перамовы пачнуцца толькі тады, калі гэтыя людзі адчуюць, што пагроза панесці пакаранне, быць прыцягнутым да адказнасці рэальная». 4. Вызваленне палітзняволеных і дапамога іх сем‘ям «Мы разумеем, што трэба шукаць спосабы вызваляць людзей ужо зараз. Мы ўздымаем гэтае пытанне кожны дзень. Нам трэба дабівацца паляпшэння ўмоваў у турмах. Лабіяваць дапамогу для рэпрэсаваных і іх сем'яў. Шукаць спосабы вызвалення цяжка хворых і ўразлівых групаў». Увесь выступ можна прачытаць па спасылцы.
  • Светлана Тихановская

    Пачалася Канферэнцыя беларусаў свету II Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці канферэнцыі і прывітала ўдзельнікаў. «Беларусы ў эміграцыі з кожным годам робяць усё больш на карысць новай Беларусі і, з 24 лютага 2022 года, робяць шмат для падтрымкі Украіны. Дзякуючы гэтаму ў замежжы з’яўляецца больш новых таленавітых і актыўных беларусаў і беларусак, якіх ужо ведаюць улады іншых краінаў. Ад гэтага на нас з вамі – вялікая адказнасць. Бо мы зараз – голас 9 мільёнаў беларусаў. Беларусаў, якія знаходзяцца ў пастаянным страху за сваё жыццё, бо ў краіне кожны дзень праходзяць масавыя затрыманні. Беларусаў, якія не ведаюць, што будзе заўтра, ці праз тыдзень, бо з цяперашнім станам беларускай эканомікі людзі не жывуць, а выжываюць. Беларусаў, якія супраць вайны, супраць ядзернай зброі і супраць дыктатуры». Праграму Канферэнцыі можна паглядзець тут, а задаць пытанні тут: @conf_bel_diaspora
  • Светлана Тихановская

    Стыпендыі для студэнтаў, узаемадзеянне з ініцыятывамі, рэформа адукацыі ў Беларусі. Ціханоўская сустрэлася з новым рэктарам ЕГУ Сёння Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з рэктарам ЕГУ прафесарам Кшыштафам Рыбіньскім. На сустрэчы таксама прысутнічалі прадстаўнікі Офіса Ціханоўскай і Аб'яднанага Пераходнага Кабінета. Пра што казалі на сустрэчы? – Узмацненне ролі ЕГУ як універсітэта, які працуе ў інтарэсах дэмакратычнай Беларусі. Гэта можа адбывацца праз развіццё цеснага супрацоўніцтва з арганізацыямі беларускай грамадзянскай супольнасці, Офіса і Кабінета. Гаворка ішла пра падтрымку і развіццё беларускіх ініцыятываў і праектаў, стажыроўкі і інтэрнатуру для беларусаў, сумесныя канферэнцыі і праекты. – Падтрымку беларускіх студэнтаў: абмеркавалі магчымасць дадатковых стыпендый, замарозкі коштаў навучання і развіцця самакіравання. – Падтрымку беларускіх вучоных, якія знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі. На сустрэчы зазначылі, што ЕГУ можа стаць пляцоўкай для падрыхтоўкі будучай рэформы адукацыі ў Беларусі.